Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Я пачаў укладаць гэтыя падручнікі вясной 1943 году. Працаваў не сьпяшаючыся, бо ня ведаў, ці будзе калі гэта кніжка друкавацца. Але ў пачатку 1944 году немцы пажадалі, каб кніжка для III клясы была закончана; я пасьпяшыў і давёў работу да канца. Шэф народнай асьветы Генэральнага камісарыяту Беларусь д-р NN392 перагледзеў гэтыя
старшыня Беларускай самапомачы. У студзені 1944 г. стаў віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Адлета 1944 г.— наэміграцыі. Жыўу Нямеччыне, ЗША, ад 1955 г. зноў у Нямеччыне.
390 Яўхім Скурат (1906—1992), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Быў акруговым школьным інспэктарам у Глыбоцкай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Пры канцы 1940-х гг. пасяліўся ў Канадзе.
391 Радаслаў Астроўскі (1887—1976), грамадзкі дзеяч, пэдагог, прэзыдэнт БЦР. У1939—1941 гг. старшыня Беларускага камітэту самапомачы ў Лодзі. У ліпені — верасьні 1941 г. быў старшынём Менскага намесьніцтва, потым арганізоўваў беларускую адміністрацыю ў Бранскай, Смаленскай, Магілёўскай акругах. Ад 21.12.1943 прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, у 1944—1948, 1950—1954 гг. -уШвейцарыі,у 1948-1950,1954 гг. — уАргентыне.У 1954 г. прыехаў у Вялікабрытанію, а ў 1962 г. з прычыны хваробы пераехаў у ЗША.
392 Магчыма, маецца на ўвазе Ёжэф Сівіца, сілескі немец, які з кастрычніка 1941 г. узначальваў Школьны інспэктарат у Генэральным камісарыяце
матэрыялы й знайшоў іх адпаведнымі для друку, толькі прапанаваў начыста іх на машынцы перапісаць. Я здаў матэрыялы перапісваць начыста, перапіска зацягнулася аж да часу адступленьня немцаў, дык увесь матэрыял для падручніка III клясы загінуў.
Калі я здаў матэрыял у перапіску, Кіпель мне прапануе прыняць да сябе ў суполку аўтарытэтных асобаў, бо посьпех кнігі будзе залежаць не ад якасьці кнігі, але ад рэцэнзіі, а калі аўтарытэтныя асобы будуць падпісаныя аўтарамі, дык і рэцэнзія будзе добрая. Я адмовіўся ад ягонай парады.
Як я ўжо вышэй успамінаў, калі зімой 1942 году я здаў у “Менскую Газэту” артыкул — мае ўспаміны пра Ўсебеларускі кангрэс у 1917 годзе; беручы ад мяне гэты артыкул, Матусевіч, які сядзеў за рэдактарскнм сталом, прапанаваў на адвароце падпісаць свой адрас і прозьвішча. Мне гэта здалося падазрона й праціўна, але ў мяне не хапіла нахабства, каб узяць ад яго назад артыкул, а мусіўусё гэта падпісаць. Калі я ў 1943 годзе прыбыў у Менск і часта бываў у рэдакцыі, дык аднаго разу Матусевіч стаў прыставаць з гутаркай, успамінаючы людзей і паселішчы з Лагойшчыны. Калі я ўяго запытаўся, дык ён кажа, што ягоная сястра працавала настаўніцай і ён там бываў. Ён у мяне пытае, дзе мая кватэра ў Менску. Я сказаў. Я той дзень да вечара дамоў не прыходзіў, а калі вечарам вярнуўся, мне кажуць, што да мяне прыходзілі два чалавекі: адзін высокі зь белымі валасамі, а другі ніжэйшы, з чорнымі валасамі (невядомы). Мне гэты візыт здаўся падазроным. Але калі мяне з Матусевічам знаёмілі, называлі беларускім дзеячом і патрыётам, дый у рэдакцыі ён займаў высокае месца. А дома ўяго было панастаўляна й Пагоні розных выглядаў, і Ярылаў крыж, і на машынцы паперапісваныя патрыятычныя вершы, дык я й думаю: можа, дарма падазраю яго за нейкую цёмную асобу? Ён некалькі разоў прыходзіў да мяне на кватэру, а прычыну даваў такую: можа, сюды прыяжджаюць зь вёскі, дык ён думаў, каб купіць што з прадуктаў.
Наастатку ён быў галоўным рэдактарам сялянскай газэты (я забыўся, як яна называлася), якая выходзіла два разы на тыдзень. Аднаго разу ён мне й кажа:
— Нашто вам кожны раз па газэту хадзіць аж у рэдакцыю (на Койданаўскую вуліцу ля пляцу Волі), а лепш па суботах і серадах прыходзьце да мяне на кватэру.
Ад маёй кватэры да ягонай было ня болей як паўкілямэтра, а да рэдакцыі — каля пяці кілямэтраў. Я гэдак некалькі тыдняў і рабіў. Аднэй серады я іду да Матусевіча па сьвежую газэту, а там перад Ганкам
Беларусі, а з кастрычніка 1942 г. таксама кіраваў Выдавецтвам школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ды фактычна выконваў функцыю цэнзара друкаваных кніг.
ягонай кватэры нейкая баба выбівае ад пылу нейкую старую кушэтку. Я ўзышоў на Ганак, а тая баба пытае ў мяне:
— Куды ж вы? На гару?
— А не, сюды, да Матусевіча! — адказваю.
А яна мяне за плячо спыніла дый кажа:
— Стойце, не ідзіце сюды, тут гестапа.
У мяне на думцы ўзьбегла нейкае маленькае абурэньне на гэту кабету: “Чаму я маю баяцца гестапа, я ж ніякі не злачынец?!”. Але раптам я падпарадкаваўся ёй і пайшоў з Ганку, калі яна мяне адпіхнула. Перш ішоў памаленьку, а пасьля падбавіў кроку, ды, не азіраючыся, паціснуў на вуліцу ды проста аж у рэдакцыю. У рэдакцыі, як заўсёды, было некалькі асобаў, якія між сабой размаўлялі. Прыйшоўшы, я пытаюся ў Адамовіча393:
— Што здарылася з Матусевічам?
— Што здарылася? Забіў чалавека, а сам уцёк у лес.
Я толькі па нейкім часе даведаўся, што яны з сваім сябрам-партызанам (бадай, з тым чорным, зь якім да мяне прыходзіў) забілі Акінчыца394 ў Казлоўскага395 на кватэры, а самі ўцяклі ў лес. За дзень ці два перад гэтым ён мне рабіў напамін, але я не здагадаўся. Мы зь ім спаткаліся на вуліцы; я ішоў у рэдакцыю, а ён з рэдакцыі. Ён мне й кажа:
— Я хутка выяжджаю зь Менску, паеду ў Бэрлін на курсы рэдактараў.
— А вы добра ўладаеце нямецкай мовай, каб разумець выкладаньне? — пытаю я.
— Там будзе выкладаньне на расейскай мове, — адказаў Матусевіч.
393 Антон Адамовіч (1909—1998), грамадзкі дзеяч, літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, літаратар. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу Менскай гарадзкой управе, “Беларускай газэце”, галоўным рэдактарам выдавецтва “Менск”, уваходзіўу Цэнтральную раду Беларускай народнай самапомачы, выконваў абавязкі рэфэрэнта па справах прэсы й прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. Увосені 1943 г. выехаў у Нямеччыну. Па вайне працаваў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу, быў адным з заснавальнікаў газэты “Бацькаўшчына”, яе рэдактарам. Радны БНР, у розныя часы ўваходзіў ва ўрад і Раду БНР. Ад 1949 г. жыў у ЗША.
394 Фабіян Акінчыц (1886—1943), грамадзкі дзеяч, юрыст, журналіст. У 1933 г. заснаваў БНСП, разам з У. Казлоўскім выдаваў часопіс “Новы шлях”. У1939 г. выехаў у Берлін. У1940 г. узначаліў беларускае бюро пры Міністэрстве прапаганды, кіраваў школай беларускіх прапагандыстаў у Вустраве пад Берлінам. Застрэлены ў Менску.
395 Уладыслаў Казлоўскі (1896—1943), грамадзкі дзеяч, паэт, публіцыст. У 1941—1943 гг. рэдактар “Беларускай газэты”. 13.11.1943 савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык забілі яго ў рэдакцыі газэты.
Ён завёў мяне на кватэру, даў чатыры кніжкі да чытаньня. А ў яго на кватэры быў цэлы пакойчык, заложаны кнігамі ад долу аж да столі, а жылыя кватэры былі пустыя.
Калі я пачуў ад Адамовіча гэткія словы, у мяне пайшоў мароз па целе. Нават і цяпер, калі ўспамінаю гэта, устрасянуся. Калі б ня тая кабеціна, дык я ўсунуўся б у кватэру Матусевіча. А калі б у мяне запыталіся: “Чаго ты прыйшоў?”, я, нічога ня ведаючы, сам сябе закапаў бы, сказаўшы: “Прыйшоў да Матусевіча, гэта мой знаёмы”. I гэтага хапіла б, каб мяне застрэліць ці павесіць. Караленка396 быў родам з Заходняй Беларусі й працаваў у гэтай самай рэдакцыі, а толькі на кватэры жыў побач з Матусевічам, дык яго арыштавалі й два тыдні трымалі ў вастрозе, хоць за яго й сьведчылі беларусы ды немцы. А я ж там быў зусім чужы.
Працуючы ў Цэнтральнай Радзе ў навуковым аддзеле, кожны навуковец выконваў сваю работу як днём на працы, гэдак і дома, але Сабалеўскі часамі падглядаў, ці ўсе працуюць. Што навуковец піша ці чытае, ён не цікавіўся (дык каб і папытаўся, навуковец мог бы яму не сказаць), але абы толькі пісаў ці чытаў. Сабалеўскі прыходзіў у БЦР рана ды, хаваючыся за слупам, сачыў, дзе службовец шапку зьнімае. Калі службовец перш зьнімаў паліто, а потым шапку, дык ён рабіў заўвагу.
Усе службоўцы БЦР, як і ўсе іншыя жыхары Менску, хадзілі па чарзе на працу рабіць земляныя ўмацаваньні места Менску. Я працаваў аднаго разу на пляцы Волі, дзе стаяў Петрапаўлаўскі сабор, што бальшавікі ўзарвалі. Там з правага боку сабору быў помнік-пліта нейкаму ўніяцкаму біскупу. Таго дня да дамавіны дабраліся, але не вымалі; потым казалі, што на другі дзень вынялі мэталічную дамавіну, дык прыйшлі немцы й некуды панесьлі.
Калі немцы забралі Менск, картатэку беларускага слоўніка, падрыхтаваную яшчэ нацдэмамі, у мяшкох і скрынках вывезьлі ў Жыдоўскі пэдтэхнікум ды склалі там у вадзін невялікі пакой (прыблізна 4 х 4 — 16 квадратных мэтраў) ад падлогі па вокны. У гэтым будынку начавалі зьняволеныя жыды, бо ён быў у межах гета. Мяшкі яны забралі накрывацца, а скрынкі пабралі на дровы, таму гэтыя карткі былі выкалачаныя зь мяшкоў і скрынак, а на іх спала 18 асобаў жыдоў, дык карткі былі моцна сапсаваныя й падмочаныя. Агледзеў іх Кіпель. Дык наймалі хлопцаў-падлеткаў з уцекачоў, і я хадзіў некалькі дзён з гэтымі хлопцамі разьбіраць карткі: мы іх вязалі ў пачкі — каля соткі картак у кожную, і блізка траціны картатэкі разабралі.
Аб II Беларускім кангрэсе мы, звычайныя работнікі БЦР, ня ведалі. Вечарам напярэдадні кангрэсу мне Кіпель перадаў мандат на кангрэс. Раніцой зайшліся да мяне на кватэру два хлопцы з Л агойску, з батальёну
396 Мікола Караленка, журналіст, супрацоўнік “Беларускай газэты”. Аа 1944 г. — на эміграцыі. Далейшы лёс невядомы.
Беларускай краёвай абароны, пасланыя дэлегатамі на кангрэс; яны ішлі да Менску ўсю ноч. Мяне часта турбуе доля гэтых хлопцаў, бо, здаецца, таго самага дня немцы пакінулі Лагойск. Калі я ішоў на кангрэс, дык у Вілах (пры злучэньні Лагойскага й Барысаўскага трактаў) сядзелі з клумкамі ўцекачы з Барысава. Іх прывезьлі на вазюрных машынах і ссадзілі там. Ідучы Савецкай вуліцай, я абмінаў скрываўленых кульгавых нямецкіх жаўнераў, якія ішлі да станцыі, а па вуліцы то там, то сям стаялі падбітыя танкі.
У ВЯЛІКУЮ ДАРОГУ
Калі назаўтра пасьля Ўсебеларускага кангрэсу, 28 чэрвеня 1944 году, я ішоў на працу, там-сям збоку вуліцы капалі ў калена глыбінёй ямы з спусклівым397 бокам — ад вуліцы машыну ці танк заганяць; мяне гэта ўстрывожыла. Гэтага ж дня службоўцы БЦР, як і заўсёды, прыходзілі на работу, а Сабалеўскі гэдаксама ў фае стаяў за слупам і назіраў, дзе хто шапку зьнімаў — ці на і'анку перад дзьвярыма, ці зачыніўшы ўжо дзьверы. Гэдаксама разьдзяваліся, расьпісваліся ды ішлі па сваіх працоўных месцах. Пасьля паўтарагадзіннай працы пасланец хадзіў па ўсіх пакоях і склікаў службоўцаў у залю на зборку. Прыйшоўшы ў залю, прэзыдэнт БЦР сказаў: