Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
5 Маецца на ўвазе брашура Аляксандра Цьвікевіча “Беларусь: полнтнческнй очерк”, выдадзеная ў Бэрліне ў 1919 г. Надзвычайнай дыпляматычнай місіяй БНР.
захады. Вось у яком напрамку і шляху грамадзкай працы — я раблю ўсё тое, як толькі магу.
Ваш Я. Чарапук
№ 2
Ліст Янкі Чарапука да Аляксандра Цьвікевіча ад 24 студзеня 1923 г.6
John Charapuk 585 Stocking ave. N.W. Grand Rapids, Mich.
United Stats of America.
24.1.	23
Яго Дастойнасьці
Пану Міністру Загранічных
Спраў Б.Н.Р. Др.А. Цвікевічу
Дарагі Міністр:
Хачу Вас паінфармаваць аб маёй чынасьці:
1.	Удалося ўвайсьці у кантакт з украінскімі дзеячамі групы Дра Петрушевіча7 і з Украінскім Нацыанальным Камітэтам у Нью-Іорку. Спадзеюся атрымаць ад іх часовую ўзаімаабразную матэрыяльную пазычку. Ці калі прыдасца Ваш уплыў — магу разлічываць на Вас??
2.	Пазнаеміўся з некаторымі профэссарамі Унівэрсытэтаў расейцам і палякамі з мэтай выкарыстаць іх у дапамозе беларускім студэнтам як на Бацькаўшчыне, так і у прыездзе некаторых для навукі у Амэрыку. Аб прыездзі сюды нашых студэнтаў я ужо пісаў многім нашым арганізацыям Віленскім і Латгальскім. Але яны маўчаць. Сюды маглі бы сьмела прыехаць двох студэнтаў, праца для іх знайшлася бы, хаця і фізычная, але лёгкая і добра аплачываемая. Трэба зьвярнуцца да Балтыцка-Амэрыканскай Лініі ў выдачы безграшовых [...] картаў для студэнтаў на экскурсію у Амэрыку туды і назад II кл. — Кампанія ня адмовіць — бо гэтак скарысталі ўжо латышы і эстонцы, факты мне ведамы. Прыбыцьцё сюды студэнтаў на навуку, пра год падвучыўшыся мовы маглі бы сьмела слухаць выклады у Унівэрсытэце, прычынілося бы да павелічваньня нашага інтэлігэнтнага ліку і да атрыманьня асьветы. Консул візу дасьць зараз жа у таком выпадку, а яны тут асталіся бы, ужо з месцовымі ўладамі дасца рады.
6 ДАРФ. Ф. 5875. Воп. 1. Спр. 15. Арк. 49, 54—56.
7 Яўген Петрушэвіч (1863—1940), украінскі грамадзка-палітычны дзеяч, юрыст. У1918—1919 гг. прэзыдэнт Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі (ЗУНР). 3 1920 г. кіраваў структурамі ЗУНР на эміграцыі.
3-	Стварыўся Камітэт па скліканьню з’езда на восень у Чыкаго. Спадзеюся мнагалюднага прыбыцьця дэлегатаў з розных Штатоў і Канады.
4.	Значэньне такога з’езду для нашай справы незалежніцкай будзе вялікае.
5-	Маю на мэце зарганізаваць паездку з нашых эмігрантаў на Беларусь у ліку 50—100 чэлавек каб яны сапраўды пазнаеміліся з праўдзівым становішчам на Бацькаўшчыне і праз нашыя арганізацыі і налепшае спатканьне запаліць у іх сэрдцах беларускі нацыанальны агонь, тады калі яны назад вярнуцца ўжо будзем мець у іх асобе добрых змаганьнікаў.
6.	Стараюся каля сябе згрупаваць нашых беларусаў (нежанатых перэважна), якія маюць грошы, каб іх адправіць у Віленшчыну і там на роўных акцыях збудаваць фабрыку і пусьціць яе у рух. Такіх ахвотнікаў ужо ёсьць каля 8 ч. з капіталам 10—16 тысяч дол.
7-	Мушу паведаміць, што праца мая знаходзіцца у надта цяжкіх варунках, тлумачыцца гэта тым, што нашая эміграцыя надта здэнацыаналізавана. Католікі лічаць сябе палякамі — праваслаўныя расейцамі, немаль 95 % нашых выхадцаў забылося мовы роднай, адсутнасьць сярод іх інтэлігэнтных сіл, вялікая цемнота і няпісьменасьць — ўсё гэта з’яўляецца тым, што трэба палажыць многа труду і энэргіі, каб з гэтай массы зрабіць зужытэчны і карысны матэр’ял для нашай справы.
Зрабеце належны загад у хучэйшай прысылцы мне літэратуры для агітацыі, асабліво у расейскай і польскай мове. Прычым павінна быць добрая ўпакоўка, бо я недаўна з Вільні павінен быў атрымаць кнігі, ці газэты — сам ня ведаю, але мне пачтальён прынес толькі адзін адрэс і цэлую карзіну польскіх пачт[овых] марак.
Прымеце запэўненьне у вялікай пашане
Ваш Я. Чарапук
Р. S. Будзьце ласкавыя перэдаць пану Жытлоўскаму8 ніхай прышле ён мне адрэсы жыдоўскіх дзеячоў, з якімі я мог бы уступіць у цесную сувязь, а таксамо, калі хто з беларусоў мае знаёмых у Амэрыцы, то ніхай прышле іх адрэсы.
8 Самуіл Жытлоўскі (1870—?), габрэйскі грамадзка-палітычны дзеяч, міністар па справах нацыянальных меншасьцяў ва ўрадзе БНР у 1921— 1923 гг.
№3
Ліст Янкі Чарапука да Аляксандра Цьвікевіча ад 26 сакавіка 1923 г.9
Chicago, III.
26.ІІІ.23
Дарагі Таварыш:-
Пішу да Вас з Чыкага, дзе ўжо знаходжуся целы тыдзень. Меў 24 сакавіка лекцыю на тэму “Палітычна-Нацыянальнае Становішча Беларусі”. Слухачоў было каля 400. Лекцыя зрабіла добрае уражэньне на ўсіх, усе настрояны проціў палякаў і іх гвалту над Заходняй Беларусі. Хацелі мне нанесьці удар супроць усяго беларускага манархісты і анархісты — але я іх так разбіў пад адабрэньне усей залі, што яны пэўне болын няколі ня падымуць галаву.
Грамадзянство сустрэнуло мяне прыхільна і сардэчна. 1) Сарганізаваўся Камітэт 2) адбудзецца массавы мітынг пратэсту супраціў Польшчы 3) зроблены крокі да скліканьня з’езду. Наогул рух пачынаецца шырыцца ўсё больш і болып. Звязаўся з газетаю “Свабодная Россія”10, якая памяшчае ўсё, што толькі ёй пішу. Прысылайце мне як найбольш інфармацыі на стары адрас.
Заняўя тутака апалітычнае становішча і працую як Антон Змагар, на восень пераеду на стала да Чыкаго. I думаю зімою можна будзе ужо даволі солідна матэрыальна памагчы на Бацькаўшчыне. Але ўпярод трэба стварыць добрую арганізацыю. Цяпер зноў вяртаюся да Grand Rapids, але хутка тут буду зноў, беларусы нават [...] [...] згадзіліся, каб я прыехаў 23.IV.23 і зноў прачытаў другую лекцыю. Ітак па-малу, але ідзём ўсё упярод і упярод...
Ваш Я. Чарапук
9 ДАРФ. Ф. 5875. Воп. 1. Спр. 15. Арк. 57—58.
10 “Свободная Россйя”— штодзённая газэта рускай эмграцыі ў ЗША, выдавалася ў Чыкага ў 1917—1923 гг.
№ 4
Ліст Янкі Чарапука да Аляксандра Цьвікевіча ад 2 красавіка 1923 г.11
John Charapuk 585 Stocking ave. N.W.
Grand Rapids, Mich.
U.SA.
„	2 IV. 23
Міністру загранічных спраў Б.Н.Р.
Др.А. Цвікевіч Коўна
Дарагі Таварышу:-
Я вельмі здзіўляны, чаму Вы нічога мне ня пішэце, а нават і ня адказываеце на тыя мае інфармацыйныя лісты, якія высылаў да Вас. Усё ж такі ня гледзючы на ўсё гэта, хачу вас гэтым пісьмом інфармаваць аб беларускім руху ў Амэрыцы. 17 сакавіка г. г. я быў у м. Чыкаго і знаёміўся там з становішчам беларускай справы. Зтуль мною вынесяна самае цьвердае перакананьне, што Чыкаго павінно стаць цэнтрам беларускасьці у Амэрыцы. Тут беларусаў налічваецца каля 35—40 тысяч праваслаўных, столькіж і католікаў. Рух наш спачатку павінен апірацца пераважна на праваслаўных беларусах. Грунт для працы тут ёсць самы выдатны, як ні ўводным другім горадзе. Прычынамі да гэтага з’яўляецца тое, што ў Чыкага абсолютна няма інтэлігентных маскоўскіх сіл. I вось гэта на руку нам. Беларусы якія тут зарганізаваны пры ‘Теоргіевскім брацтве”, “Уладзімірскім” і “Народным Таварыстве”, пры умелай і реальнай беларускай агітацыі і палітыцы — ўсе адразу прымкнулі бы да беларускага руху, для гэтай працы патрэбен тутака —праваслаўны беларускі дзеяч. Такога чалавека Вы мусіце падумаць і прыслаць сюды як найхучэй. Ён таксама павінен быць добрым літэратарам і здольным рэдактарам. Таму, што тут ёсьць тыпографія. Яна знаходзіцца ў руках ‘Теоргіеўскага Брацтва” (у яком ўсе сябры беларусы праваслаўныя), гэтая тыпаграфія цяпер ацэніваецца на 75 тысяч дол[араў] і даўгу на ёй няма, ані цэнта. Газэту “Свободная Россня” яку Вам паслаў ужо, можна было бы захапіць ў свае рукі разам з тыпографіяй.
На гэтую рэч трэба звярнуць увагу Вам там і прыступіць да яе рэалізацыі, як мага хучэй. Асобай на гэту справу мог бы быць Варонко альбо Рак-Міхайлоўскі12, паводлуг маёй думкі, але Вам ужо там лепей відаць.
Справу з паперамі {affidavit) я бяру на сябе урэгуляваць. Вам трэба дабыць грошай у Літоўскага Ураду найменш 500 дол[араў] ці юоо
11 ДАРФ. Ф. 5875. Воп. 1. Спр. 15. Арк. 50—52.
12 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, пэдагог, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі. У1922—1927 гг. пасол польскага сейму I скліканьня.
дол[араў], альбо ад Украінцаў тутака па такім адрэсу: і) Diplomatic Representative of Galicia, Mutual Fire Ins. Bldg, Washington, D.C. 2) Украінскі Народны Саюз, 83 Grand [...] Gersey City, N.G. — праз Уг года, a найпазней праз год грошы можна было бы звярнуць нават і пад 6 %.
Я грошай дабыць ня магу, бо сам сваей сямейнаю справаю цяпер так зруйнованы, што толькі праз 1 год змагу стаць на ногі.
Усё вышэйпададзянае мае вялікае значэньне для нашай справы і пакуль яшчэ ня поздна рабеце стараньня і зараз паведамеце мяне.
24-га сакавіка я меў лекцыю “Палітычна Нацыянальнае становішчо Беларусі”. Слухачоў было каля 400. На днях арганізуецца сход пратэсту супраць пастановы Рады паслоў ад 14 сак[авіка]. У хуткім часе і зноў еду да Чыкаго, дзе буду чытаць лекцыю. Прысылайце стацьці аб беларускай справе ў расейскай мове для памешчаньня у газ. “Своб[одная] Россня”.
Ваш Я. Чарапук
№5
Паўнамоцтва, выдадзеныя Радай БНР для Я. Варонкі13
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
28 жніўня 1923 г.
№ 242
Паўнамоцтва
Згодна пастанове ад 25 жніўня 1923 года паказчык гэтаго грамадзянін Язэп Варонка, упоўнамачваецца:
1.	Быць надзвычайным упаунамочным дэлегатам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі у Паўночна-Амерыканскіх Злучаных Штатах і ў Канадзе і ва ўсіх адпаведных выпадках офіцыяльна рэпрэзэнтаваць Урад14.
2.	У згодзе з мейсцовымі Амэрыканскімі і Канадзскімі арганізацыямі, перавесьці рэгістрацыю сьвядомага беларускаго элементу ў мэтах скіраваньня яго на актыўную дапамогу Раде Беларускай Народнай Рэспублікі у яе працы.
3.	Перавесьці справу самаападаткаваньня беларускай эміграцыі Амэрыкі і Канады на карысьць адраджэньня Беларусі.
4.	Перавесьці там-жа дзержауную пазыку “Адраджэньня Беларусі” згодна выданым яму асобным паунамоччам і інструкцыям.
[Пячатка] Старшыня Рады Рэспублікі За Сэкрэтара Нам. Старшыні Рады Рэспублікі
13 ДАРФ. Ф. 5875. Воп. 1. Спр. 15. Арк. 5.
14 Дапісана алоўкам “Раду БНР”.
№ 6
Ліст Язэпа Варонкі да сябраў Рады БНР ад 8 кастрычніка 1923 г.15
Chicago, 8 кастр. 23 Дарагія таварышы!
Дапаўняю свой ліст ад 4.Х. Маю ўжо больш матэрыялаў аб нашых тут. 5.Х. быў на агульным сходзе Б.Н.Т. (Беларускага Народнага Таварыства, а як яны гавораць самі — “Белорусского Народного Обіцества”16) — выпадкова. Сход быў прызначаны [да] арганізацыі “Белорусского бала” 7.Х. Выступіў там з колькімі прамовамі, датычных дня і характару майго першаго выступленьня. У пачатку вітаў іх кароткім словам. Частка пляскала, другая прыняла моўчкі, а адзін — якісьці віленец Семашка (sic!) чалавек лет пад 40, вельмі крыклівы, дурны і анархічны (яго тут вельмі палюбяцьусе, нават камуністы) нават аблаяў Чарапука і мяне (адказваючы на мову Ч[арапука]), назваўшы абодвух “панічамі” і закрычаўшы — “Як прыехалі, так і варочайцеся! Далоў навуку і вучоных! Мы самі вучоныя! Да здравствует Белороссййская Россйя! Да здравствует нашыя узнйкй в тюрьмах как красных, так й белых”. I т. д. і т. д. За нім выступіў добры беларус Бакалец, які злаяў Семашку (між іншым Семашка хваліўся, што мала не быў разстраляны пры царскім урадзе) за хамскія адносіны да гасцей-землякоў і навукі і заважыў, калі-б Семашку ў свой час і разстралялі, то ніхто бы аб гэтым не гараваў! Вось якія тут узаемаадносіны!!! Пастанавілі не раней 14.X склікаць массовыя мітынгі на якіх я буду выступаць з дакладам прамовай “Лёс Беларусі і сучаснае палажэньне на ўсходзе Эўропы (прыблізна!)”. А пакуль [...] каб я адпачыў.