Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
20 Публікуецца паводле: Беларускі Звон. № 1.24 лютага 1923. С. 2.
Амэрыкі. Да вайны фабрыка Форда выпускала больш як іооо аўтамабіляў у дзень — цяпержа 4000, г. зн. каля 1500 ооо у год. He так даўно лет 25 таму назад Форд быў бедным звычайным слесарам — а цяпер па багацьцю яму няма роўнага чалавека ў сьвеці.
У фабрыцы Форда працуе многа нашых беларусаў. Зарабляюць яны тут надта добра, найменшая плата 5 даляраў у дзень для непрафэсыянальнага работніка, а найбольшая 10—15 за 8 гадзінную дзённую працу.
Трэба адзначыць, што Форд за ўсіх фабрыкантаў славіцца тым, што найболын плаціць работнікам. Трэба толькі Форду аб’явіць у газэтах, што яму патрэбны рабочыя сілы — як з усіх Злучаных Штатаў пасьпяшаць ня толькі тысячы, але і дзясяткамі тысяч рабочыя, каб толькі ў яго атрымаць “джаб” — работу — а гэта роўназначна, што найсьці залаты скарб.
Але ня толькі ў Форда працуюць беларускія эмігранты, многія маюць добрую работу і ў іншых фабрыках, як, напрыклад, “Бады Фініш Компані” — дзе таксама маюць добры заробак.
Другія зноў, каля вырубкі вядомых Мічыганскіх лясоў — тут маюць іоо долароў у месяц і жыцьцё. Трэцяя катэгорыя зноў аседлілася на фармах (калёніях), яны працуюць толькі вясною, летам і восеньню — а на зіму кожны спяшаецца зноў да фабрыкі.
Што тычыцца Гранд Рапідс, дык ён славіцца сваімі сталярнымі фабрыкамі, якіх тут налічваецца 250. Ён па хараству і па лагоднасьці клімату займае адно з найлепшых мейсц. Тут няма тае ўдушлівае атмасфэры Чыкага і Нью Ёрка.
Заробкі тут таксама добрыя. Сталяр атрымае ад 35 да 45 дал[яраў] у тыдзень за 9 гадзінную работу. Такую болып-менш суму мае кажны прафэсыянальны спэцыяліст. А работнік, які ня знае сталярскай працы, мае — нежанаты 20—21 дал[яр], жанаты дастае 21.50—25 дал[яраў] у тыдзень, выплата заўсягды бывае толькі тыдневая.
Некаторыя працуюць на жалезнай дарозе і ў жалезнадарожных майстэрнях, тут плата рожніцца, найменшая 30—32, найболыпая 40 дал[яраў].
Шмат беларусаў занялося і гандлем, маюць рэстараны, калоніяльныя таргоўлі, мясныя. Гэта кляса беларускіх біжэсістаў (гандляроў) самая заможная. Майнасьць кожнага амаль ацэніваецца ад 12 тысяч да 30 тысяч долараў.
Беларус, які аставіў сваю Бацькаўшчыну і жывучы там у страшным соцыяльным заняпадзе, калі ў хаце сваёй ня меў часам ані солі, ані крупы — тут сапраўды для яго рай. Дзякуючы савакупнасьці прыроднай ашчаднасьці і надзвычайнай працавітасьці ён у Амэрыцы прыйшоў у сілу гэтых прычын да дабрабыту. 3 усіх тут нашых эмігрантаў 90 % маюць свае дамы — у сярэднім маёмасьць кожнага ацэніваецца ад 4 тысяч да 6 тысяч даляраў, пры чым яшчэ маюць гатоўкі ў банках.
Так выглядае беларус па свайму сацыяльнаму становішчу ў штаце Мічыган — мне ўдалося ўстанавіць, што беларусы тут з матэрыяльнага боку занімаюць першае мейсца сярод нашых эмігрантаў у Злучаных Штатах. Асабліва эўрапэйская вайна прычынілася да паляпшэньня быту эмігранта, бо ў гэты час заробкі былі дубэльтовыя.
У грамадзкай справе беларус адышоў на апошняе мейсца. Такому зьявішчу нельга дзівіцца.
Большая палавіна нашае эміграцыі ў Амэрыцы складалася з людзей, якія на Бацькаўшчыне ня атрымалі нават і пачатковай асьветы, а прытым з роднага краю выежджалі з забітым духоўным і нацыянальным пачуцьцём праз расейскую царскую ўладу, праваслаўную царкву і каталіцкі касьцёл. Аднак любоў да ўсяго роднага пылае ў грудзях беларусаў-эмігрантаў. I вось калі ў штаце Мічыган началася праца культурная і палітычная — наш эмігрант таксама прыняўся і да грамадскай справы. Сталі ўжо закладывацца гурткі і таварыства. Паявіліся беларускія газэты і літэратура. I беларускі адраджэнскі незалежніцкі рух усё болын і больш умацоўваецца.
Л. Ч.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча. Камэнтары Натальлі Гардзіенкі.
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя
Архіваліі
Аляксандар Горны
Гродна
“ІДЗЁМ ЎСЁ УПЯРОД I УПЯРОД...”: ЛІСТАВАНЬНЕ АМЭРЫКАНСКІХ БЕЛАРУСАЎ
3 РАДАЙ БНРУ 1923 г.
Зараджэньне беларускай нацыянальна актыўнай дыяспары ў ЗША ў міжваенны пэрыяд зьяўляецца малавывучанай і прывабнай тэмай для сучаснага пакаленьня дасьледчыкаў эміграцыйнай гісторыі. Фармаваньне грамадзкіх структураў даваеннай беларускай эміграцыі ў ЗША адбывалася ў складаных умовах русыфікацыі й палянізацыі эмігрантаў, а таксама адсутнасьці значнай матэрыяльнай падтрымкі з боку мэтраполіі. Зьяўленьне беларускіх арганізацыяў у ЗШ А ва ўмовах, калі нацыянальная самасьвядомасьць эмігрантаў знаходзілася на нізкім узроўні, можна разглядаць як гістарычны фэномэн, які трэба дасьледаваць для разуменьня сучасных праблемаў існаваньня беларускай дыяспары на амэрыканскім кантынэнце.
На сёньняшні час найболып грунтоўным дасьледаваньнем у гэтым накірунку застаецца кніга Вітаўта Кіпеля “Беларусы ў ЗША”, выдадзеная ў 1993 г. і перавыдадзеная ў сэрыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ў 2017 г..2 Вялікай заслугай аўтара зьяўляецца ўвядзеньне ў навуковы зварот дакумэнтаў з амэрыканскіх архіваў і бібліятэк, выкарыстаньне пэрыядычных выданьняў эмігрантаў, фактычна недаступных для беларускіх гісторыкаў. Разам з тым у гэтым дасьледаваньні не былі выкарыстаныя матэрыялы з эўрапейскіх архіваў, і ў першую чаргу з прастораў былога СССР, дзе адклалася пэўная колькасьць дакумэнтаў, што адлюстроўваюць кантакты амэрыканскіх беларусаў зь беларускімі арганізацыямі й інстытуцыямі як у іншых краінах, гэтак і ў мэтраполіі. Менавіта на гэты корпус дакумэнтаў, які па-ранейшаму застаецца малавывучаным і неверыфікаваным, неабходна зьвярнуць увагу гісторыкаў, каб склеіць дзьве часткі адзінага навуковага пазла, прысьвечанага беларускай дыяспары ў ЗША ў міжваенны пэрыяд.
1 Публікацыя падрыхтаваная ў рамках гранту Беларускага рэспубліканскага фонду фундамэнтальных дасьледаваньняў № Г17M-153 “Культурнае жыцьцё беларускай дыяспары ў краінах Эўропы й Амэрыкі ў міжваенны пэрыяд”.
2 Кіпель, Вітаўт. Беларусы ў ЗША. Мінск, 1993. 348 с.
Значная частка эга-дакумэнтаў амэрыканскіх беларусаў, у першую чаргу іх ліставаньне, адклалася ў архіўных матэрыялах, зьвязаных са структурамі Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920-я гг. дзеячы БНР, маючы значныя фінансавыя праблемы, зьвярнулі ўвагу на беларускіх эмігрантаў за акіянам як на магчымасьць атрымаць дадатковую крыніцу фінансаваньня. Адмыслова дзеля гэтага ў ЗША былі накіраваныя першапачаткова Янка Чарапук, а пасьля адзін з дасьведчаных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху Язэп Варонка. Адной з галоўных мэтаў іх дзейнасьці было наладжваньне трывалых кантактаў эмігранцкага асяродзьдзя са структурамі БНР і пошук фінансавых сродкаў для беларускага нацыянальнага руху ў Старым Сьвеце. Менавіта гэтая тэма праходзіць чырвонай ніткай у надрукаваных ннжэй лістах згаданых дзеячаў аб сваіх першых грамадзкіх кроках у ЗША.
Архівы БНР сёньня не складаюць адзінага корпусу дакумэнтаў і расьцярушаныя па розных архівасховішчах у некалькі краінах. Дакумэнты, прадстаўленыя ў гэтай публікацыі, захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расейскай Фэдэрацыі і ўяўляюць зь сябе невялікую частку значнага масіву дакумэнтаў БНР, які ў міжваенны й ваенны пэрыяд захоўваўся ў Расейскім замежным архіве ў Празе ды быў сыстэматызаваны намаганьнямі Івана Ермачэнкі. Пасьля Другой сусьветнай вайны гэтыя дакумэнты разам з усім Расейскім замежным ахівам трапілі на захоўваньне ў Маскву.
Ніжэй публікуюцца чатыры лісты Янкі Чарапука з ЗША да міністра замежных спраў БНР Аляксандра Цьвікевіча, якія, хутчэй, можна назваць справаздачамі. У іх Чарапук апісаў тагачаснае становішча беларускай эміграцыі ў ЗША й акрэсьліў тыя мерапрыемствы, якія павінны былі б ажывіць нацыянальную сьвядомасьць сярод эмігрантаў ды стаць значным фактарам фінансавай дапамогі для ўраду БНР. Акрамя гэтага, публікуецца ліст Язэпа Варонкі аб пачатках яго грамадзкай дзейнасьці ў ЗША й паўнамоцтвы ад ўраду БНР, выдадзеныя гэтаму дзеячу для правядзеньня шэрагу мерапрыемстваў па актывізацыі грамадзкага жыцьця беларусаў у Амэрыцы. Дакумэнты друкуюцца ўпершыню з захаваньнем асаблівасьцяў мовы аўтараў.
Гэтая публікацыя дакумэнтаў Янкі Чарапука й Язэпа Варонкі шмат ў чым дапаўняе й працягвае ранейшую публікацыю лістоў Чарапука на старонках “Запісаў БІНіМ”, якія захоўваюцца сярод дакумэнтаў БНР у фондах літоўскіх архіваў3.
3 S. S. Лісты Янкі Чарапука з Амэрыкі (1922—1923) // Запісы БІНіМ. № 21.
1994С. 125-137-
№1
Ліст Янкі Чарапука да Аляксандра Цьвікевіча ад 12 студзеня 1923 г.4
John Charapuk
585 Stocking ave. N.W.
Grand Rapids, Mich. United Stats of America.
12.1. 23
№ 3 = не для друку = Дарагі Міністр:
Ваш ліст ад 23 сьнежня 1922 мною атрымляны. Прымеце сэрдэчную падзяку за 1-шы нумар бюльлетэня Ц. П.-Б. Прашу Вас выслаць мне Вашых кніжак юо экзэмпляраў “Беларусь”5, 200 экзэмпляроў “Карта Беларусі” і 200 штук аткрытак “Ніхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка”. Гэты матэр’ял мне патрэбны для нашай нацыанальнай агітацыі ў Амэрыцы. Грошы, якія будуць выручаны ад прадажы кніжак, карт і аткрытак — будуць Вам прысланы.
Мая тут праца с кожным днём павелічываецца. У Гранд Рапідс зарганізавана Беларускае Таварыства. У данны мамэнт распачаў крокі да зарганізаваньня Цэнтральнай Беларускай Арганізацыі ў Злучаных Штатах і скліканьня Беларускага З’езду. Мейсца і дата скліканьня яшчэ ня ўстаноўлены. Калі ўжо сарганізуецца паважная грамадзкая установа і нацыанальная агітацыя дойдзе да свайго кульмінацыйнаго пункту — тагды прыступлю да збору акцый на адкрыцьцё беларускіх фабрык у Заходняй Беларусі (сталярскай, ткацкай, цэгэльні). Цяпер праца вядзецца толькі сярод беларускіх эмігрантаў. Бэзумоўна яна ня можа агранічвацца толькі на сваіх, нам патрэбна зьвярнуць увагу на амерыканскае грамадзянство, пакуль-што, дзякуючы нязнаёмасьці мовы трудна што небудзь зрабіць у гэтым напрамку. Часова знаходжуся у Гранд Рапідс, але на будучую зіму прыдзецца пераехаць у New York ці Chicago ужо на сталы пабыт.
Стварыўшы паважную арганізацыю — можна будзе атрымаць вялікі крэдыт, а таксама праз сэнатараў і конгрэсманаў дабіцца, каб Амэрыка сказала свае слова ў абарону Беларусі. Вы ж добра ведаеце, як з Амэрыкай лічацца ўсе дзяржавы. Мушу адзначыць, што сюды патрэбна эміграцыя беларускі інтэлектуальных сіл — а таму таксама робяцца ўсе
4 Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ). Ф. 5875. Воп. 1. Спр. 15. Арк. 45,53.