Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
460 Аліянт — саюзьнік.
461 Ялцінская дамова — пагадненне аб рэпатрыяцыі ваенных і цывільных асобаў, вызваленых ці палоненых саюзьнікамі на занятых імі тэрыторыях Нямеччыны, якое было заключана падчас сустрэчы Іосіфа Сталіна, ангельскага прэм’ераУінстана Чэрчыля й амэрыканскага прэзыдэнта Франкліна Дэлана Рузвэльта падчас іх сустрэчы ў Ялце 4—11 лютага 1945 г.
462 Лемго (ням. Lemgo) — горад у Нямеччыне ў зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія. Тут нейкі час знаходзілася штаб-кватэра Міжнароднай арганізацыі ўцекачоў (JRO) у Брытанскай зоне.
463 Варбэрг (ням. Warberg) — мястэчка ў Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. Побач зь вёскай у замку быў створаны беларускі ДП-лягер, дзе дзейнічалі школа, скаўцкі зьвяз. Лягер быў ліквідаваны ў 1947 г.
464 Разьвязаць — туг: распусьціць.
людзі — бальшавікі ці крымінальнікі. Калі прыехала вайсковая паліцыя, дык выявілася, што Шкутка інфармаваў не зусім слушна, але разам з Шкуткам былі замешаны некаторыя й ангельскія ўрадоўцы, дык табар ліквідавалі.
У першыя тыдні заснаваньня табару сталі будаваць царкву й кватэры для сьвятароў Сурвілы465 й Сьмірнова466, будоўля ішла пад кіраўніцтвам расейца-чарнасоценца Салдаценкі зь летувіскага табару. Гэты ж Салдаценка пры кожнай нагодзе вёў прапаганду за “едйную й неделймую” Расею. Калі пабудова была кончаная, сьвятары Сурвіла й Сьмірноў пераехалі ў наш табар. У дадатак да царквы Коўш далучыў пяць платных работнікаў: царкоўнага старасту Салдаценку, ягонага памочніка Гарохава, жонку Гарохава —для ўпрыгожваньня царквы, дзячка-расейца Юрку Сьмірнова й прыбіральніцу. У табары былі яшчэ два сьвятары: Ражановіч467 і Радзевіч468; Ражановіч часамі дапускаўся да служэньня, а Радзевіч не.
465 Маецца на ўвазе сьвятар Аўген Сурвіла (?—20.03.1984, Бостан, Масачусэтс, ЗША), рэлігійны дзеяч. У 1931 г. скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, прыняў сьвятарства ў Польскай праваслаўнай царкве. У часе Другой сусьветнай вайны быў сьвятаром у юрысдыкцыі БАПЦ. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Перайшоў у юрысдыкцыю РПЦЗ. Жыў у Ватэнштэце, адкуль пераехаў у ЗША. У1951 г. быў прыняты ў клір Паўночна-Амэрыканскай расейскай мітраполіі. У1951—1984 гг. быў настаяцелем сабору ў Бостане.
466 Міхаіл Сьмірноў (1905, Дакудава Віленскай губ. — 1505.1975, Кліўлэнд, Агая, ЗША), рэлігійны дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю і праваслаўнае аддзяленьне багаслоўскага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту (1931). У 1929 г. рукапакладзены на сьвятарства ў Польскай праваслаўнай царкве. Быў настаяцелем Мясяцінскай царквы Пінскага павету (1929—1933), памочнікам настаяцеля Кобрынскага сабору (1933— 1944). У часе Другой сусьветнай вайны належаў да БАПЦ. У1944 г. выехаў у Аўстрыю, адтуль — у Нямеччыну. У 1945 г. перайшоў у юрысдыкцыю РПЦЗ, у 1945—1950 гг. быў настаяцелем беларускага прыходу ў Гановэры. У 1950 г. выехаў у ЗША. У 1950—1951 гг. быў настаяцелем СьвятаАндрэеўскай царквы ў Санкт-Пітэрсбэргу (Флярыда), у 1951—1975 гг. — Сьвята-Сергіеўскай царквы ў Кліўлэндзе (Агая). У1975 г. зноў перабраўся ў Флярыду, дзе й памёр ў часе літургіі.
467 Магчыма, маецца наўвазе Іван Ражановіч (1871—?), праваслаўны сьвятар, які паходзіў зь Ішкалдзі. Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю. Ад 1931гбыў сьвятаром прыходу ў в. Гарадная на Століншчыне.
468 Відаць, маецца на ўвазе Сяргей Радзевіч (Родзевіч, ? — 1949?), праваслаўны сьвятар, бацька Ўсевалада Родзевіча. Да Другой сусьветнай вайны служыў сьвятаром у Пінску. Пасьля заканчэння вайны апынуўся ў беларускім ОР-лягеры ў Ватэніптэце, адкуль пераехаў да сям’і ў Мюнхен. Тут захварэў і памёр ва ўзросьце 6о гадоў. Пахаваны на могілках Вальдфрыдгоф.
Сьвятар Сурвіла разьмяркоўваў вопратку, што прысылалі з Амэрыкі, але рабіў гэта надта несумленна: спачатку лепшае разьмяркоўвалася між сваёй сям’і й знаёмых, а рэшта — між бараковымі469, а кожны бараковы разносіў і раздаваў па кватэрах. Маім суседзям Кавалёвым бараковы прынёс старэнькую абадраную каўдэрку, а яны аднесьлі яе бараковаму назад. Мне бараковы прынёс вялізную кашулю ў палоску, у якой зад быў выразаны ды падстаўлены белым палатном, а гэтым выразаным матэрыялам быў адрамантаваны каўнер і манкеты. Мне было дзіва й ня верылася, што ў Амэрыцы столькі ўжывалі клопату, каб дарамантаваць кашулю. Я памятаў, што якраз гэткую колерам кашулю бачыўу сьвятара Сурвілы. Праз два гады пасьля гэтага Саюз цэркваў470 прыслаў у наш табар прадукты й вопратку. Старому Калашніковічу прынесьлі пару бялізны; калі ягоная жонка стала разглядаць гэтую бялізну, аж на ёй пральны знак сьвятара Сурвілы, а яна працавала ў пральні й добра ведала пральныя знакі. Калашніковічыха прынесла гэтыя кальсоны да сьвятара й кажа:
— Бацюшка, нейкім чынам вашыя кальсоны дасталіся ўАмэрыку.
Палажыла іх на стол і пайшла. Пасьля гэтага й я даведаўся, як дасталася мне кашуля сьвятара Сурвілы з надточаным задам.
У першае паўгодзьдзе існаваньня нашага табару паліцыя й жыхарства былі надта пільнымі, баяліся, каб уночы балыпавікі не наляцелі ды не пахваталі людзей, бо праз вуліцу на другім баку была іхная кватэра.
Табар быў абгароджаны калючым дротам. Аднаго цёмнага вечара з правага боку табару дрот стаў шастацца, — думалі, што гэта бальшавікі рэжуць дрот. Паліцыя й мужчыны пабеглі туды з кіямі, аж там сьвятар Сурвіла сядзіць, учапіўшыся ў дроце, з ношкай нямецкіх цукровых буракоў, якія тады былі яшчэ ня зьвезеныя з поля. Яны памаглі сьвятару вычапіцца з дроту ды, не сказаўшы яму ні слова, хутка пайшлі ад яго.
Па начах у табарнай кухні сьвятары рабілі самагонку, вядома, са згоды Каўша. Аднаго разу паліцыя гэта выкрыла, дык за гэта Коўш звольніў з працы — для прыліку — кухара, але празь некалькі дзён зноў прыняў. Апрача сьвятароў выраблялі саматужку471 й іншыя жыхары табару. Аднаго разу ў прысутнасьці начальніка паліцыі Вінаградава й Каўша намесьнік камэнданта Крыт апытваў удаву Кузьміну:
— Чаму вы робіце самагонку, вы ж ня раз чулі, што выраб самагонкізабаронены?
469 Бараковы — старэйшы на барак, стараста бараку.
470 Магчыма, маецца на ўвазе Church World Service — амэрыканская міжнародная арганізацыя, якая займаецца гуманітарнай дапамогай. Заснаваная Ў 1946 г.
471 Саматўжка, саматўжніца — гэтак у нас называлі саматужны выраб гарэлкі ад жа 1918 году (АВ).
— А чаму ж іншым можна? — пытае яна.
— А каму гэта іншым? — перапытвае Крыт.
— А чаму папом можна? — дадае яна.
Нямая сцэна. Крыт і Вінаградаў пазіраюць на Каўша, а Коўш стаіць, апусьціўшы вочы. Пасьля нейкага часу маўчаньня Коўш сказаў на самагоншчыкаў:
— Можацеісьці.
Калі засталіся толькі Коўш, Вінаградаў і Крыт, дык Коўш сказаў як праз зубы:
— Усё на папоў. Ды яны й ня гналі.
Быў загад, каб у табары пасьля 8 гадзіны гасілі агні, бо электрычнасьці не хапала. Пасьля забароненага часу ў сьвятара Сурвілы гарыць сьвятло. Паліцыянт Мароз пастукаў у вакно й пайшоў, але пасьля прыйшоў стукаць зноў, а тут сьвятар выскачыў з хаты і ўдарыў паліцыянта па твары, а той яму назад. Пасьля гэтага сьвятар пайшоў у хату, а паліцыянт — у паліцэйскую будку.
КАНФЛІКТ МІЖ НАШЫХ ЛІДАРАЎ
Канфлікт між нашых лідараў, аб якім я ўспамінаў, выйшаў на матэрыяльным грунце. Як казалася вышэй, нашы людзі хацелі атрымоўваць такія карткі для харчаваньня, як іншыя дыпістыя (гэта было на першым месяцы пасьля капітуляцыі), а Шкутка радзіў заставацца на нямецкім пайку. Нарэшце незадоўга да нашага ад’езду з ШлядынГу Шкутка дамовіўся на нямецкім харчовым складзе ў павятовым мястэчку, каб атрымаць наш недабор прадуктаў за ўвесь час. Мы зь Міляшкевічам прывезьлі на возіку адтуль бульбу. Галяк і нехта яшчэ езьдзілі па мяшок чырвонага цукру й два ці тры мяшкі мукі. Мяса й кілбасы забраў сам Шкутка. У ШлядынГу мы харчаваліся хаўрусам і там бульбу зьелі, а муку, цукар і шмалец забралі з сабой да Шлядэну, бо думалі, што й там будзем хаўрусам харчавацца, аж паставілі асобна на прыватных кватэрах. Мясныя прадукты забраў Шкутка, дык зьелі самі Шкутка, Нэронскі, Сокалаў і Міляшкевіч, бо стаялі ў Шлядэне на аднэй кватэры. Калі мы сталі ў Шлядэне на прыватных кватэрах, запасы мукі й некаторыя прыватныя рэчы злажылі ў дворным сьвіронку. Празь нейкі час агледзеліся, што там быў адламаны замок і рэчаў ня стала. Нашы людзі падазравалі, што Шкутка сам забраў гэтыя рэчы й завёз да жонкі, а потым і замок паламаў. Галяк як юрысты зрабіў гэткую выснову: тое, што пакрадзена праз злом замка, — справа нямецкай паліцыі, няхай яна шукае вінавайцаў. Але дзе дзеўся мяшок цукру, мяшок мукі, шмалец, што стаялі ў Шкуткі на катэры?
Гэта звадка скончылася нічым.
Сябры прэзыдыюму нашага камітэту па чарзе дзяжурылі ў Браўншвайіу. А калі іншыя нацыянальнасьці сталі арганізоўваць нацыяналь-
ныя табары, дык і наш камітэт арганізаваў Беларускі нацыянальны табар ABC у Ватэнштэце. БДК прызначыў Каўша камэндантам табару, бо ён ведаў нямецкую мову, Васіленю472 — заступнікам камэнданта, Адвардага Будзьку — бухгальтарам, Люню Будзьку473 — машыністкай. Васіленя адмовіўся ад пасады намесьніка камэнданта, бо не хацеў быць Каўшовым памочнікам, ды стаўся кіраўніком сцэнічнай справы. Тады намесьнікам прызначылі Саўку, а мяне — настаўнікам. Але з-за канфлікту з Каўшом Саўка хутка выбыў з табару, а канфлікт быў гэткага характару.
Сьвятары Сурвіла й Сьмірноў запратэставалі, што ім пад вагудаюць масла, тлумачачы: “Мы болей не зьядзім, якможам зьесьці”, але Саўка распарадзіўся даваць ім масла ўсё ж пад вагу. Коўш Саўкава распараджэньне ўняважніў474, дык Саўка адмовіўся ад пасады й выбыў з табару.
[ВАТЭНШТЭТ]
Ватэнштэцкая беларуская школа ў табары ABC
Ватэнштэцкая беларуская школа ў табары ABC заснавалася каля іо жніўня 1945 году. Калі я прыбыў у табар ABC, дык нагледзеў сабе пусты барак (а тады было шмат пустых баракаў), а канец яго з аднымі выходнымі дзьвярамі абраў пад школу. Гэтага ж дня з бухгальтарам табару Адвардым Будзькам павыцягвалі двухпавярховыя ложкі й матрацы, ачысьцілі баракі ад сьмецьця й пылу. У ваднэй бакоўцы паставілі ў рад чатыры вялікія сталы, а за імі гэткія ж доўгія лаўкі. Сьпераду гэтых сталоўя прыбіў да сьцяны кавалак фанэры. Гэта быўужо абсталяваны клясны пакой беларускай народнай школы. Праз калідорык, у другім
472 Аляксей Васіленя (1899—1978), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі кіраўнік Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме, кіраўнік канцылярыі Галоўнага камандаваньня БКА, удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, жыў у Бэрліне, займаў пасаду сакратара Прэзыдыюму Беларускай Цэнтральнай Рады. У лягерах DP рэдагаваў сатырычны часопіс “Смехам па галаве”, у Гамбургу разам з С. Хмарам і М. Паньковым выдаваў сатырычны часопіс “Маланка”. Ад 1949 г. жыў у Аўстраліі.