Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
PS. Яшчэ мне прыпомнілася адна справа. Сп. Павал Урбан20 напісаў вельмі зьмястоўны адказ Абэцэдарскаму21 на ўсе яго хвальшы з гісторыі Беларусі22. Вось гэты зьмест добра было-б выдаць асобнай кніжыцай, паправіўшы яго зьмест-адказу не як Абэцэдарскаму, а як факты з гісторыі Беларусі23. Там ёсьць вельмі цікавыя весткі аб Беларускім паходжаньні, хто мы, і другія довады. Вы некалі выдавалі маленькія кніжачкі прыгожага зьместу і цяпер маглі-б такую кніжачку апрацаваць і выдаць ад рэдакцыі “Беларуса” з тым зьместам, што напісаў сп. П. Урбан, і выдаць яго асобнай кніжачкай якіх прымернікаў 500. Як-бы паявілася-б такая кніжачка, я-б аплаціў увесь кошт яе выданьня.
А. Асіпчык.
17 Мікола Гайдук (1933—1998), пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог. Быў дырэкгарам беларускага ліцэю ў Бельску Падляскім. Ад 1971 г. працаваў у газэце “Ніва”, у тым ліку і як намесьнік галоўнага рэдактара (1986—1988).
18 “Ніва” — беларуская газэта, што выдаецца ў Беластоку (Польшча) ад 1956 г.
19 Відаць, маецца на ўвазе Юры Рапэцкі (нар. 1944), пратэстанцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. Сьвятар эвангельскай царквы хрысьціянаў-баптыстаўу Таронта, рэдактар беларускамоўнай перадачы “Добрая вестка” на Сусьветным радыё ў Монтэ-Карла, аўтар кнігі “Новае жыцьцё ў Хрысьце” (1995).
20 Павал Урбан (1924—2011), гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў гістарычны факультэт Л ювэнскага ўнівэрсытэту, абараніў дысэртацыю пра дзейнасьць вялікага князя літоўскага й польскага караля Аляксандра. Працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхене, потым у беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”.
21 Лаўрэнці Абэцэдарскі (1916—1975), гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар. У пасьляваенны час быў стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэньня дасавецкага пэрыяду гісторыі Беларусі.
22 Маецца на ўвазе выданьне: Абэцэдарскі, Лаўрэнцій. У святле неабвержных фактаў. Мінск, 1969. — no с., а таксама адказ на яго: Урбан, Паўла. У сьвятле гістарычных фактаў (У сувязі з брашурай Л. С. Абэцэдарскага) = Im Lichte der historischen Tatsachen = In the light of historical facts. Мюнхэн — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972. — 129 c.
23 Цікава, што адказ ПаўлаУрбана на кнігу Абэцэдарскага ад самага пачатку быў менавіта ў кніжным варыянце.
4.II.1988 г.
Паважаны Сп. Запруднік.
Перасылаю Вам вось гэтую карэспандэнцыю. Прашу апрацаваць па сваёй рэдактарскай здольнасьці і падаць у “Беларусе” як матэрыял для Сп. Кіпеля ў яго гісторыю аб беларускай эміграцыі ў ЗША. Ён пахваліў мяне за той ліст у рэдакцыю, што я напісаў Вам, і за тое, што я падаў у ім некалькі прозьвішчаў24. У гэтым наступным артыкуле больш такіх прозьвішчаў, якія ўжо не жывуць між намі.
Падпісваюся толькі ініцыяламі A. А.25.
3 паважаньнем да Вас А. Асіповіч Асіпчык.
На поўнач-захад ад Чыкага ёсьць г. Рокфорд, а на ўсход ад яго вялікае возера Мічыган. Вось-жа, ня так, як у Джаксане, NJ, старыя эмігранты з нашага краю-Беларусі пасяліліся ў лесе ў Рокфардзе, наадварот, у бязьлеснай мясцовасьці за горадам, пабудавалі сабе прыватныя дамы, і толькі на ўзгорку царкву збудавалі талакой. Цікава ведаць, як там усё рабілася з ініцыятывы ўжо новых нашых эмігрантаў т. зв. ДП у 1955 г. у росквіце амэрыканскага будаўніцтва, паступовай тэхнікі і разумнай калькуляцыі. I яшчэ тым цікава, што ўзначаліў гэтую ініцыятыву наш амаль няграматны суродзіч (А. Волах), які правёўіпы дагаворанасьць зь фірмамі аб дастаўцы будаўнічага матэрыялу, закупіў вялікі абшар зямлі, разьдзяліў яе на паасобныя ўчасткі, надаў ім цану, а ўжо пакупнікі самі будавалі сабе дамы, плацячы за будаўляны матэрыял прывозячым фірмам. I так паўстаў пасёлак з вуліцамі, якія таксама назваліся прозьвішчамі пасяленцаў. Пераважна гэта былі суродзічы з быўшых лягероў Нямеччыны: Остэргофэн26, Віндзішвэрг27 і Бакнанг28, а ўжо ў пазьнейшым часе куплялі тут дамы новых будоўляў, якія ставіў ад свайго імя сп. Волах, каму хацела і падабалася тут пасяліцца. Ня
24 Маецца на ўвазе публікацыя: Асіповіч, А. Ліст у Рэдакцыю [Беларуская грамада г. Джэксан, Н.-Дж.] // Беларус. № 342. Сьнежань 1987. С. 7.
25 Тэкст быў апублікаваны як: A. А. Беларуская грамада ў Рокфардзе // Беларус. № 348. Чырвень 1988. С. 7.
26 Остэргофэн (ням. Osterhofen) — горад у Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Баварыя, на чыгуначнай лініі Рэгенсбург — Пасаў. У1946 г. тут быў створаны беларускі DP-лягер, насельніцтва якога складала больш за 400 чалавек.
27 Маецца на ўвазе Віндзішбэргердорф (ням. Windischbergerdorf) — вёска ў зямлі Баварыя, непадалёк ад Міхельсдорфу, дзе ў траўні 1947 г. быў створаны беларускі DP-лягер. У 1948 г. сюды перавезьлі Беларускую гімназію імя Я. Купалы зь Міхельсдорфу. У чэрвені 1949 г. беларусаў вывезьлі ў горад Розэнгайм.
28 Бакнанг (ням. Backnang) — горад у Нямеччыне каля Штутгарту, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, дзе ў 1949—1950 гг. месьціўся беларускі DP-лягер.
раз я наведваў гэтую мясцовасьць, жывучы тады ў г. Чыкага. У1962 г. нават намовіў царкоўны Камітэт, каб запрасілі адведаць іх Ул. Васілём Т[амашчыкам]29, бо мелі труднасьць мець сталага настаяцеля. А перад тым вось якая адбылася падзея (бо а. Лапіцкі30 усяк перашкаджаў, каб гэтая Парахвія не перашла пад апеку Ул. Васіля31). Сп. Волах такім чынам запрасіў на свой кошт зь Лёндану-Англіі арх. ПАП Царквы Мацея Семашку32 з намерам пасьвяціць свайго зяця (I. Валюкевіча) у дзіяканы. Арх. Мацей рады быў наведаць ня толькі Рокфорд, але і Амэрыку, ды прывёз з сабою сьвятара а. П. Яська33, быўшага настаяцеля Парахвіі ў Краснаставе каля Маладэчна, якога ў 1939 г. саветчыкі вывезьлі зь сям’ёю ў Сібір, а пасьля, як генерал Андэрс зьбіраў сваё войска да ўдзелу ў ваенных падзеях II сусьветнай вайны, а. Ясько ўпісаўся таксама ў гэтую службу як санітар і сьвятар, які абслутоўваў усіх праваслаўных жаўнераў Корпусу ген. Андэрса, а такіх было вельмі шмат, бо болыл як 12000. Як ужо ведама, Корпус ген. Андэрса прайшоў шлях з СССР праз Іран, Палесьціну, Эгіпт, Італію, рэшткі яго апынуліся ў Англіі, куды і а. Ясько пераехаў ужо ўдаўцом, а ў Амэрыку ў сане архімандрыта і кандыдата ў япіскапы.
29 Васіль (сьвецк. Уладзімер Тамашчык, 1900—1970), рэлігійны дзеяч, першаярарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў 1949— 1970 гг. Жыў у Нью-Ёрку. Узначальваў епіскапат БАПЦ у Паўночнай Амэрыцы.
30 Мікалай Лапіцкі (1907—1976), рэлігійны дзеяч, праваслаўны сьвятар. Ад 1950 г. жыў у ЗША. Ініцыятар стварэньня беларускіх прыходаў у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага (сусьветнага) патрыярхату. Арганізаваў беларускую праваслаўную парафію ў Саўт-Рывэры, яе настаяцель у 1950—1976 гг. Спрычыніўся таксама да арганізаваньня парафіяў у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату ў Чыкага (у 1958 г.), аказваў падтрымку ў стварэньні аналягічных парафіяў у Рычманд-Гіл (Нью-Ёрк, Сьв. Кірылы Тураўскага) і Лёндане (Сьв. Эўфрасіньні Полацкай). Узначальваў Царкоўную Раду беларускіх праваслаўных парафіяў у Паўночнай Амэрыцы.
31 Беларускія параваслаўныя парафіі ў ЗІПА звычайна належалі або да БАПЦ, або да Сусьветнага патрыярхату. Часам некаторыя зьмянялі юрысдыкцыю.
32 Маецца на ўвазе Мацей Сямашка (сьвецк. Канстанцін, 1894—1985), праваслаўны дзеяч, паводле паходжаньня ўкраінец з Холмшчыны. У1938 г. стаў япіскапам Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Падчас Другой сусьветнай вайны эміграваў у Вялікабрытанію, дзе жыў да канца жыцьця.
33 Напэўна, маецца на ўвазе Ўсевалад Яськоў, расеец паводле паходжаньня, які, згодна сьведчаньня Міхася Швэдзюка, да Другой сусьветнай вайны меў сваю парафію на Віленшчыне, быў вывезены Саветамі ў Сібір, адтуль выправіўся ў Армію Андэрса, дзе выконваў сьвятарскія абавязкі. Пасьля вайны трапіў у Вялікабрытанію, адкуль перабраўся ў Рокфард (ЗША), дзе ўзьведзены ў сан архімандрыта зь імем Вісарыён.
Але вернемся да жыцьця нашых людзей у Рокфардзе. Цяпер некаторыя там старыя пэнсыянэры. Дзеці іх былі ў амэрыканскай арміі, а ўнукі здабылі вялікія навукі рознага рамясла і пісьменнасьці, але сувязь іх зь беларускімі цэнтрамі вельмі слабая. Некалі беларусы з Кліўлэнду імі апекаваліся, прыяжджалі часьцей да іх з канцэртамі на вясельля. У Чыкага знайшоўся быў кандыдат у сьвятары (С. Марціновіч). Навязалі мы тады з Ул. Васілём перапіску, каб пасьвяціў яго ў сьвятары, які пазьней некалькі месяцаў прыяжджаў на богаслужбы ў царкву Рокфардцаў, бо а. Ясько выехаў быў у Флярыду як пэнсыянэр. Потым усяк было. Абслугоўвалі іх розныя духоўнікі із розных цэркваў, а цяпер ужо з расейскай зарубежнай юрысдыкцыі. Вельмі сумуюць там нашыя людзі, што іх пакінулі белдзеячы, хоць вельмі лёгка зьмяніць там сытуацыю. Прыяжджаў у гэтай справе і Ўл. Васіль. Але кажа прыказка, як хто хоча зрабіць нешта добрае — знойдзецца вецер або сьнежная бура, якія засьлепяць кажнаму вочы, што зыйдзе з правільнай дарогі.
Але ў Рокфардзе падобнае ёсьць, як у Беларусаў у Парахвіі ў Rich­mond Hill, NY34. Навет лепш, бо яны ў свой статут парахвіі не ўпісалі сабе ніякае царкоўнае юрысдыкцыі, а сьвятароў прыймаюць, як звычайных наёмнікаў, абы толькі былі праваслаўнымі і захоўвалі традыцыі нашай веры.
Таму вельмі было-б добра, каб дапамагчы ім спровадзіць сьвятара зь Беласточчыны, як гэта ёсьць ужо ў іншых нашых Парахвіях.
A. А.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча
34 Маецца на ўвазе парафія Сьв. Кірылы Тураўскага, заснаваная ў 1968 г. у выніку расколу ў аналягічнай бруклінскай парафіі (на Антлянтык авэню, 401) і сыходу часткі вернікаў на чале з Кастусём Мерляком. Новая царква зьявілася на іншым канцы Атлянтык авэню ў раёне Квінзу Рычманд-Гіл.
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя
Архіваліі
Натпальля Гардзіенка
Менск
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
“ЗМАГАНЬНЕ ЗА КУПАЛУ” НА ЭМІГРАЦЫІ
Тэксты Альгерда Бахарэвіча пра Янку Купалу1 колькі гадоў таму выклікалі немалое абурэньне сярод часткі нацыянальнае інтэлігенцыі, што, напэўна, было вытлумачана больш формаю, чым зьместам. Бо ходаньне за Купалу, змаганьне за яго пачалося значна раней, яшчэ пры паэтавым жыцьці. Працытуем Анатоля Сідарэвіча: «Тут важна зацеміць, што з 1931 г. пачалося змаганне за Купалу. Бальшавікі пісалі, што яны бяруць са старое нацыянальнае культуры толькі яе сацыялістычныя, яе дэмакратычныя элементы. 3 прычыны спецыфічнага разумення сацыялізму і дэмакратыі бальшавікам ад ранейшага Купалы засталося няшмат: на пачатку 1930-х яны адкінулі Купалу-неарамантыка, Купалу-сімваліста ды абвясцілі, што бяруць адно “Жалейку” з “Гусляром”»2.