Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
выданьне “Асацыяцыі Крывіцкіх іДрыгавіцкіх Гумарыстых”, а пазьней — Дапамаговага камітэту лягеру АБЦ. Пабачылі сьвет 6 нумароў.
557 “Сьмехам па галаве” — іумарыстычны лісток, які выдавалі Янка Сурвіла і Аляксей Васіленя ў лістападзе — сьнежні 1946 г. Вядомыя 2 нумары.
558 Відаць, маецца на ўвазе “Хрысьціянскі Сьветач” — пэрыёдык “сябрыны беларускіх мэтадыстаў за мяжою”, які выдаваўся ў 1946 г. у Нямеччыне. Вядомыя два нумары, другі зь якіх быў канфіскаваны.
559 Выходак — прыбіральня.
Склікалі агульны сход, на якім Коўш разгубіўся й хапаўся за розныя негрунтоўныя прычэпкі супроць сяброў рэвізійнай камісіі. Масы настроены былі супроць Каўша, але моўчкі глядзелі на ход падзеяў. Паколькі гэта справа была чыста крымінальная, беларуская нацыянальная інтэлігенцыя стаяла ўбаку ад гэтых падзеяў, у справы ня ўмешвалася, не хацела пускаць няславы на беларускі табар, бо гэта быў ці не адзін беларускі табар у Ангельскай зоне, і там камэндант табару мусіць стаць перад судом за шахрайства з мэтай нажывы... У вабарону Каўша выступіў Валодзя Сенька, кажучы:
— Коўш у рапарце прыпісваў лішніх асобаў і з гэтага набыў запас прадуктаў. Ён жа гэтым нікога не пакрыўдзіў, а толькі рызыкаваў сам сабой. Але калі б улады раскрылі гэта, то толькі яго б пасадзілі.
Мурашка паставіў пытаньне аб даверы рэвізійнай камісіі й папрасіў у сходу звольніць яго з гэтай пасады. Сенька й Старавойтаў560 пераміргнуліся ды сталі выказвацца, каб уважыць просьбу Мурашкі й ставіць пытаньне на галасаваньне. Нацыянальная інтэлігенцыя сядзела ціха, як вады ў рот набраўшы, не выказвалася ні “за”, ні “супроць” і ад галасаваньня ўстрымалася. Яе пасачылі561 й сьвядомыя масы. Галасавала за тое, каб уважыць просьбу Мурашкі, мала, а супроць таго, каб уважыць, яшчэ меней, а палова прысутных устрымалася. Перавага была за тое, каб уважыць. Ставяць новых кандыдатаў на старшыню сяброў рэвізійнай камісіі. Асобы, што ўстрымаліся й што былі супроць дэмісіі562 Мурашкі, устрымаліся ад удзелу ў выбарах новай рэвізійнай камісіі, а іх было блізка дзьве траціны. Выбранымі засталіся: Сенька — старшынёй рэвізійнай камісіі, Старавойтаў — ягоным заступнікам, сябрамі гэдаксама Каўшовы людзі. Дакумэнты Мурашкі аб Каўшовых злоўжываньнях дасталіся ў рукі Каўшу й болып сьвету ня ўбачылі. Пасьля гэтага ніякай рэвізіі нікім не рабілася за ўвесь час існаваньня табару ABC. Пры заканчэньні сходу Ільляшэвіч стаў дзякаваць тым асобам, якія' падтрымалі Каўша, і пры гэтым выказаўся, што быццам дакумэнты аб злоўжываньні Каўша былі фікцыйнымі й ня мелі пад сабой падставы. Але Пануцэвіч як сябра камісіі заўважыў, што камісія мела рацыю ў выкрыцьці Каўшовых злоўжываньняў. На гэтым сходзе беларуская нацыянальная інтэлігенцыя сваім устрыманьнем (пасіўным
560 Магчыма, маецца на ўвазе Карп Стар (Старавойтаў, 1913—2006), рэлігійны дзеяч, праваслаўны сьвятар. Падчас акупацыі разам з жонкай і чатырма дочкамі быў эвакуяваны ў Нямеччыну. У 1951 г. пераехаў у ЗША. Спачатку жыў у штаце Агаё, потым пераехаў у Нью-Джэрзі. У 1969 г. быў рукапакладзены ў дыякана, а празь некаторы час — у сьвятара.
561 Пасачыць — зрабіць так жа, пераняць дзеяньне.
562 Дэмісія — адстаўка.
маўчаньнем) падтрымала Каўша, але з гэтага часу Коўш стаў да яе адносіцца варожа.
Калі Коўш парваў дачыненьні зь беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй, дык стаў шукаць падтрымкі й апірышча ў нацыянальна несьвядомым збродзе, расейцах і паляках (паляк быў адзін толькі Мітыс). Але галоўным ягоным апекуном быў начальнік 5 ДПКСу капітан Прале, які два разы на тыдзень прыяжджаў на выпіўку. Коўш яго частаваў не самагонкай, а дарагімі вінамі, на гэтую патрэбу зьдзіраючы грошы зь бедных дыпістых: браў аплату за лазьню, сяброўскія складкі на БНК, даход з рамесьніцкіх арцеляў, індывідуальны падатак на настаўнікаў (ад 20 да 50 марак ад асобы на месяц). 3 дазволу гэтага Прале Коўш шмат рабіў крымінальных злачынстваў. Апрача гэтага, Коўш вычуў натуру дабрадушнага беларуса й нахабна выкарыстоўваў мяккасьць натуры й прастату беларускага селяніна. Як ужо ўспаміналася, Коўш меў вялікія запасы правіянту на складох. Часта перад нейкім гадавым сьвятам Коўш пасылае сваіх прыслужнікаўу вабход з кошыкам у руках. Гэты прыслужнік прыходзіць у хату й дае нейкі падарунак гаспадару (пудэлак мяса ці рыбы, малака ці сыру або пачак сухароў) і кажа:
— Спадар камэндант помніць на вас і прыслаў вам к сьвяту гасьцінца, але трэба, каб і вы гэта помнілі ды ў разе патрэбы яму дапамаглі.
Іншы сумленны чалавек не хацеў бы ні браць гэтага “гасьцінца ад камэнданта”, ні сьлепа лезьці ў ягоную пятлю, але ж адмовіцца прыняць — ужо гэтым самым пападзеш у няласку камэнданту. Мусіш супроць сваёй волі прыняць гэты агідны гасьцінец. А калі Коўш зьбірае нейкія подпісы, дык ягоны пасланец прыходзіць у хату да дыпістага й кажа:
— Камэндант дапамагаў вам, дык і вы павінны цяпер з усёй дарослай сям’ёй падпісацца тут.
Аднаго разу гэты пасланец прыносіць інтэлігенту біксу563 мяса й кажа, што гэта ад самога камэнданта. А гэты інтэлігент пытае:
— Гэта вы для кожнага так разносіце?
— А не! Гэта толькі для вас, — адказвае пасланец.
— Калі гэдак, дык другі раз гэткага падарунку мне не нясіце, — заўважае інтэлігент.
Аднаго разу й мне гэткі пасланец прынёс буханачак (паўкілё) паўбелага хлеба, праўда, ніякіх абавязкаў не накладаў, але гэты хлеб аказаўся ўсяродку плясьнівы. Я падзякаваў і сказаў:
— Калі выйдзе ў мяне хлеб, дык я сам да вас зьвярнуся.
На працягу гэтай зімы вялася “халодная вайна”, а разам з гэтым Коўш замацоўваў дасягнутую перамогу й мабілізаваў новыя сілы да поўнай перамогі. Ненадзейных людзей Коўш з працы ў бюро звольніў:
563 Бікса — бляшанка кансэрваў.
перш Г. Мурашку, а потым Б. Даніловіча564, які быў шэфам канцылярыі, а на ягонае месца паставіў разбэшчанага хлопца й зладзюка К. Еўсу. Пасьля прымусілі адысьці ад працы ў бюро й Люню Будзьку. Коўш абсадзіў бюро сваімі людзьмі, а ў іх ліку былі расеец Казлоў і паляк Мітыс, які ў гітлераўскім касьцёле працаваў кап[элян]ам. Шмат моладзі было ў апазыцыі да Каўша. Аднаго разу Коўш, напаіўшы сваю баёўку на вечарынцы, накіраваў яе супроць непакорных. Адну з ахвяр цяжка пабілі. Коўш і Занковіч стараліся памірыць іх, але пакрыўджаны й ягоны бацька не ішлі на ўступкі, тады Коўш накіраваў гэтых разбойнікаў у амэрыканскую зону, забясьпечыўшы іх адпаведнымі дакумэнтамі.
Як было ўжо вышэй зазначана, для раскладальнай работы сярод скаўтаў абавязкі былі ўскладзены на Ільляшэвіча; ён як настаўнік гімназіі з дапамогай Каўшовай самагонкі справіўся з гэтай работай добра. Ільляшэвічу было даручана прарабіць гэтую самую работу й сярод скаўтак. Шэфам скаўтак была настаўніца гімназіі В[алянціна] Жукоўская565, жанчына высокай маралі, энергічная й патрыётка — яна не шкадавала ні часу, ні сілы, каб узгадаваць сваіх падшэфных у нацыянальным духу. Калі Жукоўская прызначала зборы скаўтак, на гэты час п’яныя хлопцы заводзілі вечарынкі ды падмаўлялі дзяўчат, каб ішлі не на скаўцкія зборкі, а на вечарынкі. У хуткім часе ўкраінцы запрасілі беларускіх скаўтак і скаўтаў на зьлёт. Жукоўская хацела падрыхтаваць скаўтак да гэтага зьлёту, але яны на зборку не хадзілі, дык яна адмовіла566 падарожныя пропускі дзяўчатам на гэты зьлёт. Па загадзе Каўша хлопцы як бы з салідарнасьці зь дзяўчатамі адмовіліся ад сваіх пропускаў. Коўш праз капітана Прале выстараўся пропускі для хлопцаў і дзяўчатаў. I вось такім чынам Пануцэвіч, шэф скаўтаў, а Жукоўская, шэф скаўтак, засталіся амаль бяз скаўтаў, а засталіся
564 Браніслаў Даніловіч (1908—2003), грамадзкі дзеяч. У 1930-я гг. вучыўся ў Барунскай настаўніцкай сэмінарыі. У гады навучаньня далучыўся да беларускага руху, быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У пошуках працы пераехаў у Латвію, адкуль перабраўся ў Нямеччыну. Як перакладчык удзельнічаў у вызваленьні ваеннапалонных беларусаў (былых жаўнераў польскага войска) зь нямецкіх лягераў. Служыўу 1-м Беларускім штурмовым зьвязе, пазьней — у цывільнай адміністрацыі на Смаленшчыне, адкуль у 1943 гэвакуяваўся ў Нямеччыну. Адзін з актыўных удзельнікаў аднаўленьня Рады БНР. Ад канца 1940-х гг. жыў у ЗША.
565 Валянціна Жукоўская (у шлюбе Пашкевіч, 1916—2004), грамадзкая дзяячка, пэдагог. У1935 г. скончыла польскую гімназію імя А. Міцкевіча ў Пружанах, вучылася ў Віленскім унівэрсытэце. Падчас Другой сусьветнай вайны жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладчыцкім бюро “Вінэта”. Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), апекавалася беларускім скаўтынгам. У ліпені 1949 г. пераехала ўТаронта.
566 Адмовіць — адклікаць замову.
ў іхным послуху некалькі старэйшых скаўтаў (сэньёраў), “ваўчаняты” і “пралескі”.
Першы раз Коўш прадэманстраваў сваю перамогу над Пануцэвічам, спраўляючы Купальле 1947 году. Заля ІМКА567 была ўстаўленая сталамі; на покуці — стол “знаці”, там сядзеў Коўш з жонкай, сьвятар Сурвіла, начальнік ДПКСу капітан Прале й бліжэйшыя Каўшовы падхалімы. Абапал падоўжаных двух сталоў сядзелі жыхары табару. Бліжэй ад кута былі людзі, заслужаныя ў Каўша, а бліжэй да парогу — простыя. Кутні стол быў устаўлены добрымі гарэлкамі й вінамі, а падоўжаныя сталы — найболей бутэлькамі гарэлкі свайго вырабу, тут людзі самі выпівалі й частавалі сваіх суседзяў, што прыйшлі без гарэлкі. Ля самага парогу стаялі два немалыя сталы, каля аднаго сядзелі скаўты, а ля другога — скаўткі. Яны весялілі п’яную публіку сваімі песьнямі й назіралі, хто колькі чарак выпіў. Пануцэвіч прыйшоў тады, калі ўся публіка ўжо сядзела за сталамі, ён пастаяў ля парогу й пайшоў за дзьверы.
У тым жа годзе ў канцы лета склікалася канфэрэнцыя беларускіх скаўтаў-сэньёраў Нямеччыны й Аўстрыі. Тады яшчэ самыя старэйшыя скаўты-сэньёры былі падпарадкаваны Галоўнай кватэры й яе шэфу Пануцэвічу, апрача Ільляшэвіча й штандаровых. Пануцэвіч і сэньёры, ня хочучы рабіць замяшаньня паміж маладзейшых скаўтаў і “ваўчанятаў”, пакінулі іх пры каўшоўскіх штандаровых. Цяпер Коўш вярнуў у скаўты тую амаральную разбэшчаную моладзь, што летась пакінула скаўтаў (Гарачка, Анішчык ды інш.), бо яны былі здольныя на розныя авантуры. Калі ехалі на гэтую канфэрэнцыю, Пануцэвіч выпісаў сэньёрам новыя блюзкі й порткі. Гэта паслужыла матэрыялам Каўшу, каб весьці прапаганду сярод маладзейшых скаўтаў і “ваўчанятаў” супроць Пануцэвіча. На зьлёце-канфэрэнцыі ў Остэргофэне568 Ільляшэвіча, Каўша й штандаровага Маеўскага569 аддалілі ад скаўцкай арганізацыі. Коўш туды сваіх прадстаўнікоў не пасылаў, але аднаго наглядальніка. На гэтым зьлёце былі вылучылі сяброўскі суд, які павінен быў ліквідаваць ватэнштэцкі канфлікт. Гэты канфлікт быў ліквідаваны, але не на карысьць Каўша. Тады Ільляшэвіч быў падпарадкаваўся гэтаму суду.