Жалобны праход з удзелам чатырох сьвятароў, баранавіцкай паліцыйнай аркестры і ганаровага зьвязу беларускай паліцыі, праводзіць герояў, якія аддалі сваё жыцьцё ў змаганьні — у вапошнюю вялікую дарогу. Had магілаю прамаўляе прадстаўнік акруговай жандармерыі. Сказаўшы словы шчырай удзячнасьці за верную і адданую службу ён запэўнівае, што ахвяра іх крыві не дарэмная, бо прыйдзе такі дзень, калі сьцяг перамогі залунае над іх магілаю. Старшыня павету сказаў: “Беларуская зямля пакрылася яшчэ адной нацыянальнай сьвятыняй — гэтай сьвятыняй будзе брацкая магіла нашых слаўных змагароў. Няхай ня цешацца ворагі, празь сьмерць і кроў найлепшых сыноў нараджаецца новае жыцьцё Беларусі. Гэта братняя магіла стане твярдыняю беларускага духа. Заастравечча было заўсёды дарагім для нас, цяпер яно будзе даражэйшым, бо яно асьвечана беларускай крывёю. Сьпіце спакойна гэроі і няхай вам сьніцца шчасьлівая Беларусь, а мы, жывыя, не дамо пахіснуцца таму сьцягу, у вабарону якога вы аддалі жыцьцё. На вашай крыві ўзрасьце і закрасуе кветка лепшай долі Беларусі. Ня будзе забыта ваша магіла! У веснавы дзень прыйдуць сюды беларускія дзеці і нявіннаю рукою пасадзяць кветкі зь беларускіх палеткаў, у абароне якіх загінулі Вы”». двух коней. Адзін цягнуў воз, а другі быў кавалерыйскі. На ім бацька часта езьдзіў у засады на партызан. Аднаго разу, як ён расказываў, яму ўдалося, седзячы на кані, злавіць малога ростам партызана. Бацька схапіў яго за вінтоўку, што вісела на сьпіне, але той выкруціўся і кінуўся наўцёкі. Бацька прыцэліўся ў яго з захопленай вінтоўкі, але яна ня выстраліла, мабыць была няспраўная. Амаль усе паліцыянты разам зь сем’ямі таксама рушылі ў дарогу. Праўда, некалькі зь іх уцяклі ў лес да партызанаў. Выехаў наш абоз спачатку на Клецк, а адтуль — на Баранавічы. Але Баранавічы тады моцна бамбілі, і мы абмінулі горад, не заязджаючы ў яго. Бацька і іншыя паліцыянты ехалі ў сваіх чорных уніформах, з Пагоняю на шапках, са зброяй. Да абоза ўвесь час далучаліся новыя і новыя людзі, і ён вырас да якіх 200 фурманак, ды значна расцягнуўся. Па дарозе бацька сустрэў нейкага знаёмага, які ехаў на малым грузавіку з паравым рухавіком: у печ кідалі чуркі, яны гарэлі, рабілася пара, і такім чынам машына рухалася. Мы з братам селі ў грузавік разам з бацькам, а мама і дзядзька Ігнат паехалі на возе. Меліся сустрэцца ў прызначаным месцы. I вось, калі мы з бацькам былі недалёка ад Слоніму, у машыне наваліла (лопнула) кола. Бацька спыніў самаход і стаў мяняць кола. У той самы час якраз па дарозе ехалі некалькі нямецкіх самаходаў, і раптам зьявіўся савецкі самалёт і пачаў страчыць па іх з кулямётаў. Мы кінуліся ў поле хавацца. Дзякуй Богу, засталіся жывымі. Бацька нарэшце справіў кола і мы паехалі далей. Дагналі абоз, бацька кінуў грузавік і далей паехалі з абозам. Аднаго разу, калі мы сталі на начлег, я разам са Стэфанам узялі коней і павялі на недалёкае возера, каб напаіць. Я сеў на бацькавага каня безь сядла, а Стэфан на друтога, і мы паехалі. Калі ўвайшлі ў ваду, мой конь раптам пайшоў у сярэдзіну возера, а потым паплыў, так што на паверхні была відна толькі яго галава. Я, седзячы на ім, кінуўся ў паніку, думаў, што ўтаплюся, бо яшчэ ня ўмеў плаваць. Пачаў крычаць: “Стэфан, ратуй!” Брат стаў супакойваць мяне, казаў, што коні ўмеюць добра плаваць. Нарэшце конь завярнуў да берагу. Як толькі мы выбраліся з вады, я зьлез з каня і ўжо ніколі болып на ім ня езьдзіў. Наш абоз меўся ехаць на Беласток, але немцы паведамілі, што ў Белавескай пушчы вельмі шмат партызанаў, і мы павярнулі на поўнач. Такім чынам заехалі ў Польшчу. Аднойчы спыніліся на начлег каля нейкай вёскі недалёка ад Ломжы, і мы, дзеці, як заўсёды, пайшлі агледзець месца, шукаючы дзе пагуляць. У той раз знайшлі шмат вінтовак, скінутых у кучу. У кожнай была нейкая паломка. Стэфан выбраў адну вінтоўку нішто сабе, толькі ствол быў крыху пагнуты. Неўзабаве паявілася некалькі польскіх хлапчукоў, якія пачалі з намі дражніцца. Стэфан захацеў іх напалохаць і прыцэліўся на аднаго большага паляка, які стаяў мэтраў за сто. Ня ведаючы, што вінтоўка зараджана, ён націснуў на курок — выстрал. Палякі кінуліся хто куды. Стэфан Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы кінуў вінтоўку і мы таксама пабеглі наўцёкі да абозу. Добра, што ствол у вінтоўцы быў выгнуты, а так бы, мажліва, застрэліў таго паляка. Аднойчы, калі абоз ехаўу адкрытым полі, раптам паявіліся некалькі савецкіх самалётаў і давай стракатаць па нас. Там пры дарозе быў роў, і мы ўсе ў яго кінуліся. Маці ўпала на мяне зьверху, каб закрыць ад куляў. Бацька пазьней ёй сказаў: “Дурная, гэта буйнакаліберныя кулі, яны, калі трапілі, забілі б вас абаіх”. 3 нашай сям’і ніхто не пацярпеў, а ў абозе было забіта і паранена некалькі людзей і коней. Дзесь на мяжы з Прусіяй немцы ўсіх паліцыянтаў забралі ў армію, казалі, што ў Беларускі батальён, а іх сем’і прадоўжылі шлях. Бацьку далі дакумэнты, што ён застары, а таму не падлягае службе і можа ехаць разам зь сям’ёй, а дзядзьку Ігната Карсюка забралі ў войска. Праз шмат гадоў, будучы ў Саўт-Рывэры, мы даведаліся ад Аўгена Занковіча18, што ён быў моцна паранены ў баях з савецкімі войскамі і памёр у яго на руках. Дзе дакладна гэта адбылося — ня ведаю. Нарэшце мы заехалі ва Ўсходнюю Прусію, вельмі прыгожы край. Памятаю, як праяжджалі міма аднаго вялікага і прыгожага замку. Недалёка ад Кёнігсбэргу спыніліся ў лесе на начлег. У сам горад не заяжджалі, бо яго ў тую ноч моцна бамбілі, паехалі туды толькі назаўтра. Там немцы забралі ў нас коней, заплаціўшы за іх нейкую невялікую суму, і нашую кароўку Ляльку. Мама моцна плакала, і кароўка таксама нема мыкала, не хацела расставацца з мамай. Мама моцна любіла яе, а яна маму. 2. Нямеччына, Ватэнштэт Ва Ўсходняй Прусіі баўэры разьбіралі людзей да сябе на работу. Мы трапілі ў велізарны маёнтак за якія 5—6 кілямэтраў ад порту Пілау19, каля самага Балтыйскага мора. 3 намі пасяліўся заастравецкі бацюшка Гаховіч з унучкай, якой было гадоў 7—8. У гэтым маёнтку былі вялікія агароды, дзе расьлі памідоры, агуркі ды розная іншая агародніна. Памятаю, гуркі былі доўгія і велізарныя, як гарбузы. У маёнтку працавала шмат людзей, як у якімсьці савецкім калгасе. Бацька штодня, акрамя нядзелі, хадзіў на работу на агароды. Стэфана часам таксама бралі дапамагаць. А мне тады было дзевяць гадоў, і мяне не чапалі, таму я мог вольна гуляць на марскім узьбярэжжы. Тут я ўпершыню ўбачыў мора і некалькі разоў у ім купаўся. Сям-там хвалі вымывалі на бераг 18 Аўген Занковіч (1921—1997) пасьля заканчэньня вайны жыў у лагеры Ватэнштэт, потым пераехаў у Саўт-Рывэр (ЗША). 19 Пілау (ням. Pillau) — горад ва Ўсходняй Прусіі на беразе Балтыйскага мора. 3 1946 г. у складзе РСФСР, атрымаў новую назву Балтыйск. Цяпер адміністрацыйны цэнтар Калінінградзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі. маленькія кавал ачкі бурштыну, якія я зьбіраў у панчоху, і празь якія два тыдні ў мяне была цэлая панчоха, напоўненая бурштынам. Пазьней, калі трэба было ехаць далей, бацькі загадалі яе выкінуць, а мне ў рукі далі невялікую валізку. Я помню, што плакаў па сваім бурштыну. Аднаго разу да нас завіталі Коля Новік, былы сакратар заастравецкай паліцыі, і яго сябра Шура Шулякоўскі. Ён таксама быў паліцыянтам у Заастравеччы і выехаў разам з бацькамі і, здаецца, малодшымі братамі. Сям’я Шулякоўскага працавалаў баўэра недалёка ад нас. Хлопцы прыехалі ў шыкарнай ваеннай уніформе і паведамілі, што служаць у Беларускім батальёне, а цяпер атрымалі водпуск на тыдзень. Коля сказаў нам, што ён на днях ажаніўся з Шуравай сястрой (імя яе я ўжо ня памятаю). Яны распавялі пра апошнія ваенныя падзеі і сказалі, што хутка прыйдзецца ўцякаць далей на захад. I праўда, недзе ў кастрычніку, калі ўжо сталі чуваць блізкія стрэлы, мы і шмат немцаў пагрузіліся на самаходы і адправіліся ў дарогу на нейкі вузкі і доўгі паўвостраў. Па дарозе ўсіх мужчын забралі кудысьці на работы, а жанчыны, дзеці, старыя паехалі далей. Калі мы разьвітваліся, бацька сказаў, што непакоіцца ня варта, што ён нас знойдзе, бо ведае куды ўсіх вязуць. Нарэшце мы прыехалі ў нейкі лес, дзе спыніліся і пачалі вячэраць. Ежы ў нас было мала — хлеб і кавалачак каўбасы. Але я ня мог есьці, бо вельмі перажываў за бацьку і вырашыў ісьці назад па той самай дарозе, як нас везьлі, каб яго сустрэць. I так ідучы, я ўбачыў бацьку, які ішоў мне насустрач. Я кінуўся да яго і ад радасьці заплакаў. Бацька крыху накрычаў на мяне, сказаў, што я мог згубіцца і мы б ніколі не ўбачыліся. I гэта праўда, бо калі я выходзіў, то ўжо пачынала цямнець, і калі б я не сустрэў бацьку, то мог бы не знайсьці дарогі назад да мамы з братам. Але ўсё неяк абышлося. Церазь якую гадзіну мы ўсе разам сабраліся, і пайшлі ўздоўж берагу, і так неўзабаве прыйшлі ў невялікі порт, назву якога я ня памятаю. Там стаяў вялікі карабель, на які мы пагрузіліся. Карабель быў напоўнены бежанцамі, пераважна немцамі. Болынасьць складалі жанчыны, дзеці ці мужчыны старэйшага веку. Ваенных сярод іх не было. Нарэшце карабель вырушыў з порту ў напрамку Данцыгу. Ён быў перапоўнены людзьмі і, здавалася, ад гэтага ішоў вельмі павольна. Людзі ўладкоўваліся хто як мог, і некаторыя ўжо паснулі, калі пачуўся гул самалётаў. У небе запаліліся асьвятляльныя ракеты на парашутах. Людзі спалохаліся, думалі, што нас будуць бамбіць. Усчаўся плач, крык. Мы ўсе думалі, што тут нам будзе канец. Але, дзякуй Богу, самалёты пакружлялі і паляцелі ў адваротным накірунку. Ракеты ўпалі ў мора, і вакол зноў зрабілася цёмна. Відаць, лётчыкі ўбачылі, што на караблі знаходзяцца цывільныя людзі і ня сталі яго атакаваць. Чые гэта былі самалёты — невядома: амэрыканскія, ангельскія ці савецкія. Але я і па сёньняшні дзень ім дзякую, што яны зьміласьцівіліся над намі. Ужо будучы ў Амэрыцы, я чытаў у адным выданьні, што ў той час, калі мы плылі, былі патопленыя два караблі зь бежанцамі. На іх загінулі некалькі тысяч чалавек, пераважна жанчыны і дзеці. Нарэшце наш карабель прыйшоў у Данцыг. Тут мы выйшлі на бераг. Было яшчэ цёмна, да ранку заставалася некалькі гадзін, і мы прылеглі каля сьцяны на цэмэнтнай падлозе, дзе была разасланая салома. Я аказаўся самым крайнім, а каля мяне ляжаў нейкі стары чалавек. Я яго прасіў, каб ён пасунуўся, спрабаваў неяк папхнуць, а ён не варушыўся. Калі разьвіднела і мы пачалі ўставаць, то я ўбачыў, што побач са мной ляжаў мёртвы стары. Мяне ахапіў жах. Той раніцай нам далі рэдкай гарачай зупы і па кавалачку хлеба, памазанага маргарынам, а пасьля хутка пасадзілі на цягнік.