Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
пасадзе, дык ён мусіў бы перакладаць слушна, як належыць, калі б гэта мова была накіравана й супроць яго самога. [У школьнай управе] я паказваю паперку ад Каўша аб маім звальненьні й пры гэтым пытаю:
— На якіх падставах Коўш мяне звольніў з працы настаўніка?
А Мітыс кажа [немцу], што я хачу звольніцца з працы настаўніка. Немец пытае ў яго, чаму я хачу звольніцца, а Мітыс яму адказвае, што я як кіраўнік школы не паладзіў з сваімі настаўнікамі, дык за гэта й хачу звольніцца. Мітыс мне сказаў, каб я схаваў гэтую паперачку. А далей кажа мне, што немцу мая справа звальненьня з працы невядома, а ён празь некалькі дзён мяне выкліча. Калі я, не дачакаўшыся гэтага выкліку, празь некалькі дзён пайшоў зноў да школьнай управы, але з Жызьнеўскай496, гэты немец мне ўсё гэта расказаў. Але да гэтага часу яўжо быў звольнены з працы “згоднамаёй просьбы”. Мне заставалася толькі судзіцца. Тады ў БраўншвайГу пры УНРРА былі бясплатныя адвакаты, але я гэтага ня ведаў, бо з нашай інтэлігенцыі ніхто мне гэтага не парадзіў.
3 боку Каўша й Васілеўскага зь іхным “інспэктарствам” гэта была ня першая правакацыя супроць мяне. Спачатку 1948/49 навучальнага году ўжо была адна, нават, з майго пагляду, горш агідная, але яна ім не ўдалася. Ільляшэвіч трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Блізка праз тыдзень пасьля гэтага ў табары было паседжаньне радных БЦР — ватэнштэцкага аддзелу (ня помню, як ён называўся). У гімназіі Ільляшэвіч выкладаў літаратуру, і пасьля ягонай сьмерці ня стала падручніка па літаратуры (ня ведаю, ці хрэстаматыі, ці гісторыі літаратуры). На гэтым паседжаньні было ўстаноўлена, што гэтая кніга ў мяне, і вынесена пастанова зрабіць у мяне на кватэры ператрус, а паліцыя павінна пакараць мяне (а Каўшова паліцыя карала самым агідным спосабам — розГамі ці іншымі пабоямі). Пасьля гэтага паседжаньня позна вечарам прыходзяць да мяне Коўш і начальнік паліцыі Занковіч497. Я быў сакратаром каталіцкай акцыі “Харытас”498 і запісваў дыпістых на выезд у ЗША. Тады ў мяне сядзелі некалькі асоб дыпістых, якія запісваліся на выезд у Амэрыку. Хоць Коўш і Занковіч былі самыя высокія асобы ў табары, але ў прысутнасьці пабочных людзей не адважыліся рабіць ператрус у маім пакоі. Некалькі часу пастаяўшы, Коўш прамовіў:
496 Магчыма, маецца на ўвазе Еўдакія Жызьнеўская (1900—1994), жонка Стэфана Жызьнеўскага, якая ад 1950-х гг. жыла ў Чыкага.
497 Аўтен Занковіч (Занкавіч, 1923—1997), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі, быў кіраўніком СБМ у Паставах. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў у беларускім лягеры DPy Ватэнштэце, дзе быўкіраўніком лягернай паліцыі. Пры канцы 1940-х гг. прыехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі).
498 Маецца на ўвазе тагачасная Caritas Catholica — міжнародная каталіцкая дапамаговая арганізацыя са штаб-кватэрай у Люцэрне (Швайцарыя).
— Мы прыйшлі да вас, каб вы аддалі кніжку, падручнік па літаратуры.
Я адказаў, што ў мяне гэткай кнігі няма, дык я й ня маю, чаго аддаваць.
— А Ільляшэвіч жа казаў, што перадаў яе вам, — сказаў Коўш.
— А я ўсё ж уважаў Ільляшэвіча сумленным чалавекам, і ён нікому ня мог сказаць, што ён мне аддаў кнігу тады, калі ён мне яе не даваў, — адказаў я.
— Ія ўважаў Ільляшэвіча сумленным чалавекам, а ён мне казаў, што аддаў вам кнігу, і яна ў вас, — дадаў Коўш.
—	Кажу з гонарам беларуса й настаўніка, што ніколі ня бачыў тэй кнігі йяеў мяне няма, — адказаў я павышаным голасам.
Яны пайшлі. Блізка праз тры дні спатыкае мяне Коўш і кажа, што кніга знайшлася. Я яму нічога на гэта не адказаў. Празь некалькі дзён пасьля таго, як яны з Занковічам прыходзілі да мяне па кніжку, дзяўчына ў гімназіі вымае кніжку й пытае ў настаўніка:
—	Каму я мушу аддаць гэтую кніжку, яе мне даў Ільляшэвіч пачытаць.
Калі б ня гэтая дзяўчына, дык мажліва, што для мяне гэтая справа скончылася б трагічна. Я, калі выйшаў з гадоў падлетка-хлапчука, дык ні з кім ніколі ня біўся, але калі б Каўшова паліцыя ці баёўка499 пачала мяне фізычна катаваць, я прымушаны быў бы бараніць у сабе гонар чалавека й біцца да астатняга подыху.
Першыя гады існаваньня нашай школы былі вялікія зрывы працы ў школе кожнага панядзелка. Кожную нядзелю ў клюбе табару былі сходы ці забавы; на гэтыя патрэбы забіралі ў школе ўсе лаўкі. Калі дзеці прыходзілі ў панядзелак рана ў школу, лавак не было. Прыйшоўшы у школу, настаўнікі перш мусілі ўвесь табар абысьці, каб знайсьці, дзе заначаваў п’яны Ільляшэвіч, каб узяць ад яго ключ ад клюбу. Дзеля гэтага ў кожны панядзелак блізка на гадзіну лекцыі зрываліся.
У пачатку заснаваньня школы, аж да новага 1946 году, я, як іншыя настаўнікі, не атрымліваў аплаты. А пасьля гэтага стаў атрымліваць пэнсію, але ня роўную: адзін месяц болей, а другі меней (прыкладам, 192 марак, 206 марак, 218 марак). Аднаго разу я пытаю ў Еўсы5°°, які заўсёды выдаваў пэнсію:
—	Чаму гэта гэткая няроўная пэнсія: то большая, то меншая, то зноў большая?
Ён мне адказвае:
499 Баёўка — тут: банда, хеўра.
500 Відаць, маецца на ўвазе Кастусь Еўса, грамадзкі дзеяч, які пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у ЗША. Ад 1957 г. быў старшынём АмэрыканскаБеларускага культурна-дапамаговага аб’еднаньня ў Кліўлэндзе.
—	Бывае, што адзін месяц пераплоцяць, дык другі за тое не даплоцяць.
Мне прыйшлося паверыць, бо ведаў, што ён дома ведамасьць складае на аплату, а там яму грошы даюць па ведамасьці, і калі ён грошы выплочвае, дык кожны атрымальнік падпісваецца на ведамасьці. Я папярэднія гады атрымліваў пэнсіі каля 200 марак, а ў 1949 годзе блізка каля 400 марак на месяц.
Калі мяне звольнілі з працы, далі выпіску, колькі я ўсяго зарабляў грошы; выходзіла, блізка пароўну кожны год. Я толькі тады даведаўся ягоную махінацыю: ён, калі складаў ведамасьць, дык пісаў праўдзівыя лікі, колькі каму атрымліваць, і ў касе столькі грошай, колькі належала, і выдавалі. Прыехаўшы дамоў, ён змочваў гэтыя лічбы хімічнай вадкасьцю, якая забірала чарніла, падпісваў блізка ўдвая меншыя лічбы ды згодна гэтых лічбаў плаціў пэнсію, а выплаціўшы, зноў змазваў хімічнай вадкасьцю лічбы, зьбіраў чарніла ды зноў выстаўляў сапраўдныя лічбы, колькі па праву належалася платніку. Хоць яны мелі трохі клопату, але затое з кожнага месяца ім заставаліся тысячы марак, зрабаваных з службоўцаў. Я ўпэўнены, што Еўса рабіў гэткія вялікія злачынствы са згоды Каўша.
Аднаго разу афіцэр ДПКСу пытае, колькі ў мяне настаўнікаў. Я адказваю, што са мною чацьвёра. А ён сьмяецца:
—	Які ж вы кіраўнік школы, калі ня ведаеце, колькі ў вас настаўнікаў.
Я толькі пасьля даведаўся, што Каўшова жонка, малапісьменная жанчына, была прыпісана да маёй школы настаўніцай. Быў прыпісаны й Пунтус — агент Каўшовай тайнай разьведкі, а хто яшчэ быў прыпісаны, дык я да сёньня ня ведаю. Толькі я тады дагадаўся, чаму Еўса, калі я расьпісваўся на ведамасьці пры атрыманьні пэнсіі, рукой ці паперай закрываў ведамасьць, хто запісаны ніжэй мяне.
Выдавецкая суполка “Заранка”
Калі я адчыніў у Ватэнштэце школу й пачаў вучыць дзяцей чытаньню й пісьму, дык стаў сыстэматычна ўкладаць свой штодзённы матэрыял. У далейшыя часы па гэтым матэрыяле працаваўі я, і іншыя настаўнікі нашай школы. Згодна гэтага матэрыялу быў укладзены мой першы “Лемантар”501 і чытанка “Родны палетак”502. Абодва гэтыя
501 Маецца на ўвазе выданьне: Г[ладкі, Язэп]. Беларускі лемантар. Ватэнштэт: выданьне суполкі “Заранка”, 1946. 53 с.
502 Відаць, маецца наўвазе выданне: Г[ладкі, Язэп]. Родны палетак: Чытанка для II і III клясы беларускай народнай школы. Ватэнштэт: выданьне беларускай выдавецкай суполкі “Заранка”, 1947.104 с.; Rodny Paletak. Cytanka dla 2 і 3 klasy bielaruskich pacatkavych skolau. Vatenstet: vydaviectva “Zaranka”, 1947.120 s.
падручнікі я апрацаваў яшчэ да маёй хваробы ў 1945/46 навучальным годзе, а гэдаксама пераклаў з украінскай мовы “Геаграфію”503. Год пасьля заснаваньня нашай школы я й настаўнік Сіткоўскі задумалі заснаваць выдавецкую суполку, а для гэтага сабралі сход сьвядомых грамадзян, а іх было ня так ужо й шмат: настаўнікі Гладкі, Сіткоўскі, Селязьнёва, д-р Грабінскі504, д-р Тумаш505, Ю. Мурашка506, А. Крыт і А. Будзька. Кожны сябра ўклаў іоо марак да рэформы валюты507. Гэта й быў наш першапачатковы капітал, зь якога мы й пачалі. На гэтыя грошы купілі некалькі матрыцаў рататарнай паперы, фарбы й ляку. Рататар быў у табары, але ні я, ні Сіткоўскі не маглі зь ім абыходзіцца. Сіткоўскі на машынцы трохі мог пісаць, але матрыцаў ніколі не адбіваў, а тут прыйшлося яму ўзяцца за гэту новую для яго работу. Выйшла папалам зь бядой. Малюнкі й каліграфічную работу выконвалі Чэсь5°8
503 Маецца на ўвазе выданне: Гладкі, Язэп. Геаграфія. Частка першая. Падручнік для Ш клясы пачатковай школы. Ватэнштэт: выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, 1946. 31 с.
504 Баляслаў Грабінскі (1899—1991), грамадзкі дзеяч, лекар. Быў старшынём Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Заходняй Беларусі, намеснікам старшыні Беларускага навуковага таварыства. Працаваў на катэдры анатоміі мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У1942—1944 гг. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. У1943 г. ледзь не расстраляны літоўскай адміністрацыяй. Ад 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне. Сябра Аб’яднаньня беларускіх лекараў на чужыне, аўтар артыкулаў у часопісе “Мэдычная думка”. У 1950-я гг. перабраўся ў ЗША.
505 Вітаўт Тумаш (1910—1998), грамадзкі дзеяч, лекар, навуковец (скарыназнаўца). У 1940—1941 гг. быў старшынём Беларускага камітэту ў Лодзі. 3 пачаткам нямецкай акупацыі Беларусі ў ліпені — лістападзе 1941 г. быў кіраўніком цывільнай адміністрацыі Менску. Напрыканцы 1941 г. выехаў у Нямеччыну, займаўся лекарствам, уваходзіў у рэдакцыі бэрлінскіх газэт “Раніца” й “Беларускі работнік”, працаваўу бэрлінскім аддзеле Беларускай народнай самапомачы. У1948 г. выехаўу ЗША. Жыў у Нью-Ёрку.
506 Юстын Мурашка (1890—1952), грамадзкі дзеяч. Быў фармальным старшынём Беларускай сялянскай партыі. У лістападзе 1941 г. прызначаны бургамістрам Ашмянаў. Пазьней быў бургамістрам у Валожыне. Арыштоўваўся нямецкімі ўладамі. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Заходняй Нямеччыне, Францыі. Браў удзел у першым Сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі. У1950 г. разам зь сям’ёй выехаў у Канаду. Жыў у Эдмантане.