Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Сексоты, або патаемныя супрацоўнікі
Коўш меў нейкую слабасьць, каб чым болей завэрбаваць патаемных супрацоўнікаў-даносчыкаў. Апрача таго, што ўся афіцыйная паліцыя (каля 8—10 асоб), баёўка (каля 10 асоб), скаўты й вучні гімназіі, супрацоўнікі бюро й магазынаў, дык было завэрбаваных каля паўсоткі яшчэ звычайных дыпістых, а сярод іх Пунтус і Швэфель. Пунтус за гэту службу атрымоўваў настаўніцкую пэнсію й адначасова дапамогу па беспрацоўі.
Вэрбаваліся сексоты з звычайных дыпістых вельмі проста й нахабна. Работнік магазыну набірае ў карзінку нейкіх біксаў ці сухароў, як ужо вышэй успаміналася, заходзіць у штубу да беднага дыпістага й кажа:
— Спадар камэндант прыслаў вам к сьвяту гасьцінца, але трэба, каб і выўразе патрэбы памагаліяму: калі дзе пачуеце, што аб ім нехта будзе гаварыць, дык вы павінны прыйсьці да яго і ўсёрасказаць, або
592 Непераліўкі — справа дрэнь, няма ратунку.
калі патрэбна будзе за ягорасьпісацца ўсёй сям’ёй, або пры патрэбе прыйсьці на сход з усімі дарослымі сваёй сям’і й галасаваць за яго.
Аднаго разу Коўш прапануе добраму краўцу Бусянку ўзяць у памочнікі жанчыну-ўдаву. Бусянок шыў у сваёй хаце й адмовіўся, кажучы:
—	Умянеадна баба ёсьць — і хваце мне. Нашто мне другая жонка.
У Бусянка адабралі машыну й забаранілі ў табары працаваць. Праз два тыдні Коўш заклікае да сябе Бусянка й кажа яму:
—	Я вам, Бусянок, дарую; заўтра вам на кватэру прынясуць машыну й вы зноў будзеце шыць, але, калі ласка, спадар593 Бусянок, калі дзе пачуеце, што хто будзе аба мне гаварыць, дык вы павінны да мяне прыходзіць і ўсё тое перадаваць:
— Мне няма чаго дараваць, хіба толькі тое, што я з вашай ласкі два тыдні бяз працы сядзеў, — кажа Бусянок. — А наконт таго, каб перадаваць вам, дзе хто будзе гаварыць, дык я да гэткай службы ня здатны. Ці ведаеце, спадар Коўш, калі дзе ў вёсцы папа[дзецца] такі сабачок, што каля аднаго вакна ціўкне, каля другога, каля трэцяга, дык як хто й заб’е яго — няма каму яго й за плот адцягнуць. Дык вось і я за такую сабацкую службу не вазьмуся.
Нейкі час было маўчаньне, а потым Коўш сказаў:
—	Можаце ісьці дамоў.
Але назаўтра рана Басянку машыну прынесьлі. Трэба быць пэўным, што не аднаму Бусянку Коўш даваў гэткае заданьне, але ня ўсякі змог даць яму такі адказ. Адны для ветлівасьці абяцалі даносіць, а найболей было такіх, што абяцалі ды стрымалі сваё слова: хадзілі падслухоўвалі, дамешвалі свае словы ды даносілі камэнданту Каўшу.
Па справе шпеі'аваньня былі пільнымі паліцыя, патаемная паліцыя й скаўты, але найболыпую пільнасьць праяўлялі начальнік паліцы Занковіч і Бурнос. Калі толькі каторы ўбачыць, што сусед да суседа пайшоў ды абодва непрыхільна ставяцца да Каўша, дык яны каторы (калі ўвечары) да сьцяны ды дошчак прытуліцца й будзе [слухаць], або ідзе да ягонага суседа ў барак, каб праз дошкі пачуць, што там будуць [казаць], або каля сьцяны ў быльніку ляжа ды выслухвае.
Кучура каля свайго вакна зрабіў будачку-складзік, дзе клаліся прадукты для ежы. Занковіч убачыў, што да Кучуры суседзі пайшлі, дык ён ціханька залез у гэты складзік. Гэта было вечарам. Суседзі надумалі па чарцы выпіць, а жонку гаспадар паслаў па закуску. Жанчына пабегла навокал канца бараку да складзіку. Яна мэханічна дзьверы адчыняе — ды ў складзік і ўпацёмку ўдарылася ў жывога чалавека. Жанчына як жыва засталася ад такога раптоўнага перапуду! Ну й удалае месца выбраў начальнік паліцыі для падслухоўваньня: вакно адчынена, дык
593 У сапраўднасьці Коўш наўрад ці мог выкарыстоўваць зварот “спадар”, бо ў “зарубежніцкім” асяродзьдзі ён лічыўся “крывіцкім”.
кожнае слоўца можна злавіць, а ён стаіць за дзьверцамі ў складзіку, і яго тут ніхто ня бачыць, але гэта баба накасалася594 й папсавала хітра задуманую вынаходку, а тут выскачыў сын гэтай бабы з кіем і хацеў косьці параўнаваць.
Стары Палюховіч
Як летам 1946 году застрайкавалі сьвятары, час ад часу прыяжджаў украінскі сьвятар з 25-га табару, а калі — расейскі сьвятар з Госьляру, за дзячка запрашалі старога Палюховіча, які ведаў гэту работу й дапамагаў сьвятарам адпраўляць Божую службу. Калі Коўш зь сьвятаром Сурвілам пагадзіліся, дык Палюховіч па-старому выконваў свае абавязкі дзячка.
Палюховіч меў вялікую сям’ю й сам быў стары, дык яму была большая пэнсія як сьвятару. Сьвятар Сурвіла на яго злаваў, але найболей стаў злаваць, калі той стаў, згодна Сурвілавых поглядаў, штрэйкбрэхерам, як сьвятары застрайкавалі. Калі Коўш зноў сабраўся зь сьвятаром Сурвілам ды супольна сталі праводзіць русіфікатарскую палітыку, Палюховіча звольнілі з працы, на ягонае месца паставілі расейца Сьмірнова, але старому гэтага не паведамілі. У Вялікдзень, як і заўсёды, Палюховіч заняў сваё месца на клірасе, але сьвятар Сурвіла калі крыкне з аўтара:
— Кудыты залез! Вунь тваёмесца! — і паказаўрукой на дзьверы.
Сьвятар Сурвіла падабраў зручную часіну й адпомсьціўся пахуліганску старому сумленнаму чалавеку.
Як калісьці Палюховіча запрашалі на дзячка, ён доўга не згаджаўся, дык сам Коўш яго доўга ўпрошваў. А калі звольнілі Падлюховіча зь дзякоўства, Коўш у дагоду Сурвілу стаў помсьціцца Палюховічу й паслаў таго працаваць на цяжкую работу на фабрыку, амаль зусім дарэмна (да рэформы валюты). Калі пасьля прыслалі ахвяры ад Саюзу амэрыканскіх пратэстанцкіх цэркваў, жыўнасьць і вопратку, а дзяліў гэтыя ахвяры сьвятар Сурвіла, дык Палюховічу не даваў.
Рамесьніцкія арцелі
У нашым табары было некалькі рамесьніцкіх арцеляў: сталяры, шаўцы, краўцы. Частку іхнага заработку аддавалі ім на рукі, частку браў табар для арбайтсамту ў фонд беспрацоўя. Коўш зь Еўсам адлічалі ад гэтых рамесьнікаў праз шэсьць гадоў грошы для аплаты ў арбайтсамт, але калі табар ліквідавалі, дык гэтым рамесьнікам праз 6 месяцаў выхадной дапамогі не заплацілі: у арбайтсамце ім адказалі, што бюро табару за іх грошай не плаціла.
594 Накасацца — прычапіцца, апанаваць (АВ).
А. Мацукевіч595
А. Мацукевіч быў чалавек спакойны й сумленны. Коўш яго хацеў мець на сваім баку, але ён не хінуўся да Каўша, хоць яму й давалі працу пры магазыне. Ягоная жонка была разьвейшая й няўступлівая — як думае, гэдак і кажа, калі бачыць якую недарэчнасьць — ня змоўчыць. Яе для страху выклікалі ў паліцыйную будку на допрыт:
— Ты казала гэдак? — у яе пытаюць.
— Так, казала, бо гэта праўда, — адказваеяна. —Яіўсюды буду казаць гэта, калі папытаюць.
Паехаў Мацукевіч у Францыю шукаць работы й так забавіўся на доўгі час. У Каўшовых прыхільнікаў хрэсьбіны. Туды запрашаюць Мацукевічаву жонку, а гэдаксама галоўнага супрацоўніка Каўшовага выведу — Швэфеля. 3 гэтага дня яны падружылі, і Мацукевічыха перастала заважаць і гаварыць аб табарных несправядлівасьцях.
Прыехаў муж з Францыі, не знайшоўшы работы, але жонка да яго не вярнулася. Справа дайшла да нямецкага суду, які прызнаў, што маленькая дачушка павінна застацца на выхаваньні бацькі. А Мацукевічава жонка стала жонка Швэфеля й Каўшовай прыяцелькай. Коўш ведаў, як абясшкодзіць упартую бабу.
Сьвятар Сурвіла
Сьвятар Сурвіла быў галоўнай рухальнай сілай у табары ABC. Аб ім ужо тое-сёе ўспаміналася.
У наш табар прыяжджаў Куліковіч596 з канцэртам, у якім выступаў артысты Зызыка; публіка, а асабліва дзеці, яго любілі. Аднэй нядзелі сьвятар Сурвіла апавяшчае з амбоны:
— Зызыка не жыве — яго забілі нехрысьці-“крывічы”.
Народ абураецца на “крывічоў” і ходзіць пытацца да сьвятара:
— Што зрабілі амэрыканскія ўлады з забойцамі-“крывічамі”?
Той адказвае:
— Забойцы ў лес уцяклі, а можа, і да бальшавікоў.
595 Відаць, маецца на ўвазе Андрэй Мацукевіч (1914—2003), грамадзкі дзеяч, стрыечны брат мітрапаліта Мікалая (Мацукевіча). Ад 1950-х гг. жыў у ЗША.
596 Мікола Куліковіч (сапр. Шчаглоў, 1893—1969), кампазытар, музыка, музыказнаўца, грамадзка-культурны дзеяч. Ад 1937 г. працаваў выкладчыкам у Беларускай кансэрваторыі. У часе нямецкай акупацыі кіраваў аркестрам у Менскім гарадзкім тэатры. Ад студзеня 1944 г. кіраўнік музычнага аддзелу пры БЦР. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне ў 1947 г. арганізаваў Беларускі тэатар эстрады, які гастраляваў па лягерах DP. У1950 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, пазьней перабраўся ў Кліўлэнд, а ад 1959 г. жыўу Чыкага.
Праз тыдзень пасьля гэтага прыяжджае ў наш табар паэта Масей Сяднёў, і ў яго пытаюць аб сьмерці артысты Зызыкі. Сяднёў расказаў усю праўду: той атруціўся, прыняўшы некалькі дозаў сонных парашкоў.
За тое, што ён лаяў на ўсе бакі нехрысьцяў і бязбожнікаў-“крывічоў”, яго няможна вінаваціць, бо ён выконваў волю расейскіх зарубежных япіскапаў.
Каталіцкая арганізацыя “Харытас” стала пісаць і праваслаўных на выезд у Амэрыку. Сьвятар Сурвіла ў сваім казаньні выступіў супроць гэтага:
—	Няма патрэбы сьпяшыць на выезд уАмэрыку: там беспрацоўе, там людзі з голаду ўміраюць, а тут, у Нямеччыне, пакуль што яшчэ можна някепска жыць.
Яму было някепска жыць, бо нейкі расейскі прафэсар выклапатаў перад ангельскімі вайсковымі ўладамі, што яму на месяц плацілі каля 500 марак. (Да рэформы нямецкай валюты [20 чэрвеня 1948 году] працоўным дыпістым давалі кантыну й грошы, але кантына ў шмат разоў была вартнейшая, чымся грошы, а пасьля рэформы маркі сталі дарагімі, і пачалі добра плаціць.)
Выйшаўшы з царквы, мужчыны сталі гаварыць аб тым, што казаў сьвятар на амбоне, што ў Амэрыцы з голаду ўміраюць. Супрацоўнікі выведу раптам аб гэтым і Каўшу данесьлі. Коўш выскачыў і стаў дапытвацца ў ваднаго, другога, хто гэта выдумаў, што бацюшка гэдак казаў, што ў Амэрыцы беспрацоўныя з голаду ўміраюць. To той, то іншы адказвае: “Я ня чуў”і “Я ня чуў”, а стары мужчына чэсна кажа:
—	Што тут доўга дапытвацца, хто чуў. Я сам чуў, як ён гэта казаў.
Ён гаварыў сьмела, бо ўжо год прайшоў, як ягоная дачка выехала ў Канаду, а на днях ён і сам зь сям’ёй меўся выяжджаць. Коўш, калі пачуў гэткі сьмелы адказ, дык змоўк ды пайшоў у сваю хату.
Амэрыканскі “Харытас” прыслаў у табар ABC вялікі запас харчовых прадуктаў. Каталіцкія арганізацыя табару разымеркавала гэты правіянт пароўну — як каталіком, гэдак і праваслаўным ды самым праваслаўным сьвятарам. Калі пасьля прыслаў Саюз амэрыканскіх пратэстанцкі цэркваў, у які была залучана й Расейская праваслаўная царква, дык сьвятар Сурвіла каталіком ня даў, а нават і некаторым праваслаўным не даваў, на каго злосьць меў. Каталіку Юнкерскаму даў пачку толькі за тое, што той перайшоў на праваслаўе (пайшоў да яго на споведзь). Пасьля зноў каталіком прыслалі пачкі, дык каталіцкія арганізацыі раздавалі каталіком і тым праваслаўным, каму сьвятар Сурвіла ня даў. Нават Юнкерскі прыйшоў, ад’яжджаючы ў Аўстралію, дык і яму далі.