507 20 чэрвеня 1948 г. у Нямеччыне была праведзеная грашовая рэформа, у выніку якой старыя рэйхсмаркі былі замененыя на нямецкія маркі (Deutsche Mark). 508 Часлаў Будзька (1913—1985), грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог, сын Эдварда Будзькі, брат Людвікі Будзькі*Бяленіс. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Па сканчэньні вайны жыў у беларускім й Люня Будзькі. Досыць прыгожую вокладку намалявала ...5°9 Мурашка. Але калі сталі мы зь Сіткоўскім круціць рататар, дык шмат і матрыц парвалі, і паперы зглумілі, але папалам зь бядой сабралі каля 200 паасобнікаў “Лемантара”. Гэтым выданьнем мы задаволілі й сваю школу, і ўсе іншыя беларускія школы на эміграцыі. Хоць тэхнічна “Лемантар” выйшаў няўдалы, але ён вызваліў ад пакутаў дзясяткі беларускіх настаўнікаў на эміграцыі, і соткі беларускіх дзяцей на эміграцыі навучыліся чытаць на роднай мове. А пры гэтым наша “Заранка” раздабылася й на грошы. Зараз жа мы сталі друкаваць і “Родны палетак”, які выйшаў у пачатку 1947 году. Тут мы адбіваць матрыцы запрасілі добрага фахоўца Хведара Ільляшэвіча. Мы добра яму плацілі, і работа была выканана вельмі добра. На “Лемантару” Сіткоўскі навучыўшыся ўпраўляцца з рататарам, дык на “Родным палетку” ў нас выходзіла надта мала поглуму510 й выгляд быў чысты. Малюнкі выконваў добры фаховец — настаўнік Скараход. Надрукаваная кніжка стала хутка разыходзіцца, бо быў вялікі попыт. Да нас у касу наплывалі грошы. Я кіраваў рассылкай кніг і быў скарбнікам. Каб не мяшаць грамадзкіх грошай з сваімі, я грамадзкую касу разам з прыбытковымі дакумэнтамі трымаў у вадным пачку. Аднаго разу ў нядзелю ўвечары Васілеўскі здаў мне за кнігі 500 марак, я іх палажыў у касавы пачак. Калі я ў панядзелак паглядзеў, аж няма ўсяго пачка, дзе былі й сьпісы (каму кнігі выслалі, ад каго колькі атрымалі грошай), і ўся каса “Заранкі”. Як жа аформіць пакражу? Мы падлічылі, колькі было кніжак “Роднага палетку” ў наяўнасьці ды аднялі іх ад колькасьці выпушчаных. Выявілася, што выдаткаваных кніг было роўна на 2000 марак. Я іх і прыняў на свой кошт ды блізка два гады аплачваў сваімі цыгарэтамі511 й пэнсіяй. Восеньню таго самага году выдалі “Геаграфію”512 й пачалі выдаваць “Малюнкі мінулага”513. Гэтую кнігу мы друкавалі два разы. Першы раз лягеры DP у Ватэнпітэце, выкладаў гісторыю ў беларускай гімназіі. У1948 г. выехаў на працу ў Вялікабрытанію. У1951 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Чыкага. 509 Так у арыгінале. 510 Поглум — убытак, марнаваньне напуста (АВ). 511 Практыка аплаты працы настаўнікаў цыгарэтамі была звычайнай у школах у лагерах DP у паваеннай Нямеччыне. 512 Маецца на ўвазе выданьне: Геаграфія. Падручнік для III клясы Беларускай Народнай Школы. Ватэнштэт: выданьне беларускай выдавецкай суполкі “Заранка”, 1947. 54 с. 513 Маецца на ўвазе выданьне: Г[ладк]і, [Язэп]. Малюнкі мінулага: Частка II. Для IV клясы Народнай Школы і моладзі. Ватэнштэт: выданьне беларускай выдавецкай суполкі “Заранка”, 1947.176 с. адбіў матрыцы неспрактыкаваны машыніст, які сьпяшаўся ў рабоце, дык ня сьпісваў тэксту даслоўна, а рабіў як бы пераказ майго рукапісу; гэткая сыстэма сьпісваньня часта мяняла сэнс у зьмесьце артыкулаў. Хоць гэта работа нам каштавала 200 марак, але я прымушаны быў перапісаць матэрыял, а тады мы перадалі набіваць матрыцу вядомаму фахоўцу-машыністу Ільляшэвічу, які зрабіў вельмі ўдала; гэта нам каштавала яшчэ 500 марак. Малюнкі да кнігі гэдаксама рабіў Скараход. Гэта кніга з усяго нашага выданьня мела самы большы тыраж (блізка іооо асобнікаў), але ўсе паасобнікі хутка разышліся, і попыт на кнігу не спыняўся аж да гэтага часу. Наступным быў выпушчаны падручнік “Помнікі старажытнасьці”514; яго я ўклаў паводле сваёй практыкі, калі працаваў на Бацькаўшчыне настаўнікам народнай школы ў сваёй вёсцы, але гэты матэрыял быў мной недастаткова апрацаваны. Зноў жа машыністы быў неспрактыкаваны адбіваць матрыцы, дый машынкі Коўш зь Еўсам не давалі, дык трэбала хватацца, каб напісаць хоць як. Гэтай кніжкай я хацеў увесьці дзяцей у мінулыя часы на акаляючым іх штодзённым матэрыяле, зацікавіць іх і выклікаць любасьць да ўсяго роднага — як да гісторыі, гэдак і да народнай культуры. Побач з гэтай кніжачкай быў выпушчаны “Дудар”515, зборнічак народных песень. Адны з гэтых песьняў былі сабраны маімі вучнямі некалі яшчэ на Бацькаўшчыне ў роднай вёсцы, а іншыя — вучнямі маёй Ватэнштэцкай школы. Бальшыню песьняў разам мэлёдыямі запісаў ад мяне яшчэ ў Бэрліне ў 1944 годзе кампазытар Равенскі516, але пасьля ў яго ў пажары гэтыя запісы загінулі, дык я й хацеў аднавіць іх, з мэлёдыямі. Гэта работа забрала ў мяне шмат і часу, і энергіі й прынесла мне ня толькі шмат клопату, але нават і пакут, але гэтай маёй працы ніхто яшчэ ня выкарыстаў, бадай што яна зусім непрыгодная. Зборнік “Наша краіна”517 выйшаўу 1948 годзе. Частка матэрыялу ў мяне захавалася яшчэ зь Менску, а рэшту зьбіраў у Нямеччыне. 514 Маецца наўвазе выданьне: H[ladk]i, J[azep]. Pomniki starazytnasci = Помнікі старажытнасьці. Cytannie dla III-kl. Narodnaj Skoly. Vatenstet: vyd. supalki “Zaranka”, 1948. 69 c. 515 Маецца на ўвазе выданьне: Дудар = Dudar. Зборнік народных песьняў (этнаграфічны матарыял). Укладальнік Я[зэп] Г[ладкі]. [Meierwik]: выдавецтва супалкі “Заранка”, [1949]. 85 с., ноты. 516 Мікола Равенскі (1886—1953), кампазытар, хормайстар. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў рознарабочым на тартаку ля Мюнхену. У1950 г. пераехаў у Лювэн (Бэльгія), арганізаваў студэнцкі ансамбль пры Лювэнскім унівэрсытэце. Аўтар музыкі гімну-малітвы “Магутны Божа” (словы Н. Арсеньневай). 517 Маецца на ўвазе выданьне: Г[ладк]і, Я[зэп]. Наша краіна, літаратурная Нешта ў гэтым зборніку я ўважаю паважным, нешта менш паважным, але зьбіраў тое, што мог дастаць. Зборнік выкарыстоўвалі і ў народных школах, і ў гімназіях. Тут маіх уласных твораў надта мала, здаецца, тры артыкулы. Занадта шмат вершаў, можа й болей, як трэба. Прозу гэдаксама выбіраў з твораў прыгожага пісьменства, але некаторыя абзацы й сказы прыходзілася адкідаць пад пэдагагічным ці нацыянальным паглядам. Тут частка матэрыялу была адбіта кірылічным шрыфтам, а частка — лацініцай. Кірылічны шрыфт адбіваў Ільляшэвіч, і адбіў вельмі добра. Лацінічны таксама адбіваў добры машыністы, але ён першы раз адбіваў матрыцы, дык ня ўладзіў адбіць: ці перабіў, ці машынка была не пачышчана. Лацінічны шрыфт выходзіў амаль усюды замазаным. Мы вельмі шкадавалі, што нанава яго не перабілі. Апошнім нашым выданьнем у Ватэнштэце ў 1949 годзе былі тры брашуры казак паводле народнай тэматыкі: “Рыцар Дабравід”518, “Казкі № 2”519 і “Казкі № 3”520. На гэтыя тры брашуры набіваў матрыцы я сам. Як я ўспамінаў, выдавецтвам мы займаліся ўдвух зь Сіткоўскім: я пісаў кнігі й быў адказны за зьмест, Сіткоўскі купляў паперу і ўсё патрэбнае да друку. У той час купіць добрай рататарнай паперы было справай нялёгкай. Трэбала шмат аб’езьдзіць дый мець знаёмства з прадаўцамі. Пры друкаваньні стаялі пры рататары абодва, але Сіткоўскі быў галоўным майстрам, а я дапаможнай сілай. Пасьля надрукаваньня матэрыялу заставалася яшчэ шмат работы: брашураваць, правяраць тэкст надрукаванага й збрашураванага матэрыялу, сшываць ручным спосабам, нажом абразаць, наклейваць вокладкі. Апошняя работа амаль уся ляжала на мне. Вельмі шмат я затраціў і часу, і энергіі на напісаньне й апрацоўку кніжак, але безь Сіткоўскага гэтая вялікая й карысная для беларускага грамадзтва работа не была б выканана. Шмат мы мелі матэрыяльнага ўбытку з боку Каўша. Яны з Ільляшэвічам таксама займаліся выдавецтвам, выдавалі часопіс “Шляхам жыцьця”521, перадрукоўвалі п’ескі й зборнічкі вершаў, чарнасоцен- чытанка = Nasa kraina, litaraturnaja cytanka. Vatenstet: vyd. supalki “Zaranka”, 1948.142 c. 518 Маецца наўвазе выданьне: H[ladk]i, J[azep]. Rycar Dabravid: Kazka pavodle narodnaj tematyki. Watenstedt: vydaviectva “Zaranka”, 1949. 25 s. 519 Маецца на ўвазе выданьне: H[ladk]i, J[azep], Kazki № 2. Watenstedt: vydaviectva “Zaranka”, 1949.17 s. 520 Маецца на ўвазе выданьне: H[ladk]i, J[azep]. Kazki № 3. Watenstedt: vydaviectva “Zaranka”, 1949. 23 s. 521 “Шляхам жыцьця” — часопіс Беларускага дапамаговага камітэту ў Ватэнштэце, які выходзіўу 1946—1948 гг. РэдактарыЯ. Сурвіла, Хв. Ільляшэвіч, М. Шыла. ныя пасквілі супроць “крывічоў”522 ды інш. У нас заўсёды быў вялікі запас паперы, і Коўш да нас прыходзіў у пазыкі, а калі мы не хацелі пазычаць, ён пагражаў, што некалі прыпомніць гэта нам. Я трымаўся ўпарта, каб не пазычаць, а Сіткоўскі намаўляў мяне, каб пазычыць, бо сапраўды Коўш нам пашкодзіць, казаў ён, і я згаджаўся. Мы зноў пазычалі, а яны зноў не аддавалі. Аднаго разу мы ў Валодзі Сенькі523 закупілі блізка два цэнтнэры паперы за 500 марак і нанялі машыну прывезьці са станцыі. Коўш, Ільляшэвіч і Шыла524 сталі дамагацца, каб мы ім палову адступілі. Папера выявілася ня першага гатунку, дык мы ім адступілі. Гэтая папера была ў велізарных аркушах, дык Шыла ўзяў дзясятак скаўтаў, яны паперу расклалі на клумкі й павезьлі ў Вольфэнбютэль у друкарню, каб парэзаць на малыя аркушы. Калі яны прывезьлі гэтую паперу, дык Сіткоўскі ад іх прынёс найбольш 7—10 кіляў. Я пайшоў да Шылы пытацца, як там было, колькі можа быць поглуму пры рэзаньні паперы. Шыла кажа, што пры рэзаньні паперы можа быць поглуму найболей іо %. Тады я пытаю, дзе ж столькі паперы дзелася? Ён на гэта маё пытаньне толькі паціснуў плячыма, і я паціснуў плячыма. Трэба думаць, гэтую паперу або ў друкарні немцы пакралі (але я гэтага не магу дапусьціць), або скаўты за дарогу, або Коўш з Шылам забралі. Празь месяц пасьля гэтага, на Каляды, Шыла захварэў, пасьля хваробы паехаў у Г осьляр на адпачынак, а там зноў захварэў і нарэшце вясной памёр525 у БраўншвайГу ў шпіталі. Вясной Ільляшэвіч друкаваў 522 “Крывічы” — мянушка прыхільнікаў Рады БНР пасьля Другой сусьветнай вайны, выкліканая ідэяй замены саманазвы “беларусы” на “крывічы” некаторымі зь іх у другой палове 1940-х гг. 523 Уладзімер Сенька (1918—1997), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі ў Стоўпцах і Віленскім унівэрсытэце. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Скончыў школу афіцэраў рэзэрву ў Замброве й быў прыпісаны да баранавіцкага палка пяхоты. У 1939—1941 гг. працаваў настаўнікам. Быў начальнікам паліцыі ў Стоўпцах. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Працаваў з прафэсарам фон Мэндэ ў Службе досьледаў Усходняй Эўропы. Быў настаўнікам у беларускай гімназіі лягеру DP у Ватэнштэце, а пасьля яе дырэктарам і кіраўніком лягеру да канца яго існаваньня. Рэдагаваў пэрыёдык “Жыве Беларусь!”, а пасьля выдаваў “Інфармацыйныя сшыткі” ў нямецкай мове аб палітычным і эканамічным жыцьці ў БССР. Служыў у бундэсвэры.