524 Мікола Шыла (1888—1948), грамадзкі дзеяч, журналіст. Дэлегат Першага й Другога Ўсебеларускіх кангрэсаў. У1917—1920 гг. быў старшынём Партыі беларускіх эсэраў. У 1920—1930-я гг. браў удзел у заходнебеларускім нацыянальным руху. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Падтрымліваў БЦР і Р. Астроўскага. 525 Мікола Шыла памёр 6 красавіка 1948 г. брашуру “А што далей?”526 і прыбег да нас пазычаць паперы. Я ўжо не спрачаўся, дык Сіткоўскі аддаў яму й рэшту. Кніжкі мы рассылалі гэткім чынам: школа ці асоба прысылалі нам запатрабаваньне, мы ім высылалі замоўленую колькасьць кніжак і рахунак, а пасьля атрымлівалі пераказам па пошце патрэбную колькасьць грошай. Усе беларусы сумленна з намі разьлічваліся, а толькі дырэктар беларускай гімназіі зь Міхэльсдорфу527 айцец Лапіцкі528 8о марак скруціў. Колькі разоў мы яму ні пісалі, дык нічога не адказаў. Мы пісалі й да пасланца, што ў нас кнігі атрымоўваў, дык ён адказаў, што можа толькі сваімі грашыма заплаціць, бо здаў кніжкі дырэкцыі школы. Часамі беларусы, трапіўшы масай у нейкі табар, дамагаліся для сваіх дзяцей беларускай школы. Расейцы ці беларускія рэнэгаты абяцалі ім даць беларускую школу й выпісвалі ад нас беларускія кнігі, але нам грошай за гэтыя кнігі не прысылалі. Гэтым вучням сьпярша побач з расейскай мовай давалі чытаць і па-беларуску, а калі дзеці навучаліся чытаць па-расейску, тады забаранялі чытаць па-беларуску. Аднаго разу Шыла атрымаў 17 марак нашых грошай за кнігу “Малюнкі мінулага” й занёс іх у касу “каўшоўскага” камітэту (ён быў там скарбнікам). Мы не маглі ад іх спагнаць гэтых грошай ні пры жыцьці Шылы, ні па сьмерці, хоць і Коўш, і Шыла ведалі, што яны нікому не пасылалі кніжак “Малюнкі мінулага”. Далей адзін паштовы пераказ на 17,50 марак ад інжынэра Ханяўкі529 атрымаў Коўш і не прызнаўся, аж тады справа выкрылася, калі Ханяўка ўзьняў пошукі па пошце. 526 Маецца на ўвазе выданьне: Шыла, Мікола. А што далей? (Кароткі нарыс узаемаадносінаў сярод беларускай эміграцыі). Браўншвайг, 1948. 20 с. 527 Міхельсдорф (ням. Michelsdorf) — вёска каля г. Кам, зямля Баварыя. Знаходзілася каля вайсковага лётнішча з баракамі, у якія перасялілі беларусаў з Рэгенсбургу ў 1946 г. Разам зь імі былі перавезеныя дзіцячы садок, пачатковая школа, гімназія. Гэта быў адзін з найбуйнейшых беларускіх лягераў у Нямеччыне. Дзейнічаў да 1949 г. 528 Мікалай Лапіцкі (1907—1976), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар, пэдагог. Працаваўу прыходахуАшмянах, Стэфанпалі Дзісенскага павету. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Менску, быў актыўным прыхільнікам БАПЦ. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Настаяцель царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу — першай беларускай царквы на Захадзе. Выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1950 г. выехаў у ЗША. 529 Часлаў Ханяўка (1909—1988), грамадзкі дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Камітэце беларускай самапомачы ў Бэрліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленьнем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У паваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-я гг. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Паўстаньне супроць Каўша й мой удзел у ім Калі беларуская нацыянальная інтэлігенцыя ў сувязі з канфліктам з Каўшом пакінула табар ABC, дык я й Сіткоўскі засталіся, бо трэбала закончыць і выдаць пачатыя кнігі ды прасачыць, як яны будуць прыстасоўвацца на практыцы ў школе зь дзецьмі. Вясной наступнага году супроць Каўша выбухнула паўстаньне, якое пачалі былыя каўшоўскія падхалімы, але да яго далучыліся й паважныя ды сумленныя людзі: Пілецкі, Брушкевіч, Б. Лісічонак, Шэнец, Васанскі ды іпмат іншых. Зьвярнуліся па дапамогу й да нас зь Сіткоўскім — каб і мы прынялі ўдзел. Мы згадзіліся, хоць былі перасілены школьнай работай, а найболей выдавецкай, але голас нацыянальнага сумленьня прымусіў мяне згадзіцца на гэтыя прапановы, хоць мне гэтая работа й не падабалася. Масавыя паўстанцкія нарады адбываліся на полі ў пустых вагонах. Я бачыў, што на гэтых нарадах наўкола нас круцілася шмат каўшоўскіх платных шпеГаў, як Швэфель і Пунтус. Сіткоўскаму сталі пагражаць ягоныя былыя сябры-юнакі, якія цяпер былі на службе ў Каўша. Таму ён ад нашай кампаніі адстаў, хоць казаў, што адстаў ні з-за страху пагрозаў, але тлумачыў свой выхад тым, што нам, настаўнікам-інтэлігентам, не падыходзіць гэтая работа. I я адчуваў гэта, але супроць свае волі мусіў трымацца, бо ўважаў, што быў бы здраднікам для тых сумленных людзей, якія пачыналі гэтае паўстаньне. Я ўжо тады заўважаў прарасейскую чарнасоценную палітыку Каўша. Гэтае паўстаньне было супроць ня толькі ягонай прарасейскай палітыкі, але супроць ягонай брутальнасьці, тэрору, нялюдзкіх і'валтаў. Я ўважаў, што, калі пакінуць аднаго Якуба530, дык ён гэтую маласьвядомую масу гатоў завесьці ў далейшае зарубежжа, чымся быў гатовы Коўш531. Калі ўжо зусім стала відавочным, што на- 530 Маецца на ўвазе Кастусь Якуб (Якубаў)-Птах (1916—2005), пісьменьнік, выдавец. Вучыўся ў Горы-Горацкай акадэміі. У 1935 г. быў арыштаваны і прысуджаны да двух гадоў зьняволеньня, якое адбываў у Вяземлагу. У 1937 г. асуджаны зноў яшчэ на тры гады. У 1940 г. вызвалены зь Севжэлдорлагу і вярнуўся на радзіму ў вёску Нізы каля Лёзна. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне. Удзельнік Камітэту праваслаўных хрысьціян-беларусаў, выдавец часопісаў “Праваслаўны беларус”, “Белая Русь”, ‘Толас беларуса”, пазьней — “Літаратурна-мастацкі зборнік”, “Детство во Хрнсте”, “Русская быль”, “Хрнстнанская православная семья”, “Православный Мнсснонер”, “Жнтейская Мудрость”, “Православные картіінкн” і інш. На пачатку 1950-х гг. выехаў у ЗША, жыў у Трэнтане. Заснаваў выдавецтва “Родны край”, дзе выдаваў свае пэрыёдыкі. 531 Цікавая характарыстыка С. Каўша зь недатаванага ліста К. Якуба да Ю. Віцьбіча: «Другі лягер — Коўш, Ільляшэвіч і Шыла. Пра Ільляшэвіча ня ведаю й казаць ня буду. Шыла — вельмідобры п’яніца, а таму ўжо незаслугоўвае ўвагі. Коўш —разумны й прытрымліваецца даволі правільнай палітыкі, ша справа прайграна, дык Якубаў прапанаваў шукаць апекі ў япіскапа Апанаса532. Я на гэта адказаў: — Коўш хоць і зарубежнік, але прынамсі маскуецца беларусам. Мы ў гэтым табарыможам вольна карыстацца роднай мовай, а калі хто паслухае Якуба й пойдзе пад апеку япіскапа Апанаса, дык будзе цярпець падвойную няволю — і матэрыяльную, і нацыянальную. У сакавіку 1949 года мяне звольнілі з працы, і я жыў без заняткаў, а толькі тры разы на тыдзень па дзьве гадзіны займаўся ў школе дарослых — вучыў чытаць і пісаць старых жанчын. 4 траўня выклікаюць мяне й старога Жызьнеўскага533 ў канцылярыю табару, аж там сядзяць два джэнтльмэны ў цывільнай вопратцы й начальнік 5 ДПКСу капітан Прале. Там быў яшчэ іхны шофэр, судэцкі немец, які да мяне зьвярнуўся на ломанай польскай мове: — Я па-польску мовіць не магу, але ўсёразумею. Тое, што я буду ў вас пытаць, вы мне адкажыце, але аб чым я буду ў вас пытаць, дык таго вы не павінны казаць. — Чы Панкоўс камуніста? — пытае ён. — Які Панькоў, Мікола534? — перапытваю. але вялікі жулік і падлец. Сумленнасьці ні на грош. Усе яный тыя й другія канчаткова абанкроціліся на эміграцыі. Яны паказалі сапраўдны свой твар: нягоднікаў, казнакрадаў і народных ліхадзеяў і абкрадальнікаў. Уякі б (не барані толькі) рог яны загналі б людзей, каб ім сапраўды давялося “восседать” на міністэрскім крэсьле”» (гл.: Юрэвіч, Л. Дзьве душы маргінальнага беларуса // Запісы БІНіМ. № 31. Нью-Ёрк — Менск, 2008. С. 321-342). 532 Апанас (сьвецк. Антон Мартас, 1904—1984), рэлігійны дзеяч, архіяпіскап. У 1942 г. у Менску высьвечаны на япіскапа Віцебскага й Полацкага. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Разам зь іншымі беларускімі ярархамі ў 1946 г. перайшоў у юрысдыкцыю Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. Адміністратар Паўночнанямецкага вікарыяту Нямецкай япархіі РПЦЗ. Выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету па-беларуску. У1950—1955 гг. вікарны япіскап у Аўстраліі. Потым пераехаўуАргентыну. Япіскап (пазьней архіяпіскап) Буэнас-Айрэскі й Аргентынска-Парагвайскі. У1966 г. выдаў кнігу “Белорусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн” (прадмова па-беларуску). 533 Маецца на ўвазе Стэфан Жызьнеўскі (1893—1962), які ад 1950-х гг. жыў у Чыкага (ЗША). 534 Мікола Панькоў (1911—1995), грамадзкі дзеяч, бібліёграф, публіцыст. Паходзіў зь Люцыну (сёньня Латвія). Вучыўся ў Дзьвінскай беларускай гімназіі. У міжваенны час сябра партыі эсэраў. У1926 г. арыштаваны латвійскімі ўладамі й асуджаны да пяці гадоў турмы. Па вызваленьні супрацоўнічаў зь беларускімі пэрыёдыкамі ў Заходняй Беларусі й Латвіі. У часе нямецкай акупацыі працаваў на чыгунцы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У лягеры — A nie, ten wasz pan!535 Я нічога не разумею й гляджу як казёл. Я знаў Міколу Панькова, які ў наш табар прыяжджае з латыскага табару, і ведаў, што латышы ягонае імя ў дакумэнтах пішуць Pankous (Панкоўс). Гэты шофэр вымае з кішэні нейкую паперачку, кладзе яе на стале й закрывае яе рукой, а два пальцы рассунуў, між якіх напісана лацініцай Kotts, і нават гачак над s пастаўлены, а ён не зьвярнуў увагі на гачак і чытаў Коўс. Я тады адказваю: — Tegoja піе wiem, czy on komunista, czy nie536. I Жызьнеўскі дадае: — A xmo ж яго ведае. Мы нічога ня ведаем. — А Гадковіч537 ціХахолка533 ці камуністыя? — пытае ён. — Я гэтага таксама ня ведаю, — адказваю. — A czy dobry ten pan Kous?539 — зноў пытае ён. — Як каму, — адказваю я. Тое самае паўтарыў і Жызьнеўскі. — А для бальшыні людзей нядобры, — дадаю я. — А чым ён нядобры? — пытае ён. — U nas trzy lata tabor, a nie bylo nie jedynych demokratycznych wyborow komendanta. On straszy ludzi, a nawet i bije54°, — кажу я. DP y Ольдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу, зьбіраў і апісваў беларускія выданьні. У1951 г. пераехаў у ЗША. 535 A nie, ten wasz pan! (польск.) — A не, гэты ваш пан! 536 Tegoja nie wiem, czy on komunista, czy nie (польск.) — Я ня ведаю, камуністы ён ці не. 537 Маецца на ўвазе Алесь Гатковіч (1925—2007), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны вучыўся ў гандлёва-адміністрацыйнай школе ў Маладэчне. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У беларускім лягеры DP у Ватэнштэце браў удзел у арганізацыі літаратурна-мастацкіх вечарын. Пры канцы 1940-х гг. як перамешчаная асоба прыехаў у Вялікабрытанію. Жыў у Лідсе.