анархістым. Калі яму даставалася ў рукі нейкая чужая кніга, ён мог аддаць яе тэй асобе, якая ня мела ўяўленьня аб гэтай кнізе. Я дастаў ад Янкі Сурвілы некалькі кніг Якуба Коласа, якія часамі ўжываў для кляснага чытаньня. Калі я захварэў ды пайшоў у шпіталь, а Ільляшэвіч мяне замяняў, дык нават дазваляў вучням лісткі вырываць, каб ня трэ’ было з сабой усёй кнігі насіць дамоў. Калі пасьля я заўважыў яму аб гэтай скрайнасьці, дык абышлося тым, што ён мяне далікатна перапрасіў за гэта607. Падрыхтоўка да друку: Зьміцер Саўка й Ілона Ўрбановіч-Саўка Навуковае рэдагаваньне: Натальля Гардзіенка й Лявон Юрэвіч Камэнтары: Адам Варлыга, Натальля Гардзіенка, Зьміцер Саўка й Лявон Юрэвіч 607 На гэтым машынапіс абрываецца. Працягу аўтар не напісаў. Тэма нумару: Амэрыканская гістпорыя Архіваліі ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ МІЖВАЕННАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў ЗША Нягледзячы на існаваньне грунтоўнай манаграфіі др. Вітаўта Кіпеля “Беларусы ў ЗША” (другое выдтьне — 20172.), тэма беларускай прысутнасьці ў Амэрыцы застаецца нявычарпанаю: калодзеж гісторыі глыбокі і донца тым часам ня бачна. Нямала дадатковай і важнай — зь першых бо рук — інфармацыі захоўваецца ў беларускіх віленскіх газэтах, скуль перадрукоўваем матэрыялы, датычныя галоўнага цэнтру міжваеннай нашай дзейнасьці ў Злучаных Штатах — Чыкага, а таксама ў штаце Мічыган. Жыцьцё нашых Беларусаўу Амэрыцы1 Прачытаўшы ў “Нашай Думцы”2 артыкул “Да Амэрыканскіх Беларусаў” за подпісам Дзед Кузьма, лічу за свой маральны доўг як шчырага беларуса напісаць дэталічна ў рэдакцыю “Нашай Думкі”, спадзяючыся, што рэдакцыя будзе настолькі добрая і надрукуе на сваіх страніцах пра жыцьцё нас, Беларусаў, у Амэрыцы. У пачатку ды й пасьля Руска-Японскае вайны эміграцыя з Беларусі, Меншчыны, Гарадзеншчыны і наагул з нашых родных краёў прыняла, як ведама, эпідэмічны характар: спачатку паехалі жыды, ратуючыся ад ваеннае службы або ад сваволі вураднікаў ды іншых дзяржымордаў. За жыдамі пайшлі нашыя сяляне зарабіць у Амэрыцы, каб можна было паправіць сваю ўбогую гаспадарку — збудаваць новую хату, а на’т і прыкупіць кавалак зямлі. Гэтак ехалі, ня сьціхаючы, да пачатку Эўрапэйскае вайны3 й, карацей кажучы, ехалі, пакуль пушчалі ехаць. Апынуўшыся на тэрыторыі Злучаных Штатаў бяз знаньня ангельскай мовы, найчасьцей у вялікіх местах, з звычаямі вясковага жыцьця, часамі зусім няпісьменныя, натуральна, павінны былі сяліцца паміж жыдоў і атрымоўваць першую падмогу і настаўленьні ў чужой старане. 1 Публікуецца паводле: Наша Думка. № 23. 10 чэрвеня 1921. С. 2—3. Тут і далей правапіс першапублікацыі захоўваецца. 2 “Наша Думка” — штотыднёвая грамадзка-палітычная й літаратурная газэта, якая выходзіла ў Вільні ў 1920—1921 гг. Рэдактар-выдавец Максім Гарэцкі. 3 Маецца на ўвазе Першая сусьветная вайна. Але таму, што жыды жывуць найчасьцей у вялікіх местах, як НьюЙорк і Чыкаго, дык і нашыя Беларусы туляцца між жыдоў. (Нялішнім будзе зазначыць, што вельмі шмат хто навучыўся жыдоўскай мовы і зжываюцца даволі дружна.) Апрача Нью-Йорку, у якім жыве больш як 15 тысячаў, што працуюць найчасьцей у крывецкай індустрыі, шмат жыве ў Чыкаго, працуючы ў вядомых Чыкагскіх быдларэзьнях, значны лік працуе на сталелітных заводах Пітсбургу, у Дэтройце на самаходных фабрыках і іншых заводах; вельмі шмат пасялілася ў нова-ангельскіх штатах Конэкцікут і Масачузэц, дзе займаюцца ў паперна-ткацкай прамысловасьці, на цэмэнтных і цагельных заводах, у лясістых мясцовасьцях Канады, на чугунках, у рудніках, капаюць канавы, пракладаюць падземныя чугункі, будуюць дамы, дастаюць руду, займаюцца сельскаю гаспадаркаю, у кожнай галіне ёсьць добрыя спэцыялістыя, якія прынясуць шмат карысьці нашай Беларусі. Працуюць Беларусы ва ўсіх галінах прамысловасьці, праходзяць практычную школу абсалютна ўва ўсіх майстэрках, ёсьць свае каапэратывы, як краўцоў у Бронзьвіле (ваколіца Нью-Йорку), сталяроў і цесьляроў, дома-будаўляны і г. д. Болыпасьць працуе вельмі цяжка; Амэрыка цягне пот і кроў усіх, хто трапляе да яе, бяруць за сваю катаржную працу глупства і ня надта-ж цешацца, калі ўзяць пад увагу, што самая цяжкая і трудная праца робіцца іменна Беларускімі эмігрантамі. Працуюць цяжка, зарабляюць у параўнаньні з караннымі амэрыканцамі непадобна меней; тлумачыцца гэта тым, што нашыя землякі вельмі мала цікавіліся рабочым рухам, ня ўходзілі ў саюзы, а праца неарганізованых аплачваецца куды ніжэй, як арганізованых рабочых; неарганізованыя бязьлітасна эксплёатуюцца рознага гатунку цёмнымі асобамі. Амэрыкаю Беларусы ня вельмі ўжо й задаволены. Гэта можна бачыць з таго, што шмат якія жывуць па некалькі дзясяткаў гадоў у Злучаных Штатах, але гэтак сама далёкія ад амэрыканскае культуры, як кожны Беларус у Менскай ці Горадзенскай губэрні, 95 процэнтаў ня знаюць ангельскай мовы, ні грамадзкім, ні палітычным жыцьцём ня жывуць ды й ня цікавяцца, вечна думаюць аб доме, мараць, каб як найхутчэй вярнуцца да сваіх родных палёў, пры першай магчымасьці пакінуць Амэрыку і скіруюцца да сваіх родных гнёздаў. Паварот на радзіму трэба вітаць і патураць, як-бы там у Вас блага ня было, бо здаровыя і сьвежыя сілы пасобяць хутчэй аднавіць спопеленыя вайною і рэвалюцыяю родныя месцы, асабліва, калі прыедуць з досьледам і струмантамі; чым хутчэй будуць ехаць, тым будзе лепей для нашай радзімы як у палітычным, так і ў эканамічным сэньсе. У кулыурна-прасьветным жыцьці нашыя Беларусы пайшлі ня вельмі далёка; пасьля ўсерасейскай рэвалюцыі крыху пачалі задумвацца аб тым, каб як напоўніць сваю ўбогую адукацыю, наадчынялі розных школаў аж да ўнівэрсытэту і рамесьленых майстэрняў. Як ні балюча, але прыходзіцца канстатаваць факт, што нацыянальных Беларускіх арганізацыяў у Амэрыцы няма, а значыцца няма й газэты на беларускай мове, а тое, што нехта падаў вестку, што ў Чыкаго ёсьць 30 тысяч арганізованых Беларусаў у нацыянальныя арганізацыі — гэта не адпавядае праўдзе; у Чыкаго, як і ў шмат якіх іншых местах Амэрыкі, Беларусы арганізованы, але толькі не нацыянальна; шмат выхадцаў з Беларусі ёсьць у брацтвах узаемнай падмогі, якія злучаны ў адну буйную грамаду “Рймско-Кафолйческое Об-во Взаймопомоіцй”, на чале якога стаяць праваслаўныя сьвяшчэньнікі. Ёсьць грамады ўзаемнай дапамогі й незалежныя — адно з мацнейшых, складзенае з Менчан і Горадзенцаў — гэта “Русско-Славянское Об-eo Взаймопомоіцй”, якое кіруецца й кантралюецца рабочымі; апрача грамадаў узаемнай падмогі ёсьць арганізацыі прасьветныя, гурткі самаадукацыі і іншыя грамадзкія інстытуцыі; усе вучацца на рускай мове, аб беларускай, якою ўсе гавораць, ня думаюць, каб яе ўдасканаліць. Гэта й ня дзіўна: гэтулькі гадоў стараліся выціснуць з нас усякае разуменьне аб нашай Радзіме, што цяпер дзеля таго, каб уваскрасіць нашу родную мову, нашу незалежнасьць і дарагую волю, нашаму народу Беларускаму прыходзіцца працаваць і часам вельмі цяжка. Але што-ж? Будзем працаваць дзеля дабра 16 мільённага народу, за яго шчасьце, за яго вызваленьне з-пад няволі; я веру, што й мы будзем жыць нароўні з іншымі народамі свабоднымі й незалежнымі, бо мы маем права на жыцьцё. Палітыкаю беларусы ня вельмі шмат займаюцца, хаця ёсьць гурткі, вакол якіх групуюцца людзі палітычна разьвітыя, самая хіба многалюдная група гэта “Саюз Русскйх Рабочйх”. Вялізная большасьць Беларускіх выхадцаў не належыць ні да якіх палітычных арганізацыяў і ад палітычнага жыцьця вельмі далёкая. Аб Беларускім руху вельмі мала ведалі, што дзеецца на нашай Роднай старонцы, бо толькі ў апошнія часы пачалі атрымоўваць ведамасьці праз Рыгу, Коўна і Бэрлін; даведаліся, якое вялікае гора выпала на нашу Бацькаўшчыну; чытаючы навіны, якіх поўны Вашыя газэты, мы непакоімся да глыбіні нашых душ, мы — адарваныя ад Вас, але душою з Вамі, моральна пераносім тыя мукі, якія Вы церпіце фізычна, бо зачыненьне школ, забарона гаварыць сваею роднаю моваю дзецям Беларускіх сялян, арышт грамадзкіх працаўнікоў ня могуць пасяліць пашаны да тых, якія цяпер сталі панамі, у нашых сэрцах зараджаецца нянавісьць, кроў наша булькоча помстаю пры думцы, што наша радзіма разьдзіраецца на лахманы, воля Беларускага народу касўецца, і гэта ўсё ў той час, калі самыя маленькія нацыі атрымалі вольнае права на існаваньне. Мы, сыны слаўнага Беларускага народу, ня можам спакойна супакоіцца, пакуль зямля нашых бацькоў ня будзе ачышчана ад хціўцаў, якія стараюцца разарваць нашу дарагую для нас айчыну. Нарэшце, вітаю Вас, вялікія й слаўныя барацьбістыя за вызваленьне і аднаўленьне вольнае, многапакутнае нашае Радзімы; боручыся за дабро народу свайго, Вы маеце вялікую сілу, бо праўда за Вамі, а таксама на старане праўды будзе грамадзкая думка вольных народаў і гарачае спачуцьцё нас, Беларусаў, жывучых у Злучаных Штатах. Яшчэ раз вітаю нашу родную Беларусь. Будзьце мудрымі і бодрымі ў Вашай сьвятой барацьбе за волю роднага народу Беларускага. С.О. Бубешка4. Нью-Йорк, 1921 г. мая з дня. Беларускі краўцоўскі коопэратыў у Амэрыцы5 У Броневіле6 зарганізаваўся коопэратыў краўцоў-выхадцаў з Меншчыны. Майстэрня мае 30 машын, пры якіх працуюць 40 чалавек. Шыюць мужчынскія каптаны. Кожны дзень шыецца па 2000 і болей каптаноў. (Бел. прэсбюро ў Амэрыцы7) Беларускі вечар у Чыкага8 (ад нашага амэрыканскага карэспандэнта) Беларускі Нацыянальны Саюз9 у Амэрыцы ладзіў у нядзелю 7-га сакавіка Беларускі вечар у вялікай залі Вэст-Сайд Аўднторіум на помач Беларускай Школе ў Заходняй Беларусі. Яшчэ за некалькі тыдняў да вечара распачалася энэргічная агітацыя супроць гэтага Беларускага Вечара з боку мяйсцовых расейскіх груп. Здавалася, што можа лучыць маскоўскіх манархістаў з маскоўскімі 4 Сьцяпан Бубешка (1874?, м. Лунна Гродзенскай губ. — 23.01.1928, НьюЁрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Ваўзросце 38 гадоў прыехаўу ЗША. Працаваў у прамысловасьці, потым меў свой бізнэс. Удзельнік Руска-славянскага таварыства ўзаемадапамогі ў Нью-Ёрку. Адзін са стваральнікаў першых беларускіх арганізацый у гэтым горадзе, у тым ліку Беларускага прэсавага бюро. 5 Публікуецца паводле: Беларускі Звон. № 9. 26 жніўня 1921. С. 2. 6 Маецца на ўвазе Браўнсьвіл (анг. Brownsville) — раён ва ўсходнім Брукліне, дзе ў 1921 г. узьнікла беларуская арганізацыя. 7 Беларускае прэсавае бюро — арганізацыя, заснаваная ў 1921 г. у Нью-Ёрку. Выдавала “Bulletin of the White Russian Press Bureau in USA”.