473 Будзька Людвіка (у шлюбе Бяленіс, 1911—2002), грамадзкая дзяячка, дачка Эдварда Будзькі. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт, была сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне жыла ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце. У1948 г. прыехала ў Вялікабрытанію. У пачатку 1950-х гг. выехала ў ЗША. Пасялілася ў Чыкага, дзе ўзяла шлюб зь беларускім грамадзкім дзеячам Антонам Бяленісам. 474 Уняважніць — зрабіць нядзейным, несапраўдным, скасаваць, адмяніць. кварталіку, я пакінуў адзін ложак і стол; гэты застаронак меўся быць маёй кватэрай і настаўніцкім пакоем. Над дзьвярамі трэцяга застаронку Будзька прыбіў дошчачку, наякой было напісана: ГІМНАЗІЯ. Шэсьць вучняў з гэтага лягеру ўжо хадзілі ва ўкраінскую школу 25-га табару. На другі дзень гэтыя вучні прыйшлі ўжо ў маю школу. 3 кожным днём у табар прыбывалі новыя людзі, а разам зь імі — і дзеці; такім чынам за першы тыдзень набралася каля 15 вучняў, розных і ведамі, і векам: ад 6 да 14 гадоў. Бальшыня зь іх былі непісьменныя, толькі старэйшыя трохі пісьменныя. На першых днях прыйшлося разьдзяліць іх на дзьве клясы. 3 самага пачатку праца ў гэтай школе была надта цяжкай, бо не было ня толькі падручнікаў, але ніякіх кніг і ніякіх прыладаў да пісаньня. Першым чынам патрэбна было сплянаваць лемантар і з кожным днём, па меры праходжаньня матэрыялу, дапісваць лемантар уперад ды на асобных паперках размнажаць матэрыял друкаваным шрыфтам, каб было што вучню даць у рукі на лекцыі чытаньня. Для другой клясы гэдаксама трэбала прыпамінаць тыя вершыкі й артыкулы, што некалі праходзіліся ў школе, перапісваць іх, размнажаць і чытаць на лекцыі з вучнямі. Гэтыя мае штодзённыя матэрыялы й далі мне аснову “Лемантара”475 і “Роднага палетку”476, выданых у 1946/47 навучальным годзе. А на ўсю гэтую распрацоўку ў мяне было надта мала часу. Уся адміністрацыя табару ABC жыла ў Шлядэне й кожнага дня езьдзіла на працу ў табар. Гэдаксама езьдзіў і я. Трэбала рана ўставаць, каб да 6-й гадзіны пасьпець на цягнік. А тады на нямецкіх чыгунках было цяжка сесьці, бо быў вялікі збой людзей: часамі некалькі кілямэтраў трэбала ехаць на падножцы. У вокнах і дзьвярах вагонаў былі павыбіваны шыбы; я часта ўсхватваўся з-пад пярыны зусім мокры ад поту, а ў вагоне наскрозь вецер прахватваў. Цягніком ад Шлядэну да Вольфэнбютэлю [Wolfenbiittel] было каля 30 кілямэтраў, а з Вольфэнбютэлю да табару ABC трэбала 8 кілямэтраў ісьці пехатой, а часамі й вялікім дажджом. Пасьля сталі хадзіць і аўтобусы, але на іх цяжка было сесьці. Каб заначаваць у табары, можна было шмат зрабіць работы па апрацоўцы сваіх лекцыяў для вучняў, але ў маім бараку не было лямпачкі, а вечары былі ўжо доўгія, дык усё роўна было немажліва яго выкарыстаць. Аднаго 475 Маецца на ўвазе выданьне: Г[ладкі, Язэп]. Беларускі лемантар. Ватэнштэт: выданьне супалкі “Заранка”, 1946. 53 с. 476 Маюцца на ўвазе выданьні: Г[ладкі, Язэп]. Родны палетак: Чытанка для II і III клясы беларускай народнай школы. Ватэнштэт: выданьне беларускай выдавецкай суполкі “Заранка”, 1947.104 с.; Rodny Paletak. Cytanka dla 2 i 3 klasy bielaruskich pacatkavych skolaii. Vatenstet: vydaviectva “Zaranka”, 1947.120 s. 2O6 разу я застаўся начаваць у сваім пакоі, але ледзь не прапаў ад холаду, бо меў толькі адно паліто, дык цэлую ноч мусіў бегаць па бараку. Калі надвосень у нас у Шлядэне быў прэзыдэнт БЦР Астроўскі, дык пакінуў Шкутку грошы, што засталіся ад былой БЦР. Шкутка гэтымі грашыма плаціў пэнсію прэзыдыюму Беларускага дапамогавага камітэту, што на той час быў у Браўншвайгу, плаціў адміністрацыі табару, адміністрацыі аддзелу камітэту ў Госьляры й настаўнікам Госьлярскай беларускай школы Васілеўскаму477 ды Селязьнёвай, а толькі мне аднаму не плацілі. Я гэта ведаў, але не лічыў патрэбным напамінаць ім. 3 пачатку жніўня да пачатку лістапада я штодзённа езьдзіў з Шлядэну ў табар ABC на працу ў школу й ні разу не спазьніўся. Апрача працы ў школе, мы з вучнямі зрабілі прышкольны гародчык, дзе садзілі й даглядалі кветкі. Хоць час ішоў да восені, але я гэта рабіў, бо бачыў і цешыўся, як вучні клапаціліся й даглядалі гэтыя маленькія кветкі. У пачатку кастрычніка прыехала з Госьляру настаўніца Селязьнёва, якая стала працаваць з I клясай, а я з II. Я мусіў распрацоўваць матэрыял і для I клясы, каб захаваць адну сыстэму лемантара, якую ўжо зачаў зь першых дзён сваёй працы ў гэтай школе. А гэдаксама распрацоўваў матэрыял для сваёй, II клясы. Было двое настаўнікаў і дзьве клясы, але працавалі ў адным памяшканьні, нават не перагароджаным. Насілу мы дамагліся, каб гэты барак быў перагароджаны дошкамі на два застаронкі, а пасярод паставілі печку, каб грэла на абодва застаронкі. У пачатку лістапада я пераехаў з рэчамі ў табар ABC, дык адпалі штодзённыя клопаты зь пераездам, але доўгія вечары найболей сядзеў упацёмку, бо не было электрычнай лямпачкі. А калі зь вялікай натугай і даставаў лямпачку, дык яна хутка перагарала, бо па вечарох у табарнай кухні гналі самагонку на самаробным электрычным апараце, дык палілі лямпы ад кароткага замыканьня. У другой палове лістапада ў наш лягер прыехала шмат новых людзей з Гановэру478, а разам зь імі й многа дзяцей. Гэтымі часамі прыбыў у наш лягер трэці настаўнік, Сіткоўскі479, і мы пераўкамплектавалі нашую школу. I кляса склалася з новапрыбылых п вучняў, якой стала 477 Маецца на ўвазе пэдагог Міхал Васілеўскі, які спачатку працаваў у Госьляры, а потым у Ватэнштэце. 478 Гановэр (ням. Hannover) — горад у Нямеччыне, адміністрацыйны цэнтар зямлі Ніжняя Саксонія. У Г ановэры знаходзіўся адзін зь лягераў Д ы-Пі, дзе жылі беларусы. 479 Кастусь Сіткоўскі (1923—1994), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у 1944 г. скончыў Наваградзкую настаўніцкую сэмінарыю. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры Ватэнштэт, працаваў настаўнікам у беларускай пачатковай школе. Пры канцы 1949 г. выехаў у Аўстралію. Жыў у Сыднэі. кіраваць настаўніца Селязьнёва. Былая і-я група, што складалася з 15 вучняў, стала называцца II клясай, якой пачаў кіраваць настаўнік Сіткоўскі. Мая былая 2-я група з 20 вучняў стала называцца III клясай. Гэтая назва клясаўу поўным сэнсе адпавядала й ведам вучняў, бо трэба прызнацца, што мы нават празь меру націскалі на іх, каб як найвышэй падняць іхную веду. He зважаючы на вельмі цяжкія матэрыяльныя й кватэрныя ўмовы, я захапляўся й арганізацыяй гэтай школы, і працай у ёй ды ня чуў сябе замораным. Да таго часу я працаваў н гадоў у беларускай народнай школе й 6 гадоў у менскай сярэдняй школе, але заўсёды нада мной вісеў ціск савецкай праграмы, інспэктара-камуністага й русіфікацыі, а тут я сам сабой арганізоўваю школу й праграму яе ўкладаю. Я цэлыя ночы праседжваў над укладаньнем школьнага матэрыялу для трох клясаў і пісаньнем падручнікаў. Калі мы зарганізавалі тры клясы, дык занялі й тую бакоўку, дзе Адварды Будзька быў павесіў дошчачку з надпісам “Гімназія”. А трохі перш гэтага ў наш табар прыехаў Пануцэвіч480, арганізаваў скаўтаў, адчыніў гімназію ў іншым бараку й выкладаў там з сваёй жонкай481. Будзька, калі вешаў шыльду “Гімназія”, дык думаў у тэй бакоўцы адчыніць бухгальтарскія курсы, але калі Пануцэвіч адчыніў гімназію, дык Будзька стаў выкладаць там агульнаадукацыйныя дысцыпліны. Хоць наша школа мела ў канцы 1945 году да паўсоткі вучняў, але прыбіральніцы не было. Першыя месяцы прыбіраў школу я сам з вучнямі, пасьля некалькі месяцаў прыбірала дзяўчына Люба Супрун, ды адмовілася, што цяжка, бо трэбала перацягваць вялікія цяжкія сталы. Школа засталася без прыбіральніцы. Печкі апальваліся дровамі — дубовымі й букавымі таўстымі сукамі. Прыносіў дровы да школы я з вучнямі, а шчапаць прыходзілася мне, бо я жыў пры школе. Пасьля камэндант загадаў, каб бацькі па чарзе прыбіралі школу. Кожны дзень прыходзіў новы работнік і ня ведаў, што рабіць. Кожнай раніцы мне прыходзілася рана выходзіць паказваць прыбіральніку, што рабіць, а вельмі часта ніхто не прыходзіў на работу, і мне трэбала хадзіць шукаць гэтага прыбіральніка. Часта гублялася чарга й трэбала пачынаць працаваць у неапаленай і непадмеценай школе. 480 Вацлаў Пануцэвіч (сапр. Папуцэвіч, 1911—1991), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны займаўся культурна-асьветніцкай працай на акупаванай тэрыторыі. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Узначальваў Задзіночаньне беларускіх скаўтаў на чужыне. Ад 1949 г. — у ЗША. Жыў у Чыкага. 481 Клара Пануцэвіч (1910—2003), грамадзкая дзяячка, дачка Эдварда Будзькі, жонка Вацлава Пануцэвіча. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Настаўнічала ў беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. У канцы 1940-х гг. пераехала ў ЗША, жыла ў Чыкага. Яшчэ з пачатку зімы 1945 году, абмазваючы печ і комін у школе, я прастудзіў правую руку, яна стала горшаць — штораз горай і горай, і нарэшце я ня мог правай рукой пісаць ды стаў пісаць ужо левай. А нарэшце ў красавіку прымушаны быў пайсьці ў шпіталь і прабыць там блізка тры месяцы. Маім намесьнікам застаўся Хведар Ільляшэвіч. У пачатковай школе ён ніколі не працаваў і школьнай працы не сыстэматызаваў, а выкладаў тое, што яму было на памяці: бальшынёй чытаў вершы й праводзіў гутаркі. Hi пэдагагічных правілаў, ні мэтадычнай сыстэмы ён не прытрымліваўся, а вясной без паўтарэньня, без праверкі ведаў зрабіў выпускі й зусім бессумленныя. Ён нікога не хацеў пакрыўдзіць, для яго ўсе вучні былі добрыя, і ён усім паставіў “добра”, нават самым слабым. Калі я вярнуўся з шпіталю й стаў яму аб гэтым гаварыць, дык ён пачаў мяне перапрашаць і адмаўляўся тым, што яму “дакучыла гэта работа”, дык ён без прычыны кідаць працы не хацеў, а зрабіў выпуск абы-як. На першым тыдні маёй хваробы да мяне прыйшоў Сіткоўскі й сказаў, што я вельмі кепска зрабіў, што перадаў Ільляшэвічу школу. Калі я выпадкова сказаў Ільляшэвічу, што пайду ў шпіталь, дык ён мне прапанаваў: — Я застануся на тваім месцы, пакуль не паправісься. Я па маёй мяккасьці натуры не адважыўся яму адмовіць, бо ўважаў, што яго гэтым зусім зьняважу. Вярнуўшыся з шпіталю, я прымушаны быў сабраць школу, паўтарыць праграму й зрабіць выпускі. Хоць гэта было можа й неэтычна, але для карысьці школы й вучняў надта патрэбна. Пасьля свайго экзамэну я шэсьць самых лепшых вучняў перавёў у гімназію, а рэшту — у IV клясу.