— Ходзяць па месьце панічныя чуткі, што на фронце ня ўсё добра. Гэтыя чуткі маюць пад сабой падставу, а дзеля гэтага лічым, што з гэтага часу наша работа скончана, і вы вольныя. Хто хоча ехаць, дык ідзіце дамоў, забірайце свае рэчы ды празь дзьве гадзіны прыходзьце сюды з рэчамі. Шмат рэчаў не бярыце, бо невядома, ці доўга прыйдзецца ехаць. Я прыйшоў на кватэру, хутка злажыўся, зьвязаў у клумак зімовае паліто й кажух ды, перавязаўшы гэты клумак з валізкай, перакінуў праз вэлясыпэд і папхнуўся да будынку БЦР, дзе пры балыпавікох была цэнтральная бібліятэка. Гэта былоўжо паўднём, там стаяла шматлюдзей. Хоць прэзыдэнт перасьцерагаў, каб шмат рэчаў ня бралі, але надвечар меская ўправа прыслала дзьве машыны-вазюркі. На аднэй звозілі да будынку БЦР рэчы багатых сем’яў, што меліся выяжджаць на захад, а на другой машыне звозілі рэчы невядома адкуль і невядома чые; гэта былі большай часткай запакаваныя й забітыя наглуха скрынкі, іх злажылі на панадворку ля будынку ў вялізную кучу. Перад вечарам службоўцам БЦР выплацілі пэнсію й выдалі прахадныя на пераезд у Нямеччыну. Назаўтра, 29 чэрвеня, адна машына вазіла на станцыю падарожнікаў зь іхнымі рэчамі, а другая — тыя пакункі, што былі ў вялікай кучы. Мы прыехалі на станцыю блізка паўднём, але вагоны нашага эшалёну 397 Спўсклівы — нястромкі (АВ). былі перапоўнены; да якога вагона ні падыдзі, дык крычаць: «Тут поўна! Ідзі далей». I гэдак усюды. Людзі сядзелі на рэчах пад самай стольлю. Трэбала садзіцца Гвалтам. Праўда, у некаторых вагонах было раскошна, прыкладам, для вышэйшых урадоўцаў, папоў, юнакоў. У наш эшалён уваходзіла тры саставы. Наперадзе, вагонаў каля сямі, ехалі юнакі (хлопцы 13—15 гадоў), у васяродку ехалі мы: супрацоўнікі БЦР ды іншых установаў з сваімі радзінамі, а ззаду — нейкі аддзел прапаганды зь немцаў і расейцаў. Позным вечарам мы выехалі зь Менску, але бадай цэлую ноч стаялі за местам на полі на нейкім прыстанку. Днём паехалі. 3 вагонаў мы маглі назіраць, што ўсе дарогі на захад былі перапоўнены сялянскімі вазамі. Часамі ў дарозе прыходзілася доўга стаяць: прыкладам, вельмі доўга стаялі на станцыі Стоўпцы; на станцыі Гарадзея стаялі блізка цэлыя суткі. Там сталі разьбірацца з рэчамі. Выявілася шмат безгаспадарных рэчаў — з тэй загадковай кучы. Нарэшце да гэтых рэчаў прызнаўся адзін нікому невядомы чалавек — Малчанаў. Калі пайшлі да начальства з пытаньнем, адкуль узяўся гэты чалавек, начальства адказала: — Праўда, ён у нас не працаваў, але падаў заяву, каб у нас працаваць гаспадарнікам, а ён працаваў у Гандляпроме. Калі цягнік пачынаў адыходзіць з станцыі Гарадзея, дык хлопцы піхнулі з вагона цяжкую скрынку. Уласьнік яе, Малчанаў, хаваючы ўсьмешку, толькі рукой махнуў. 3 задняга вагона выскачылі юнакі й падчапілі гэту іскрынку ў свой вагон — у ёй было 96 кіляграмаў саланіны; 12 хлопцаў за летнюю ноч быццам гэту саланіну зьелі. Там была й вялізная скрыня менскай махоркі; яе разьдзялілі па вагонах, а старшыя вагонаў раздавалі яе пасажырам. У нашым вагоне за старшага быў гаспадзін Хількевіч, “інжынэр” БКС398, зямляк і правая рука Сабалеўскага. Хількевіч вядомы быў тым, што выдаваў службовыя пасьведкі ня толькі расейскім партызанам, але й крымінальнікам. Людзі з пасьведкамі Хількевіча вольныя былі ад вывазу ў Нямеччыну. Мне здарылася бачыць зь Хількевічавай пасьведкай бадай што разбойніка, які паказваў залатыя масткі, дзе ў каронках тырчэлі касьцяныя паламаныя зубы. Калі я ўбачыў гэта, мяне ахапіла такая агіда да гэтага чалавека, бо ён ці ў жывога ці ў нежывога выломваў гэтыя зубы. Калі ўтаго чалавека была Хількевічава пасьведка, дык мне здавалася, што й Хількевіч блізкі да гэтых людзей. Хількевіч раздаваў табаку, што ў Малчанава забралі. Калі ён у мяне стаў пытацца, колькі я атрымаў пачкаў, дык я яму не адказаў, бо мяне апанавала агіда да яго і ў нас на гэтым грунце выйшла звадка, ня так зь ім, як зь ягонай жонкай. 398 БКС — Беларускі камітэт самапомачы. Калі паднялося пытаньне наконт таго багацьця, якое вёз Малчанаў, Сабалеўскі загадаў сваім “целаахоўнікам”, двум унтэрам са Смаленшчыны, апісаць гэтыя рэчы й сказаў, што забірае іх пад камітэт дапамогі. Але Сабалеўскі зьвярнуў рэчы Малчанаву, які іх пратрымаў да 1945 году, калі павёз іх назад пры бальшавіцкай рэпатрыяцыі ў Расею (гэта мне сказала A. А., якая бачыла гэта ўсё). Прыехаўшы да Л іды, паравоз прычапілі да эшалёну з другога канца, і тая частка эшалёну, дзе былі расейцы й нямецкія прапагандыстыя, апынулася перад самым паравозам. Калі мы пад’яжджалі да станцыі Масты, дык наехалі на міну, і першыя 6—8 вагонаў было разьбіта (адны вагоны ўгнала на другія) і шмат людзей (расейцаў і немцаў) пабіта. Там мы мусілі прастаяць каля паўтара дня. Калі наладзілі дарогу, мы праз Масты паехалі на Беласток, дзе шмат нашых вылезла — вагон, у якім я ехаў, застаўся амаль пустым. Я надумаў ехаць датуль, куды будуць везьці. Зь Беластоку паехалі на Варшаву. Там таксама некалькі радзін зьлезла. Калі мы спыніліся на першым паўстанку за Варшавай, там было перапоўнена маладымі людзьмі. Яны й нас заклікалі застацца тамка зь імі. Я пасьля здагадаўся, што гэта былі варшаўскія паўстанцы. 3 Варшавы мы паехалі на Торн399, а адтуль павярнулі на КёніГсбэрГ, куды нам і было прызначэньне ехаць. 3 харчаваньнем выходзіла дрэнна. 3 дому гаспадыня дала мне булку — два кілё хлеба. Я яго ўсю дарогу шанаваў, але калі мы стаялі на станцыі перад Мастамі пасьля аварыі, дык да мяне падышла старая Бурбісіха — жонка нябожчыка Бурбіса400, беларускага дзеяча, — і пытае, можа ёсьць што зьесьці, бо яна аслабела. У мяне быў яшчэ малы кавалачак хлеба, я яго разрэзаў папалам і тут скончыў апошні хлеб. Два астатніх дні нічога ня еў. Мой сябра па падарожжы Нікіцін, настаўнік зь Віцебску, ня меў ні рэчаў, ні ежы, але пры ад’езьдзе зь Менску падхапіў на кухні вядро сырога гароху. А калі ў вагон ня ўлез, дык сеў ехаць з гэтым гарохам у кандуктарскую будку. Пасьля аварыі я пытаю: — Мусіць, гарох рассыпаўся ў часе аварыі. А ён адказаў, што не было чаму рассыпацца, бо скончыў да аварыі. Прыехаўшы ў КёніГсбэрГ, мы зь ім пайшлі за места, там была нейкая кухня для перасяленцаў. Нікіцін меў з сабой кацялок і зайшоў на кухню. Там яму далі поўны кацялок кашы з вотрубаў. Там мы пад’елі. У КёніГсбэріу нам прызначылі разьмясьціцца ў эвангелісцкай кірсе, дзе й паловы нашага транспарту не магло зьмясьціцца — людзі сталі захопліваць сабе “жылую плошчу”. Сабалеўскі з сваімі бліжэйшымі 399 Торн (ням. Thorn) — нямецкая форма назвы г. Торунь. 400 Аляксандар Бурбіс (1885—1922), грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, актор і рэжысэр. Адзін са стваральнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, аўтар дасьледаваньняў па эканамічнай геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, сельскай гаспадарцы, банкаўскай справе. Памёр ад сухотаў. заняў аўтар і хацеў там разьмясьціцца болып прызваіта, але Кіпель стаў змагацца за ўшчыльненьне плошчы й паставіў на сваім. Сабалеўскі быў вельмі пакрыўджаны й на наступны дзень сказаў: — Я каюся, што з вамі зьвязаўся. Цяпер мая місія скончана, вы мусіце самі сабе шукаць месца, бо вы мне надакучылі. Гэта першая ноч у КёніГсбэрГу выдалася надта гарачая, дык большасьць простых людзей з нашага транспарту разьляглася на панадворку на асфальце, дзе нам было выгадней, чымся ў кірсе, і ўвесь час нашага прабываньня ў КёніГсбэрГу (здаецца, 4 ці 5 ночаў) мы спалі на гэтым асфальце. Калі толькі Сабалеўскі сказаў самім шукаць месца працы, людзі пабедавалі й вылучылі дэлегацыю, якая накіравалася ў Беларускі нацыянальны камітэт у Кёніі'сбэрі'у. Калі гэта дэлегацыя прыйшла ў камітэт, аж там ужо сядзіць Сабалеўскі, ды як закрычыць: — Пайшлі вон!Я тут урадую. Дэлегацыя мусіла вярнуцца ў сваю кірху. А есьці хочацца! Аж на трэці дзень па прыезьдзе атрымалі харчовыя карткі. Нарэшце было дамоўлена нас усіх накіраваць на працу ў нейкі прыморскі маёнтак, і мы на другі дзень меліся туды прыбыць. Гэтага самага дня праяжджаў праз Кёніі'сбэрі' былы камэндант места Менску. Ён заўважыў нас і распарадзіўся ўвесь наш транспарт накіраваць на Рэйн — на свае прадпрыемствы й маёнткі. Нас пасадзілі ў вагоны й павезьлі праз Бэрлін, дзе Ўсходняе міністэрства401 нас затрымала. Яму сказалі: ты быў камэндантам у Менску, а тут мы гэтымі людзьмі будзем кіраваць. У БЭРЛІНЕ Нас памясьцілі ў нейкім тэатры, а на другі дзень сюды прыехала нейкая расейская трупа. Мы тут спалі на трохпавярховых ложках. Бэрлін ужо тады быў моцна разьбіты, але былі кварталы яшчэ не кранутыя. Нас там наведвалі Адамовіч і д-р Грынкевіч402. Сабалеўскі ды іншая арыстакратыя з БЦР спужаліся Бэрліну й вярнуліся з сваімі сем’ямі на ўсход — у Познань. Мне прапанавалі працаваць у рэдакцыі Газэты “Раніца”403, пры гэтым заўважылі: “УБэрліне шмат людзей пабіла бамбардаваньнямі, 401 Маецца на ўвазе Ostministerium — Міністэрства ўсходніх акупаваных тэрыторыяў. 402 Станіслаў Грынкевіч (1912—1966), грамадзкі дзеяч. У1939 г. быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіўу нямецкі палон. Ад восені 1941 г. да восені 1943 г. быў сакратаром Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне, выкладаў на настаўніцкіх курсах пры камітэце. Пазьней рэдактар пэрыёдыкаў “Раніца” й “Беларускі работнік”. У1950 г. перабраўся ў ЗША. 403 “Раніца” — газэта, якая выдавалася ў Бэрліне на беларускай мове са сьнежня 1939 г. да красавіка 1945 г. але беларуса ніводнага не забіла, дыкрадзім заставацца”. Я з ахвотай даў згоду. Калі пайшоў ва Ўсходняе міністэрства, дык прадстаўнік Усходняга міністэрства Шнайдэр мяне хацеў накіраваць у “Вінэту”404 карэктарам. Я не згаджаўся ды настойваў, каб лепей мяне накіравалі ў рэдакцыю “Раніцы”. Яму гэта не падабалася, і ён ледзь даў згоду накіраваць мяне на працу ў “Раніцу” на пасаду рэдактара (супрацоўніка). Рэдакцыя тады знаходзілася на беразе ракі Шпрээ ўразьбітым будынку безь дзьвярэй і вакон. Галоўны рэдактар д-р Грынкевіч прапанаваў мне перайсьці туды на кватэру; я ахвотна згадзіўся, бо ня меў кватэры; мяне да гэтага будынку й прыпісалі. Там апрача д-ра Грынкевіча працавалі Цыбулька405 й Караленка ды чатыры хлопцы — тэхнічныя работнікі. Я стаў уцягвацца ў працу: хадзіў на карэкту, напісаў некалькі артыкулаў, атрымліваў грашовыя пераказы на падпіску (бо заўсёды там расходзіўся) ды хадзіў у друкарню па газэту, а потым запакоўваў ды рассылаў. Уночы былі частыя алярмы, і я мусіў бегчы ў бункер.