548 Галендорф (ням. Hallendorf) — адзін з раёнаў гораду Зальцгітэр у Ніжняй Саксоніі, недалёка ад Ватэнштэту. У Г алендорфе знаходзіўся ўкраінскі лягер для перамешчаных асобаў. Нарэшце восеньню Коўш зь сьвятаром Сурвілам пагадзіліся. За ўвесь час змаганьня беларускага насельніцтва табару ABC з прарасейскімі сьвятарамі выглядала, што Коўш быў на баку нацыянальна настроенай інтэлігенцыі й народу. Але калі Коўш зь сьвятаром Сурвілам пагадзіліся, з таго часу Коўш яўна перайшоў на бок расейскага зарубежжа, хоць разам з гэтым маскаваўся беларускім нацыяналізмам. Як было вышэй зазначана, пры выбарах Беларускага нацыянальнага камітэту ўтабары ABC Коўш бараніўся, каб не ўвайсьці ўяго. Сказаць праўду, беларуская нацыянальная інтэлігенцыя мала цікавілася працай камітэту й мала ўдзяляла ўвагі як у часе выбараў, гэдак і ў часе яго існаваньня. Уся работа камітэту ўскладалася на старшыню, Янку Сурвілу549, які быў займаўся толькі адшуканьнем сродкаў для яго, але ён бязмэтна іх выдаткаваў, напрыклад: шофэрская школа, мастацкая школа. Час перавыбараў камітэту насьпеў у канцы лета гэтага ж году. У перавыбарах стаў прымаць актыўны ўдзел і Коўш: ён знайшоў, што статут камітэту не зусім прыгодны й яго трэба перарабіць. Як пасьля выявілася, ужо тады Коўш заплянаваў зграмадзіць550 у сваёй асобе ўсю ўладу й стаць дыктатарам. Ён некалькі разоў склікаў нараду інтэлігенцыі, дзе абгаворвалася зьмена статуту. Па новым статуце старшынёй Беларускага нацыянальнага камітэту аўтаматычна мусіў стаць камэндант табару, а менавіта Коўш, а яму ў дапамогу мусілі быць выбраныя чатыры сябры. Усе дарослыя жыхары табару, якой бы нацыянальнасьці яны ні былі, хацелі ці не хацелі, але мусілі быць сябрамі БНК і плаціць сяброўскія складкі. У нашым табары была значная колькасьць расейцаў, дык гэты статут быў дапасаваны да таго, каб у разе патрэбы Коўш мог на іх аперціся. I вось гэткім чынам, дзякуючы пратэкцыі начальніка ДПКСу капітана Прале, алькаголіка, Коўш застаўся пажыцьцёвым камэндантам табару і ў дадатак старшынёй Беларускага нацыянальнага камітэту, а праз гэта — дыктатарам табару. Супроць гэткага статуту пратэставалі толькі Сіткоўскі й Янка Сурвіла. У камітэт выбралі бальшынёй Каўшовых прыхільнікаў, але ў рэвізійную камісію — людзей сумленных і незалежных ад Каўша. 549 Янка Сурвіла (1925—1997), грамадзкі дзеяч. У 1943—1944 гг. працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне. У паваеннай Нямеччыне жыў у лягеры DP у Ватэнштэце, выдаваў і рэдагаваў першыя нумары часопісу “Шляхам жыцьця”. У 1951 г. пераехаў у Гішпанію, дзе скончыў факультэт палітычных і эканамічных навук Мадрыдзкага ўнівэрсытэту. У1952 г. заснаваў беларускую рэдакцыю Нацыянальнага гішпанскага радыё, сталыя перадачы на якой вёў ад 1958 да 1965 г. У 1969 г. разам з жонкай выехаў у Канаду. 550 Грамадзіць — зьбіраць у грамаду людзей ці рэчы (АВ). Як вышэй было зазначана, Коўш уважаў сябе працаўніком УНРРА, што толькі ён мае права прызначаць на лягерныя пасады працаўнікоў і ніхто ня можа ўмешвацца ў справу харчаваньня жыхароў табару. Як толькі Коўш дасягнуў усёй паўніні ўлады, дык не замарудзіў праявіць сваю дыктатуру. Ніякі дыктатар, ні вялікі, ні малы, ня можа доўга трымацца без падтрымкі хоць нязначнай часткі народу. А гэта дасягаецца подкупам і абяцанкамі безыдэёвых людзей, а на гэта патрэбны сродкі. Коўш гэткія сродкі меў. Як пасьля выявілася, ён плянава рыхтаваўся да дыктатуры й набыў гэтыя сродкі. У першы год існаваньня табару Коўш згарнуў у сваіх руках вялікія запасы харчовых прадуктаў: кансэрваванага мяса, малака, масла, бон-кавы — і цыгарэтаў. Гэта было сабрана часткова недадаваньнем жыхарству правіянту, а найболей падачай у рапартах няісных душ, якіх штодзённа прыпісвалі да 20 асоб. Першы год існаваньня табару самагонка выраблялася скрытна, а на другі год, пры Каўшовай дыктатуры, сымпатыкі ягоныя сталі вырабляцца яе яўна. Неўзабаве пасьля гэтых перавыбараў Коўш праявіў сваю дыктатуру: паразумеўшыся зь сьвятаром Сурвілам, ён яўна перайшоў на бок расейскага зарубежжа. У новы, каўшоўскі камітэт увайшлі вядомыя ў беларускім грамадзтве асобы: Шыла й Ільляшэвіч. Абодва яны былі вядомыя як алькаголікі, якія за самагонку гатовы былі прадаць і нацыянальныя справы, і гонар чалавека. Сьвятар Сурвіла гэдаксама быў добрым майстрам у выпіўцы. Хоць Шыла ўвесь свой век нічога супольнага ня меў з праваслаўнай верай, але сьвятар Сурвіла паставіў яго царкоўным старастам, а Коўш — скарбнікам новага табарнага камітэту. Ільляшэвіч застаўся сакратаром каўшоўскага камітэту ды каўшоўскім прапагандыстым і перакладчыкам на беларускую мову расейскіх зарубежніцкіх пасквіляў супроць беларускіх нацыяналістых, якія ў ватэнштэцкай царкве раздаваліся нацыянальна несьвядомым беларусам. Першая праява каўшоўскай дыктатуры была заўважана на першай гадавіне табару, калі ён вывеў на вуліцу ўвесь народ па фахах: урадоўцы бюро, паліцыя, пажарнікі, скаўты, настаўнікі з школамі й мэдпэрсанал, — усе маршыравалі па вуліцах табару й салютавалі Каўшу. Дэфілядай551 кіраваў Ільляшэвіч. Дзьве настаўніцы гімназіі выйшлі з шэраіу ды пайшлі дамоў, за што мелі строгае спагнаньне з п’янага Ільляшэвіча. Гэта была пасіўная праява дыктатуры, але неўзабаве гэтая дыктатура стала выяўляцца актыўней. Восеньню гэтага году паявілася ў нашым табары невялічкая газэтка мэтадыстых на беларускай мове, дзе ў навінах было заўважана, што ў беларускім табары ў Ватэнштэце сьвятары застрайкавалі й не пайшлі ў царкву маліцца. Гэта паведамленьне не разыходзілася з праўдай, але Коўш загадаў газэтку канфіскаваць, а таго, хто распаўсюджваў яе, — арыштаваць і пасадзіць у бункер. Коўш пусьціў у ход яўную й таемную 551 Дэфіляда — парад; маршаваньне. паліцыю, каб адшукаць таго злачынцу, што прынёс у табар газэтку. Тайная паліцыя Каўшу данесла: у Васілені госьціць беларускі паэта Сяргей Хмара552, і гэтая газэтка — работа ягоных рук. Коўш загадаў паліцыі арыштаваць Хмару й пасадзіць у бункер. Калі паліцыя прыйшла да Васілені, аж там Хмары ўжо не было — уцёк. Той год у табары ABC было некалькі рататарных выдавецтваў: выдавецтва школьных падручнікаў “Заранка”, выдавецтва Янкі Сурвілы, выдавецтва Часлава Будзькі, выдавецтва “Крывіцкіх скаўтаў” Пануцэвіча. Коўш выдае загад, што ні адно выдавецтва ня мае права нічога выдаваць без апрабаты “табарнага цэнзара”, а табарным цэнзарам ёсьць Хведар Ільляшэвіч. Усё грамадзтва табару падняло на сьмех гэты загад, і ні адно выдавецтва не панесьла кніг на апрабату “цэнзару”. Коўш не заспакоіўся. Ён склікаў зборку інтэлігенцыі й стаў пагражаць, што пазачыняе тыя выдавецтвы, якія ня будуць зьвяртацца па апрабату кніг да цэнзара. Супроць яго выступіў шэф скаўтаў Пануцэвіч, сказаўшы, што абымае ўсіх беларускіх скаўтаў на эміграцыі й ня будзе зьвяртацца па апрабату да Каўшовага “цэнзара”, а калі Коўш яму забароніць у табары друкаваць свае работы, дык ён праз вуліцу пераедзе ў нямецкі табар ды там надрукуе. Коўш напомніў Пануцэвічу, што той неўзабаве пашкадуе за свае словы. Ніхто ніколі не заўважаў, што ў беларускіх ватэнштэцкіх скаўтаў няўдалы назоў і не рабіў прапановы, каб яго перайначыць. Але ні з таго ні зь сяго Шыла й Ільляшэвіч выпускаюць часопіс “Беларускі скаўт”553 паралельна “Крывіцкаму скаўту”554, што выпускае Пануцэвіч. Разам з гэтым Коўш стаў засылаць Ільляшэвіча на кватэру старэйшых скаўтаў, дзе яны п’янствавалі й пры чарцы Ільляшэвіч вёў прапаганду супроць шэфа скаўтаў Пануцэвіча. Шыла, някепскі маляр555, стаў выпускаць малюсенькую гумарыстычную, на два лісткі, газэтку “Сьмех на здароўе”556, дзе закранаў Янку 552 Сяргей Хмара (сапр. Сіняк, на эмігр. Марыян Зіняк, 1905—1992), паэт, публіцыст, грамадзкі дзеяч, выдавец. У час польскай акупацыі Заходняй Беларусі працаваў настаўнікам. У1927 і 1939 гг. арыштоўваўся дэфэнзывай. У часе нямецкай акупацыі працаваў у Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Бэрліне заснаваў палітычную суполку пад назвай “Двупагоня”. У1948 г. прыехаў у Канаду. Жыў у Таронта. 553 “Беларускі скаўт” — “часопіс Першага Сьцягу Ватэнштэт”. Выйшаў толькі адзін нумар у 1946 г. 554 Відаць, маецца наўвазе “Skaut”— “iasapis kryvickich Skautau”, выдаваўся Згуртаваньнем крывіцкіх скаўтаў ад сакавіка 1946 г. да студзеня 1948 г. спачатку ў Ватэнштэце, пазьней у Фленсбургу. Пабачылі сьвет 8 нумароў. 555 Маляр — тут: мастак. 556 “Сьмех на здароўе” — гумарыстычная лістоўка, якая выходзіла ў лістападзе — сьнежні 1946 г. у Ватэнштэце. Першапачаткова пазначалася як Сурвілу. Той, — гэдаксама мастак, як і Шыла, — стаў выдаваць гэдкую самую гумарыстычную газэтку — “Сьмех па галаве”557, дзе адплаціў таму: намаляваў Шылу з шклянкай, у якую зь дзьвюх бутэлек ліецца гарэлка; адну бутэльку трымаюць нейчыя рукі (каса каўшоўскага камітэту), а другая бутэлька абкружана абломкамі (гэта царкоўная скарбонка), бо ён быў царкоўным старастам. У наступным нумары сваёй газэткі Шыла намаляваў вялікую сытую карову зь вялікім вымем і з тварам вядомага беларускага дзеяча Юстына Мурашкі, якую сьсе цялё з тварам Янкі Сурвілы. Янка Сурвіла і Мікола Шыла былі хоць і ў жартоўным задзёры між сабой, але Юстын Мурашка ня меў ніякіх дачыненьняў ні да Янкі Сурвілы, ні да Міколы Шылы, але быў у задзёры з Каўшом. Шыла, каб дагадзіць Каўшу, адным замахам ударыў і па сваім ворагу, і па Каўшовым. Зь якой прычыны Шыла гэта рабіў? Мурашка быў старшынёй рэвізійнай камісіі і, зрабіўшы ў складах табару рэвізію, выкрыў вялікія недахопы. А Янка Сурвіла адбіў матрыцы й надрукаваў на рататары за ноч тую газэтку мэтадыстых “Сьветач”558, для якой Хмара прывёз матэрыял. Калі летам выбіралі БНК, выбралі й рэвізійную камісію. Доўгі час Мурашка меркаваў прарабіць рэвізію правіянцкага магазыну. Коўш стараўся яго не дапусьціць да гэтага — уважаў, што справа рэвізійнай камісіі правяраць вагу, калі жыхарам выдаюць прадукты. А Мурашка хацеў праверыць склад па накладных дакумэнтах, па якіх прадукт паступаў у табар, і параўнаць з тымі дакумэнтамі, па якіх прадукт выдаваўся, бо ў складзе было запасу некалькі цэнтнэраў бон-кавы. Усім было цікава, куды Коўш выдаткоўвае такі вялікі лік правіянту, бо штодзённа прыпісвае па некалькі няісных асобаў. Коўш нахабным чынам стаў запуджваць Мурашку. Калі Мурашка склікаў сяброў рэвізійнай камісіі ісьці рэвізаваць магазын, Коўш пасылае бараковага, каб Мурашка ў гэты час ішоў чысьціць табарны выходак559, бо быццам сёньня Мурашку чарга. Мурашка прарабіў рэвізію, зьверыўшы прыходныя дакумэнты з выдатковымі — выявіўся запас некалькі пудоў бон-кавы й шмат іншых прадуктаў.