51. Васіль Лутоўскі (кастрычнік 30—1920 — ліпень 27—1997) 52. Анатолі Дандрожак (люты 7—1932 — ліпень 15—1972) 53. Канстантын Мажула (жнівень 10—1913 — чэрвень 5—1984) 54. Павел Швірко (жнівень 16—1906 — сьнежань 3—1978) 55. Марыя Шпакоўская (сакавік 15—1920 — жнівень 5—1987) 56. Іван Панкевіч (красавік 12—1912 — чэрвень 17—1996) 57. Крысціна Елас (люты 16—1915 — жнівень 11—1995) 58. Іван Рагалевіч (верасень 14—1911 —май 6—1998) 59. Уладзімір Рагалевіч (май 3—1933 — лістапад 1996) 6о. Софія Латушкін (кастрычнік 3—1931 — чэрвень 13—1998) 61. Канстанцін Загонак (чэрвень 13—1922 — лістапад 7—1998) 62. Франк Невяроўскі (сьнежань 5—1905 — верасень 25—1979) 63. Анатон Куляс (люты 31—1904 — май 9—1979) 64. Грыгоры Сыры 65. Васіль Рагалевіч 66. Пётар Шацкі 67. Стэфанія Валатоўская 68. Барыс Рамановіч 69. Антаніна Радзюк 70. Савелі Маркоўскі 71. Кацярына Маркоўская 72. Анна Пілецкая 73. Дамініка Глаўчоў 74. Клеонісія Дземідік 75. Іван Варэніч 76. Мікалай Дзямідаў3 77. Анна Хмель 78. Тамара Нягода 79. Уладзімір Нягода 8о. Марыя Нягода 81. Адам Каралёк 82. Іван Каралёк 83. Павел Агалец 84. Пелагея Цвірко 85. Валодзя Пуп 86. Анна Рагалевіч 87. Пётар Манжула 88. Якаў Чаркасаў 89. Васіль Рагалевіч 90. Наста Дубінін 3 Даты жыцьця Міколы Дзямідава ведамыя —10.12.1888—23.06.1967. 91. Алесь Салавей 92. Іван Навумовіч 93. Міхаіл Валатоўскі 94. Васіль Ермачонак 95. Барыс Рамановіч 96. Барыс Шостак 97. Марыя Анціпаў 98. Андрэй Мазанаў 99. Міхась Пушак іоо. Радаслаў Астроўскі4 101. Анна Петрык 102. Сідар Хадаровіч 103. Вера Хадаровіч 104. Нікалай Мінкевіч 105. Іван Клітный іоб. Хведар Насульчык 107. Ева Насульчык 108. Грыгоры Жук 109. а. Васілі Вячорка no. Грыгоры Кудраўцаў in. Аўген Пілецкі 112. Зоя Пілецкая 113. Андрэй Крэз 114. Праскоўя Крэз 115. Сяргей Лабун 116. Наста Лабун 117. Фёдар Быкаў 118. Антон Хмель (люты 1880 — верас. 22—1981) 119. Софія Пуп (1925— люты 26—1999) 120. Софія Латушкін (10—3—1931—6—13—1998) 121. Багдановіч (Богдан) Уладзім. (5—3—33—п—5—96) 122. Кастусь Загонак (13—6—1922—7—11—1998) 123. Надежда Дімідзік (10—10—1911—10—12—1999) Падана паводле парафіяльнага архіва Сакратара парафіяльнай Управы М. Латушкіна 15-га лістапада 1998 г. Падрыхтоўка да друку Натальлі Гардзіенкі 4 Радаслаў Астроўскі ў ЗША жыў пад апекай дачкі Галіны й зяця Мікалая Мінкевіча, які пэўны час працаваў у шпіталях Ілінойсу. Відаць, менавіта таму ён, як і Мікалай Мінкевіч, трапіў у сьпісы парафіянаў. Тэма нумару: Амэрыканская гістпорыя Архіваліі Аляксандар Асіповіч-Асіпчык ЛІСТЫ Аляксандар Асіпчык (01.04.1909, в. Пляшкі Гарадзенскай губ., цяпер Гарадзенская вобл. —14.03.1990, Джэксан, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. У часе нямецкай акупацыі працаваў у рамеснай школы ў Слоніме, быў дырэктарам мясцовай бібліятэкі й Народнага дому. Быў прыхільнікам беларусізацыі праваслаўнай царквы, удзельнік Беларускага царкоўнага сабору 1942 г. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Спачатку шчыльна супрацоўнічаў зь беларускімі япіскапамі, а ў 19462. пасьля пераходу іх у склад Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой стаў іх праціўнікам. У1947 г. у Заходняй Нямеччыне заснаваў Беларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці, што мела суполкі ўрозных краінах. У1948—1965 гг. выдаваў часопіс “Сіла веры”, уклаў брашуру “Я Сьвятло Сьвету. Сьвятыя Беларускага народу” (1984), але найболый пісаў пра Жыровічы. У1950 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, потым у Таронта (Канада), Чыкага, Кліўлэндзе. Ад 1950-х гг. быў зьвязаны з Рускім аб’еднаным таварыствам узаемадапамогі (РООВА). Пахаваны ўДжэксане на могілках “Фармы РООВА”. “Запісы БІНіМ”раней ужо зьвярталіся да асобы Аляксандра Асіпчыка. Адмыслова была апублікаваная, прыкладам, яго аўтабіяграфічная “Праўдзівая даведка”(2001. № 34), якая дазволіла ўнесьці карэктывы ў наяўную біяграму аўтара. Прадстаўленыя ніжэй лісты паходзяць з архіву Янкі Запрудніка, перададзенага ў менскі БДАМЛМ, і цікавыя асабліва з гледзішча гісторыі беларускай прысутнасьці ў ЗША. 21.XII.1986 г. Паважаны Сп. Запруднік1! Прачытваючы Вашыя брашуры выданьня “Беларусь”2, ужо не адзін раз захацелася мне пераслаць Вам прызнаньне і пахвалу за так прыгожы і зьмястоўны ўклад іх ды пажадаць, каб яшчэ калі нешта 1 Янка Запруднік (нар. 1926) у той час быў галоўным рэдактарам газэты “Беларус”. 2 Відаць, маецца на ўвазе выдавецтва газэты “Беларус”. падобнае паявілася! Маю на думцы “Агледзіны — спадчына бацькоў”3 і “Праваслаўная царква ў Беластоцкім краю”4, якія ад сябе даваў да прачытаньня а. Яну Карпюку, зь якім Вы знаёмыя, а да якога хаджу на Богаслужбы, жывучы цяпер у фарме РОВА5, пераехаўшы з С[аўт] Рывэру ў пэнсыянерскі дом 1 ліпеня. Так сталася, што я цяпер перасяліўся сюды із С[аўт] Рывэру і, маючы час, усё нанова перачытваю беларускае, якое яшчэ важу з сабою, як спадчыну нашых бацькоў і творчасьць нашых пісьменьнікаў і паэтаў. Тут жывуць нямала людзей беларускага паходжаньня, 35 %, а больш 50 % украінскага ды іншых. Сп. Кіпель6 ведае аб гэтым, і я яму пераслаў юбілейную кнігу з 1946 г. заснаваньня гэтае арганізацыі, у якой не адзін старшыня быў беларускага паходжаньня, а зь іх найбольш дзейным быў М. Гуз, які ахвіцыяльна называў сябе Беларусам, і хавалі яго гэтакім, на паховінах якога я і быў. Ды першы старшыня быў Беларус із Случчыны, і цяпер ёсьць прозьвішчам Кулеш, а заступнікам В. Міхалок. Праўда, “урадава” фарма называецца “рускай”, ды ўсе жыхары яе называюцца “рускімі”, але ўсе жывуць згодна безь ніякіх непаразуменьняў, г. зн. апалітычна, хоць у цэнтры яе стаіць царква зарубежнай юрысдыкцыі7. Большасьць усіх праваслаўных прыпісана да Парахвіі на могілках8, якая перш была пабудавана і належыць да амэрыканскай мітраполіі9. Там настаяцелем ёсьць а. Ян ізь Беласточчыны, калега а. Яноўскага10 3 Маецца на ўвазе выданьне: Запруднік, Янка. Спадчына бацькоў: “Агледзіны”. Да юо-годзьдзя ад нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа. Нью-Ёрк: Беларус, 1982. — 30 с. 4 Маецца на ўвазе выданьне: Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ёй. Роздумы. Нью-Ерк: Беларус, 1984. — 33 с. 5 РОВА, або РООВА (Россййское обьедйненное обгцество взаймопомоіцй в Амерйке) — арганізацыя, заснаваная расейскімі імігрантамі ў 1926 г. для ўзаемадапамогі й захаваньня нацыянальнай культуры. 6 Маецца на ўвазе Вітаўт Кіпель. 7 Маецца на ўвазе Сьвята-Ўладзімерскі храм-помнік, запачаткаваны ў 1938 г. і канчаткова высвячаны ў 1988 г., які знаходзіўся ў юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы замяжой. 8 Храм стаіць на аднайменных праваслаўных Сьвята-Ўладзімерскіх могілках. 9 Маецца на ўвазе колішняя Паўночна-Амэрыканская мэтраполія РПЦЗ, цяпер аўтакефальная Праваслаўная царква ў Амэрыцы {Orthodox Church in America). 10 Відаць, маецца на ўвазе Аляксандар Яноўскі (?—?), рэлігійны дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў сьвятаром парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку. Яго пазьнейшы перавод у Кліўлэнд спрычыніўся да далейшага паглыбленьня крызісу ў БАПЦ у 1980-я гг. і айца Паплаўскага11, якога палякі забілі, ды добра знаёмы а. дзяканам Янавам, якія ўжо ня раз былі ў яго як правялі яго із Брукліна, дзе з Вамі ён пазнаёміўся. Абставіны яго, ведама, не беларускія і пропаведзь гаворыць па-расейскі з акцэнтам Беластоцкім, як сьвячаў, але назваў сябе Беларусам, як са мною знаёміўся. Аб старых эмігрантах — самі ведаеце як ёсьць, але між сабою гавораць, як у С[аўт] Рывэры, простай мовай, гэтак і я зь імі гавару. Пэўне, нічога больш няма тут беларускага, хоць як быў у 1976 г. старшынёй Гуз, сябра з Барысава, з Б. Шчорсам12 дазволіў, што із С[аўт] Рывэру пара раз выступаў хор “Каліна”13, і беларускія футбалісты зь New Yorku'4 выйгрывалі мяч, і ў сям’і Александровічаў начавалі, бо іх сям’я мае тут свой дом, іх бацькі ўжо пахованы тут на могілках. Я часта хаджу на гэтыя могілкі і проста дзіўлюся, якія тут цікавыя прозьвішчы на помніках нам, Беларусам, знаёмыя з гісторыі ці лягероў, напрыклад, ёсьць прозьвішча Сапега, Калядка, Мерляк, Дашкевіч, Калоша... Я многа падаў інфармацыі сп. Кіпелю, пераслаўяму гістарычную кнігу фармы РОВА, як ён прасіў мяне аб гэтым, бо ён піша гісторыю15 беларускай эміграцыі ды аб фарме РОВА ёсьць чаго напісаць, як аб іншай мясцовасьці пасяленьня Беларусаў. У царкоўных справах дамінуюць расейскія зарубежнікі і на 1988 г. аб’явілі, што тут адбудзецца юбілейнае сьвяткаваньне “Крэшчэніе Русі” 28 аўгуста ў дзень Уладзімера. У нас яшчэ ніякага распісаньня няма ды навет няведама, дзе ў 1988 г. адбудзецца Сустрэча Беларусаў16. Добра, што я пасьпеў выдаць 11 Маецца наўвазе Пётра Паплаўскі (?—1985), праваслаўны сьвятар зь Беласточчыны. У чэрвені 1985 г. ён быў знойдзены ў лесе зь пятлёй на шыі. Афіцыйная прычына сьмерці была пазначаная як самагубства, але многія вернікі ў яе не паверылі. 12 Барыс Шчорс (1916—1975), грамадзкі дзеяч. Ад пачатку 1950-х гг. жыў у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗІПА). У 1951 г. узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства пры Злучаным беларуска-амэрыканскім дапамаговым камітэце, узначальваў Беларускі нацыянальны фонд, уваходзіў у склад рэдакцыі саўт-рывэрскага часопісу “Беларуская думка”, у кіраўнічыя органы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, шмат спрычыніўся да арганізацыі харавой і мастацка-выяўленчай дзейнасьці ў Саўт-Рывэры. Ініцыятар пабудовы Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры. 13 “Каліна” — жаночы хор, заснаваны ў Саўт-Рывэры ў 1963 г. Заснавальнікам і кіраўніком быў Ксавэры Барысавец. 14 У Нью-Ёрку ад 1950-х гг. існавала беларуская футбольная каманда “Пагоня”. 15 Маецца на ўвазе праца Вітаўта Кіпеля над кнігай “Беларусы ў ЗІПА”, першае беларускае выданьне якой пабачыла сьвет у Менску ў 1993 г. 16 У1988 г. 18-я СустрэчабеларусаўПаўночнай АмэрыкіадбываласяўТаронта 3—5 верасьня. свае кніжкі. У беларускіх баптыстаў праводзяцца цяпер захады, каб выдаць усю Біблію па-беларуску, і ўцягнулі ў гэтую справу М. Гайдука17, рэдактара “Нівы”18. Так паведаміў мяне сп. Рапэцкі19, які прыслаў мне нова перавыданы Н[овы] Запавет па-беларуску з Таронта. Ён мае пэўную групу сваіх вернікаў, перадае па-беларуску казаньні праз і цяпер шукае сучаснае літаратурнае беларускае мовы для выданьня ўсяе Бібліі. Яго пераканаў Гайдук, што гэтай мовай выдаецца “Ніва”. Аяк Вы думаеце?