Ўчора, 7.Х. быў гэты беларускі бал (праграму пасылаю), на якім між іншым выступіў Чарапук (тут ён вядомы больш як “Джон”, альбо — Змагар) аба мне, што хутка выступіць і т. д. такі то, які ўжо 5 дзён сярод нас. Кляскалі. Выступіў ізноў і Семашка, які крычаў “Да здравствует Белороссйя! Да здравствует наука! Товаршцн, уважайте науку! Прй помоіцй ее мы освободймся от властй капйталйзма й разбойнйков! Да здравствует женіцйна, которая должна npudmu на помоіць освобожденйю Белороссйн! Долой семейные узы!”і т. д. Публіка вельмі сьмяялася! 15 ДАРФ. Ф. 5875. Воп. 1. Спр. 15. Арк. 13—17. 16 Беларускія народныя таварыствы — грамадзкія арганізацыі беларускай эміграцыі, створаныя ў розных гарадах ЗША ў 1920-я гг. пракамуністычнымі актывістамі. Пазнаёміўся з большым лікам людзей: не-камуністы ўсе на нашай нацыянальнай старане (аб Урадзе17 пакуль ні слова!). Камуністы на Уг прыхільны. Яны ўсе блізка зьбіты з толку ранейшымі агітатарамі чужынцамі вайнштэйнаўскага тыпу. Частка іх слухае мяне паддаківаючы і, як дзеці, ходзіць за мною па пятам просіць расказаць яшчэ што-небудзь [...] аб Беларусі. Як я і думаў, тут настрой такі, як у кастрычніку — лістападзе 1917 г. у Менску! Нашыя супраціўнікі ні маюць інтэлігентаў зусім, таму ў нас і болып шансаў раскрыць ім вочы. Але гэта і горэй, бо неінтэлігентныя супраціўнікі вельмі абразлівы і страшэнна чулы да вострага чы наагул незнаёмага ім слова. Сягоння яўжо пачынаю [...] да грошы. Ўчора быў баль і ёсьць сякі-такі даход. Яшчэ раз папяраджаю не пісаць аба мне, як м у18, толькі як дэлегаце і не Ураду, а Рады. Прашу, як найхучэй. прыслаць мне такое паўнамочча ад Рады (за подпісам Пятра19 і Зах20.), якое я маю ад Ураду за № 230 ад 29.VHI.23, а таксама ад Нац. Сувязі такое, як мае Чарапук ад 8.IV.22 за № 145. Апроч таго прашу мне пільна прыслаць звычайны пашпарт за тым жа нумэрам № 12/225 ад 6 жніўня 1923 г. толькі як Дэлегату не больш. Калі Крэч[эўскі] выехаў, ніхай падпіша ЗахГаркаІ і за пісара Вальковіч21. Ну пакуль-што бывайце здаровы. Заўтра можа напішу яшчэ, але вы не чакайце, бо калі вы будзеце адказваць неакуратна і не прышлеце ўсяго, аб чым прашу, за добрыя вынікі я не гварантую! Ціснуўсім рукі. Пішыце. Язэп. 17 Маецца на ўвазе ўрад БНР. 18 Так у тэксце. Маецца на ўвазе “міністру”. 19 Пётра Крэчэўскі (1879—1928), грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, у 1919—1928 гг. старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 20 Васіль Захарка (1877—1943), грамадзка-палітычны дзеяч, у 1918—1919 і 1923—1925 гг. міністар фінансаў БНР, з 1928 да 1943 г. прэзыдэнт Рады БНР. 21 Аляксандар Вальковіч (1892—1937), грамадзка-палітычны дзеяч, у 1923 г. загадчык справаў ураду БНР. Тэма нумару: Амэрыканская гістпорыя Архіваліі ПАРАФІЯЛЬНЫЯ СЬПІСЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ СЬВ. ЮР’Я Ў ЧЫКАГА (з архіву Міколы Латушкіна) Рэлігійнае жыцьцё эміграцыі наогул і амэрыканскай у прыватнасьці застаецца па-ранейшаму маладасьледаванай тэмай. Калі пра беларускія цэрквы ў Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі інфармацыя для дасьледчыкаў больш даступная й праз адпаведныя своечасовыя юбілейныя парафіяльныя выданьні, якія можна знайсьці ў бібліятэках, і дзякуючы некаторым манаграфіям, дзе згадваюцца тыя парафіі, то зьвесткі пра беларусаў у Чыкага застаюцца сёньня надзвычай фрагмэнтарныя. Тым каштоўнейшыя тыя новыя дакумэнты, што выяўляюцца ў архіўных зборах. На старонках “Запісаў”мы працягваем іх публікаваць з думкаю пра рэлігійную гісторыю эміграцыі, якая некалі будзе напісаная. Прадстаўленыя ніжэй сьпісы зь Беларускай праваслаўнай царквы Сьв. Юр’я ў Чыкага былі складзеныя пры канцы 1990-х гг. доўгачасовым сакратаром парафіі Міколам Латушкіным і перададзеныя ў БІНіМ, разам з дакумэнтамі якога апынуліся сёньня ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва ў Менску. Гэтыя сьпісы цікавыя тым, што адлюстроўваюць своеасаблівае чалавечае вымярэньне гісторыі парафіі. Пералік усіх сьвятароў ірозных “пасадовых асобаў” з пазнакамі часу выканачьня імі сваіх абавязкаў дазваляе ўдакладніць адпаведныя біяграмы. Асабліва гэта датычыць паслужных зьвестак настаяцеляў царквы, прыкладам Уладзімера Фінькоўскага, Алега Мірановіча, Міхася Мігая, Язэпа Строка. Дадаюцца асобныя рысы і да біяграфіяў Міколы Дзямідава, Васіля Пунтуса й іншых, дый самога Міколы Латушкіна. Сьпіс шараговых вернікаў (у большасьці з датамі жыцьця) таксама цікавы з гледзішча зьвестак пра такіх дзеячаў, як Іван Касяк, Радаслаў Астроўскі і інш., іх прыналежнасьці да парафіі. Ён жа дае магчымасьць казаць пра пэўныя колькасныя і дэмаграфічныя характарыстыкі паствы. Каштоўны апойіні дакумэнт і для тых, хто будзе шукаць месцы пахаваньня чыкагскіх беларусаў, —маючы прозьвішчы й гады жыцьця гэта рабіць значна прасьцей. Пры публікацыі сьпісаў мы захавалі асаблівасьці арыгінальнага напісаньня прозьвішчаў і датаў, выправілі толькі тэхнічныя памылкі ў нумарацыі пазыцыяў. *** St. George Byelorussian Orthodox Church 1500 North Maplewood Avenue Chicago, Illinois 60622 За 40-гадовы пэрыяд часу 1958—1998 гг. у парафіі служылі настаяцелямі: 1. арх. Уладзімір Фінькоўскі (1958—1959) 2. а. Леў Парандоўскі (1959—1960) 3. а. Міхась Мігай (1960—1963) 4. протоіерэй Ілья Нагірняк (1963—1963) 5. протоіерэй а. Алег Мірановіч (1963—1977) 6. а. Леў Астроўскі (1977—1978) 7. архімандрыт Строк (1978—1980) 8. а. іераманах Санчык-Варнава (1980 да 25 сьнежня 1984) 9. а. Анатолі Сегень (лістапад 1,1984 — верасень 9,1986) 10. а. Міандрак Антіч (кастрычнік 1986 — май 1987) 11. а. Вячаслаў Ільчук (май ю, 1987 —жнівень 8,1988) 12. а. Канстанцін Бандарук (9-га 111988—2-га кастрычн. 1991) 13. а. Міраслаў Кулік (2-га кастр. 1991 да 10—11—1993) 14. іераманах Якаў Пірута (10—11—1993 да 6—5—1994) 15. а. Міандрак Антіч (чэрвень 21994 да 1 сьнежня 1994 г.) 16. а. протоіерэй Башко (н-га сьнежня 1994 г. — ..) Былі старшынямі парафіяльнай управы: 1. Новік Кастусь (1957—1958) 2. Даніла Шфэфэль (1958—1964) 3. Панкевіч Іван (1965—1966) 4. Глеб Калтаноўскі (1966—1977) 5. Васіль Пунтус (1977—1978) 6. Іван Дімідік (1978—1985) 7. Павел Агалец (1985 да 23-га кастрычніка 1988 г.) 8. Уладзімір Яканюк (10—28—1988 да 24-га лютага 1991 г.) 9. Аляксандар Шышко (15-га сакавіка 1992 г. да 15-га мая 1994) ю. Міхась Каленік (15-га мая 1994—20-га кастрычніка 1998 г.) 11. Юрка Калінік (1998 г. 20 кастр. — ..) Былі скарбнікамі парафіі: 1. Віктар Фешчанка (1957—1959) 2. Міхась Дубінін (1959—1960) 3. Флорыян Радзюк (1961—1963) 4. Павел Брушкевіч (1963—1967) 5. Анатолі Новік (1967—1992) 6. Анна Осейчек (6—21—92—5—24—94) 7. Пётар Нягода (5—24—94 — студзень 1999 г.) Былі сакратарамі парафіяльнай управы: 1-1957-1958 — Мікалай Дзямідаў 2.1958—1968 — Мікалай Латушкін 3.1968—1984 — Пятро Нягода 4.1984—1999 — Мікалай Латушкін (ад 5—24—84 да 2—28—99) Былі рэгэнтамі парафіяльнага хору: 1. Юрчанка Аляксандар (1957—1965) 2. Усевалад Барышкевіч (1965—1998) 3. Уладзімір Вераб’ёў (1998 —..) Узначальвалі парафіяльнае сястрыцтва: 1. Петрык Анна (1957—1960) 2. Ліда Шфэфэль (1960—1965) 3. Марыя Каленік (1965 —..) Былі парафіяльнымі старастамі: 1. Мікола Дзямідаў 2. Іван Багдановіч 3. Іван Зубенка 4. Іван Рагалевіч 5. Афанасі Глаўчоў 6. Кастусь Пуп 7. Панкевіч Іван Падана паводле парафіяльнага архіва быўшым Сакратаром Параф. Управы М. Латушкіным *** Сьпісак адышоўшых у вечнасьць парафіянаў (за ўпакой рабоў Божых) 1. Іван Дімідзік (нар. іо-га мая 1910 г., памёр 29-га сьнежня 1989 г.) 2. Іван Касяк1 (2-га лістапада 1909—16-га сакав.1989 г.) 3. Ольга Дзімітранка (іо лістапада 1936 г. — 3-га мая 1994 г.) 4. Іван Захаркевіч (іо-га лістап. 1905—29-га жнівеня 1971) 5. Александра Багдановіч (2 лістап. 1909 г. — 20-га ліпен. 1989 г.) 6. Марыя Папоў (7-га ліпеня 1902—19 лістап. 1987 г.) 1 Іван Касяк ад 1978 г. жыўу Рывэр-Форэсьце (штат Ілінойс). 7. Люба Варэніч (.. — 21-га лютага 1989) 8. Іван Багдановіч (21-га лютага 1899—2О-га студз. 1990) 9. Сцяпан Пуп (20-га ліпеня 1951 г. — іо-га студзеня 1990) 10. Аляксей Саснавой (19 лютага 1914—18 снежня 1987 г.) 11. Анна Агалец (май 15—1911 — кастрыч. 261984) 12. Агрыпіна Кулагіна (чэрвень 1—1894 — жнівень 13—1979 г.) 13. Глеб Калтаноўскі (чэрвень 1922 — чэрвень 13—1983) 14. Антон Шостак — 10 ліпеня 1982) 15. Цімафей Папоў (люты 16—1901 — сьнежань 25—1988) 16. Леў Астроўскі (студзень 26—1918 — красавік 6—1988) 17. Васіль Шусьцік (студзень 1921—1914 —лістападр 20—1983) 19. Раман Невяржыцкі (люты 15—1908 — чэрвень 19—1983) 19. Праскоўя Крэз (сакавік 7—1914 —люты 24—1983) 20. Анна Дудакоў (красав. 28—1900 — ліпень 10—1981) 21. Францыска Сыры (кастр. 24—1902 — люты 6—1975) 22. Кастусь Мажула (жнівень 10—1913 — чэрвень 5—1984) 23. Павел Цвірко (жнівень 16—1906 — сьнежань 28—1978) 24. Марыя Шпакоўская (сакавік 15—1920 — жнівень 5—1987) 25. Таня Новік (чэрвень 15—1926 — ліпень 25—1986) 26. Макар Аблажэй (1894—1984) 27. Анатолі Новік (красавік 18—1924 — кастрычнік 3—1992) 28. Кастусь Новік (сакавік 19—1914 — сакавік 9—1974) 29. Васіль Дімідік (чэрвень 10—1940 — сьнежань 5—1990) 30. Грыгоры Анціпаў (красавік 15—1894 — жнівень 31—1995) 31. Александар Дімідік (люты 15—1937 — сьнежань 12—1992) 32. Уладзімір Хмель (красавік 23—1919 — чэрвень 13—1992) 33. Міхаіл Елас (лістапад 21—1909 — май 30—1986) 34- Іван Зубенка (лістапад 7—1910 — жнівень 16—1985) 35. Ірма Валатоўскі (красавік 7—1938 — студзень 28—1994) 36. Афанасі Глаучоў (.. — сакавік 12—1988) 37. Александар Юрчанка (1896 нарадз. — 17 люты 1967) 38. Міхаіл Шостка (.. — памёр у чэрвені 1975) 39. Васіль Пунтус (сакавік 29—1920 — ліпень 7—1989) 40. Сямён Селязьнёў (май 8—1914 — чэрвень 4—1986) 41. Антон Хмель (люты 9—1880 — верасень 22—1961) 42. Люба Багдановіч (1-га мая 1900—19-га жніўня 1964) 43. Александар Пашкевіч 44. Мікалай Новік 45. Афанасі Кулагін 46. Віктар Невяроўскі (май 29—1906 — люты 3—1990) 47. Надежда Куліковіч2(сакавік 30—1912 — сакав. 19—1984) 48. Генерыта Шостаковска (кастр. 14—1918 — май 28—1961) 2 Маецца на ўвазе Надзея Куліковіч-Градэ. 49. Іван Захаркевч (лістападр 10—1905 — жнівень 29—1971) 50. Павел Брушкевіч (лістапад 18—1913 — сакавік 9—96)