576 Штуба (ням. Stubs) — жылы пакой. Гэты сход быў прызначаны вылучна аб табарных парадках, але на ім Коўш паставіў першым пытаньне аб вайне ў Палестыне. П’яны Ільляшэвіч даклад рабіў больш дзьвюх гадзін (даклад быў справакаваны Каўшом сумысьля, каб зацягнуць час, каб людзі разышліся). На пачатку сходу было 300 асобаў, а калі кончыўся даклад, засталося каля 50—60. Пры гэткай колькасьці людзей Коўш даручыў свайму заступніку Сеньку зноў застацца старшынёй рэвізійнай камісіі, і да яго далучылі яшчэ дзьве асобы зь сем’яў работнікаў магазыну. Табарнай рады зусім не выбіралі, але абяцалі празь нейкі час выбраць. Абураны й пакрыўджаны народ ня мог дабіцца сваіх правоў. Пры гэтым камэндант Коўш і ягоныя прыслужнікі гэта абурэньне назвалі “крывіцкай” вылазкай і бальшавіцкай правакацыяй. Калі праз тры тыдні частка актыўнейшых змагароў супроць Каўшовага тэрору пакінула табар (13 асобаў паехалі ў Англію й столькі ж у Францыю), дык камэндант склікаў другі гэткі сход для выбару табарнага дапамогавага камітэту. На яго была падрыхтаваная каўшоўская баёўка з прыладзьдзямі да бойкі, яны сябе трымалі нахабна й выклікаюча. У прэзыдыюм села тая самая тройка: Коўш, Шнэк, Васілеўскі; патаемнага галасаваньня зноў жа не дапусьцілі. П’яныя скаўты пад кіраўніцтвам Еўсы, Бурноса577 й Занковіча лаяліся, сьвісталі крычэлі, калі хто з апазыцыі выказваўся, а п’яны Ільляшэвіч крычэў са сцэны: — Правакацыя! Правакатар! У дапамогу скаўтам і Каўшу актывізаваліся і ўласаўцы. Калі прымушана была выйсьці апазыцыя, дык выйшлі й іншыя сумленныя людзі. Засталася кучка Каўшовага актыву, які зь сябе выбраў “дапамогавы камітэт” і “рэвізійную камісію”. Месца старшыні камітэту заняў сам Коўш, месца старшыні рэвізійнай камісіі — Васілеўскі. Выдатнейшыя месцы ў новым складзе камітэту й рэвізійнай камісіі занялі: Коўш, Васілеўскі, Ільляшэвіч, Казлоў (расеец), Мітыс (паляк) і іншыя сьляпыя выканаўцы волі Каўша, які надалей застаўся дыктатарам табару ABC. [Моладзь] Калі Коўш шляхам правакацыі й хітрасьці выкінуў з табару ў 1947 годзе беларускую нацыянальную інтэлігенцыю, а потым у 1948-м брутальнай дыктатурай зламаў волю паўстаўшых супроць ягонага Гвалту табарных масаў, дык думаў сьвяткаваць сваю поўную перамогу, аж ні адтуль ні адсюль узьнікла новая небясьпека з боку моладзі, на якую ён 577 Магчыма, маецца на ўвазе Міхась Бурнос (1924—2009), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. Вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, а пазьней у гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэніптэце. Ад 1949 г. жыў у Аўстраліі. моцна спадзяваўся й якая сьлепа выконвала ягоныя самыя брудныя жаданьні. Вынікла нечаканасьць. Больш разважлівыя адзінкі гэтай моладзі (Сянькоўскі578, М. Л.) склікаюць сход гэтай моладзі, а каб ён быў афіцыйным, запрасілі на яго Каўшовых папіхачоў: начальніка паліцыі Занковіча, начальніка бюро Еўсу, начальніка патаемнага выведу Бурноса, байцоў — Гарачку й Анішчыка. Тут, у сваім асяродзьдзі, яны [выказваліся] аб шкоднасьці каўшоўскай інтрыгі для беларускай нацыянальнай справы. У шмат каго з разважлівай моладзі расчыніліся вочы на паводзіны Каўша, а сьляпым выканаўцам Каўшовай волі стала нават дзіўная гэткая сьмелая думка іхных сяброў. Вядома, Занковіч і Еўса пасьпяшылі Каўшу данесьці аб гэтым здарэньні. Гэта зборка навонкі не магла быць вынесена, бо балыпыня гэтай моладзі была заблытанаў Каўшовы нават крымінальныя злачынствы. Калі Коўш перацягваў на свой бок скаўтаў і моладзь, дык даваў ёй рабочую кантыну579, а пасьля рэформы валюты даваў ім і кантыну, і пэнсію. Каля 40 платных пасад, прыкладам, прыбіральнік школаў, клюбу, майстэрняў, бюро, магазынаў і інш. Тая моладзь была запісана на гэтыя пасады, хоць гэтыя працы выконвалі не яны, а іншыя простыя людзі (мужчыны, а найболей жанчыны) толькі за кантыну. Калі гэтыя платныя пасады ліквідаваліся, гэта моладзь шэсьць месяцаў атрымлівала грашовую дапамогу з арбайтсамту па беспрацоўі, а тыя асобы, што выконвалі гэтыя работы, засталіся безь нічога. За гэта Коўш яшчэ ў 1946 годзе выдаліў зь бюро ненадзейных асобаў, каб ня выкрылі сакрэту. Гэткія махінацыі ўважаліся крымінальным злачынствам, калі б гэтыя злачынствы высьветліць, былі б прыцягненыя да адказнасьці Коўш і тыя асобы з моладзі, што бяз працы атрымлівалі плату. Вось чаму гэта моладзь ухілялася ад вялікага канфлікту з Каўшом. На гэтым сходзе моладзь выказвалася, што трэба ўсім беларусам на эміграцыі аб’яднацца, а асабліва гэта патрэбна моладзі. Неўзабаве пасьля гэтага Коўш склікае зборку, дзе ставіцца даклад на тэму «Ці мажліва кансалідацыя з “крывічамі”?». Дакладчыкам па гэтым пытаньні Коўш паставіў Ільляшэвіча, але перадаў яму выпіць. У п’янага Ільляшэвіча мова бясконцая. Ён гаварыў вельмі шмат, а нарэшце стаў лаяць “крывічоў” і крычэць: — Яны ня варты званьня крывічоў. Я сам лепшы крывіч за іх! 578 Юры Сянькоўскі (1926—1995), грамадзкі дзеяч, журналіст. У часе акупацыі быў сябрам СБМ, потым служыў у батальёне “Дальвіц”. Па сканчэньні вайны апынуўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце. Актыўны ўдзельнік скаўтынгу, у 1949 г. прызначаны кіраўніком Беларускага скаўтынгу на чужыне. У1950—1956 гг. вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце на эканамічным факультэце. Па сканчэньні ўнівэрсытэту пераехаў у Мюнхен. 579 Кантьіна — харчоўня, сталоўка; тут: паёк. Ды стаў каля стала хістацца. Коўш падбег да яго, схапіў у вахапак ды адвёў ад стала да сьцяны на лаўку й пасадзіў, а сам падышоў да стала на Ільляшэвічава месца й кажа: — Мне Ільляшэвіч даручыў кончыць свой даклад. Прысутныя засьмяяліся. Коўш стаў апавядаць, як ён, Сенька й Ільляшэвіч езьдзілі восеньню 1947 году ў амэрыканскую зону да інжынэра Абрамчыка580, каб пры ягоным садзеяньні прыйсьці да ладу з “крывічамі” (лепей — зь беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй табару ABC), але інжынэр Абрамчык не згадзіўся на гэта. 3 другіх крыніц былі чуткі, што яны сапраўды езьдзілі тады й зьвярталіся да прэзыдэнта Абрамчыка па гэтым пытаньні, але дамагаліся, каб прэзыдэнт Абрамчык прызнаў іхныя дзеяньні аб высяленьні інтэлігенцыі слушнымі. Але прэзыдэнт Абрамчык радзіў ім пакінуць інтэлігенцыю ў табары й дайсьці зь ёй да згоды. Аж празь нейкі час прэзыдэнт Астроўскі аднавіў БЦР і стаў падзяляць Каўшовы пагляды наконт выселенай з табару ABC інтэлігенцыі, дык Коўш прыстаў да яго спулкі па аднаўленьні БЦР. I апазыцыйная моладзь, і ўсё іншае грамадзтва, што прысутнічала на сходзе, гіранічна выслухала гэтыя прамовы, але ніхто не даваў ніякіх пытаньняў і не выказваўся, а ціханька разышліся. Адзін зь юнакоў, што перш сьлепа паслугоўваў Каўшу, ідучы дахаты сказаў: — Я дагэтуль ня ведаў, што яны гэткія дурныя. Апошнія два гады існаваньня табару моладзь Каўшу ўжо ня верыла, але матэрыяльна й праўна была заблытана ў Каўшовых інтрыгах, дык парываць зь ім не адважвалася. Коўш часта пры выпіўцы з моладзьдзю паўтараў: — Той у мяне не чалавек, хто гарэлкі ня п’е. Дык вось і той, хто згодна Каўшовай “філязофіі” быў “чалавекам”, ня мог адасобіцца ад Каўшовай суполкі. Як вышэй успаміналася, амаль уся гэта моладзь мела ад Каўша платныя фікцыйныя пасады, хоць ніякай працы не выконвалі, а іншыя, што стаялі на працы ў бюро ці магазынах, былі зьвязаны ў суполцы з Каўшом у ягоных крымінальных злачынствах. Парваць з Каўшом азначала падставіць сябе непрыемнасьці, а можа, і крымінальнай адказнасьці. Некаторыя зь іх, якіх Коўіп давёў да амаральнага стану, ужо не паважалі яго й не баяліся: калі ён даваў гарэлку — пілі, а калі не даваў — патрабавалі й пагражалі яму. Аднаго разу пасьля першай сходкі моладзі п’яны Гарачка цягнецца па панадворку табару зь зялезкай у руках, плача й пагражае Каўшу: — Пайду заб’ю Каўша, што ён мяне зрабіў сабакам ды цкуе мной нявінных людзей. 580 Мікола Абрамчык (1903—1970), палітык, грамадзкі дзеяч, публіцыст, прэзыдэнт Рады БНР (1947—1970). [Пакражы] Аднаго разу пакралі ў летувіскім табары трусоў. Нямецкая паліцыя паўдня з сабакам вадзілася наўкола нашага табару, але сабака ў табар не заходзіў. Толькі праз год хлопцы выхваліліся, што гэта іхная работа. Безумоўна, Коўш гэта ведаў, але маўчаў, а ў патрэбе мусіў бы бараніць, каб сабе не зрабіць непрыемнасьці. Пасьля высылкі беларускай інтэлігенцыі з табару Каўшовым прыхільнікам дазвалялася вырабляць гарэлку, а толькі былі чуткі, што гаспадар мусіў плаціць ад кожнага затору581 па 2 літры першаку для Каўша. Мядзьведзкі й Сыты завялі вялікі затор брагі. Гэта бочка брагі стаяла замкнёная ў пральні. Адной ночы гэта брага была ўкрадзена. Але пральня была адамкнёнай і зноў замкнёнай; адно зь вёдраў, якімі насілі крадзеную брагу, было трохі дзіравае, дык брага капала каля сьцежкі. Пазвалі паліцыю ды пайшлі сьлядамі брагі, а яны павялі ў табар В, дзе была царква й кватэра царкоўнага старасты Канановіча. Калі гэтыя сьляды накіраваліся ў бок кватэры царкоўнага старасты, паліцыя мусіла павярнуць назад, бо аднолькавыя замкі былі ў царкве і ў пральні. А шукаць крадзенай брагі ў царкве ці ў царкоўнага старасты не выпадала. Безумоўна, і сьвятар Сурвіла аб гэтых начных чынах ведаў. Наступную нядзелю пайшлі ў царкву й тыя, хто ніколі не хадзіў, бо думалі прынамсі, што хоць царкоўнага старасту як казла адпушчэньня зьнімуць з працы, але сьвятар Сурвіла нават і не заікнуўся ў часе казані аб гэтым. Пасьля гэтай кражы каля пральні сабраўся вялікі натоўп дыпістых. Падыходзіць у вясёлым настроі Гарачка да гэтага натоўпу. У яго пытаюць, ці ня ведае ён, хто брагу пакраў: — Ды чаму мне ня ведаць, калі я сам насіў яе, — адказвае ён і далей апавядае: — Я ўночы сплю й чую, нехта стукае ў дзьверы. Я ўстаў, пайшоў адчыніў дзьверы, аж прыходзяць да мяне царкоўны стараста Канановіч і браты Пракопчыкі прасіць, каб я памог камітэцкую брагу перанесьці. Я хлопец паслухмяны, дык і памог. На гэтым справа скончылася. Пад вясну 1949 Г°ДУ Ў табары ў Валасевіча ды іншых пакралі курэй і трусоў. Беспрацоўныя дыпістыя сядзяць, грэюцца на сонцы й толькі аб гэтай кражы й гавораць. Падыходзіць да іх Гарачка. У яго зноў пытаюць, ці ведае ён аб гэтай пакражы. — Як мне ня ведаць, калі ў маёй хаце скублі й варылі. — Дык як там было? — пытаюць далей. Гарачка адказвае: — Да мяне ў хату прыносяць пабітых курэй. Тут, у мяне ў хаце, скублі й варылі. Хату запаскудзілі, пары надалі, а мне за ўсё гэта толькі адзін кумпячок далі.