Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Я адказваю:
— Якая розьніца, дзе тыя каўдэркі мусяць прападаць: ці наМорыцпляцы, ці на Штромштрасэ. Вы павінны ведаць, што там быў кіраўніком інтэрнату Камароўскі, які пад расьпіску прыняў гэтыя каўдэркі, а ён мне сказаў, што ня трэба іх нікуды перавозіць. Я вас упэўніваю, што ні пры сучаснай уладзе, ні пры якай іншай я ня буду адказным за гэтыя каўдэркі й ніякі суд мяне за іх не зьвінаваціць.
Мяне выклікаюць атрымліваць пэнсію. Я ўзяў пяро ў руку, каб падпісацца, а Саўка падбег і закрыў рукой паперу, дзе мне трэба падпісвацца. А тады схапіў ведамасьць і пабег да Сабалеўскага, які прыйшоў і сказаў касіру, каб мне пэнсіі не выдавалі.
Прыехалі з Бэрліну К. Новік432, Пілецкія й некалькі іншых асобаў, якія там працавалі. Сабалеўскі хацеў іх здаць пад суд, што пакінулі працу, але яны ўцяклі ў нейкі кляштар і там сталі на працы.
Да Гёкстэру сталі набліжацца амэрыканцы, ужо часамі быў чуваць гук гарматаў, дык Сабалеўскі, крыўдзячыся на старасьць, здаў свае абавязкі Саўку, а сам паехаў на швайцарскую граніцу, забраўшы свае 18 валізак. Нарэшце прыехаўу Гёкстэр і сам прэзыдэнт БЦР Астроўскі з сваімі ад’ютантамі: Дземідовічам-Дземідзецкім433, Нэронскім434 й Со-
431 Дольмэчэр (ням. Dolmetscher) — перакладчык.
432 Магчыма, маецца на ўвазе Кузьма Новік, які ў 1943—1945 гг. працаваў у Беларускім прадстаўніцтве ў Бэрліне, супрацоўнічаў з БЦР.
433 Відаць, маецца на ўвазе Адам Дземідовіч-Дземідэцкі (1888—?), юрыст паводле прафэсіі. Нарадзіўся на хутары ў Пухавіцкім раёне, да вайны займаўся эканомікай, быў інспэктарам па вырошчваньні бульбы. Ад лета 1941 г. жыў у Менску, быў намесьнікам бургамістра гораду. Карыстаўся асабістым даверам Р. Астроўскага, выконваў ягоныя асабістыя даручэньні.
434 Маецца на ўвазе Іван Няронскі (Наронскі, 1909—?), ад’ютант Р. Астроўскага. У 1941—1944 гг. памочнік Астроўскага падчас працы ў Бранскай і Смаленскай адміністрацыях, у 1944 г. — яго ад’ютант і кіроўца, выконваў
калавым435. Яны прыехалі з хатулькамі за плячыма. Аднаго разу я да яго хадзіў пагутарыць. Ён мне абяцаў, што застануся пры Міністэрстве народнай асьветы. У хуткім часе, калі мы толькі пераехалі ў Гёкстэр, прыходзяць да Ісаенкі (скарбніка БКС) і кажуць яму здаць касу. Ісаенка адказвае, што без загаду Сабалеўскага, пісьмовага ці вуснага, ня можа гэтага зрабіць. Прыходзіць Сабалеўскі й кажа Каракульку436 ў прысутнасьці Ісаенкі: забраць у яго касу, выкрасьліць зь сьпісаў БЦР ды няхай ідзе сабе куды хоча. Тут усе зьдзівіліся з дэспатызму Сабалеўскага, бо Ісаенка быў пажадаў толькі простай фармальнасьці пры здачы касы.
На Вялікдзень, 1 красавіка, прыйшоў загад БЦР ехаць на ўсход, бо амэрыканцы ўжо набліжаліся да Гёкстэру.
Пасьля таго як Шнайдэр і Сабалеўскі страшылі мяне кацэтам, на другі ці трэці дзень Сабалеўскі паслаў мяне й Шпакоўскага (паэта Алеся Случчаніна437) на працу — руйнаваць старыя могілкі: раўняць магілкі й разьбіваць помнікі. Я там зь ім раззнаёміўся. Гэта быў цікавы чалавек; ён вялікім молатам разьбіваў помнікі й сьпяваў опэрныя арыі, а потым мне й тлумачыць, што яму вельмі цяжка на душы, дык ён пяе, каб разагнаць нуду. Па дарозе ў Гёкстэр ягоная жонка захварэла разумова, дык яе здалі ў шпіталь, а маленькую дачушку — у сірацінец438. Мяне з тэй работы звольнілі раней за яго. Ён на Вялікдзень паехаў, каб знайсьці й праведаць сваю хворую жонку й дачушку, калі нечакана мы выехалі адтуль. Болей аб ягонай жонцы, дачушцы й ім самім нам невядома, хоць нашых людзей там засталося шмат, але ніхто не хацеў пацікавіцца ягоным лёсам. Былі чуткі, быццам ён памёр з сухотаў.
Калі мы тады, на Вялікдзень пад вечар, раптам зьбіраліся ў дарогу — ехаць у кірунку Бэрліну, дык Астроўскі, спаткаўшыся ў калідоры,
даручэньні. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у Браўншвайгу (Ніжняя Саксонія).
435 Магчыма, маецца на ўвазе Анатоль Сакалоў, які працаваў загадчыкам пэрсанальнага аддзелу БЦР у Бэрліне.
436 Відаць, маецца на ўвазе Ўладзімер Каракулька (1902—1982), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі працаваў у аддзеле праектаў БЦР. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У студзені 1945 г. быў прызначаны загадчыкам аддзелу фінансаў БЦР у Бэрліне. Пазьней выехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі).
437 Маецца на ўвазе Лявон Случанін (сапр. Шпакоўскі, 1914—1995), паэт. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Лучнікоўскай школы (1941—1943), школьным інспэктарам на Случчыне (1943—1944), супрацоўнічаў з “Газэтай Случчыны”. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну. У1945 г. вярнуўся ў Беларусь, дзе быў арыштаваны савецкімі органамі. Адпраўлены ў лягер. Пасьля вызваленьня жыў у Варкуце, а потым пераехаў у Салігорск.
438 Сірацінец — сіроцкі прытулак.
перада мной непавабна выказаўся супроць немцаў і пажадаў, каб іхная ўлада хутчэй прапала.
Тут я хачу дадаць успамін пра тое, як у канцы верасьня [1944 году] у Бэрліне беларусы ладзілі Дажынкі. Кіраваў зборкай д-р Грынкевіч. Вельмі зьмястоўны й цікавы даклад зь беларускага фальклёру рабіў Каханоўскі. У канцы зборкі ўварваўся Кіпель439 і, ня просячы слова, распачаў сваю прамову супроць Астроўскага, што ён здраджвае немцам, што ён “зьнюхаўся зь лёнданскім польскім урадам”44°. Публіка з страху стала ўцякаць з залі. Д-р Грынкевіч хацеў яго спыніць, але Кіпель датуль гаварыў, пакуль толькі адзін застаўся ў залі, бо ўсе паўцякалі.
Аднаго разу, будучы ў Менску ў 1943 годзе, мы з д-рам Янкам Станкевічам разгаварыліся аб той вялікай шкодзе, якую зрабілі беларускаму народу бальшавікі. Тут д-р Станкевіч дадаў, што гэдаксама велізарную шкоду беларускаму народу зрабілі й немцы. Толькі перасьцярог, што аб гэтым у іншых месцах ня трэба ўспамінаць. Я зьдзівіўся, што д-р Станкевіч добра мяне ня знае, а выказвае сьмелыя думкі.
У велікодную ноч 1 красавіка 1945 году наладаваліся на цягнік, а раніцой рушылі на ўсход. Беларусы, якія насілі вайсковую форму (афіцэрскую ўніформу), яшчэ ў Гёкстэры апошнія тыдні апранулі цывільную вопратку, але толькі адзін Дзямідаў441, хоць наракаў на Езавітава, што не “праізьвёў” яго ў палкоўнікі, а пакінуў у падпалкоўніках, — упарта насіў вайсковую ўніформу, усе грудзі ўвешаў нейкімі шнурамі й абуў нейкія старамодныя ангельскія гетры ды ў гэткім строі паехаў у дарогу. Разам з намі ехаў і Астроўскі. Ён у вагоне ўсім службоўцам выдаў пэнсію, гэдаксама й мне. Мы ехалі каля трох дзён і нарэшце, не даяжджаючы да МаГдэбурГу [Magdeburg] 20 кілямэтраў, застанавіліся ў мястэчку ШлядынГ442 за 20 кілямэтраў на захад ад Эльбы. Нас зьмясьцілі ў школе, дзе мы спалі на падлозе. Там мы дачакаліся й капітуляцыі Нямеччыны. Аднаго дня шмат ехала нямецкага вой-
439 Маецца на ўвазе Яўхім Кіпель.
440 Маецца на ўвазе ўрад Польшчы ў выгнаньні, які дзейнічаў ад 1939 г. спачатку ў Парыжы, пазьней у Лёндане. У 1944—1947 гг. прэм’ер-міністрам гэтага ўраду быў Томаш Арцішэўскі.
441 Мікола Дзямідаў (1888—1967), вайсковы й грамадзкі дзеяч, публіцыст. У1941 г. кіраваў Беларускім нацыянальным камітэтам у Дзьвінску, потым увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камітэту ў Рызе. У1942 г. пераехаўу Беларусь, працаваў інспэктарам Генэральнага камісарыяту, потым рэфэрэнтам па школьных справах. Удзельнічаў у фармаваньні лідзкага батальёну БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне, пазьней выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага.
442 Населенага пункту з такім назовам у зазначаным раёне знайсьці не ўдалося. Магчыма, маецца на ўвазе Шляйбніц, сённяшні раён гораду ВанцлебэнБёрдэ, што знаходзіцца прыблізна ў пазначаным рэгіёне.
ска, якое на кароткі час спынілася ў гэтай вёсцы на адпачынак. На другі дзень на кірсе бургамістар вывесіў белы сьцяг, але казалі, што зайшлі два эсэсаўцы й хацелі за гэта яго застрэліць. Каля 9 гадзіны нам сказалі зачыніць вокны аканіцамі, бо быццам мелі ўзрываць цягнікі з амуніцыяй. Я пацікавіўся асьцярожна выглянуць на вуліцу, аж там праз вуліцу перабягаюць два амэрыканскія жаўнеры, а за імі ззаду ідзе амэрыканская машына. Пасьля ідзе другая амэрыканская машына, а наперадзе машыны на маторы сядзіць нямецкі падафіцэр, а па ўсіх вокнах дамоў вывешаны белыя сьцягі.
3 гэтага дня ў нашым мястэчку запанавала новая — амэрыканская акупацыйная — улада, але перамена ўлады не адбілася на грамадзкім жыцьці. За дзень перад прыходам амэрыканскіх войскаў прадстаўнікі Ўсходняга міністэрства ЛёнГе443 й Шнайдэр ды прэзыдэнт БЦР Астроўскі пакінулі нас. Нашу групу ачоліў інжынэр Шкутка444. Да капітуляцыі Нямеччыны наша група была нараўне зь немцамі, але пасьля капітуляцыі дыпістых445 паставілі па харчаваньні ў лепшыя ўмовы, і мы таксама хацелі параўняцца ў харчаваньні зь імі, але Шкутка нам радзіў устрымацца, каб немцы ня гневаліся на нас за гэта, таму мы нейкі час устрымліваліся, але было цяжкавата.
Недалёка мястэчка было пакінута некалькі эшалёнаў з каштоўнымі рэчамі, між іх было тры цыстэрны з чыстым сьпірытусам, два вагоны з крухмальнымі каўнерыкамі й вагон зь мятай пянькой. Быў вагон з табакай, але мы аб ім толькі тады даведаліся, калі яе ня стала. Сьпірытус быў дораг ня толькі для п’яніц: у тую галоту за сьпірытус можна было хоць што купіць. Мы доўга ўстрымліваліся, каб што прыносіць з гэтых рэчаў, а нарэшце зрабілі выснову, усё гэта належала гітлераўскай дзяржаве, якой цяпер няма. Па праву вайны яны мусілі б належацца амэрыканскім вайсковым уладам, але ім гэта не патрэбна. Дык вось і нашы людзі патрохі сталі хадзіць па гэтыя рэчы: сьпірытус, каўнерыкі, соду на падлогі, ніткі на швэдры. Толькі адзін Адварды Будзька446 хоць і хадзіў
443 Магчыма маецца на ўвазе нехта Лянгольф, які згадваецца разам са Шнайдэрам ва ўспамінах Леаніда Галяка (гл.: Галяк, Л. Успаміны... Т. 2. С. 20—21).
444 Анатоль Шкутка (1908—?), грамадзкі дзеяч. Старшыня Беларускага прадстаўніцтва ў Бэрліне. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны стварыў Беларускі камітэт у Браўншвайгу. У1949 г. разам зь сям’ёй выехаўу Аўстралію.
445 Дыпісты — ад DP — displaced persons (анг.) — перамешчаныя асобы.
446 Эдвард (Адварды) Будзька (1882—1958), грамадзкі дзеяч, паэт, публіцыст, выдавец. Колішні аўтар газэты “Наша Ніва”, удзельнік ПершагаЎсебеларускага кангрэсу 1917 г. У часе нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Менску й Баранавічах. Дд лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, пазьней пераехаў у ЗША. Жыў у Чыкага.