Дык гэтая частка прадмовы, дзе гаворыцца пра Купалу і нацдэмаў, пярэчыць “гэнэральнайлініі“, аказалася “дыскусыйнай” і, побач зь іншымі, прычынілася да забароны прадмовы “мазгавым трэстам” М[іколы] Абрамчыка. Др. Ст[ашслаў] Станкевіч, праўда, ня стаў на шлях “ізьніштажэньня” нацдэмаў у стылю Адамовіча, але і ў яго адчуваецца, 10 Прэзыдэнт БНР Мікола Абрамчык (1903—1970) арганізаваў фінансаваньне выданьня “Спадчыны”. хоць ускосна, “незацёрты сьлед” Адамовічавай устаноўкі. Ён зусім не гаворыць пра нац-дэмакратычны рух як пэўны акрэсьлены нацыянальна-вызвольны рух. Пра нацдэмаў ён успамінае, толькі калі ідзе гутарка пра разгром гэтага руху бальшавікамі, абвінавачаных у нацыянал-дэмакратызьме, пагардліва названых “нацдэмамі”, арух “нацдэмаўшчынай”. Ня ясна, ці сам др. Стўаніслаў] Станкевіч ня лічыць назву “нацдэмы” пагардлівай. Для саміх нацдэмаў яна ня была пагардлівай, і паколькі спробы бальшавікоў прышчпапіць ёй пагардлівае значэньне не ўдаліся, яна была імі-ж адкінена і заменена іншай — “буржуазныя нацыяналісты”. Др. Ст[анаслаў] Станкевіч, даючы пазытыўную, у асноўным, ацэнку “адкіненаму” раней Купале, вяртае яго ў беларускі літэратурны пантэон, але адначасна пакідае “адкіненымі” беларускіх нацдэмаў, да якіх належыў Купала. 3 гэтай супярэчлівай сытуацыі ён спрабуе выйсьці шляхам падвойнай “адрэзальнай” апэрацыі: ён адрэзае Купалу ад нацдэмаў, і адну частку, як і самога Купалу, супроцьставіць іншай. Частка беларускай інтэлігенцыі паверыла, што беларускае нацыянальнае пытаньне можа быць разьвязанае ў рамках савецкае сыстэмы, іншая яе частка толькі навонкі маніфэставала сваю ляяльнасьць да рэжыму, упрыйманага ёю, як іраней, нэгатыўна. Купала, аднак, як і шмат Беларусаў, не пайшоў на ніякія, навет чыста фармальныя й дэкляратыўныя кампрамісы з балыйавікамі. Ня відаць, якой меркай мерыў Др. Ст[аніслаў] Станкевіч, каб прыйсьці да гэтых штучных вывадаў. Каб ён меў у мінулым глянуць на справы знутры, мець давер і магчымасьць сяброўскага выказваньня з боку тых, каго ён залічае да тых, што “паверылі” ў гэтае “разьвязваньне”, дык ён тады ведаў-бы, што яны былі поўныя і сумніву, і “нэгатызму”. Нацыянальна-дэмакратычны рух быў рухам дэмакратычным і ня меў той накіненай прымусова “аднадумнасьці” таталітарных арганізацыяў; таму, як паасобныя ўдзельнікі, так і пэўныя часткі гэтага руху маглі спрачацца, нават сварыцца. Але гэта было ўнутры, у межах аднаго руху, які быў адзіным. Так, напрыклад, у тым часе ўзвышэнскі паэта напісаў верш, не прапушчаны да друку савецкай цэнзурай, у якім ён востра нападаў на старэйшых пісьменьнікаў (не падаючы прозьвішчаў), а ў тым ліку й Купалу, за тое, што яны быццам не ставіліся нэгатыўна й не змагаліся супраць бальшавікоў. Перад нацдэмамі не стаяла магчымасьць выбару, аставалася толькі выкарыстоўваць існуючыя магчымасьці, націскаць на палепшаньне гэтых магчымасьцяў, каб будаваць той “безназоўны” падмурак “нацыянальнага пытаньня”. Ці ўдасцца яго дабудаваць, ніхто ня мог мець дакладнага адказу. Гэта было адно, супольнае для ўсіх. Вонкавая розьніца вынікала толькі з розных роляў, функцыяў, пасадаў, але гэта нацдэмы разумелі. КабДр. Ст[таніслаў] Станкевіч ведаў і тыя падзеі і тых людзей зблізка, каб ён ня блытаўся ў тэндэнцыйнай і непраўдзівай Адамовічавай павуціне і каб быў зусім незалежным ад штучна створанай “гэнэральнай лініі”, дык ён не шукаў-бы гэтага “падзелу”, які нагадвае нямілы для ўспамінаў “разьдзеляй і властвуй”. У сваёй прадмове я цьвердзіў, што, як відаць зь вялікай колькасьці вершаў Янкі Купалы, ён адмоўна ацэньваў дзейнасьць польскіх абшарнікаў на Беларусі яшчэ ў дарэвалюцыйным часе, востра асудзіў польскую акупацыю Беларусі і шматкроць гнеўна пратэставаў супраць гвалтоўнай палянізацыі ў Заходняй Беларусі пад Польшчай і пазбаўленьня трохмільённага насельніцтва гэтай часткі этнаграфічнай Беларусі нават самых мінімальных правоў нацыянальнай меншасьці дэмакратычных краўнаў. Сапраўды, Янка Купала зьяўляецца найболый “антыпольскім”, у гэтым сэньсе, беларускім пісьменьнікам (як і ягоны прыяцель і аднадумца — Якуб Колас). Праўда, я аб гэтым гаварыў няшмат, быццам мімаходам, бо зьвяртаў галоўную ўвагу на запярэчаньне тэзісам савецкага крытыкаЯ[ўгена] Мазалькова", які маляваў партрэт Купалы густымі чырвонымі фарбамі ды меў на ўвазе іАдамовічаву тэзу “прыдворнасьці” нашага паэты, якая фактычна супадала з Мазальковымі тэзамі. Але і тым, што я сказаў аб гэтай асаблівасьці творчасьці Купалы, я наступіў на вельмі-ж чульлівы мазоль Абрамчыкавай “гэнэральнай лініі”і гэтым стварыў галоўную прычыну забароны маёй прадмовы. ‘Тэнэральная лінія” дапільнавана ў той спосаб, што вершаў, у якіх Купала асуджае польскую акупацыю, вершаў, прысьвечаных Заходняй Беларусі, ці хаця-б урыўкаў з гэтых вершаў, у зборніку няма. Верш “Шляхам гадоў”, які быў уключаны ў зборнік, калі я яшчэ пісаў прадмову, аказаўся выкіненым таму, я ўпэўняны ў гэтым, што ў ім ёсьць востры ўрывак супраць польскае акупацыі Беларусі. У прадмовеДр. Ст[аніслава] Станкевіча не ўпамінаецца нават пра існаваньне гэтых вершаў. Болый таго, пра палыменныя вершы, якія Купала пісаў у 1919 годзе, калі ён жыў пад польскай акупацыяй, Др. Ст[аніслаў] Станкевіч гавора мімаходам, як пра вершы, скіраваныя супраць расейскіх бальшавікоў, калі ў сапраўднасьці Купала скіраваў гэтыя вершы як супраць бальшавікоў, так і супраць польскіх акупантаў. Возьмем для прыкладу верш “Паўстань з народу нашага...”, аб якімДр. Ст[аніслаў] Станкевіч кажа агульнымі разважаньнямі і не спрабуе расшыфраваць яго канкрэтна. 11 Мозольков, Евгеннй. Янка Купала: жнзнь н творчество. Москва, 1949- Зьмяці з палёў яе чужых бадзяк, На стражы стань гранічнае мяжы... Свой край заваяваць паўстань, Ваяк! Згодзімся на хвіліну, што гэты заклік накіраваны толькі супраць балыішвікоў, і зірнем, як гэты Ваяк павінен быў выканаць яго. Ён стаў бы са сваім войскам удоўж Бярэзіны, якая тады была лініяй фронту, і прагнаў бы бальшавікоў на ўсход ад гэтай лініі, не кранаючы тэрыторыі на захад ад яе. Хіба-ж ясна, што Купала не прадбачыў такое разьвязаньне беларускага нацыянальнага пытаньня ў рамках свайго Прарока — Ваякі. У вершы “Сын і маці” з 1921 году, які ён супрацьставіў стварэньню толькі шасьціпавятовай Савецкай Беларусі, Купала сказаў даволі выразна, якія ён межы вызначыў свайму Ваяку. Словамі маці ён называе гэткія гэаграфічныя аб’екты ўнутры Беларусі: “Белавежы, Налібокаў там чуваць гоман...”і “Смаленск зь сьцяной цаглянай...”. А значыць, паводле сапраўднага зьместу Купалавага вершу, ягоны Ваяка павінен стаць на мяжы на захадзе ад Белавежскай Пушчы і на ўсходзе ад Смаленску і прагнаць усіх, каго ён знойдзе паміж гэтымі межамі, і расейскіх бальшавікоў, і польскіх акупантаў, як “чужых бадзяк”. Да гэткага-ж толькі выніку мы прыйдзем, калі прааналізуем такія вершы, як “Груган”, “Беларускія сыны”, “На нашым”ды іншыя. Др. Ст[аніслаў] Станкевіч падаў вытрымкі з прадмовы Купалы на акадэміі, прысьвечанай 15-м угодкам творчасьці паэты, якая мела месца 24 чэрвеня 1920 году ў Менску (тады пад польскай акупацыяй). Паводле гэтых урыўкаў (крыніцы не пададзены) Купала ў прыгожых аптымістычных тонах гаварыў пра агульны посьпех беларускай нацыянальнай справы. Ён адзначыў і ценевыя бакіяе, калі ўспомніў пра “хвальшывых прарокаў” і “рэнэгацкія душы”, што “запрадаюць свой народ чужынцам”, адзначыўшы, што новыя людзі й новыя прарокі іх асудзяць. Др. Ст[аніслаў] Станкевіч дадае наступны камэнтар: “3 гэтай прадмовы, як і зь ягоных вершаў дадзенае пары, прабіваецца сільная ідэя вольнай і незалежнай Беларусі, а ня творанай тады ў розных формах беларускай савецкай рэспублікі, пра якую Купала нават не ўспамінае, як пра чужацкую і не адказваючую народным патрэбам крэатуру. Гаворачы аб “хвальшывых прароках”і “прадажных душах”, надякімі “новыя людзі” і “новыя прарокі” будуць “суды судзіць, з пакаленьня ў пакаленьне пракляцьцем успамінаць”, хіба-ж нікога іншага, як тых нямногіх Беларусаў, што прысталі тады дарасейскага бальшавіцкага руху, меў на думцы Купала. Адчуваецца, штоДр. Ст[аніслаў] Станкевіч вельмі задаволены, што гэтььм камэнтаром ён зрабіў вельмі зручны фокус-покус. Але, калі дагэтуль ён старанна хаваў чульлівы мазоль “гэнэральнай лініі”, моўчкі абыходзячы няпрыемныя для яго асаблівасьці ў творчасьці Купалы, дык тут ён сапраўды паказаў, дзе ягоная слабая ахілесава пятка знаходзіцца. Вось-жа Купала гавора ня толькі пра фальшыеых прарокаў на ўсходнім баку, але і на заходнім баку. Як ужо відаць зь вершу “Паўстань з народу нашага”, Купала гаворыць пра “чужакоў на ўсходняй і заходняй частках Беларусі”, так і тут ён гавора пра “фальшывых прарокаў”, што прадаліся абодвым гэтым чужакам. Яшчэ нядаўна перад тым Купала гаварыў, што адны ўглядаліся ў Няву, а другія ў Віслу. Ці-ж бы гэтая вісьлянская парода зусім вывелася? Чаму Купала ў сваіх вершах таго часу і ў успамяненай прамове не дае канкрэтнага акрэсьленьня, а кажа ў агульных формах? Пачнем аналіз зь ягонага тачагаснага месцажыхарства. Хоць, як відаць з пазьнейшых вершаў, Купала вельмі адмоўна адносіўся да польскіх акупантаў, рэжым пілсудчыкаў, асабліва ў тым часе вайны, быў далёкім ад дэмакратычнага, каб Купала мог бы адкрыта і бясьпечна крытыкаваць польскую акупацыю і нават “фальшывых прарокаў”— палёнафілаў на гэтым боку. Але-ж ён мог крытыкаваць больш канкрэтна балыйавікоў і тых, што “прысталі да іх на ўсходнім баку”. Купала ня мог стаць на шлях такой аднабокасьці, бо палякі першыя скампрамэтавалі-бяго, паказваючы яго як свайго “саюзніка”. Беларусы, якія прыслухоўваліся да кожнага ягонага слова, маглі-б атрымаць памылковае ўражаньне, быццам Купала калі не прыхільна, дык прымірэнча адносіўся да польскіх акупантаў. Купала не хацеў прычыніцца да стварэньня памылковай арыентацыі. Ён ня ўспомніў пра савецкую “крэатуру” і не назваў болый канкрэтна “^бальшыеыг прарокаў” таму, што ня мог канкрэтна ва ўмовах прыфрантавога Менску назваць заходнюю разнавіднасьць гэтых “прарокаў”, якія, “нямногія”, таксама сядзелі за банкетным сталом. Таму Купала як у вершах таго часу, так і ў сваёй угодкавай прамове карыстаўся мэтадам: хто мае вочы, хай бачыць, хто мае вушы, хай чуе. I кожны, хто будзе аналізаваць Купалы без аглядкі на “кан’юктуру”, “пляны” ды “гэнэральныя лініі”, лёгка зразумее праўдзівы зьмест ягонай творчасьці.