Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
У рэдакцыі ляжала старых газэт, мусіць, некалькі тонаў, ад некалькіх гадоў. Я хоць там і не працаваў, але задаўся мэтай разабраць гэтыя газэты па гадах, месяцах і нумарох. Яны былі ў заднім пакоі. Бывала, я разьбяру гэтыя газэты, а прыйдзе Палыш з сваёй дзеўкай ды зь іншымі дзяўчатамі, паскідаюць гэтыя газэты ды лягаюць спаць на іх.
Я баяўся за свой лёс: калі б жандары даведаліся, што я бяз працы, накіравалі б проста ў кацэт. Я папрасіў Лазуіу420, каб памог мне знайсьці працу. Ён знайшоў у пякарні, але там трэбала быць на правах остаўца, бо ў мяне не было нямецкага пашпарта. Калі прыехаў Езавітаў ды пачуў аб маім становішчы (мы зь ім былі знаёмыя яшчэ з 1917 году), ён як віцэпрэзыдэнт БЦР і як вайсковы міністар напісаў мне рэкамэндацыйную запіску да старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту Букаткі, што я ўдзельнік Віцебскай беларускай грамады й Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў 1917 годзе, і прасіў яго, каб выдаў мне пасьведчаньне. Гэта пасьведчаньне раўнялася нямецкаму пашпарту. Букатка мне адказаў: “Гэтага мала”. Калі я празь месяц пасьля гэтага быў ужо на працы ды павёў да гэтага самага Букаткі палякаў, вывезеных з Варшавы пасьля паўстаньня (жонка мужу казала: “Nie zaluj zlota, oddaj ipierscnie zlote, inaczej zginiemy ”421), як там было, ці ён што даў ці не, але гэтыя палякі атрымалі пасьведкі, што яны беларусы, і паехалі назад у Польшчу.
Аднаго разу я спаткаўся з Каханоўскім422. Ён папытаўся аб маім жыцьці й нарэшце сказаў напісаць заяву ў БКС, каб далі беззваротную
419 Табар — тут: лягер.
420 Відаць, маецца на ўвазе Я. Лазута, які пазьней жыў у Францыі.
421 “Nie zaluj zlota, oddaj i pierscnie zlote, inaczej zginiemy ” (польск.) — He шкадуй золата, аддай i залатыя пярсьцёнкі, бо інакш мы загінем.
422 Аўген Каханоўскі (да эмігр. Калубовіч, 1912—1987), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, гісторык. 3 пачаткам нямецка-савецкай вайны мабілізаваны ў армію, трапіў у нямецкі палон пад Масквой. Вызваліўіпыся, жыў у Менску, кіраваў аддзелам культуры Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў
пазыку ў суме 200 марак, а ў хуткім часе мне працу дадуць сакратара ў БКС. Я напісаў гэту заяву й падаў Саўку423. Ён мне зьвярнуў яе, сказаўшы, што нядобра напісана.
— А чаму нядобра ?— пытаю.
— Бо напісана “прашу”, one няма слова “ветліва”, — дадаў ён.
Я напісаў і “ветліва прашу”. Тады ён кажа:
— Чаму вы напіса/іі 200 марак, калі можна месяц пражыць із 150 марак?
Я на гэта адказваю:
— Я прашу 200 марак, а вы можаце рэзалюцыю налажыць —150 марак або й іоо, або напішыце, што й нічога ня можна даць, гэта ваша воля.
Ён усё ж напісаў рэзалюцыю на 200 марак.
Аднаго разу ў пачатку лістапада прапануюць мне працу сакратара.
— А дзе тая праца? — пытаю.
— У камітэце ў Кёнігсбэргу, — кажа ён.
Гэта было тады, калі ўжо шмат людзей уцякло з Усходняй Прусіі. Я падзякаваў і кажу:
— Туды, можа, і пасьпеў бы заехаць, але адтуль не змагу ні прыехаць, ні прыйсьці.
Сабалеўскі стаў разбудоўваць свой БКС на Штромштрасэ [StromstraBe]. Там было занята шмат людзей з Стоўпцаў і невядомых у беларускім грамадзтве (нейкія Вазьдзьвіжанскія). Калі я атрымаў пазыку, дык хоць і на работу ня быў прызначаны, але працу далі: на Штромштрасэ, дзе была рэдакцыя, мелася некалькі тонаў старых газэтаў, я мусіў іх пераносіць у бэрлінскі Беларускі камітэт на [...] штрасэ зьвязкамі па некалькі кілё за раз. Мне цяжкай і прыкрай гэтай работы хапіла б на тыдзень, але Лазута пазычыў недзе двухкольны вазок, дык я скончыў за два дні. Пасьля мусіў гэтыя газэты пакаваць у пачкі ды насіць на пошту, каб разаслаць у розныя беларускія камітэты, а там гэтыя старыя газэты выкідалі вон.
Нарэшце я дастаў сталую работу: на Бойзэлыптрасэ [BeusefcfraBe] арганізавалі беларускі інтэрнат для ўцекачоў. Камароўскі424 быў
Беларускае культурнае згуртаваньне. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Выкладаў беларускую мову й літаратуру ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Ад 1947 г. быў кіраўніком ураду БНР. Ад 1950 г. жыўу ЗША, спачатку ў Нью-Ёрку, а ад сярэдзіны 1950-х гг. — у Кліўлэндзе.
423 Маецца на ўвазе Ўладзімер Саўка, які загадам віцэ-прэзідэнта БЦР Юрыя Сабалеўскага ад 12 лютага 1945 г. быў прызначаны заступнікам загадчыка сацыяльнага аддзелу БЦР.
424 Васіль Камароўскі (1914—1953), грамадзкі дзеяч, журналіст. Ад 1941 г. быў сакратаром Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне. У1945 г. разам зь Сяргеем Хмарам ды іншымі заснаваў Літаратурную сустань “Баявая
назначаны кіраўніком, а я вартаўніком. Камароўскі часамі па чатыры дні не прыходзіў, калі запіваўся, а ў мяне работы было бясконца: кожны дзень хадзіць у краму па вугальле, паліць печкі, назначаць чарговых прыбіральніц і сачыць за выкананьнем працы; у 9 гадзін ісьці з рапартам да Саўкі, а ў 10 да Сабалеўскага, у н адвозіць пошту да Цэнтральнай Рады й там чакаць пошты адваротнай. Прыехаўшы назад, застаеш канцылярыю замкнёнай, трэба чакаць, пакуль не адамкнуць, а толькі тады я мог ісьці на абед, але да гэтага часу ў сталоўках заставаліся толькі штамы^5. Недалёка Цэнтральнай Рады была сталоўка, але Сабалеўскі забараніў мне заходзіць туды, хоць я й час меў. Была ў нашым інтэрнаце нутраная прыбіральня, але яна часта псавалася, то вада замярзала, то мушля426 разьбівалася. Нарэшце са згоды Сабалеўскага прывезьлі дзьвюх цяжарных дзевак-расеек. Сабалеўскі мне загадаў, каб я іх вадзіў паказваць бліжэйшыя сталоўкі на абед і прыводзіў назад, каб не заблудзілі. А калі сталі ароджвацца, дык мне трэбала, ня знаючы мовы, шукаць паліцэйскай управы, а пасьля ўночы акушэркі. Аднаго разу прывезьлі дзьверы, і Сабалеўскі прыйшоў і грозна загадаў, каб гэтыя дзьверы былі ўстаўлены ў мураваную сьцяну, дзе драўляных вушакоў не было. Я там хацеў цьвікамі прыбіваць завесы да мураванай сьцяны, але Лазута дастаў два драўляныя цельпучкі, а тады мы мысьлікам выбілі па некалькі цаГлін ды цэмэнтам умазалі іх і да іх прысадзілі дзьверы.
Пасьля Калядаў арганізавалі друті беларускі інтэрнат на Морыцпляцы [Moritzplatz], і я мусіў туды перацягвацца на працу. Да інтэрнату трэбала даставацца й трамваем, і U-банам (падземкай). Там было шмат лепей, бо далёка ад Сабалеўскага. Там быў інтэрнат пераважна зь сем’яў вайскоўцаў. Калі я там прабываў, 8 лютага 1945 года, было вялікае бамбардаваньне тых ваколіц Бэрліну. Я ў той час ехаў U-банам; калі ў некалькіх месцах U-бан быў прабіты, пасажыраў былі вывелі й павялі ў бункер. Пасьля таго я быў накіраваўся да свайго інтэрнату й папаўся ў страшнае пекла пажару: усё кругом гарыць, дым выядае вочы, падняўся страшэнны вецер, капелюшы, як мяцеліцай, носяцца ў паветры, а людзей поўны вуліцы, зьбянтэжаныя, ходзяць памаленьку, калі прыйдуць у глухі куток, дзе вуліца завалена ці агонь не дае ходу, дык варочаюцца ў другі бок. Я насілу выбраўся з гэтага пекла. Тады ў Бэрліне загінула людзей 45 тысяч.
Наш інтэрнат стаў ліквідавацца, калі вайскоўцы выехалі на фронт, а іхныя сем’і эвакуяваліся на захад. Я кажу свайму кіраўніку
Ўскалось”. Пісаў пад псэўданімам Васіль Вярбіна. Ад 1950 г. жыўу Таронта. Загінуў у аўтакатастрофе.
425 Штам (ням. Stamm) — абед, які складаецца з адной стравы.
426 Мушля — чарупіна, ракавіна мыць рукі.
Камароўскаму, што трэбала каўдэркі, 6о штук, зьвезьці ў камітэт на Штромштрасэ, а ён адказвае:
—	На якое ліха цягацца! Я ня ведаю, ці буду браць сваю валізку.
Я падумаў: “Калі ён пад расьпіску прыняў гэтыя каўдэркі, ды кідае, дык на якое ліха мне трэба супроць яго волі цягацца зь імі”. Я на Морыцпляцы застаўся амаль адзін, дык прыехаў у камітэт на Штромштрасэ, каб што пачуць. Там застаўся толькі Беляніца, які да мяне й кажа:
—	Дзе вы ходзіце, там вунь усе ладуюцца на цягнік.
Я вярнуўся назад на Морыцпляц, а туды нялёгка было дастацца, бо трэбала ехаць трамваем, а там праз пажарышча кілямэтар прайсьці пехатой, а далей перасядаць на U-бан. Я адтуль забраў свае рэчы ды назад на Бользэлыптрасэ. Там ня ўсьпеў перадыхнуць, бо хватаўся на станцыю. Там прастаялі да вечара, а ўночы сталі ладавацца ў вагоны. Рэчы спакавалі. Гэтым эшалёнам выяжджалі з Бэрліну цэнтральныя ўстановы ўсіх нацыянальнасьцяў: беларусы, кіргізы, украінцы ды інш. Калі цягнік перад раньнем стаў рыхтавацца да адыходу, Сабалеўскі хацеў легчы спаць, а тут у вагоне цесна. Сталі сьвяціць у вочы, каб выкінуць, хто непатрэбны. Простыя сьмяротныя закрываюць вочы. Прычапіліся да Міляшкевіча427, ён кажа, што Астроўскі дазволіў. Знайшліся дагадлівыя людзі, разраўнавалі рэчы, падабраўшы мяккія клумкі, зрабілі Сабалеўскаму пасьцель. У хуткім часе цягнік пакінуў Бэрлін.
ГЁКСТЭР
У хуткім часе па прыезьдзе ў Гёкстэр428 нас павялі ў арбайтсамт429 рэгістравацца. Мы ўсе зьмясьціліся ў школе, спалі на саломе на падлозе, а сталаваліся ў этапнай сталоўцы й часта памагалі працаваць у гэтай сталоўцы на кухні. Празь некалькі дзён з восем чалавек нашых мужчын назначылі на працу ў інтэнданцтва. Я шкадую, што мяне туды не накіравалі. Наступнага дня мяне назначылі на працу на кухню. Калі мы перад паўднём скончылі сваю працу й нам сталі выдаваць полудзень, аж прыбягае пасланец і кліча мяне да Сабалеўскага. Я прыбег, аж там Сабалеўскі й Шнайдэр430 сядзяць. Шнайдэр зварочваецца да мяне:
427 Відаць, маецца на ўвазе Антон Мілішкевіч (1902—1987), які пазьней жыў у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША).
428 Гёкстэр (ням. Hoxter) — горад у Нямеччыне, у зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія.
429 Арбайтсамт (ням. Arbeitsamt) — управа працы, біржа працы.
430 Ва ўспамінах Леаніда Галяка немец Шнайдэр згадваецца як апякун зь Міністэрстваўсходніх акупаваных тэрыторый (гл.: Галяк, Леанід. Успаміны... Т. 2. С. 20).
— Чаму ты на работу не пайшоў?
Я адказваю, што пайшоў бы з ахвотаю, але мяне ніхто не паклікаў.
— Я цябе туды пашлю, адкуль ты не ўцячэш, — кажа Шнайдэр (значыць, у кацэт).
— Так-так. Сам дастукаўся, — дадае Сабалеўскі.
Я шмат каго прасіў за дольмэчэра431, каб схадзіць у арбайтсамт і даведацца, у чым справа. Ніхто не паслухаў. Нарэшце выявілася, што Сабалеўскі ўпісаў маё імя, калі пасылаў людзей на работу, але ў арбайтсамце зьвярнулі ўвагу на мой век і фах ды не накіравалі на працу.
Выдаюць пэнсію за люты месяц. У гэты час Саўка зварочваецца да мяне:
— Чаму каўдэрак не перавёз з Морыцпляцу на Штромштрасэ?