Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
У той час бацька моцна перажываў, што саветы выкрыюць, што ён былы слуцкі паўстанец, і вышлюць нас у Сібір. Каб не прыйшлі немцы, то напэўна так і сталася б. Бацька казаў, што бачыў савецкі сьпіс асоб, якія падлягаюць высяленьню, дзе сярод іншых было і нашае прозьвішча. Але пакуль што ўсё абыходзілася, і ён працаваў памочнікам фэльчара.
Пры саветах мы перабраліся ў іншую хату, у старой частцы Заастравечча, за якія паўкілямэтра ад гміны. Гэта было зімою. Памятаю,
7 Морач — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці, 172 км на паўднёвы захад ад Менску. У1921—1939 гг. — у складзе Заастравецкай гміны.
як мама дала мне збанок і паслала па малако да суседзяў, якія жылі цераз дарогу. На дварэ было многа сьнегу, я ўзьдзеў валёнкі і пайшоў. Калі зайшоў на суседзкі двор, то там мяне сустрэлі велізарныя гусі. Я натапурыўся, бачу — небясьпека. Адзін іусак раптам раскінуў крылы і пачаў гусаць, шпарачы да мяне. Я кінуў збанок і бегам паімчаў дадому, нават згубіў свае валёнкі. Прыбегу хату босы, з крыкам і плачам і кажу маме, што мяне гусі ледзь не забілі. Мама са сьмехам супакоіла мяне і пайшла на двор шукаць мае валёнкі.
Аднаго летняга вечара я з братам сядзеў пры дарозе, недалёка ад хаты. Гэта было нашае любімае месца. Стэфан зрабіў са сьвінога пухіра балён, высушыў яго і насыпаў усярэдзіну сухога гароху, які моцна бразгаў, калі хто-небудзь пачынаў махаць. Брат прывязаў пухір да кійка і даў яго мне. I вось я сяджу, гуляю, махаю кійком, гарох бразгае, мне весела. Раптам бачу па дарозе павольна едзе фурманка, а наперадзе сядзіць мужык з доўгаю пугаю. Нешта мяне штурханула напалохаць гэтага фурмана. Я падбег да каня і давай махаць пухіром, конь спужаўся і аж на дыбкі стаў, а фурман з крыкам “Ах ты сукін сын!” перацягнуў мне пугаю па сьпіне. Я зь перапугу кінуў пухір і наўцёкі...
Неўзабаве пасьля таго выпадку я ізноў сядзеў з братам на тым самым месцы. Гэтым разам мы назіралі, як мноства савецкіх салдатаў конна, пешшу, на роварах і грузавіках уцякалі на ўсход. А цераз пару дзён глядзелі, як праходзілі нямецкія жаўнеры. Прайшоў, мажліва, месяц, і зноў мы з братам сядзелі на тым самым месцы. Але гэтым разам нам давялося назіраць нешта страшнае. Па дарозе ішоў мясцовы жыд, яшчэ малады чалавек, са сваім маленькім сынам. У гэты самы час праяжджаў грузавік зь нямецкімі жаўнерамі. Раптам машына спынілася. 3 кабіны выскачыў немец і яшчэ некалькі жаўнераў — з кузава. Адзін зь іх падышоў да жыда і пытаецца: “Jude?”8, той адказвае: “Ja”9, ён, відаць, размаўляўпа-нямецку. Тады жаўнер узяў мужчыну, паставіў яго каля грузавіка, а сам ускінуў вінтоўку і прыцэліўся. Хлопчык з плачам кінуўся да бацькі, жыд стаў нешта гаварыць, паказываючы на малога: “Kleine kinder!”10. Да таго немца падышоў другі жаўнер і пачаў гаварыць. Нарэшце той першы пхнуў жыда, даў яму ботам у задніцу і крыкнуў “Raus hier!”11. Пасьля таго эпізоду мы ўжо баяліся выходзіць на дарогу і нешта там выглядаць.
У 1941 г. у Заастравеччы жылося спакойна. Партызанкі яшчэ не было. Людзі займаліся сваімі справамі, працавалі на гаспадарцы. Ад-
8 “Jude?” (ням.) —“Габрэй?”
’ “Ja” (ням.) “Так”.
10 “Kleine kinder!” (ням.) — “Маленькія дзеці!”
11 “Raus hier!” (ням.) “Прэч!”
Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы крылася беларуская школа, куды я самастойна пайшоў і запісаўся. Бацькі нават не хацелі паверыць, што я, шасьцігадовы, мог такое зрабіць. Школа, пабудаваная яшчэ пры Польшчы, новая і прыгожая, была ад нашае хаты, можа, за які кілямэтар з паловай.
У хуткім часе, памятаю як сёньня, бацька забягае ўхату, хапае шчотку, пачынае чысьціць боты. Маці пытае: “Ты куды?”— “Я запісываюся ў беларускую паліцыю!” Маці ў крык: “Ты што здурнеў?” Прабавала адгаварыць ад такога намеру, але дарма. Так бацька паступіў у заастравецкую паліцыю. Ён з маладых гадоў страшэнна не любіў камунізм. Затым і пайшоў у Слуцкае паўстаньне. Калі прыйшлі немцы, пайшоў зь імі, бо думаў, што яны — нашыя вызвольнікі, так тады думалі многія, але пазьней выявілася, што гэта ня так.
У першы час паліцыі ў мястэчку было мала, здаецца, каля 15—20 чалавек. Узброены яны былі слаба, нават ня кожны паліцыянт меў вінтоўку. Камэндантам быў нейкі паляк (прозьвішча ягонае я ня памятаю). Вядома, што адразу з пачаткам акупацыі палякі стараліся захапіць уладу ў свае рукі, і шмат у якіх мясцовасьцях ім гэта ўдалося. 3 часам беларусы ўзварушыліся і пачалі пераймаць адміністрацыю. Такім чынам немцы недзе прыбралі першага камэнданта паліцыі, а на ягонае месца стаў мой бацька, які нядоўга прахадзіў шараговым паліцыянтам. Ягоным заступнікам таксама быў беларус Муравіцкі. Пасьля таго мы перасяліліся ў невялікую хатку каля пастарунку. Пастарунак быў двухпавярховы і, здаецца, мураваны. Разам з намі жыў і мамін брат, дзядзька Ігнат Карсюк, які прыйшоўу паліцыю неўзабаве пасьля бацькі. Ён ніколі ня быў жанаты, і нашая сям’я стала яму як родная.
Неўзабаве пайшла пагалоска пра партызанаў, хаця ў Заастравеччы ўсё заставалася спакойна. Але раптам адной позьняй ноччу пачуліся крыкі “ўра!” і ўсчалася страляніна — напалі партызаны. Мама схапіла соннага мяне і Стэфана і пацягнула ў пограб, кінула туды некалькі падушак, і мы палезьлі ўніз, мама — за намі. Калі мы беглі ў пограб, я бачыў, як на сьцяне праз вакно адбіваліся вялікія цені — гэта партызаны беглі паўз нашу хату.
Бацька падчас таго здарэньня начаваў у пастарунку і пазьней расказваў, што адбылося. Паліцыя перастрэльвалася з партызанамі цераз вокны, але апошніх было больш, чым паліцыянтаў, і справа прымала сур’ёзны абарот. Было ясна, што без дапамогі напад не адбіць. Дзядзька Ігнат неяк здолеў выскачыць праз заднія дзьверы ў кусты і цераз агароды пабег на другі канец мястэчка, дзе стаялі немцы — ці гэта была жандармэрыя ці нейкая лясная каманда. Іх было няшмат, але ўсе добра ўзброеныя. Яны знаходзіліся за які кілямэтр ад пастарунку, але чамусьці ніяк не адрэагавалі на партызанскі напад. Магчыма, думалі, што паліцыянты праводзяць нейкія начныя навучаньні. Адным словам,
дзядзька Ігнат дабраўся да іх і расказаў, у чым справа. Немцы адразу ж павярнулі некалькі кулямётаў у бок пастарунку і распачалі вялікую страляніну. Партызаны спужаліся, падумалі, што паліцыі ідзе вялікая помач, і давай наўцёкі, падабраўшы сваіх раненых і забітых. Такім чынам паліцыя была выратавана. Калі б ня немцы, то пастарунак быў бы захоплены, так як слабаўзброеныя паліцыянты не маглі яго доўта ўтрымліваць. Загінуў толькі адзін паліцыянт, які выскачыў з будынку на двор, дзе яго і забілі. Гэта быў расеец па прозьвішчу Лучын. Ён пакінуў маладую жонку з маленькім дзіцём, якія неўзабаве зьехалі зь мястэчка12.
Пасьля таго выпадку маці кожны раз вечарам пасылала нас з братам начаваць на хутар, да знаёмых, баючыся, што партызаны зноў нападуць на пастарунак і разаб’юць паліцыю, а так мы, мажліва, застанемся ў жывых. Тыя вечары, калі мне і Стэфану даводзілася пешкі ісьці на хутар, былі для нас вельмі смутнымі. Але нашую маму можна зразумець. Хадзілі чуткі, што партызаны цалкам зьнішчалі сем’і паліцыянтаў, забівалі і жанчын, і дзяцей.
У хаце каля пастарунку мы пражылі некалькі месяцаў, а потым перабраліся за якую чвэрць кілямэтра ў былую жыдоўскую хату. Боль-
12 Магчыма маюцца на ўвазе падзеі жніўня 1942 г., калі Заастравечча было атакаванае партызанскай брыгадай імя Леніна. Пасьля вайны камандзір брыгады В. Васільеў прыгадваў: “...е начале августа 1942 года отряд располагал достаточнымй даннымй разведкй о состоянйй й расположенйй Заостровечского гарнйзона немцев, расположенного у шоссейной дорогй Барановйчй — Слуцк. Гарнйзон немцев располагался на двух участках. Жандармскйй участок в центре местечка насчйтывал более 20 немцев. Полйцейскйй участок насчйтывал более 40 человек й находйлся на окрайне Заостровечья в двухэтажном доме.
Было решено выйтй всем составом отряда й пройзвестй нападенйе на гарнйзон. 15 августа 1942 года отряд в полном составе... к 3 часам ночй достйг м. Заостровечье. Одной группой партйзан окружйлй гарнйзон с жандармерйей. Второй группой броском перебежалй, подползлй к полйцейскому участку. Третья группа оцепйла зданйе начальнйка полйцйй й склада. Четвёртая группа в 24.00 прервала телефонную связь Заостровечье — Клецк.
В з часа ночй, no сйгналу, открылй огонь no полйцейскому й жандармскому участкам. Нз зданйя полйцейского гарнйзона в страхе выскакйвалй йз окон полйцейскйе, побросав оружне, без сопротйвленйя скрывалйсь в темноте. Одного полйцейского захватйлй в плен, многйе былйранены. Возвраіцаясь в лагерь, партйзаны восхшцалйсь й с радостью рассказывалй друг другу как й кто действовал в этой операціш. Настроенйе было прйподнято, все былй восхшцены проведённой операцйей..(Успаміны В. Васільева захоўваюцца ў зборах У. Сазановіча ў фондах Музея гісторыі Клеччыны).
Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы шую частку жыдоў немцы адразу ж расстралялі на рынку13, але многія яшчэ жылі ў мястэчку, насілі на адзёжы жоўтыя зоркі і працавалі дзе-небудзь. Адна маладая жыдоўка — Сара — прыходзіла да нас. Яна дапамагала маёй маме ў хаце: прыбірала, рабіла дробную работу. Мама плаціла ёй прадуктамі: хлебам, малаком, рознай агароднінай. У Сары была маленькая дзяўчынка, год зь нечым. Сара ўсё прасіла маму, каб яна ўгаварыла бацьку аддаць дзяўчынку ў прыют. Яна казала, што для жыдоў цяпер дрэнныя часы, і яна хоча, каб хоць яе дачка засталася жыць. Маці сказала пра гэта бацьку, але каб аддаць дзіця ў прыют, трэба было мець дазвол ад немцаў. Таму бацька спачатку не пагаджаўся, але ўрэшце паехаўу Клецк да нямецкага капітана, зь якім быў добра знаёмы, і расказаў пра гэтую сітуацыю. Той памахаў пальцам у бацькі перад носам і сказаў: “Каб ты распавёў якому-небудзь СС-аўцу, а не мне, што хочаш уратаваць жыдоўскую дзяўчынку, то цябе б застрэлілі на месцы”. I на гэтым справа скончылася. Шкада, што мы не змаглі ўратаваць нявіннае дзяўчо.
Праходзілі дні, тыдні, месяцы. Паліцыя павялічвалася. Яна налічвала ўжо больш за 70 чалавек, якія былі добра ўзброеныя. У кожнага паліцыянта была вінтоўка. Мелі кулямёты (адзін савецкі “максім” стаяў на вышцы каля пастарунку, другі — у бункеры за пастарункам), мінамёт, шмат патронаў і гранат. Немцаў у Заастравеччы было мала. Пасьля таго як жандармерыя выехала, засталіся толькі два нямецкія вайскоўцы: фольксдойч лейтэнант Тыль — мужчына сталага веку, гадоў пад сорак, і жандар, малады лейтэнант Ляйтнэр, ці Летнэр. Час ад часу прыязджалі некалькі нямецкіх афіцэраў па афіцыйных справах, але доўга не затрымліваліся. Партызаны яшчэ раз спрабавалі атакаваць мястэчка, але былі адбітыя, і пасьля таго выпадку нападаў не было. Хадзілі чуткі, што партызаны называлі Заастравечча “маленькі Бэрлін”. На парадах і ўрачыстасьцях паліцыя разгортвала бел-чырвона-белыя сьцягі, часам я бачыў на рукавах бел-чырвона-белыя стужкі, і, здаецца, у некаторых былі значкі з Пагоняй. Дзякуючы моцнай паліцыі людзі ў мястэчку жылі спакойна. Вядома, я чуў размовы старэйшых пра вайну, пра тое, што адбываецца навокал. Казалі, што партызаны грабяць па вёсках насельніцтва, часта бываюць забойствы. Але ў Заастравеччы людзі не адчувалі такога страху. Калі я ў 1993 г. упершыню праз 49 гадоў наведаў сваю радзіму, то мой стрыечны брат Юзік Карсюк казаў: “Дзякуючы твайму бацьку і паліцыянтам, заастравечцы не пацярпелі ні ад партызанаў, ні ад немцаў”. Пра гэта яму даўно гаварылі многія мясцовыя людзі.