Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
581 Затор — заквас брагі.
— А рэшту дзе дзелі?
— Кастусь Еўса ўсё забраў і панёс у бюро.
Шэф бюро Еўса быў першай асобай у Каўша. Гарачка пайшоў. Адны людзі адыходзяць, другія падыходзяць, а ўсё адзін аднаму пераказваюць аб гэтай кражы. Прыйшоў сюды Юрка Сьмірноў, брат сьвятара й агент Каўшовага сакрэтнага выведу. Ён выслухаў, пайшоў да Каўша й сказаў, што гэдак Васанскі й Шэнец гаварылі. На другі дзень Коўш выклікае Васанскага й Шэнца ды абвінавачвае іх, быццам яны выдумалі гэткую хлусьню на шэфа бюро. А яны адказваюць, што аб гэтым ува ўсім табары гавораць, а яны ўсё гэта чулі ад Гарачкі. Коўш выклікае Гарачку. Той хутка зьявіўся й трымае сябе весела. Коўш у яго пытае:
— Ты казаў, што ў тваёй хаце курэй скублі й варылі ды што Еўса панёс звараныя куры ў бюро табару?
— Казаў! — адказвае Гарачка.
— А чаму ты гэта казаў? — пытае Коўш.
— Бо п’яны быў, — адказвае з ухмылкай Гарачка. — Я цьвярозы ніякіх сакрэтаў ня выдам.
Коўш перамяніў тэму гутаркі. Ён стаў навучаць Гарачку, як трэба весьці сябе, але на гэтым і скончылася справа аб пакражы курэй і трусоў. Васанскі й Шэнец пытаюцца ў Каўша, што зь імі будзе, можа іх у бункер пасадзяць, але Коўш стаў лагодны й вясёлы ды адказаў:
— Ідзіце дахаты.
Коўш Гарачку даў кары: каб праз тыдзень кожнага дня хадзіў у паліцыйную будку мальдавацца582. Усе апытаныя з ухмылкай разышліся, пайшоўі Гарачка з выглядам героя-пераможцы. Тут Гарачка паказаў, што ён ня толькі не баіцца Каўша, але й высьмейвае яго.
[Уласаўцы]
Вясной 1949 году зноў нечакана ўсплыў канфлікт у Каўша з моладзьдзю на нацыянальнай глебе. У табары ABC пад Каўшовым крылом існавала група расейскіх шавіністых-уласаўцаў, якія вялі прапаганду сярод беларускай нацыянальна несьвядомай масы за “едйную й неделймую”. Калі на Вялікдзеньу табарнай кнайпе583 хлопцы павялі іугарку аб нацыянальнай справе, уласавец Парчак вылаяў беларусаў і дадаў:
— Вашай незалежнай Беларусі не было й ня будзе.
Адзін малады беларус, Луж584, не сьцярпеў нацыянальнай абразы й запратэставаў. Яны, спрачаючыся, разышліся па сваіх хатах. Луж..
582 Мальдавацца — адзначацца.
583 Кнайпа — шынок, піўная.
584 Відаць, маецца на ўвазе Міхась Лужынскі (1926—2011), грамадзкі дзеяч. Сябра СБМ. У1944 г. выехаўу Нямеччыну, дзе па сканчэньні вайны апы-
прыйшоў дамоў і лёг спаць. Празь нейкі час прыходзіць да яго лідар уласаўцаў, Каўшоў блізкі сябра, Буглай. Ён у ваднэй руцэ трымае пісталет, а другой пабіў Луж.. у пасьцелі.
На другі дзень прыйшла група беларускіх хлапцоў у тую самую кнайпу, там ляжыць для праданьня расейская газэта “Посев”5®5. Луж.. пытае ў крамніка:
— Хто пазволіў распаўсюджвацьу беларускім табары расейскую газэту?
— Камэндант табару Коўш! — адказвае крамнік.
Луж.. купіў гэту газэціну ды, падышоўшы да Каўша, пытае:
— Чаму расейская распаўсюджваецца? — і тут жа разадраў газэту, кінуў пад ногі й патаптаў.
Тут Коўш азьвярэў і пачаў нема клікаць паліцыю. Зьявіліся начальнік паліцыі Занковіч з паліцыянтамі. Коўш крычыць:
— Арыштаваць хулігана на тры дні й пасадзіць у бункер!
А Луж.. адказвае:
— Язарасейскую газэту “Посев”гатовы сядзець у бункеры тыдзень.
Калі Занкавіч пачаў паднушкоўваць586 паліцыянтаў, каб забралі Луж.., некалькі хлопцаў выступілі наперад і кажуць да Каўша:
— He, ты яго ў бункер не пасадзіш!
Тут ускаквае Каўшоў папіхач граміла Ўладзімер Сенька, але яму заступае ягоны брат Міхась587 і кажа:
— Сядзь, Валодзя!
Той, лыпаючы вачыма, паціснуў у кут і пакорна садзіцца. Тады Коўш, зьмяніўшы тон, кажа да Луж..:
— Я вам дарую, можаце ісьці дамоў.
АЛуж.. адказвае:
— А я ў вас не прасіўся!
нуўсяўбеларускімлягерыОРуВатэнштэце.Ад 1950 г. выехаўуАўстралію. Жыў у Сыднэі.
5«5 “Посев” — расейскі грамадзка-палітычны часопіс, орган Народна-працоўнага саюзу, які выдаецца ад 1945 г. (спачатку ў Заходняй Нямеччыне, цяпер — у Маскве).
586 Паднушкоўваць — заахвочваць, падганяць (АВ).
587 Міхась Сенька (1922—2016), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі скончыў Баранавіцкую мэдычную школу, працаваў кіраўніком аптэкі ў Стоўпцах. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Па сканчэньні вайны знаходзіўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, дзе скончыў гімназію, браў удзел у скаўтынгу. У 1947—1949 гг. вучыўся ва Ўкраінскім тэхнічнагаспадарскім інстытуце ў Мюнхене. У 1949 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры.
Тут прысутнічаў украінец з 25-га табару Галендорф, ён апынуўся ў непрыемным стане й пачаў імкнуцца, каб пагадзіць гэтых хлопцаў з Каўшом. А ў яго пытаюць:
—	Ці бывае ў вашым табары, каб украінскія газэты забаранялі, а расейскія распаўсюджвалі?
Коўш сказаў:
—	3 гэтага часу я ўжо ня ваш камэндант, — і пайшоў у сваю кватэру.
У гэты вечар хлопцы, не пытаючыся ў Каўша, зрабілі вечарынку й гулялі да дня. П’яны К. Н..к, знаёмы Каўшоў з Бацькаўшчыны, на працягу ночы стукаў каменьнем Каўшу у сьцяну. Ён яшчэ й другому жыхару пабіў вокны. Калі яго раніцай хацелі пасадзіць у бункер, ён адказаў:
—	Калі мяне Коўш пасадзіць у бункер, дык сам яшчэ ня столькі ў іншым месцы адседзіць.
Наступны дзень прайшоў спакойна, але вечарам таго самага дня Коўш пусьціў у ход сваю дыпляматычную машыну, а разам з гэтым — разьліўное мора самагонкі. А на трэці дзень справа была залагоджана.
Бессаромнае кручкатворства й правакацыі
Як вышэй тут ужо ўспаміналася, Коўш падпарадкаваў сваёй цэнзуры пошту, якая прыплывала ў табар: лісты, пачкі й газэты. Лісты да ненадзейных, падазроных асобаў затрымліваліся й канфіскаваліся, беларуская газэта “Бацькаўшчына” гэдаксама; лісты з ЗША, Канады, Аўстраліі, якія падазраваліся, што ёсьць грошы, забіраліся, грошы вымаліся, а лісты нішчыліся; пачкі з ЗША й Канады гэдаксама часта разрываліся.
Аднаго разу прыбыўу наш табар Хвалько588. Скаўтка Зыз.. напісала ліст да шэфа скаўтаў Пануцэвіча ды папрасіла Сіткоўскага, каб перадаў Хвальку. Калі Сіткоўскі не застаў Хвалька на кватэры, дзе той начаваў, дык наляпіў паштовы значок589 ды кінуў у паштовую скрынку, а не зьвярнуў увагі, што на лісьце адрас быў напісаны па-беларуску, кірыліцай. Нямецкі паштальён накіраваў гэты ліст наш табар. Коўш забраў яго і ўсюды паказваў як рэчавы доказ.
Скаўтка Зыз.. гэтай вясны мелася здаваць экзамэн і задала яго добра па ўсіх прадметах, але ёй пасьведкі не далі, а патрабавалі мэтрыкі нараджэньня. Яна падала мэтрыку, але Коўш зганьбаваў яе, бо
588 Магчыма маецца на ўвазе Лявон Хвалько (1905—1995), грамадзкі дзеяч. У 1943 г. быў вывезены на працу ў Нямеччыну. Адтуль у 1947 г. трапіў у Вялікабрытанію. У 1958 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, потым у Стамфардзе (Канэктыкут).
589 Паштовы значок — паштовая марка.
згодна мэтрыцы дзяўчыне ня споўнілася 18 гадоў, а быццам быў такі закон у Рэчы Паспалітай, што асобы ў такім веку не маглі канчаць гімназіі. Яна даводзіла, што ў нямецкіх, польскіх, летувіскіх і ўкраінскіх гімназіях ейныя равесьніцы паканчалі навуку. Нават дырэктар летувіскай гімназіі зьдзівіўся гэткаму кручкатворству й сказаў, каб зь беларускай гімназіі аддалі яму ейныя экзамэнацыйныя адзнакі, а ён выдасьць гэтай вучаніцы пасьведку. Коўш не згадзіўся на гэту прапанову.
Калі яна падла скаргу ў вышэйстаячыя ўстановы над уцекачамі, там Коўш сказаў, што яна не вучылася ў гэтай гімназіі ды не здавала экзамэну. Гэтую Каўшовы хлусьню падтрымаў капітан Прале. Яна добра ведала летувіскую мову, дык на наступны год пайшла ў летувіскую гімназію й праз год закончыла.
Белякоўскі
Калі Коўш звольніў з працы беларускую нацыянальную інтэлігенцыю, дык прыняў на працу ў бюро Белякоўскага й даў яму заданьне інтрыгаваць Б. Даніловіча, каб яго выкурстаць590 з табару ABC. Але Даніловіч даседзеў да таго часу, калі пакідала табар іншая наша інтэлігенцыя, і разам зь ёй выехаў. Белякоўскі перастаў услугаваць Каўшу у ягоных цёмных справах, а нават часамі стаў і высьмейваць Каўшову правакацыю. Вышэй мы ўжо ўспаміналі, як Белякоўскі публічна гіранізаваў Мілішкевіча, калі той падлічваў галасы пры выбарах у Цэнтральнае прадстаўніцтва.
Калі прыходзілі самі выбары, Белякоўскі разам зь Сіткоўскім, Букатым591 і Радзюком дэманстрацыйна прайшлі каля урны й пайшлі ў нямецкую вёску піва піць. А Белякоўскі пасьля гэтага спакойна працаваў у бюро табару.
Праз тыдзень пасьля гэтага ў табарным клюбе вялікая вечарынка. Да Белякоўскага прыехалі госьці, дзяўчаты з Гановэру. Калі ён частаваў у сваім пакоі гасьцей, пад ягонае вакно прыходзіць п’яны Гарачка, выдатны баец Каўшовай баёўкі, стукае ў вакно ды просіць Белякоўскага выйсьці на двор на мінутку. Белякоўскі выйшаў і пытае:
— Што табе трэба?
Гарачка схапіў Белякоўскага адной рукой за грудзі ды пытае:
590 Выкурстаць — выкурыць, выселіць, выгнаць.
591 Магчыма, маецца на ўвазе Адольф Буката (1902—1977), грамадзкі дзеяч. У 1930-я гг. выехаў у Францыю, дзе жыў да пачатку Другой сусьветнай вайны. Потым пераехаў у Бэрлін, дапамагаў М. Абрамчыку выдаваць газэту “Раніца”. Пасьля вайны знаходзіўся ў лягерах DP Нямеччыны, адкуль у 1949 г. выехаў на працу ў Вялікабрытанію.
— Ты верыш мне?
— Ну, веру, дык што там такое?
— Прысягні, калі верыш, — кажа Гарачка ды давай хвастаць Белякоўскага па твары ў прысутнасьці гасьцей-дзяўчат. Той вырваўся з рук Гарачкі й пабег на вечарынку ў клюб на скаргу да Каўша. Гарачка пайшоў за ім ды там перад Каўшом на вечарынцы некалькі разоў ударыў Белякоўскаму па твары.
Белякоўскі бачыць, што непераліўкі592, — трэба ўцякаць з табару. Якраз тады праходзіў запіс у Англію. Ён, працуючы ў бюро, і запісаўся ды прайшоў мэдычны агляд, а Коўш ня ведаў гэтага й толькі тады даведаўся, калі падышоў дзень выезду.
Тады пры выезьдзе людзей з табару выходзілі на разьвітаньне ўсе жыхары з баракаў. Калі ўся моладзь, што выяжджала, расьселася на машыны, іншыя зь іх прамаўлялі да сваіх суродзічаў, што заставаліся ў табары. Кароткую прамову-запавет прамовіў і Белякоўскі, а пасьля дадаў:
— Памятайце, суродзічы, калі хто хоча надалей чалавекам застацца, дык не прадавайцеся Каўшу за чарку самагонкі ці за кавалак чорнага хлеба.
Празь некалькі дзён Коўш накіроўвае Гарачку й Анішчыка ў пераходны табар, дзе быў Белякоўскі, з пэўнымі паперамі аб тым, што Белякоўскі камуністы. Калі ўсіх тых людзей, якія выехалі з нашага табару, накіравалі ў Англію, Белякоўскага затрымалі й трымалі два тыдні, а нарэшце ўпэўніліся, што данос быў фальшывы.