Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
— Чаму ж вы, дзеці, учора ў царкву не прыйшлі?
— Бацюшка сказаў, што можна й не прыходзіць, — адказала старэйшая дзяўчынка.
3 царквой ужо скончылі. Каўшу хадзіла не аб царкву, але аб тое, каб мяне звольніць з працы настаўніка. Яны спадзяваліся, што, як я каталік, дык наглуха адкажуся ад наведваньня царквы, дык яны будуць дамагацца, каб даць прычыну ды мяне звольніць, але гэтая махінацыя не ўдалася.
Прайшло першага паўгоду школьнай працы, мы праверылі сваю працу й зрабілі адпаведныя выпісы аб пасьпяховасьці вучняў. Я неўзабаве пасьля гэтага атрымліваю паперку ад настаўніка гімназіі Васілеўскага: “Даць весткі аб выкананьні праграмы за першае паўгодзьдзе ў вашай школе”. Подпіс: “Інспэктар народных школаў Васілеўскі”. На гэту правакацыю я абышоўся маўчаньнем. Празь нейкі час прыходзіць да мяне ў школу Васілеўскі й напамінае мне аб сваёй пісульцы. Я яму адказаў:
— Трэба перш даць праграму, а тады пытацца, якяна выканана. А калі я пачаў навучальны год бяз вашай праграмы, дык і кончу. Калі я арганізаваў школу й чатыры гады вёў безь ніякага інспэктара, дык я й гэты год закончу бяз вас. Што гэта за правакацыя, каб на адну школу ды адмысловага інспэктара трымаць? Чаму вы дамагаецеся быць нада мной начальнікам?
Я папрасіў Васілеўскага паказаць дакумэнты аб тым, што ён зьяўляецца маім інспэктарам. Вядома, што ён гэткіх дакумэнтаў не прад’явіў, бо ня меў. Нарэшце я сказаў, што калі яму цікава, якія адзнакі маюць вучні маёй школы за першага паўгоду 1948/49 навучальнага году, дык я магу даць, але толькі як грамадзяніну Васілеўскаму, а не як інспэктару. Калі б я даў Васілеўскаму гэткія зьвесткі, дык гэта сьведчыла б, што я яго прызнаў інспэктарам, і тады б ён мог мяне кожнай мінуты
звольніць з працы. Для гэтай справы Коўш з Васілеўскім і вынайшлі гэткую правакацыю. Гаворачы аб’ектыўна, дыквідавочна было й ворагу майму, што я палажыў шмат працы на арганізацыю ватэнштэцкай беларускай народнай школы, а гэдаксама на ўкладаньне й надрукаваньне школьных падручнікаў, якімі карысталіся ўсе беларускія школы на эміграцыі. А якую ад гэтага мелі вялікую палёгку настаўнікі й вучні! Праўда, апошнія гады табарнага жыцьця выйшаў “Лемантар”486 Апалёніі Раткевіч487 і некалькі сшыткаў чытанкі488 М[іхася] М[іцкевіча]489, але гэтыя матэрыялы былі як бы дадаткам-дапаўненьнем да маіх падручнікаў490.
486 Маецца на ўвазе выданьне: Радкевіч, А[палёнія]. Беларускі лемантар. [Рэгенсбург], 1946. 88 с.
487 Апалёнія Раткевіч (у шлюбе Савёнак, 1901—1982), пэдагог, пісьменьніца, жонка Лявона Савёнка. Да вайны працавала настаўніцай. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Была выкладчыцай у беларускай гімназіі ў Остэргофэне. Аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х гг. жыла ў ЗША, у Нью-Джэрзі.
488 Маюцца на ўвазе выданьні: М[іцкеві]ч, М[іхась]. Чытанка для II клясы. Сшытак першы. Міхельсдорф, 1946. 42 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Чытанка для II клясы. Сшытак другі. Міхельсдорф: выданьне аўтара, 1946. 45 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Роднае слова: Школьная чытанка для II клясы. Разьдзел I. Каля дому. Міхельсдорф: “Крыніца”, 1947.44 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Роднае слова: Школьная чытанка для II клясы. Разьдзел II. Міхельсдорф: “Крыніца”, 1947.52 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Роднае слова: Школьная чытанка для II клясы. Разьдзел III. Зіма. [Міхельсдорф]: “Крыніца”, 1947. 70 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Роднае слова: Школьная чытанка для II клясы. Разьдзел IV. Вясна. [Міхельсдорф]: “Крыніца”, 1947. 54 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Чытанка для дзяцей I году навукі. [Міхельсдорф]: “Крыніца”, 1947. 48 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Чытанка для III клясы пачатковае школы. Сшытак I. [Міхельсдорф]: “Крыніца”, 1947. 44 с.; М[іцкеві]ч, М[іхась]. Чытанка для III клясы пачатковае школы. Сшытак II. [Міхельсдорф]: “Крыніца”, 1947. 55 с.
489 Міхась Міцкевіч (1897—1991), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, пэдагог, наймалодшы брат Якуба Коласа. Ад верасьня 1939 г. быў настаўнікам, потым дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з арганізатараў беларускага лягеру DP у Рэгенсбургу. Адзін з заснавальнікаў Беларускага нацыянальнага камітэту ў Нямеччыне, а таксама Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, дзе працаваў настаўнікам. Аўтар чатырох чытанак для дзяцей. У1950 г. выехаў у ЗША.
490 Маюцца на ўвазе падручнікі: Г[ладкі, Язэп]. Беларускі лемантар. Ватэнштэт: выданьне суполкі “Заранка”, 1946. 53 с.; Гладкі, Язэп. Геаграфія. Частка першая. Падручнік для III клясы пачатковай школы. Ватэнштэт: выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, 1946. 31 с.; Родны Край. Кніжка першая. Чытанка [УкладальнікЯзэп Гладкі]. Ватэнштэт: выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, 1946. 36 с.; Геаграфія. Падручнік для
Блізка праз два тыдні пасьля маёй гутаркі з Васілеўскім Коўш піша мне звальненьне з працы настаўніка “за субардынацыю”. Гэта амаль і ня дзіва, што Коўш пайшоў на такую авантуру, бо, згодна некаторых чутак, ён мог пайсьці й на гэткія авантуры, дзе нявінныя людзі з жыцьцём расставаліся. Але мяне дзівіць Васілеўскі — настаўнік-інстытутчык. Хоць ён практычнай пэдагагічнай працай мала займаўся, але ж мог улічваць, колькі мне працы й нават пакуты каштавала ўся гэтая работа. Чаму ж ён, жывучы ў лепшых матэрыяльных і жыцьцёвых умовах, ня выдаў ніводнага падручніка? Але ўрэшце пайшоў на гэткую агідную авантуру — зьняць мяне з працы й гэтым прыдбаць у Каўшову касу нейкіх 200 марак, каб таму зь сябрамі было за што лішнюю кварту віскі выпіць. А Васілеўскі, бадай, і ня ўлічваў, што мне была патрэбная праца ў школе найболей для таго, каб сачыць, ці добра прыстасаваныя мае падручнікі да школы, каб зрабіць патрэбныя заўвагі й папраўкі.
Мне адвольна ўсплывае [у памяці] адзін прыклад, як выказаўся князь Крапоткін491 да жандарскага палкоўніка й пракурора, калі яны прыйшлі на вышук і выкінулі хворае дзіця з ложка, каб там агледзець: “На гэтага барбоса (жандарскага палкоўніка) няма чаго й наракаць, бо ён сумленьне страціў, калі ішоў на гэту службу, а ты ж, мерзавец (на пракурора), унівэрсытэцкую адукацыю маеш! Куды ты лезеш?!”. Гэтае параўнаньне можна прыставіць і да Каўша, і да Васілеўскага ў гэтым разе. Калі Каўшу аб тое не хадзіла, што настаўніка клясы звольніць перад канцом навучальнага году, ды яшчэ IV выпускной клясы, дык жа для гэтых вучняў увесь навучальны год змарнуецца, бо ж новы настаўнік ня зможа ведаць, штб было пройдзена, а штб не (праўда, на гэтую клясу ставілі па чарзе розных настаўнікаў, а найболей практыкантаў). А Васілеўскі-“інспэктар” мусіў бы гэта ўлічваць, каб яго цікавіла школа, а не Каўшова выпіўка.
Да майго звальненьня маю кнігу “Малюнкі мінулага”492 чыталі ў беларускіх школах два гады, але ніхто не адклікнуўся аб ёй, што там
III клясы Беларускай Народнай Школы. Ватэнштэт: выданьне беларускай выдавецкай суполкі “Заранка”, 1947. 54 с.; Г[ладк]і, Я[зэп]. Наша краіна, літаратурная чытанка = Nasa kraina, litaraturnaja cytanka. Vatenstet: vyd. supalki “Zaranka”, 1948. 142 c.; H[Iadk]i, J[azep], Pomniki starazytnasci = Помнікі старажытнасьці. Cytannie dla ІІІ-kl. Narodnaj Skoly. Vatenstet: vyd. supalki “Zaranka”, 1948. 69 c. i некаторыя іншыя выданьні, што згадваліся вышэй.
491 Маецца на ўвазе князь Пётар Крапоткін (1842—1921), расейскі рэвалюцыянэр-анархіст, навуковец-географ і геамарфоляг.
492 Маецца на ўвазе выданьне: Г[ладк]і, [Язэп]. Малюнкі мінулага: Частка II. Для IV клясы Народнай Школы і моладзі. Ватэніптэт: выданьне беларускай выдавецкай суполкі “Заранка”, 1947.176 с.
няпраўда напісана. Баранцэвіч493 на гэтую кнігу напісаў рэцэнзію на 15 рататарных старонках, але не адважыўся напісаць, што “там няпраўда напісана”. Апасьля майго звальненьня на маё месца на некалькі дзён быў пастаўлены Пунтус494, які, чытаючы з вучнямі гэтую кніжку, казаў вучням, што ў гэтай кніжцы няпраўда. Цікава, для чаго чытаць кніжку, дзе няпраўда напісана. Цікава, ці патрабаваў настаўнік, каб вучні перадавалі сваімі словамі гэтую “няпраўду”. У якое бязглуздае становішча ставіў дзяцей гэты “настаўнік”! Чаму ж Васілеўскі-“інспэктар” ня меў адвагі давесьці да ведама публікі, што ў тэй кнізе хлусьня, а не гісторыя?
На пачатку лютага Коўш піша мне паперку “звальненьне з працы за субардынацыю”, каб я пакінуў школу. Я набраўся цярплівасьці й выказаўся аб’ектыўна, дзе выявіў яму ўсю ягоную недарэчнасьць, калі ён хоча зьмяніць настаўніка, не дачакаўшы канца навучальнага году. Пасьля гэтага я са два тыдні прахварэў на грыпу. Нарэшце ў пачатку красавіка Коўш узноў прыходзіць мне напамінаць аб звальненьні. Наконт гэтага пытаньня я надумаў два выйсьці: шукаць права ў нямецкіх школьных установах або пры падтрымцы насельніцтва не пакідаць працы ў школе датуль, пакуль Коўш з паліцыяй ня прыйдзе мяне выкідаць. Першы шлях для мяне быў цяжкі, бо я ня ведаў ні ангельскай, ні нямецкай мовы. Друті шлях для мяне быў узноў вельмі цяжкі, бо я глядзеў на школу як на месца сьвятое — дом навукі, дом культуры! — і ня мог дапускаць скандалу ў самуго школу. Другі шлях быў для мяне больш безнадзейным, але я мусіў пайсьці па ім. Пры гэтым мне было вельмі крыўдна за нашу інтэлігенцыю, што мяне пакінулі аднаго “на полі бітвы”, а самі толькі клапаціліся аб сваіх пасадах ды аб сваім спакойным жыцьці. 3 гэтай крыўды ў мяне пачалі апускацца рукі ў гэтым змаганьні.
Я папрасіў баптысцкага прапаведніка Сохара495 за дольмэчэра зьезьдзіць у Лебэнштэт [Lebenstedt] — у школьную ўправу. На аўтобусным прыпынку спатыкаем паляка Мітыса, кіраўніка кадраў нашага табару, які гэдаксама едзеў Лебэнштэт. Гэты Сохар і просіць Мітыса, каб ён мне дапамог перагаварыць у школьнай управе ў Лебэнштэце, той ахвотна згадзіўся. Праўда, я яму не давяраў, але ня верыў у вагідную подласьць гэтага чалавека. Я спадзяваўся, што, паколькі ён стаіць на табарнай
493 Магчыма, маеццанаўвазе Іван Баранцэвіч, эмігрант-фэдэраліст, пазьней часты аўтар газэты “Новое Русское Слово” й апанэнт Юркі Віцьбіча.
494 Відаць, маецца наўвазе Васіль Пунтус, які пазьней жыўу Чыкага (ЗША).
495 Магчыма, маецца наўвазе Гарасім Сахар (1916—1993), баптысцкі прапаведнік. У1945 г. скончыў Horn Seminary ў нямецкім Гамбургу і на працягу чатырох гадоў пасьля Друтой сусьветнай вайны прапаведваў у лягеры для перамешчаных асобаў па-беларуску, па-польску, па-расейску і па-нямецку. У1950 г. з дапамогаю Сусьветнага саюзу баптыстаў (World Baptist Alliance) яго сям’я здолела іміграваць у Нью-Ёрк. Пазьней жыў у Флярыдзе.