ІЗНОЎ У МІХАЛКАВІЧАХ За дзесяць гадоў бяз трох месяцаў вярнуўся я на жыцьцё ў родную вёску і ў родную хату. Стал а так весела, так лёгка на душы, што ўжо няма нада мной бальшавіцкай улады! Ня толькі я адзін з гэтага цешыўся, але і ўсё наша сялянства. Усе нашы ўзгоркі й лагчыны, здавалася, весялей сталі выглядаць. А нямецкія самалёты лётаюць нізенька над вёскай, над самымі будынкамі, у якіх іграе музыка й сьпяваюцца песьні па радыё. Бальшыня хлопцаў з нашай вёскі, што былі мабілізаваныя, вярнуліся дамоў. Іх пасылалі ў Менск і ў іншыя месцы й палкі, але яны варочаліся ў Лагойск, а пасьля прыйшлі дамоў. Усе чакаюць, каб хутчэй немцы прыходзілі. Аднаго дня, на раньні, праз нашу вёску праходзіў бальшавіцкі полк. Жаўнеры былі нагэтулькі змораныя, што не маглі стаяць на нагах. На другі ці трэці дзень пасьля гэтага, якраз па тыдні пасьля таго, як я прыйшоў дамоў, папаўдні праз нашу вёску праехала першае нямецкае войска. Я выйшаў за садок, на ўзгорак, каб паглядзець на захад, паназіраць. 3 самых малых гадоў я меў налогу глядзець на бясконцую прастору лясоў і балотаў у заходнім кірунку даліны, абапал плыні ракі Ілі. Гэты пацяг377 у мяне адчуўся й цяпер, бо я быў у добрым настроі духу. Гэты раз мой зрок упёрся ў аэрастат, які быў падняўшыся ў гайку на захад ад гары Гатоўкі, дзе стаяў бальшавіцкі бункер з гарматамі й кулямётамі. 3 бункеру паказаліся два гарматныя стрэлы на моцна далёкую мэту ў заходнім кірунку, але раптам пасьля гэтага аэрастат стаў зьніжацца. Мяне ахапіў нейкі хвалюючы настрой, і я вярнуўся ў хату. Празь нейкіх 377 Пацяг — імкненьне, незалежнае ад волі чалавека (АВ). 20 мінут ці й болей пасьля гэтага сталі ехаць праз нашу вёску немцы. Гэта войска не было падобнае на тое нямецкае войска, якое мы бачылі ў мінулую вайну, з 1914—1918 гадоў, калі жаўнер быў у вялікай касцы з ранцам на плячах ды абчапляны амуніцыяй і рознымі рэчамі аж да драўляных ботаў. Сьпераду ехала некалькі матацыклістых па адным на машыне. Пасьля некалькіх матацыклаў па двух на машыне, адзін кіраваў машынай, а друті сядзеў ззаду яго й трымаў на плячы аўтамат. За імі ехала некалькі машынаў з афіцэрамі, а нарэшце ехалі жаўнеры, якія стаялі й сядзелі на адмысловых машынах, навёўшы стрэльбы на абодва бакі дарогі. Гэтыя жаўнеры былі галамі голыя і ў адных падкашульках378. Выглядала, што гэтыя хлопцы ехалі не на вайну ў чужую далёкую краіну, але на нейкую вясёлую забаву-гульню. Частка гэтага войска спынілася ў нашай вёсцы рамантаваць машыну й набіраць вады. Яны паказаліся вясёлымі й ветлымі хлопцамі: дзецям давалі цукеркі, а нашым хлопцам цыгарэты, хоць, праўда, гэтыя цукеркі й цыгарэты былі летувіскага вырабу. Жанчыны заклікалі іх да хатаў, каб пачаставаць малаком, яйкамі ці яечняй. Яны дзякавалі й казалі, што негалодныя. Калі ў суседніх вёсках даведаліся, што ў нашай вёсцы спыніліся немцы, дык беглі ў нашу, каб паглядзець іх. Суседзі ўважалі нашу вёску шчасьлівай, што ў нашу першую завіталі немцы. Усё сялянства ўважала сябе шчасьлівым, што гэтак борзда й нечакана збавіліся ад ненавіснай балыпавіцкай улады. Праходзяць дні за днямі, людзі цешацца, што ўжо вызваліліся ад калгаснага прыгону, ды за ніякую калгасную работу не бяруцца. Нямецкае войска то там, то сям едзе на ўсход, а калі спыніцца дзе на папас, дык сяляне, калгасная адміністрацыя ідуць да немцаў на параду, што рабіць з калгасамі. Бальшыня немцаў адмаўлялася даваць такія ці гэткія парады, тлумачачы тым, што яны вайскоўцы ды застанавіліся толькі на адпачынак, а іншыя радзілі працаваць у калгасах, пакуль прыедзе цывільная ўлада, а тады яна зробіць нейкі парадак. Праз тыдні два пасьля прыходу немцаў нашы сяляне, як і сяляне іншых вёсак нашай ваколіцы, надумаліся зьліквідаваць зьненавіджаны калгас, праўда, ужо да гэтага часу яго сталі разносіць самавольна. Пры ліквідацыі калгасу крыкуны й самавольцы цягнулі лепшыя кавалкі, але на гэтым грунце спрэчак не было, бо сумленныя людзі неяк разважалі: “Няхай сабе мне з гэтага калгасу нічога не дастанецца, але добра будзе й тое, што калгас мне болей ня будзе вачэй мазоліць, а з часам неяк зажывёмся, калі будзе вольная зямля”. Пасеянае збожжа разьдзялялі паводле тых межаў, якія меліся да калектывізацыі. Згодна гэтых межаў і жыта зжалі. 378 Падкашулька — майка, саколка. Прайшло каля месяца часу ад прыходу немцаў, калі прыехала ў павет цывільная ўлада. Начальнік павету паклікаў да сябе былых старшыняў калгасаў і загадаў ім надалей заставацца на сваіх пасадах і кіраваць гаспадаркамі калгасаў. А гэдаксама загадаў, каб брыгадзіры ды іншыя службоўцы калгасаў заставаліся на сваіх месцах і выконвалі сваю работу. А дзе калгасы былі ліквідаваны (разьдзелены), дык строга загадаў абагульніць калгасную маёмасьць (жывёлу, снасьць ды іншыя рэчы). У сялян пасьля вялікай радасьці настаў вялікі смутак: яны ніякім чынам не хацелі ўзноў арганізаваць зьненавіджаных калгасаў і не прыступалі да гэтай работы. Старшыня нашага калгасу некалькі разоў езьдзіў у павет, каб пераканаць нямецкага камэнданта, што калгасная праца не прадукцыйная, каб той камэндант дазволіў нашым сялянам працаваць аднаасобна на сваіх землях. Камэндант адмовіўся весьці гутаркі на гэту тэму й напомніў, што парушальнікі гэтага распараджэньня будуць строга пакараны. Сяляне вымушаны былі падпарадкавацца — яны сьцягнулі зноў у калгас усю маёмасьць і прыступілі да працы: зжатае жыта зьвезьлі ў калгасны ток, а ярыну сталі жаць агульна для калгасу. Восеньню немцы, як і бальшавікі, далі калгасам нарыхтоўкі збожжа, бульбы, сена, саломы й мяса. Здаваць гэтыя нарыхтоўкі было шмат лягчэй, чымся пры бальшавікох: нарыхтоўкі даваліся трохі меншыя й тэрміны выкананьня — павольныя. Бальшавікі патрабавалі сьпехам малаціць і перш-наперш здаваць нарыхтоўкі, прадаваць дзяржаве, адсыпаць насенны фонд, а потым, што застанецца, дзяліць на працадні. Немцы ні ў парадак работы, ні ў парадак выдаткаваньня ўраджаю зусім ня ўмешваліся. Управа калгасу сама распараджалася й працай, і разьмеркаваньнем ураджаю ў калгасе. He зважаючы на гэта, сяляне працавалі марудна й без ахвоты, бо былі прыгнечаныя тым, што іхныя мары вызваленьня з калгаснага прыгону не збыліся. У канцы лета 1941 году павятовы камэндант распарадзіўся, каб калгасы прадалі бедным бескароўным калгасьнікам па цяліцы (маладой трэцім годам цялушцы, што ні разу не цялілася), каб яны маглі дагадавацца каровы. Гэты продаж адбываўся па нямецкіх дзяржаўных цэнах, а гэта амаль тое самае, што й дарма. Такі чын павятовага камэнданта быў гуманным і практычным. Нанава абагуленыя калгасы праіснавалі да паловы лютага 1942 году, калі нямецкая павятовая камэндаіура склікала ў павятовы цэнтар урадоўцаў воласьцяў, настаўнікаў і сялян на вялікі мітынг, дзе было абвешчана аб ліквідацыі калгасаў і разьдзеле калгаснай зямлі й маёмасьці між сялянствам. Пасьля гэтага мітынгу сяляне прыступілі да разьдзелу. Насенныя фонды, будынкі, снасьць і статак калгасьнікі дзялілі між сабой; у гэту дзяльбу ня ўмешвалася ні павятовая камэндатура, ні валасная ўправа, але толькі самі ўдзельнікі калгасаў. Камэндант даў строгае распараджэньне, каб ніводзін гаспадар ня быў пакрыўджаны. Вялікіх нараканьняў на несправядлівы падзел калгасаў не было чуваць. Сяляне былі ўзрадаваны, што іхныя мары збыліся: калгасы перасталі існаваць, сяляне раптам сталі зажывацца, пачалі будаваць патрэбныя гаспадарскія будынкі, набываць коні, снасьць. У той час грошай ў вёсцы не было, а ўсё куплялася на збожжа, дык некаторыя сяляне высыпалі апошняе збожжа, каб набыць снасьць, а самі галадалі. Ад першага году аднаасобнага гаспадараваньня бальшыня сялян зажыліся, а можна было спадзявацца, што праз два наступныя гады ўсё сялянства магло давесьці свае гаспадаркі да тэй вышыні моцнасьці, якая была да часу калектывізацыі. Гэтага ня сталася, бо калі ў канцы 1942 году настала бальшавіцкая партызанка, дык сялянскія гаспадаркі былі зруйнаваныя дарэшты, а часта зьнішчаліся й самыя гаспадары. Немцы прыйшлі й пайшлі далей. Фронт перанёсься недзе аж за Вязьму. У нашых вёсках устанавілася новая ўлада, але калгасы засталіся тыя самыя. Ноч стала прыбываць, насталі доўгія вечары, а гэтыя вечары трэбала праседжваць у паўзмроку пры газоўцы. Мяне стаў агортваць нейкі сум. Я спадзяваўся, што пасьля ліквідацыі бальшавізму завіхрыцца нацыянальнае адраджэньне нашага народу ды разгорнецца праца ў гэтым кірунку, але ўсюды было глуха. Калі ўстанавілася цывільная ўлада ў нашым раёне, я пайшоў у Лагойск ды зайшоў у павятовую ўправу, каб даведацца аб школьніцтве. Мне сказалі, што школы будуць адчынены, і прапанавалі застацца настаўнікам у Лагойскай школе або кіраўніком Коранскай школы. Я наглуха адмовіўся ад гэтых пасадаў, а прасіў, каб мяне назначылі настаўнікам у тую школу, якую я пабудаваў і зь якой мяне 10 гадоў таму назад бальшавікі прагналі. Мне ў маёй просьбе адмовілі, бо хацелі мяне выкарыстаць для працы ў цэнтральных школах. Я ведаў, што, мажліва, болей быў бы карысным для нацыянальнай справы на вышэйшых школьных пасадах. Калі б праца ў школе не была абмежавана немцамі, а галоўнае, калі б я ведаў, з кім буду супрацоўнічаць, бо шэфа народнай асьветы павятовай управы я ведаў надта мала. Ведаў, што ён быў братам начальніка пошты, у якога бальшавікі ў Лагойску дом канфіскавалі, але гэта яшчэ ня сьведчыла, што ён стойкі антыбальшавік і шчыры беларус, бо ён любіў часта выпіць, а на працу ў школы ставіў і камуністых. Я ведаў і тое, што заступнік шэфа асьветы быў Гірыс, якога ў 1923 годзе бальшавікі выкінулі з камуністычнай партыі й судзілі за растрату. На яго наракалі, што ён прычыніўся ў раскулачваньні ў 1930 годзе шмат якіх незаможных сялян. Аб ім гаварылі нават і тое, што ён быў шпеГам на карысьць НКВД, бо, калі ўсіх старэйшых настаўнікаў у 1931 годзе выслалі з Лагойскага раёну, яго пакінулі. Я ад яго мог спадзявацца, што ён, стоячы на вышэйшай пасадзе, можа зьнішчыць непажаданага яму чалавека, зрабіўшы на яго фальшывы данос немцам. Калі я ня даў згоды прыняць іншыя школы, дык павятовыя ўлады прымушаны былі паставіць мяне загадчыкам Міхалкавіцкай. Неўзабаве прыслалі мне ў дапамогу з акругі яшчэ двух хлопцаў, але яны ня ўладзіліся тут нідзе на кватэру, дык пакінулі маю школу.