Недзе ў 1943 г. падлеткі ва ўзросьце ад 7 да 15 гадоў зарганізавалі групу накшталт скаўтаў (хоць тады мы такога слова ня чулі). Нас было 13 Расстрэл яўрэяў Заастравечча адбыўся ў жніўні 1941 г. Карнай камандай, якая прыбыла з Баранавічаў, было забіта 86 чалавек з 18 сямей. хлопцаў 20—30. Мы вырабілі сабе драўляныя вінтоўкі і пачалі муштравацца, як жаўнеры, і маршыраваць па вялікім рынку пасярэдзіне мястэчка. Так як мы маршыравалі часта, нас прыкмеціў адзін з паліцыянтаў і пачаў нас абучаць так, як абучаюць жаўнераў у войску. Мы былі вельмі радыя гэтай вайсковай забаве. Памятаю, што, маршыруючы, мы сьпявалі ваенныя песьні. Вось помню адну зь іх. Пачынаў запявала, сын аднаго з паліцыянтаў, які меў моцны і прыгожы голас: “Бяз таткі, бяз мамкі, бяз родных сваіх забралі нас у салдаты, мы служым удваіх”. Тады ўсе разам: “Гэй, горы-даліны мы ўсе перайдзем, жыдоў-камуністаў усіх пераб’ем!”. Цяпер мне гэта здаецца вельмі няправільным, але што было, тое было. Што дзеці маглі знаць, ці ж яны думалі пра зьмест гэтай песьні? Бацька часта заставаўся на ноч у пастарунку. Некалькі разоў я заставаўся начаваць разам зь ім у пакоі на другім паверсе, хоць гэта моцна не падабалася маме, якая баялася, што партызаны могуць зноў напасьці. Але я любіў гуляць па пастарунку. Асабліва мне падабалася ўзьбягаць на другі паверх і зьяжджаць па парэнчах наніз. Таксама было цікава залазіць на вышку і разглядаць з вышыні прыгожыя ваколіцы. Усе паліцыянты мяне зналі і добра да мяне ставіліся, часам частавалі цукеркамі. Аднаго разу я гуляў у бацькавым пакоі. Там у кутку стаялі дзьве вінтоўкі: адна бацькава, савецкая, а другая нямецкая — лейтэнанта Тыля, які кватараў зь ім у адным пакоі. Іх саміх у той час не было. Мне не было чым заняцца, і штосьці пацягнула да тых вінтовак, хоць бацька мне забараняў чапаць зброю. Я пачаў пстрыкаць забясьпечнікам у нямецкай вінтоўцы — то ў адзін бок, то ў другі. Нарэшце нагуляўся і вырашыў зьяжджаць па парэнчах уніз, але вырашыў праверыць, ці правільна пакінуў забясьпечнік. Бо, думаю, калі што ня так, немец можа выпадкова застрэліць бацьку. Я чуў пра такія выпадкі: у Клецку адзін паліцыянт, чысьціўшы вінтоўку, незнарок забіў другога. Думаю, як жа праверыць? Адзін выхад — паспрабаваць націснуць на курок: калі забясьпечнік узьведзены, то ня выстраліць. Так і зрабіў. I калі націснуў на курок, раптам грымнуў стрэл, куля паляцела ў столь. Я спалохаўся, думаю: “Вот зараз будземне па задніцы”. Хутка нанізу выбег дзяжурны паліцыянт і пачаў крычаць: “Хто выстраліў?” Я маўчаў, а калі ўсё супакоілася, ціхенька зьехаў па парэнчах уніз і шмыгнуў дадому. Прайшло некалькі месяцаў, і здарыўся яшчэ адзін падобны выпадак. Дзесь пад вечар я залез на вышку, на самым версе якой стаяў савецкі кулямёт “Максім”, цалкам падрыхтаваны да стральбы, накрыты брызэнтам. Я скінуў брызэнт і пачаў разглядаць гэты вялізны кулямёт. Ён быў накіраваны на лес, збоку вісела стужка з патронамі. Я падумаў: “А што будзе, калі зьлёгку націснуць на кнопку?” Калі я націснуў тую кнопку, прагучаў стрэл, але, дзякуй Богу, толькі адзін, відаць, каб націснуў мацней, то атрымалася б чарга. Тут я ўпаў на падлогу і прытаіўся. Ізноў выбег дзяжурны паліцыянт і крыкнуў: “Хто Mae ўспаміны з жыцырг на Беларусі, у Нямеччыне іАмэрыцы стрэліў?” Але, пастаяўшы некалькі хвілін і, відаць, не здагадаўшыся, адкуль быў выстрал, пайшоў назад у пастарунак. Я паціхеньку зьлез з вышкі і пабег дадому. Так я праводзіў летнія вакацыі. Восеньню трэба было зноў ісьці ў школу. Але недзе ў 1943 г., калі навокал актыўна дзейнічалі партызаны, пайшлі чуткі, што будзе напад на Заастравечча. Тады прыехала многа паліцыі з Клецку, Баранавіч і яшчэ аднекуль, і ўсе яны разьмясьціліся ў школе. Аднаго разу зь нейкай прычыны там усчаўся пажар, і драўляны будынак згарэў дашчэнту. Празь нейкі час школа зноў пачала працаваць у старых дамах у розных канцах мястэчка, але мы з братам туды не хадзілі. Мама баялася, што там могуць апынуцца партызаны, што для нас, як сыноў камэнданта паліцыі, было асабліва небясьпечна. Час ад часу бацька браў 20—30 паліцыянтаў і ладзіў засаду на партызан. Яны часта затрымлівалі абозы з нарабаваным дабром і ўсё прывозілі ў Заастравечча. Часам увесь рынак быў запоўнены фурманкамі, а на іх розная адзёжа, хлеб, мука, сала. Тут жа была свойская жывёла: куры, іусі, сьвіньні, авечкі, каровы. Усё гэта трэба было здаваць у Клецк. У адзін дзень прыходзіць да майго бацькі селянін і просіць амаль з плачам: “Пане камэнданце, аддайце мне майго каня, безь яго не магу жыць”. Бацька, трохі падумаўшы, сказаў: “Ідзі бяры скарэй, каб ніхто ня бачыў”. Той ня мог надзякавацца і хутка пабег. Наколькі я ведаю, бацька неаднойчы аддваў людзям іхнюю апошнюю кароўку ці каня, хоць гэта было небясьпечна, бо немцы за ім наглядалі. Аднаго разу разам з абозам узялі ў палон партызана. Бацька ў той час некуды ад’ехаў, а я быў на пастарунку і чуў, як палоннага дапытывалі ў суседнім пакоі. Яго білі нагайкаю і нешта пыталі, а ён усё крычаў: “Таварышы! Таварышы!”Мне было страшна гэта чуць, і я выйшаў на двор. Неўзабаве на ганак вывелі палоннага, які трымаў рукамі свае расшпіляныя порткі. Раптам пачуўся выстрал зь пісталету. Я не заўважыў, хто страляў: ці нямецкі жандар, ці заступнік камэнданта Муравіцкі. Куля трапіла партызану ў грудзі, ён паваліўся на сходы. Немец нагой раскрыў яму расшпіляныя порткі і сказаў: “Jude!” Забітага жыда хутка падабралі і павезьлі хаваць у поле за мястэчкам. Тады я першы раз пабачыў, як забіваюць чалавека. Для мяне ўсё гэта было жудасным, я ня мог больш гуляць і пабег дадому. Таксама помню: калі мы каталіся на лыжах на полі каля спаленай школы, то бачылі застрэленага партызана, які ляжаў некалькі дзён. Пазьней нехта яго пахаваў. Другім разам у палон узялі маладую жанчыну-партызанку, у якой на грудзях вісеў пісталет, які бацька забраў сабе. Яе толькі дапытывалі, але ня білі, а цераз пару дзён завезьлі ў Клецк, таксама як і іншых палонных. Што зь ёю было далей, ня ведаю. Таксама аднойчы злавілі ў палон маладога чэха-партызана. Яго паліцыя ня біла на допытах, а адносілася культурна. Ен выглядаў здаровым і нават адказваў на некаторыя пытаньні. Потым яго перадалі немцам. Цераз многа гадоў, каля я ўжо жыў у Амэрыцы, то чуў, што той чэх уцёк і вярнуўся дадому. Ён напісаў мэмуары, дзе ўспамінаў пра заастравецкую паліцыю і майго бацьку14. Здаецца на пачатку 1944 г. паліцыя вырашыла паехаць у лес паблізу мястэчка, каб насекчы дроваў. Сабралася якіх 30 паліцыянтаў. Бацька меўся ехаць зь імі, але нямецкі жандар Летнэр сказаў, што замест камэнданта паедзе ён сам. Перад гэтым у Заастравеччы была нейкая старая кабета, якая расказвала, што ў лесе зьявілася шмат партызанаў15, але нямецкі афіцэр на гэта толькі махнуў рукою і сказаў, што дасьць ім рады. Аказалася, што партызаны арганізавалі засаду. Яны дазволілі ўзяць дровы, а потым раптоўна пачалі страляць з усіх бакоў. 20 паліцыянтаў і нямецкі афіцэр былі забіты. Уся гэта страляніна была чутная ў Заастравеччы. Мой бацька схапіў некалькі кулямётаў на воз і з другімі паліцыянтамі паімчаўся ў той бок. Пад’ехаўшы блізка, яны пачалі страляць з кулямётаў і прымусілі партызан адступаць. Выручылі чалавек сем паліцыянтаў, у тым ліку і дзядзьку Ігната16. 14 Гаворка ідзе пра Ладзіслава Сташко, надпаручыка (старшага лейтэнанта) славацкай арміі, які служыў у ахоўным палку ў Беларусі. Восеньню 1943 г. ён арганізаваў пераход групы сваіх байцоў на бок савецкіх партызанаў. У пасьляваенных успамінах Л. Сташко згадваў пра свой палон, але не ўспамінаў ні I. Наумчыка, ні Заастравечча: “23 февраля 1944 г., возвраіцаясь йз разведкй, вместе с партйзаном Вйнцко Погодскйм мы попалй недалеко от деревнй Морочь, Клецкого района, в немецкую ловушку. В неравном бою Вйнцко погйб. Что случйлось co мной, не помню. Прйшёл в себя в тюрьме СД в городе Барановнчй. Я был тяжело ранен...” (Огнн партнзанской дружбы. Мннск: Гос. нзд-во БССР, 1962. С. 329). 3 Баранавічаў Л. Сташко накіравалі ў Славакію, дзе над ім рыхтавалі паказальны судовы працэс. Падчас Славацкага нацыянальнага паўстаньня быў вызвалены з турмы. Пасьля вайны працягваў службу ў арміі ЧССР. 15 На пачатку 1944 г. у Клецкі й Ганцавіцкі раёны была перадысьлякаваная з-пад Менску 18-я партызанская брыгада імя М. Фрунзэ, якая разгарнула актыўную баявую дзейнасьць. 16 Газэта “За совецкую Беларусь!”, орган падпольнага Клецкага РК КП(б)Б, у нумары ад 30 студзеня 1944 г. зьмясьціла інфармацыю “Ўдар па бандытах” з апісаньнем тых падзеяў: «Гэта было ў другой палове дня. Стаяла ціхае, добрае надвор’е. Па дарозе ехалі народныя мсціўцы... Раптам пачуўся голас разведчыка: “Таварыш камандзір, на балоце паліцаі”. Паліцаі з фашысцкага гнязда Заастравечча прыехалі браць сена. He прайшло і хвіліны, як запрацавалі партызанскія аўтаматы. Паліцаі, кідаючы зброю, кінуліся ўцякаць. Але кулі, вылецеўшыя з партызанскай зброі, дасягалі фашысцкіх прыхвастняў. На полі бою засталіся 22 трупы і 6 параненых паліцаяў. Так былі правучаны бандыцкія галаварэзы з фашысцкага гнязда Заастравечча». Пахаваньне загіблых было вельмі ўрачыстым. Прыехалі ганаровыя каманды паліцыянтаў з Баранавіч, Клецку, Нясьвіжу. Усіх пахавалі ў адной доўгай магіле, а цела нямецкага афіцэра адправілі ў Нямеччыну17. Тым часам да мястэчка набліжаўся фронт. Дзесь у чэрвені 1944 г. прыйшоў загад, каб паліцыя і адміністрацыя гміны, разам зь сем’ямі, зьбіраліся адступаць на захад. Бацька зь дзядзькам Ігнатам запрэглі каня да возу. Паклікалі другога дзядзьку Івана, яго сыноў Івана і Юзіка, што жылі недалёка на хутары. Яны дапамаглі нам наладаваць воз патрэбнымі рэчамі і прадуктамі на дароіу. Я быў малы і не разумеў, чаму нам трэба ўцякаць, хто наступае, хто адступае. Пасадзіў на воз свайго коціка, а брат — сабачку Жучку. Дзядзька кажа: “А гэтых куды?”За іх — і вон! Да воза прывязалі карову Ляльку, якую мама вельмі любіла. Між іншым, калі ў 1944 г. прыйшлі саветы, то ў Карсюкоў з хутара хацелі забраць карову. Казалі, што яна “паліцэйская”, але тыя давялі, што карова іхняя, а “паліцэйскую” Наумчыкі забралі з сабою. Таксама мы ўзялі 17 Баранавіцкая газэта “Пагоня” ў № 9 ад 2 лютага 1944 г. зьмясьціла зацемку “Кроўза шчасьце Бацькаўшчыны”, падпісаную крыптанімам Р. К.: «Умястэчку Заастравечча дня 23 студзеня гэтага года адбыліся паховіны паліцыянтаў, каторыя ахвяравалі жыцьцём у змаганьні з бандытамі. На жалобную ўрачыстасьць прыбылі прадстаўнікі акруговай жандармерыі, Старшыня Клецкага Павету, прадстаўнікі павятовай жандармерыі і паліцыі, прадстаўнікі павятовага аддзелу СБМ, пажарнае аховы і шмат людзей з усіх вёсак павету. Масавае прыбыцьцё сялянства Клецкага павету на паховіны сваіх абаронцаў-паліцыянтаў пацвярджае іх глыбокую і станоўчую лучнасьць із сваёй збройнай сілай, каторая змагаецца супраць жыда-бальшавіцкіх бандытаў.