Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
8 Публікуецца паводле: Сялянская Ніва. № 14. 28 красавіка 1926. С. 3.
9 Беларускі нацыянальны саюз — арганізацыя, заснаваная Язэпам Варонкам у Чыкага.
бальшавікамі, незалежнай (антырэлігійнай) інтэлігэнцыі з бальшавікамі.
Аднак, калі ў кацапаў заходзіць патрэба бараніць “едйной неднлймой Россйй”, тагды яны працуюць супольна. На самых выдатных беларускіх дзеячоў, Янку Чарапука10, Язэпа Варонку11, Язэпа Курдзёнка, маскалі пачалі выкідваць розныя лёзунгі перад сьведамай і нясьведамай масай, крычучы: “Это сепаратйсты, расчленйтелй Россйй, врагй всего русского, не верыпе этйм белорусскйм шовйнйстам, стремяіцймся отделйть Белоруссню от Россйй” і т. д.
3 другога боку Беларускі Нацыянальны Саюз прыняў вызаў маскалёў і павёў з сваёй стараны зноў контр-агітацыю. Яго лёзунг быў: “Беларусы, верце толькі сваім сілам. Самі толькі можам дабыць вольнасьць і незалежнасьць Бацькаўшчыны!”.
I вось хутка наступіў дзень 7-га сакавіка. Пагода дрэнная. Але беларускія работнікі, якія зразумелі, што змогуць палепшыць сваю долю, дружнай сям’ёю адклікнуліся на прызыў Беларускага Нацыянальнага Саюзу й прыйшлі, каб памагчы беларускай школе. Мора галоў. Шум. Гутарка пра долю Бацькаўшчыны. Балей як ібоо чалавек выявілі сваю сымпатыю на гэтым праўдзівым народным сходзе. Такім чынам, расход на Беларускім Вечары ў суме 500 дал[яраў] быў пакрыты і яшчэ даляраў 200 асталіся на Беларускую Школу. Цяпер аб праграме вечара. 3 прамоваю выйшаў сябра Беларускага Нацыянальнага Саюзу гр. Я[зэп] Варонка, які гаварыў аб тым, што патрэба рабіць беларусам у Новым Сьвеце. Падчас яго прамовы ўстае з крыкам маскоўскі манархіст, а мо’ нават і бальшавік (не далося даведацца), вынімае вялікі нож і рвецца на трыбуны прамоўцы. У гэты самы час амэрыканскі жаўнер беларус
10 Янка Чарапук (псэўд. Змагар, 1896—1957), палітычны дзеяч. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту. У1918 г. супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Украінскай Народнай Рэспублікі, чалец Беларускай рады ва Ўкраіне. Ад канца 1918 г. — на Гарадзеншчыне, быў сакратаром Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны. Ад канца 1919 г. жыўу Рызе, працаваў сакратаром Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі, сябра Народнай Рады БНР. У 1922 г. выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага камітэту ў штаце Ілінойс, Беларуска-амэрыканскага нацыянальнага клюбу. Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю “Рыцары Калюмба” (меў найвышэйіпую ступень).
11 Язэп Варонка (1891—1952), палітычны дзеяч, журналіст, выдавец. Першы старшыня Народнага сакратарыяту БНР. Ад канца 1918 г. жыў у Коўне. Да красавіка 1920 г. міністар беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы. У1923 г. выехаў у Чыкага (ЗША), дзе спрычыніўся да заснаваньня беларускіх арганізацый: стварыў Беларускі нацыянальны саюз, ад 1926 да 1932 г. выдаваў газэту “Белорусская трнбуна”, вёў беларускія й расейскія перадачы на радыё.
Да гісторыі беларускай міжваеннай эміграцыі ў ЗША вымае рэвольвэр, ідзе да гэтага маскаля-бунтыра і станоўча заяўляе: “ні кроку далей альбо сьмерць на мейсцы!” Дзякуючы такту кіраўніка вечара А. Змагара12, удалося супакоіць абодвых і, быць можа, прычыніцца да выратаваньня ад забіцьця маскаля.
Народ з вялікім зацікаўленьнем сьлядзіў за п’есай “Сялянскае вясельле”. Добра гралі вучні школы В. Варанца. Дэклямацыя вершаў беларускіх паэтаў, якую выпаўнілі беларускія дзеткі: А. Будзюк, Н. Будзюк і С. Курдзёнак, зрабіла вялікае ўражаньне. Танцы малалетняй беларускай балярыны А. Брэнько ўпрост раз’энтузыялі сабраўшыхся. Каралевай Вечара была опэрная сьпявачка І.С. Георгіеўская, якой прысутныя за яе сьпеў адудзячылісь вялікімі апладысмэнтамі. Балет трупы Н. Цукалоса меў вялікі посьпех. Яго клясычныя танцы проста чаравалі прысутных. Пасьля канцэрту распачаўся баль, які цягнуўся да позьняй ночы. 3 першай адкрытай барацьбы з маскалямі — беларусы выйшлі пераможцамі, а гэта прычынілася да болын актыўнай працы для дабра Беларускага Народу.
Беларусы выпаўнілі свой абавязак перад Многапакутнай Бацькаўшчынай. За Чыкагам пойдуць і другія гарады.
Янка Навадворскі.
Сьвяткаваньне ю-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці13
Банкет Беларускага Нацыянальнага Саюзу ў Конгрэс-Отэлі 25 сакавіка 1928 году, зроблены ў іо-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, сабраў у Флёрэнтын-Рум, аднэй з найпрыгажэйшых саляў у даун-тауну (цэнтру места) да 200 чалавек гасьцей. Тут былі беларусы, літоўцы, украінцы, латвійцы, карпатарусы, ірляндцы, немцы і шмат інш., аднак пераважалі першыя тры нацыянальнасьці, што прыдало беларускаму сьвяту яшчэ і характар дэманстрацыі дружбы гістарычна і палітычна найбліжэйшых адзін аднаму народаў на ўсходзе Эўропы.
Ад палавіны 7-ай гадз. увечары госьці ўжо пачалі зьбірацца ў прыгожых салёнах Конгрэс-Отэлю, але толькі ў канцы 7-ае гадзіны адчыніліся дзьверы Флёрэнтынскае Салі, упусьціўшы туды публіку пад гукі шуманаўскага маршу14. За сталамі разьмясьціліся па арганізацыях і нацыянальнасьцях. Кожнаму госьцю беларускі-гаспадыні падносілі жывыя белыя рожы...
12 Маецца на ўвазе Янка Чарапук-Змагар.
13 Публікуецца паводле: Беларускі Дзень. № 18 (58). 12 траўня 1928.
14 Маецца на ўвазе адзін з маршаў нямецкага кампазытара Робэрта Шумана (1810—1856).
Прэсу прадстаўлялі рэпрэзэнтаты: “Чыкаго Трыбюн”, “Чыкаго Дэйлі Джорнал”, “Чыкаго Дэйлі Ньюс”, “Науенос”, “Рассвет” і інш.
За ганаровым сталом, апрача афіцыяльных асобаў і аратараў, др. В. Семяновіч, кан. а. Мік. Семяновіч, Б. Пеляховіч, Павал Чопка, Антон Змагар, гр-ка Б. Калвайтіс, гр-ка Л. Гайзат, гр-ка I. Ульман, a. М. Урбановіч15 і інш. Над сталом прыгожа разьвешаны два штандары — беларускі і амэрыканскі.
Вячэра адбывалася пад канцэртнае трыо жанчын, кіраванае маладою скрыпачкаю Марусяй Білік, пры ўдзеле віолёнчэлісткі Кэтрын Корк і піаністкі Гэрыт Сміт.
Пад канец вячэры Язэп Варонка ад імя Беларускага Нацыянальнага Саюзу перадаў старшыняваньне на банкеце прафэсару Я. Тарасэвічу16, і гэты малады беларускі прафэсар і паэт дзякуе за выбар, далей кажучы па-ангельску прамову аб ідэалістычнай аснове нацыянальнага адраджэньня і шляхох да яго беларускага народу. Прамова была гучна прывітана публікаю; музыка выпаўніла амэрыканскі (“Стар спэнгэр бэнэр”17) і беларускі (“Адвеку мы спалі”18) гімны.
15 Міхал Урбановіч (1890—1973), каталіцкі сьвятар. У 1910 г. паступіў у Варшаўскую каталіцкую сэмінарыю. 24.01.1915 быў рукапакладзены на сьвятара. Служыў у Віленскай япархіі. У1922 г. уступіў у ордэн марыянаў. У1924 г. выехаўуЗША. Выкладаў у каталіцкай сэмінарыі каля Чыкага. Ва Унівэрсытэце імя I. Лаёлы абараніў магістарскую дысэртацыю па багаслоўі. У1926 г. прыняў манаства. Служыў у касьцёле Вастрабрамскай Божай Маці ў Чыкага. Дзякуючы веданьню літоўскай мовы шмат працаваў для мясцовых летувісаў. Быў знаёмы зь Янам Тарасэвічам, удзельнічаў у жыцьці беларускай грамады ў Чыкага. У1944—1950 гг. зноў навучаўся ва Ўнівэрсытэце імя I. Лаёлы, атрымаў ступень магістра псыхалёгіі. Друкаваўся ў беларускіх эміграцыйных пэрыёдыках “Божым Шляхам”, “Зьніч” і інш. Пахаваны на могілках Сьв. Казіміра ў Чыкага.
16 Ян Тарасэвіч (1892—1978), рэлігійны й грамадзкі дзеяч. 3 1911 г. жыў у ЗША. У 1917—1918 гг. вывучаў тэалёгію ў Манрэалі (Канада), у 1925 г. скончыў Фрыбурскі каталіцкі ўнівэрсытэт у Швайцарыі. У 1923 г. быў рукапакладзены на сьвятара. У 1926 г. выкладаў у сэмінарыі ў Нью-Ёрку. 3 1937 г. працаваў у кляштары ў Лайле каля Чыкага. У 1941 г. стаў адным з заснавальнікаў і старшынём (да 1948 г.) Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага. Аўтар шэрагу філязофска-тэалягічных трактатаў, друкаваўся на старонках міжваенных заходнебеларускіх і паваенных эміграцыйных рэлігійных пэрыёдыкаў. Пахаваны на могілках кляштара Сьв. Пракопа ў Лайле (Ілінойс).
17 “The Star-Spangled Banner” — нацыянальны гімн ЗША.
18 “Адвеку мы спалі” — песьня на словы Аляксандра Мікульчыка, якую называлі “Беларускай Марсельезай” і якая ў 1920-я гг. была фактычным гімнам БССР і беларускага руху ў замежжы.
Далей прамаўляюць: консуль Літоўскае Рэспублікі А. Калвайтіс, консуль Латвійскае Рэспублікі I. Ульман, галава Украінскага Грамадзкага Клюбу др. Сімэнс, ад Карпатарусаў а. Кавальчык, Язэп Варонка (па-беларуску), рэдактар “Науенос” П. Грыгайтіс (па-літоўску), атаман “Січаў” Амэрыкі і Канады др. Грыневіцкі (па-ўкраінску) і адвакат Кодзіс (па-ангельску).
У перарывах паміж прамовамі ідзе концэрт: солё на роялі выконвае таленавітая піяністка жонка латвійскага консуля гр-ка I. Ульман, выступаюць артыстыя: П. Савельеў (тэнор) і А. Грышаеў (барытон), вядомая сьпявачка графіня М. Кучкоўская-Сікора (сопрано). У канцы праф. Тарасэвіч дзякуе пп. консулям, ганаровым гасьцём, аратарам, артыстым і чытае прывітальныя тэлеграмы, атрыманыя Бел[арускім] Нац[ыянальным] Саюзам. Іх шмат.
Пасьля прачытаньня прывітаньняў на салі зьяўляецца вядомы віолёнчэлісты Францішак Сікора і сустрэнуты громам воплескаў выконвае трудную для віолёнчэлі “Вэнгэрскую рапсодыю”19. Банкет канчаецца а 1-ай гадзіне ўночы.
26 сакавіка амэрыканскія газэты апублікавалі пісьмо падзякі беларусаў гасьцём, наведаўшым банкет, ладжаны імі ў вялікай Заатлянтычнай Рэспубліцы ў гістарычны дзень абвешчаньня поўнай свабоды Беларусі. Пісьмо падпісана праф. Янкай Тарасэвічам, Паўлам Чопкай, Антонам Змагаром і Язэпам Варонкаю, быўшым Старшынёю Першага Беларускага Ўраду — Народнага Сакратарыяту 1918 г.
Прысутны
3 жыцьця беларусаў у штаце Мічыган20
Ад нашага ўласнага карэспандэнта зАмэрыкі
У штаце Мічыган беларусаў знаходзіцца паважны лік — прыблізна іх тут налічваецца да 20 тысяч. Жывуць яны галоўным чынам у м. Дэтройт і Гранд Рапідс — гэта самыя галоўныя цэнтры прамысловасьці Мічыгана.
Горад Дэтройт налічвае 993 678 жыхароў. Mae Ўнівэрсытэт і славіцца на ўсю Амэрыку сваімі Аўтамабільнымі хвабрыкамі. Тут знаходзяцца і галоўныя фабрыкі знакамітага Гэнрі Форда, сусьветнага аўтамабільнага караля, найбагачшага чалавека ў сьвеці. Аўтамабільны завод Форда як па сваім разьмеру, так і па тэмпу разьвіцьця займае сярод прамысловых прадпрыемств першае месца ў Злучаных Штатах
19 “Вэнгерская рапсодыя” — адзін з найболын вядомых твораў вугорскага кампазытара Фэрэнцы Ліста (1811—1886).