Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Актуальным гэта было й для эміграцыі. “Ад чаго мы сяньня павінны адмаўляцца, робячы агледзіны спадчыны бацькоў?”3 — задаваў пытаньне Янка Запруднік. I тычылася яно ня проста спадчыны агулам, але й канкрэтна Купалавай.
Наогул купалазнаўства на эміграцыі, рэцэпцыя паэтавай творчасьці як эмігрантамі — пісьменьнікамі (Юрка Віцьбіч, Міхась Кавыль, Масей Сяднёў), мэмуарыстамі4, навукоўцамі (Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Вольга Арэхва, а. Міхась Маскалік, Алесь Грыцук), гэтак і заходнімі дасьледчыкамі (Арнольд Макмілан) — яшчэ чакае свайго асэнсаваньня. Мы ж спынімся толькі на адным сюжэце своеасаблівага “змаганьня за Купалу”.
1 Бахарэвіч, Альгерд. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. Радыё Свабодная Эўропа: Радыё Свабода. 2012. С. 109—123.
2 Сідарэвіч, Анатоль. Луцкевічы і Луцэвіч. Мінск, 2003. С. 49.
3 Запруднік, Янка. Спадчына бацькоў: “агледзіны”. Нью Ерк, 1982. С. 11.
4 Янка Купала і Якуб Колас, 1882—1982: вянок успамінаў пра іх. Кліўлэнд, 1982.
Змаганьне звычайна прадугледжвае мінімум два бакі. I ў абставінах эміграцыі адзін такі бок даволі добра ведамы: ён агучаны ў працах і артыкулах найперш Антона Адамовіча, а таксама Станіслава Станкевіча, Янкі Запрудніка й іншых. Для яго прадстаўнікоў характэрна неўспрыманьне й асуджэньне “пракамуністычнай” часткі біяграфіі й творчасьці Янкі Купалы. Антон Адамовіч пісаў: «Бо ці-ж — хай сабе й зламаны нялюдзкаю сілаю бальшавіцкага гвалту, а не самахоцькі — ці-ж ня апынуўся й ён, паэта, у рэшце рэштаў сярод тых-жа бацькашчынагубцаў, да якіх кінуў адзін з найпраўнейшых спадкаемцаў ягоных: “Бо пры вашай дапамозе бацькаўшчына ўкрыжавана?”. Ці не зарабіў гэтым сабе самому на гэткую ўзнагароду — сьніць сны аблюбай Беларусі — і толькі сны — і толькі... у магіле?!нарэшце: ці ня вымеркаваў-вымераў гэтую ўзнагароду сабе сам, сваёю воляю й дзеяю, адабраўшы сабе жыцьцё зусім так, як гэроі ягоных балядаў 1918 г., што па бацькагубсьцьве канчалі самагубствам?»5.
Другі ж бок “змаганьня” — за кошт і сваёй малалікасьці, і меншай актыўнасьці заставаўся бадай няведамы як для дасьледчыкаў эміграцыі, гэтак і для купалазнаўцаў. А ён, гэты бок, заслугоўвае, каб прынамсі быць пачутым.
Асноўнай яго фігураю быў ад міжваеннага часу апанэнт “узвышэнца” Антона Адамовіча, БелАППавец, пісьменьнік, літаратуразнаўца Янка Ліманоўскі. На пачатку 1950-х гг. ён кароткі час быў кіраўніком Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку, супрацоўнікам беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленьне” ў Мюнхене. Менавіта на гэты час прыпала праца па падрыхтоўцы да друку грунтоўнага тому “Спадчына: Выбар паэзіі Янкі Купалы”, што мусіла аб’яднаць беларускіх інтэлектуалаў на эміграцыі і да якога дырэктар БІНіМу рыхтаваў прадмову.
Гісторыю стварэньня “Спадчыны” добра адлюстроўвае ліставаньне яе галоўнага ўкладальніка Вітаўта Тумаша й выдаўца Станіслава Станкевіча, выдрукаванае сёлета ў адмысловым томе6. 3 апублікаванага можна даведацца, што прадмову Янку Ліманоўскага ўкладальнікі зборніка забракавалі. Пакрыўджаны аўтар пэўны час спрабаваў дамагчыся агучваньня сутнасьці прэтэнзіяў да ягонага тэксту, а таксама апублікаваў гэтую прадмову ў газэце “Украінські Вісті”7.
Зь ліставаньня Вітаўта Тумаша й Станіслава Станкевіча можна зразумець, чаму прадмова Ліманоўскага была адкінутая. Вітаўт Тумаш
5 Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск, 2005. С. 727.
6 Як укладалі “Спадчыну”. Мінск, 2018.
7 Равіч, Міл. Янка Купала: жнтгя і творчість // Украінські Вісті. New Ulm. Рік Х.Ч. 8о (855). 7 жовтня; Ч. 81 (856), іо жовтня; Ч. 84 (859), 21 жовтня; Ч. 85 (86о), 24 жовтня; Ч. 86—87 (861—862), 28 і 31 жовтня 1954.
пісаў: “Увесь артыкул як прадмова да грунтоўнага выбару паэзіі Купалы недарэчнасьць. Аўтар ня толькі не задаў сабе труду крыху задумацца над гэтым, што трэба ў такой прадмове даваць і як ды чаго там будуць шукаць чытачы, а проста напісаў палітычную расправу з сваім накш думаючым контрагентам. Артыкул у сваёй сутнасьці нішто іншае, як самаабарона Равіча перад тымі закідамі, якія яму тутака ставіліся людзьмі, якія атакавалі яго, каб пашкодзіць гэтым арганізацыі, каторай ён быў старшынёй8. Купала толькі зачэпка. Пісаў пра тое, што яму баліць, пры тым прымітыўна, публіцыстычна. У падыходзе чыста палітычным ёсьць крыху й савецкай школы. Аднак тыповы для яе Мазалькоў вывязаўся куды лепш з свайго заданьня. Мушу сказаць, што я наперад ведаў, што артыкул ня будзе надавацца да друку. Але лічыў, што ўсё-ж можна будзе яго падцягнуць, падгладзіць, дакінуць нешта, недзе скараціць. Тымчасам вышла нешта, з чаго нічога ня можна зрабіць. Прыходзіцца прызнаць з гэтым поўную няўдачу дыразглянуцца за выхадам”.
Выйсьцем стала напісаньне адпаведнай прадмовы выдаўцом Станіславам Станкевічам. Янка ж Ліманоўскі хутка сышоў з БІНіМу, а потым і наогул фактычна парваў зь беларускай грамадой. Аднак у 1958 г. на старонках канадыйскай газэты “Беларускі голас” яшчэ зьявіўся ягоны тэкст пад красамоўнай назвай “Фальшаваньне Купалы”. Менавіта ён і рэпрэзэнтуе погляд на праблему “з другога боку”, іншае бачаньне “змаганьня за Купалу”.
Дзеля амаль недаступнасьці для айчынных дасьледчыкаў гэтага артыкулу падаем яго тут цалкам.
М. Равіч (Янка Ліманоўскі)
Фальшаваньне Купалы
(урыўкі з нарысу)
Напэўна, падумае чытач, гэта магло здарыцца з творчасьцю Купалы ня тут, дзе кожны можа сказаць праўду і ня мае патрэбы фальшаваць. Аднак здарылася гэта тут.
Пачатак зрабіў сп. А[нтон] Адамовіч. У1951 г., у часе, дапасаваным да ўгодкаў сьмерці паэты, сп. Адамовіч прачытаў некалькі рэфэратаў аб Купале для беларусаў у Нью Ёрку. Паводля слоў прысутных, Янка Купала быў акрэсьлены з грамадзкага палітычнага боку як “прыдворны савецкі паэта”, а ягонае мейсца ў беларускай літаратуры як пачынальніка беларускай літаратуры тыпу
8 Маецца на ўвазе БІНІМ, кіраўніком якога Янка Ліманоўскі быў у 1952— 1954 гг.
Дзяржавіна ў расейскай... Некаторыя з прысутных пратэставалі, некаторыя плакалі...
Год пазьней —1952 — давялося мне забраць голас аб Купале перад гэтымі-ж беларусамі на акадэміі, прысьвечанай ю угодкам нашага вялікага паэты. Ня было запярэчаньняў, а на тварах некаторых слухачоў (магчыма, ранейшых плакальнікаў) я заўважыў нейкую трыумфальную ўсьмешку. Прагледзіўшы ўсё, што пісалася пра Купалу ў беларускім эміграцыйным друку, уключаючы з рататарнымі выданьнямі, у сувязі з гэтымі сумнымі ўгодкамі, я з задавальненьнем не знайшоў ніякіх сьлядоў там Адамовічавай “устаноўкі”: усе выданьні былі адназгодны ў высокай нацыянальнай ацэне Купалы. Скарочаны варыянт майго рэфэрату, пакалечаны й папсаваны рэдакцыяй нагэтулькі, што ў шмат якіх мясьцінах ён падае не мае пагляды, быў надрукаваны ў нумары 2 часопісу “Запісы БІНіМ-а”за 1952 год.
Пасьля няўдалай спробы “адкінуць”Купалу прыйшла пастанова выдаць выбраныя творы Купалы. Ужо самы факт выданьня Купалы “апошнім”, пасьля надрукаваньня ўзвышэнскіх “шэдэўраў”’’, калі трэба было пачынаць з Купалы, навеяў на мяне думку, што ізноў можа з Купалам “нешта здарыцца”. Таму я запрапанаваў сваю паслугу напісаць прадмову да зборніка Купалавых твораў, якая і была, хоць неяк не ахвотна, прынята.
Тое, што мая прадмова была “забракавана”, не зьдзівіла мяне, бо я ўжо пачынаў бачыць закулісныя рыскі справы выданьня Купалы. Што мяне тады зьдзівіла, дык гэта тое, што як імёны рэдактараў, так і прычыны забракаваньня маёй прадмовы аказаліся ў катэгорыі вялікай “дзяржаўнай тайніцы”; нават у Саветах не баяцца сказаць аўтару, чаму ягоны твор забракаваны, або якія вымагаюцца ад яго пераробкі ці папраўкі. Бясплённая перапіска, якую я пачаў (быў я тады ў Нямеччыне) з Др-ам Тумашам (які быў тады выконваючым абавязкі старшыні БІНіМ-а), ані ня выясьніла гэтае пытаньне. Раз-па-раз ён цьвердзіў адное і тое-ж, што прадмова “дыскусыйная”, але не казаў, якія часткі прадмовы дыскусыйныя і хто іх лічыць дыскусыйнымі. У адным зь лістоў Др. Тумаш сказаў мне, што хоць маю прадмову прачытала ня менш пяці асобаў, толькі дзьве выказаліся за прыняцьцё маёй прадмовы на ўмовах, калі я зраблю значныя зьмены, — а тры вырашылі адкінуць прадмову бяз прапановы мне зрабіць зьмены ў ёй. Вонкава — дэмакратычная большасьць!
9 Маюцца на ўвазе выданьні “Бацькаўшчыны”: Мрый, Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя. Мюнхэн, 1953; Калюга, Лукаш. Нядоля Заблоцкіх. Мюнхэн, 1954. Янка Станкевіч у тым самым 1953 г. выдаў у Нью-Ёрку “Творы” Ўладзімера Жылкі.
Калі Др. Тумаш сьцісла захаваў “дзяржаўную тайніцу”, дык адзін з гэтага сакрэтнага трыбуналу даканаў “здраду” і частку гэтай “тайніцы” выдаў мне пад сакрэтам: рашаючым голасам у забракаваньні прадмовы быў М[ікола] Абрамчык10; гэтым ужо адпадае фармальная “большасьць”, бо Абрамчыкмог вырашыць... адным голасам супраць рэшты чатырох. Імёны гэтай сакрэтнай чацьвёркі ня маюць значэньня ў гэтым аспэкце—хто забракаваў маю прадмову —яны могуць мець толькі вартасьць з пункту гледжаньня — хто адказны за выданьне гэткага зборніка Купалы і гэткай прадмовы. Ня маю сумніву, што гэта быліДр. Тумаш іДр. Ст[аніслаў] Станкевіч як афіцыйныя ўкладальнікі зборніка, М[ікола] Абрамчык, А[нтон] Адамовіч і В[інцэнт] Жук-Грышкевіч як “неафіцыйныя”рэдактары.
Дзяржаўная тайніца была для мяне тайніцай дагэтуль, пакуль я не прачытаў прадмовы Д-ра Ст[аніслава] Станкевіча і не прагледзіў больш пільна сам зборнік Купалы “Спадчына”. I тады я апынуўся ў становішчы перакананага пэрсанажа зь беларускай п’есы:
— Ці табе ясна ўсё гэта?
— Так ясна, што аж вочы баляць.
У сваёй прадмове я даў праўдзівую й пазытыўную ацэну беларускіх нацыянал-дэмакратаў у Савецкай Беларусі за часы гэтак званага НЭП-у аж да іхразгрому. Янка Купала быў аднак з кіруючых удзельнікаў гэтага нацыянальна-вызвольнага руху, і нельга даць праўдзівага вобразу Купалы, адрэзаўшы яго ад гэтага руху. Вялікі аўтарытэт, які беларускія нацдэмы здабылі сабе ў народзе (тады й цяпер) сваёй самаахвярнай працай, вялікімі дасягненьнямі ў галіне нацыянальна-культурнага будаўніцтва, як і сваім трагічным лёсам, відаць, стаіць на перашкодзе сакрэтных плянаў і “саюзаў”М[іколы] Абрамчыка й няпрыймальны для ягоных сакрэтных дабрадзеяў. Таму праводзіцца сыстэматычная кампанія “ізьніштажэньня”нацдэмаў. Найбольш актыўным і зласьлівым правадніком гэтай часткіАбрамчыкавай “генэральнай лініі” зьяўляецца сп. Адамовіч: ён літэральна бэсьціць іх, аплёўвае, надзяляе іх абразьлівымі мянушкамі “заблоччыньГды ім самім выдуманымімянушкамі “нацыянал-камуністаў”.