Як я ўспамінаў, дом быў бяз вакон і дзьвярэй, дык я машынкі нанач састаўляў у куток, а сам расьсьцілаў кажух ды клаўся з краю. Д-р Грынкевіч мяне прыпісаў да гэтай кватэры, аформіў на працу і ўзбудзіў захады, каб мне выдавалі нямецкую харчовую картку, але я гэтай карткі яшчэ не атрымаў, калі ён звольніўся. У рэдакцыю сталі наяжджаць новыя работнікі: зь Беластоку прыехалі Ільляшэвіч406 і Сяднёў407, 404 “Вінэта” — арганізацыя пры Міністэрстве ўсходніх акупаваных тэрыторыяў і Імпэрскім міністэрстве прапаганды. Была таксама і асобная беларуская рэдакцыя. У складзе “Бінэты” ўрозны час працавалі Вінцэнт Гадлеўскі, Ян Пятроўскі, Андрэй Бароўскі, Юльляна Дубейкаўская-Мэнке, Мікола Байкоў, Валянціна Жукоўская. 405 Відаць, маецца на ўвазе Аўген Цыбулькін, колішні рэдактар “Газэты Случчыны”, які спачатку выехаў у Нямеччыну, а пазьней жыў у ЗША. 406 Хведар Ільляшэвіч (1910—1948), грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Беластоку, кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік “Новая дарога”. У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты “Раніца”. У 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі “Народная бібліятэчка”. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры Ватэнштэт, настаўнічаўу мясцовай беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Аўтар кніг: “Навагоднія запросіны” (1946), “У Купальскую ноч” (1946), “Песьні выгнаньня” (1947), “Апавяданьні” (1948). Рэдагаваў часопіс “Шляхам жыцьця” (1946—1948), бюлетэнь “Апошнія весткі” (разам з М. Шылам). Загінуў у аўтакатастрофе. 407 Масей Сяднёў (1913—2001), паэт, празаік. Быў рэпрэсаваны й высланы на Калыму. У1941 г. вернуты ў Беларусь на перагляд справы. 3 пачаткам вайны вярнуўся да бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У 1943 г. разам з бацькамі выехаў на Захад. Жыў у Беластоку, працаваў карэктарам у “Новай дарозе”, Беларускім камітэце. У1950 г. выехаўу ЗША. з Баранавіч д-р Станкевіч408 і Шышка, а нарэшце з Познані — Натальля Арсеньнева409 з сынам4І°. Вядомая рэч, калі прыбываюць здольнейшыя людзі па працы й вышэйшыя па грамадзкім стане, дык слабейшыя мусілі адціскацца назад. Сталася рэформа працаўнікоў рэдакцыі. Д-р Станіслаў Станкевіч застаўся галоўным рэдактарам, Шышка — гаспадарчым рэдактарам, Караленка, Ільляшэвіч і Арсеньнева — рэдактарамі. Я й Сяднёў павінны заставацца ў працаўнікох рэдакцыі й пісаць допісы, за якія будзем атрымліваць ганарар, а калі з ганарару не набярэцца пэнсіі 200 марак, дык маем атрымліваць датацыю з камітэту. Але д-ру Станіславу Станкевічу ня трэба было гэткіх работнікаў-дапісчыкаў, бо яны ўдвух зь Ільляшэвічам маглі даць матэрыялу на абедзьве газэты: і на “Раніцу”, і на сялянскую газэту (забыўся, як яна называлася411). У гэтых газэтах матэрыял дубальтаваўся412. Пасьля гэтага Сяднёў звольніўся, а я стаў працаваць толькі ў экспэдыцыі: прыносіў газэты, раскладаў па адрасатах, запакоўваў і рассылаў. Прыносіць газэты памагалі іншыя работнікі, а запакоўваць і рассылаць — я сам, дый ніхто не правяраў выкананьня маёй работы. Я лічыўся месяц літаратурным работнікам (рэдактарам, як там называлі), а паўмесяца работнікам экспэдыцыі. 408 Станіслаў Станкевіч (1907—1980), грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнаўца, публіцыст, крытык, выдавец. У 1939—1941 гг. выкладчык у Наваградзкай пэдагагічнай вучэльні. У 1941—1943 гг. быў бурмістрам Барысава, у 1944 г. — намесьнікам прэзыдэнта БЦР на Баранавіцкую акругу. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1944 — пачатку 1945 гг. у Нямеччыне рэдагаваў бэрлінскую газэту “Раніца”. Быў актыўным прыхільнікам аднаўленьня Рады БНР. Дд 1947 г. радны БНР. У1948—1962 гг. рэдактар газэты “Бацькаўшчына” (Мюнхен). У1963 г. выехаў у ЗША. 409 Натальля Арсеньнева (у шлюбе Кушаль, 1903—1997), паэтка, грамадзкая дзяячка, жонка Ф. Кушаля. У1940—1941 гг. разам з сынамі Яраславам і Ўладзімерам знаходзілася ў высылцы на поўначы Казахстану. У траўні 1941 г. атрымала дазвол вярнуцца ў Беларусь. У 1942—1944 гг. працавала ў “Беларускай газэце”, перакладала лібрэта для Менскага гарадзкога тэатру. Ад лета 1944 г, — на эміграцыі. Спачатку была ў Нямеччыне, дзе ўдзельнічала ў беларускім культурным жыцьці ў лягерах DP, выкладала ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1950 г. пераехала ў ЗША. 410 Маецца на ўвазе Ўладзімер Кушаль (нар. 1926), сын Натальлі Арсеньневай і Франца Кушаля. 411 Відаць, маецца на ўвазе “Беларускі работнік” — штотыднёвая газэта для беларусаў, што знаходзіліся ў Нямеччыне добраахвотна або былі вывезеныя прымусова. Выдаваўся з чэрвеня 1943 г. да лістапада 1944 г. Затым быў аб’яднаны з “Раніцай”. 412 Дубальтавацца — дублявацца. Нарэшце фронт пасоўваўся на захад. БЦР мусіла пераехаць з Познані ў Бэрлін. 3 1 верасьня выйшаў загад, што ўсе людзі мусяць быць на працы. Еўцава жонка413 працавала сакратаркай БЦР, а сам Евец414 быў бяз працы, а калі выйшаў гэткі загад, БЦР прыслала Еўца на працу ў рэдакцыю. Ён ад мяне прыняў касу, а празь некалькі дзён Букатка415, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту, піша Станкевічу, каб даць месца працы машыністцы Буйніцкай. Гэтая Буйніцкая была гэткай машыністкай, як я тады машыністым. Пасьля гэтага д-р Станіслаў Станкевіч мяне звольніў з працы ды за паўтара месяца не заплаціў і ніякага дакумэнта аб звальненьні ня даў, але зь сьпісаў маё прозьвішча скрэсьліў і напісаў: Буйніцкая. I гэткім чынам я стаўся дэзэрцірам з працоўнага фронту. Калі Грынкевіч адыходзіў, а заступіў галоўным рэдактарам Станкевіч, мы зь Сецькам ішлі ў рэдакцыю па газэту, а Сецька й кажа да Станкевіча: — Гладкі мяне просіць, каб, ідучы па дарозе зайсьці, да ГаліА1Ь аформіць ягоныя прадуктовыя карткі. Станкевіч вызьверыўся, каб не заходзілі. Мы зайшлі другі раз і аформілі карткі. Пасьля гэтага кожнага месяца немка прыносіла мне на кватэру да рэдакцыі прадуктовыя карткі, а нават і тады, калі я быў ужо бяз працы. Калі мяне звольнілі, я ўсё роўна не выходзіў з памяшканьня рэдакцыі, бо не было куды. Аднаго разу мне Шышка напомніў: — Калі ты тут жывеш, дыкты зьяўляесься адказным за тутэйшую маёмасьць. Я па-ранейшаму прымушаны быў складаць нанач у кут машынкі ды класьціся з краю, каб хто ня ўкраў. Друті раз зноў ён мне напомніў: — Калі ты тут жывеш, дык павінен і працаваць. Я прымушаны быў прыбіраць памяшканьне, хадзіць па газэту й працаваць пры ўпакоўцы й адсылцы. А тая машыністка Буйніцкая амаль ніколі ў рэдакцыі не паказвалася. Часамі Шышка мне напамінаў: 413 Маецца наўвазе Раіса Евец (дзяв. Палуйчык, 1915—1966), грамадзкая дзяячка, пэдагог. Працавала сакратаркаю БЦР. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Па сканчэньні вайны апынулася ў Браўншвайгу, працавала сакратаркаю ў Беларускім бюро. У1949 г. разам з мужам Аркадзем выехала ў ЗША. 414 Аркадзь Евец (1904—1985), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны жыў у Беластоку, займаўся музычнай дзейнасьцю. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Батэнштэце. У1949 г. пераехаў у ЗША. 415 Бэрнард Букатка, грамадзкі дзеяч. У першай палове 1940-х жыў у Бэрліне, дзе працаваў у Беларускім прадстаўніцтве пры Міністэрстве ўнутраных спраў. Пры канцы 1940-х гг. выехаўу ЗША. Жыўу Кліфтане (Нью-Джэрзі). 416 Відаць, маецца на ўвазе Галіна Палуйчык (сястра Раісы Евец), якая працавала бухгальтарам у фінансава-гаспадарчым аддзеле БЦР у Бэрліне. — А вас усё ж няправільна звольнілі з працы. Аднаго разу я зэканоміў картак на хлеб ды ў канцы месяца ў суботу купіў булку паўтара кілё пшоннага белага пахучага хлеба. Якраз у гэты час прыходзіць Шышка. — А, цёплы хлеб? — заўважыў ён. Дастае ножык з кішэні й пачынае рэзаць ды есьці гэты хлеб, а пасьля дастаў з кішэні масла ды стаў мазаць ды есьці. Мне шкода гэтага хлеба, бо сам галодны як воўк, але не адважваюся адбіраць у яго, адно — сумленьне не дазваляе, а другое — у злосьць не хачу ўводзіць. Думаю, што неяк перажыву, мне не першыня галадаць. Застаўся маленькі шылаваценькі417 кончык. Потым мой госьць як бы сам да сябе гаворачы: — Я не хачу дарма, — ды стаў у кішэнях пароцца. Нарэшце нейкі талончык выцягнуў з кішэні, кінуў на стол і пайшоў. Я паглядзеў, аж талёнчык фэт418 на два грамы маргарыну, але мінулага месяца, ужо нядзейны. Аднаго разу ў нядзелю я сяджу ў гэтых руінах, паставіў машынку на стале ды памаленьку па адной літары друкую. У гэты час заходзіць Станкевіч і, як завідзеў гэта, вызьверыўся на мяне: — Глядзі, каб гэта было пасьледні раз. Я толькі паціснуў плячыма ды з сораму й крыўды затросься. Калі толькі мяне звольнілі, хтось напомніў Станкевічу, што неяк несамавіта Гладкага звольнілі, дык Станкевіч адказаў: — Я зь ім не дамаўляўся. Я падумаў, гэта азначае, што я мусіў бы да яго зьявіцца й абяцаць магарычу. Я гэтага ня ведаў, мне й ня шкода было б нешта й даць, але я так узгадованы, што мне было б сорамна абяцаць і даваць магарыч. Газэта “Раніца” выдавалася шаблённа. Цыбулька перапісваў зь нямецкіх газэт франтавыя падзеі й загады, Станкевіч і Ільляшэвіч садзіліся за машынкі й цэлы дзень білі, а яны пісалі хутка й граматычна, а да якасьці зьместу ніякіх патрабаваньняў не магло быць, бо немцы беларускай мовы не разумелі. Карэкты там не патрабавалася, а Цыбулька з Караленкам упраўляліся зь нямецкімі наборшчыкамі. Пасьля напісаньня Палыш прыносіў пляшку сьпірытусу ды Станкевіч і Ільляшэвіч садзіліся выпіваць. Каб газэта была надрукавана, клапаціліся Цыбулька й Караленка, а каб была разаслана й ці будзе разаслана, ніхто не клапаціўся. Калі прыехаў у Бэрлін Езавітаў, стаў закідваць рэдакцыю допісамі, дык Станкевіч аднаго разу сказаў: — Хоць ён і генэрал, алемы не дадзім яму столькі месца займаць у нашай газэце. Ён шкадаваў, каб ня выпусьціць з сваіх рук усяго ганарару. 417 Шылаваты — пра рэч з доўгім вострым канцом (АВ). 418 Фэт (ням. Fett) — тлушч. Калі д-р Грынкевіч накіроўваў мяне на жыцьцё ў рэдакцыю, дык прапанаваў мне заняць ложак, які там быў у бакоўцы, але Палыш перахапіў гэты ложак. Ён меў прыватную кватэру, але прывёў дзеўку з табару419, расейку-остаўку, дык гаспадыня дому яе не пускала ў свой дом. Тады ён прывёў гэту дзеўку ў рэдакцыю, і на гэтым ложку яны спалі. Я зь ім у спрэчку не хацеў уступаць, бо ведаў, што ён працуе шпеГам у нямецкай паліцыі. Я зь Менску прывёз вэлясыпэд, дык да мяне прыходзіў немец у цывільным. Ён мне з сподняй кішэні паказаў бліскучую пушачку, папытаў дакумэнтаў ды стаў вэлясыпэд аглядаць. Я думаю, што Палыш яго прывёў. Д-р Грынкевіч хацеў Палыша звольніць і выселіць з рэдакцыі, але калі заступіў д-р Станкевіч, Палыш застаўся надалей.