Апошнія гады ў табары дыпістым выдавалі вугаль на апал пад вагу па 2 кіляграмы на дзень на душу, а сьвятару Сурвілу вялікі мех насыпалі. Народ тут жа абураўся. На гэта абурэньне сьвятарова жонка крычэла: — Каму гэта праціўна, што я шмат бяру вугалю, дык няхай едзе да бальшавікоў. А між іншага сьвятар атрымліваў вялікую пэнсію й меў прыбытак ад царквы. Хоць сьвятар Сурвіла агітаваў, каб людзі ня ехалі ў Амэрыку, але сам у першую чаргу запісаўся й выехаў у пераходны табар Вэнторф597. Пры табары ABC была пральня. Сьвятар Сурвіла здаваў туды бялізну да мыцьця, але ніколі не плаціў прачкам. I калі ён выехаўу Вэнторф, кіраўнік пральні напісаў заяву ў той табар, што ён не разьлічыўся з прал ьняй, дык яго ўстрымалі на выезд у Амэрыку. Каўшоў намесьнік У. Сенька паслаў фальшывую даведку ў табар Вэнторф, што быццам сьвятар Сурвіла яму ў табар заплаціў 40 марак, тады яго прапусьцілі на выезд. Шыла й Ільляшэвіч Каб даць паўнейшы малюнак становішча ўтабары ABC, трэба яшчэ ўспомніць аб дзьвюх асобах — прыслужніках Каўша: пра Міколу Шылу й Хведара Ільляшэвіча. Шылу я пазнаў яшчэ ў Менску ў 1917 годзе на Ўсебеларускім кангрэсе; ён тады быў адным зь пісараў пры Беларускай вайсковай радзе, але я ня ведаю, ці быў ён дэлегатам, бо на паседжаньнях кангрэсу я яго не заўважаў. Ён ня быў і на тым паседжаньні, калі бальшавікі разганялі кангрэс. Нябожчык Ю. Мурашка ўспамінаў, што ў часе паседжаньня кангрэсу ён застаў Шылу на Нізкім рынку, калі той там нейкія мядзяныя катлы прадаваў. У 1905 годзе Шыла быў звольнены з Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі за прыналежнасьць да партыі сацыялістых-рэвалюцыянэраў. Адбыўшы пакараньне, некалькі гадоў жыў у Пецярбургу, дзе наведваў курсы крэсьленьня (ён досыць добра маляваў). Летам прафэсар Раманаў598 разам зь іншымі пасылаў яго на вёску зьбіраць беларускі фальклёр. Ня ведаю, дзе ён там працаваў, але чуў ад яго самога, што часта гаспадары высялялі іх з кватэраў, бо ён кватараваў зь іншымі гэткімі ж п’яніцамі й штоночы яны шум падымалі ды не давалі суседзям спаць. У часе [Першай сусьветнай] вайны служыў у нейкім конным палку, які тады стаяў у Барысаве, адкуль ён быў дэлегаваны ў Менск на зьезд ваякаў-беларусаў, дык гэткім чынам апынуўся ў беларускай 597 Вэнторф (ням. Wentorf) — цяпер Вэнторф-Хамбург, камуна ў Нямеччыне, у зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн. 598 Відаць, маецца на ўвазе Еўдакім Раманаў (1855—1922), этнограф, фальклярыст, архэоляг, які ад 1910 г. быў загадчыкам сэкцыі этнаграфіі й археалёгіі Расейскага геаграфічнага таварыства. вайсковай арганізацыі. У1919—1920 гадох лічыўся студэнтам Менскага настаўніцкага інстытуту, калі гэты інстытут не працаваў. Я чуў зь ягоных слоў, што вясной 1919 году ён пайшоў на службу да бальшавікоў, якія яму далі шмат грошай на арганізацыю беларускай работы, але ён з гэтымі грашыма ўцёк у Вільню й там хаваўся да прыходу палякаў. Восеньню 1920 году Шыла й Мамонька аднаўляюць у Менску працу беларускіх эсэраў і на бальшавіцкія грошы выдаюць беларускую газэту “Барацьба” (гэта было якраз у тыя часы, калі случчакі выеіупалі супроць бальшавікоў). Зь Менску Шыла й Мамонька езьдзілі ў Рыгу на Рыскі кангрэс599 як прадстаўнікі беларускага ўраду. Гэта быў па ліку чацьверты беларускі ўрад. (і-ы ўрад — Найвышэйшая Рада БНР, якая тады прабывала ў Вільні; 2-і ўрад — Беларуская Рада БНР, якая тады прабывала ў Коўне; з-і — урад БССР, які тады ачольваў Чарвякоў; 4-ы ўрад — Шыла й Мамонька600.) Ужо ж пэўне гэты чацьверты ўрад быў накіраваны ў Рыгу са згоды бальшавікоў. Гэта было на руку й бальшавіком, і палякам, каб паказаць сьвету, што беларусы маюць шмат урадаў, каб ніводнага не дапусьціць на кангрэс. Далей Шыла хадзіў — ужо з Польшчы — на Бэрлінскую канфэрэнцыю601. Калі аднаго разу ён апавядаў аб цяжкасьцях, якія меў, пакуль дастаўся602 ў Прусы6°3 на гэтую канфэрэнцыю, дык я пачаў распытвацца аб самой канфэрэнцыі. Ён мне адказаў: — Ты ведаеш, брат, там жа буфэт зусім дармовы: выбірай любое пітво, любую ежу й пі й еж, колькі табе ўлезе. Далей мне не было чаго распытвацца, бо вядома было, што ён нічога ня чуў і ня бачыў, акрамя гэтага буфэту. Якая ягоная дзейнасьць была ў часе панаваньня на захадзе Беларусі палякаў, мне невядома, але толькі тое вядома, што ён часта хваліўся сваім 13-гадовым астрожным стажам604. Ён мне аднаго разу ўспамінаў, 599 Афіцыйна беларускія ўдзельнікі не былі дапушчаныя да перамоваў у Рызе й не ўплывалі на падпісаньне дамовы паміж РСФСР і Польшчай. 600 He зразумела, пра які менавіта ўрад ідзе размова. 601 Маецца на ўвазе Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя, якая адбывалася 12—16 кастрычніка 1925 г. у Бэрліне як нарада беларускіх палітычных дзеячаўу эміграцыі, скліканая з ініцыятывы старшыні Рады Міністраў БНР Аляксандра Цьвікевіча. На канфэрэнцыі, дзе прысутнічалі й прадстаўнікі БССР, былі прынятыя пастановы аб спыненьні дзейнасьці Рады Міністраў БНР і прызнаньні Менску “адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі”. 602 Дастацца — тут: дабрацца. 603 Прўсы — Прусія. 604 Мікола Шыла сапраўды шматразова арыштоўваўся польскімі ўладамі ў міжваенны час. што, спаткаўшыся, палаяўся з генэралам Аляксееўскім605, які ў 1917 годзе прызнаваў сябе беларусам і быўдэлегатам на Усебеларускім кангрэсе. Сварка была за тое, што ён назваў генэрала “таварышАляксееўскі” й стаў з гэтага старэнькага генэрала жарты строіць. У табары ABC Шыла культурнай працай амаль што не займаўся. Мне вядомыя толькі тры невялікія артыкулы, што ён напісаў у табарны часопіс “Шляхам жыцьця”. Разам з Ільляшэвічам яны выдалі нумар скаўцкага часопісу правакацыйнага характару, каб разлад унесьці ў скаўцкую арганізацыю, бо Пануцэвіч быў шэфам скаўтаў і рэгулярна выдаваў скаўцкі часопіс. Адзін раз Шыла на сцэне артыстым выступаў, але гэты выступ быў яму, старому, не да твару. Шыла быў дружбісты й занадта паслухмяны, у гонар дружбы быў сьляпым выканаўцам каўшоўскіх ідэяў, сваіх палітычных поглядаў ня меў, але па прапанове Каўша застаўся царкоўным старастам і раніцой кожнай нядзелі мусіў ісьці ў царкву сьвечкі прадаваць, разам з гэтым быў царкоўным касірам. Праўда, былі кандыдаты на царкоўнага старасту, людзі нават і набожныя, але сьвятар Сурвіла не хацеў іх дапусьціць на гэтую пасаду, каб яны не выносілі сакрэту царкоўнага прыбытку й не перашкаджалі сьвятару Сурвілу прысвойваць гэтага прыбытку. Чалавек набожнага права Кастусь Якубаў пісаў у сваім “пасланьні” да япіскапа Апанаса аб сьвятару Сурвілу: “Гэта чалавек ня толькі няверуючы, але й пазбаўлены людзкой маралі...”. Калі Шыла памёр, Коўш з Ільляшэвічам “узьвялі” яго ў годнасьць пісьменьніка, вытварыўшы на ягоным каменным помніку кнігу. Мне аб Шылавым пісьменьніцтве ці навуковасьці нічога невядома. Хведар Ільляшэвіч ад прыроды быў здольным чалавекам і працавітым. Вялікім ягоным няшчасьцем было тое, што ён быў алькаголікам. У гэтым няшчасьці ён перавышаў і Шылу. Хв. Ільляшэвіч, як і М. Шыла, кожнага таго ўважаў блізкім прыяцелем і дапамагаў яму як мог, з кім выпіваў (здаецца, гэткая рыса характару ўва ўсіх алькаголікаў), а дзеля таго кожны, хто жадаў ягонай дапамогі, дык стараўся перш выпіць зь ім, а ён ніколі нікому не адмовіў, хто запрашаў яго выпіць. I гэтую ягоную слабасьць спанатрыў Коўш і выкарыстоўваў яго для сваіх часамі брудных справаў. Гэтае п’янства падарвала ягоны аўтарытэт сярод грамадзтва, гэтае п’янства прысьпяшыла ягоную заўчасную трагічную сьмерць. Мне здаралася чуць, што аб Ільляшэвічу адклікаліся як аб добрым настаўніку-выкладчыку, але мне здаецца, што тут яго перахвальвалі. Ён 605 Маецца на ўвазе Канстанцін Аляксееўскі (1855 — пасьля 1918), вайсковец, ад 1916 г. генэрал-лейтэнант. Дд 1911 г. быў начальнікам артылерыі Свэаборскай крэпасьці. Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэсу. мог шмат, бясконца гаварыць, але часамі ў ягонай гутарцы назіралася вадзяністасьць і недакладнасьць. А мэтадысты й пэдагог-выхавальнік зь яго быў нават вельмі дрэнны. Па ўсёй упэўненасьці ён гэтых дысцыплінаў нідзе не праходзіў і ня чуў аб іх, а за гэта вельмі цяжка грашыў супроць іх. Што тычыцца ягонага штодзённага асабістага жыцьця, дык ён быў дарослым бездапаможным дзіцем, якое бязь нянькі не магло жыць. Калі ён у гэтую мінуту быў пад’еўшы, дык ён ня думаў, што праз 4—6 гадзінаў захоча зноў есьці, і мог выкінуць вон усе свае запасы, а за гэта ён заўсёды галадаў і пакутаваў. Я жыў зь ім болей як паўгоду ў аднэй штубе й бачыў ягонае жыцьцё. Тут прывяду некалькі прыкладаў. Аднаго разу Коўш пасылае яго ў партыйную камандзіроўку ў амэрыканскую зону. Ільляшэвіч прыйшоў у штубу, падпіўшы й наеўшыся, ды прынёс з сабой на дарогу хлеба й чатыры мясныя біксы, кожную расьпячатаў, з кожнай паспытаў і пакінуў іх усе на вакне, — напэўна, у дарозе галадаў. Ён прабыў у камандзіроўцы болей як паўмесяца; за гэты час з кожнай біксы вырас высокі зялёны пух, і яны, як вазоны, упрыгожвалі настаўніцкі пакой маёй школы, дзе ён кватараваў. Аднэй ночы Ільяшэвіч вярнуўся п’яны й забруджаны ды свой забруджаны касьцюм пакінуў у калідорчыку нашай штубы. Гэта было летам у гарычыню, і ад гэтага касьцюма смурод напоўніў і маю штубу, і клясныя пакоі. Я не хацеў яму аб гэтым казаць, бо ён сам гэта адчуваў і бачыў, ды ён жа настаўнік гімназіі! Гэта ўсё прадаўжалася некалькі дзён. Неяк Ільляшэвіч выправіўся ў амэрыканскую зону. Зь ім едзе адна жанчына, якая вязе болей як дзясятак амэрыканскіх цыгарэт свайму брату, які сядзіць у табары палонных зь Беларускай штурмавой брыгады606. Каб па дарозе нямецкая паліцыя не сканфіскавала ў яе гэтых цыгарэт як у жанчыны, яна аддала іх на сховы Ільляшэвічу ў падарожны мяшок. Пакуль яны прыехалі на месца, ён скурыў усе гэтыя цыгарэты. Гэты праступак Ільляшэвіч зрабіў ня з злой волі — курачы гэтыя цыгарэты, ён нават і ня думаў, што гэтым некага крыўдзіць. Бадай што, ён ня крыўдзіўся б, калі б нехта й ягоныя рэчы на гэткіх правах забраў. Калі Ільляшэвіч загінуў, Коўш пачаў зьбіраць кнігі для арганізацыі бібліятэкі ягонага імя. Я тут хачу тое заўважыць, што Ільляшэвіч кніжак зусім не шанаваў. Ён у сябе ніякіх кнігаў не трымаў, бо меў такую натуру, што не імкнуўся да ніякай уласнасьці. Ён быў нейкім своеасаблівым 606 Відаць, маецца на ўвазе 1-я Беларуская грэнадэрская штурмовая брыгада “Беларусь”, якая была створаная 11 студзеня 1945 г. у выніку аб’яднаньня рэшткаў 30-й расейскай дывізіі СС з 1-м кадравым батальёнам БКА (афіцэры, афіцэрская й падафіцэрская школы, стралецкі зьвяз). 9 сакавіка 1945 г. брыгада перафармаваная ў 30-ю грэнадэрскую дывізію войск СС (і-ю Беларускую).