Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
538 Юрка Хахолка (1926—1996), грамадзкі дзеяч. Бацьку і брата расстралялі немцы. Быў у “батальёне Радзюка”, потым у савецкіх партызанаў, адкуль уцёк. У паваеннай Нямеччыне апынуўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, дзе актыўна займаўся спортам. У 1948 г. прыбыў на працу ў Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лідсе, дзе арганізаваў беларускую валейбольную каманду “Нёман”, якая пасыіяхова выступала да 1955 г.
539 A czy dobry ten pan Kous? (польск.) — A ці добры гэты пан Коўш?
540 U nas trzy lata tabor, a nie bylo nie jedynych demokratycznych wyborow komendanta. On straszy ludzi, a nawet i bije (польск.) — У нас лягер існуе тры гады, а не было ніводных дэмакратычных выбараў камэнданта. Ён запалохвае людзей, а нават і б’е.
— A jak on bije?541 — ён пытае.
— Nawet bywaly i takie wypadki, ze narzuca koc na glowq swej ofiary a bije kijami542, — дадаю я.
— A kto bil, on sam?543.
— Mowili, ze Hadkowicz przerabial te egzekucje544, — дадаў я.
Мы выйшлі вон, і ён выйшаў за намі, на вуліцы яшчэ раз папярэдзіў, каб мы нікому не казалі, аб чым ён пытаўся ў нас. Джэнтльмэны й капітан Прале паехалі.
Зразумела, што нехта пісаў гэткі данос. Але хто б гэта ні быў, гэта зрабіў правакатар, бо я ня толькі не даручаў нікому гэткай работы ад свайго імя пісаць, а нават ні з кім ня вёў гутаркі на гэтую тэму, што Коўш ці Гадковіч камуністыя. Я ўпэўнены гэдаксама, што й Стэфан Жызьнеўскі, спакойны малапісьменны чалавек, ніколі ня стаў бы гэтымі справамі займацца. Нейкі правакатар або дурны, але ведаў, што я й Жызьнеўскі ў варожых дачыненьнях з Каўшом, дык пойдзем на гэткуто правакацыю. А Коўш вельмі ўзрадаваўся правакацыі ды ўважаў, што прыйшла нагода пазьдзекавацца з нас — сваіх ахвяр. Ён спадзяваўся, што гэтым правакатарскім паклёпам на яго падымецца ягоны аўтарытэт ня толькі ў сваім табары, але й на ўсё эміграцыйнае насельніцтва. I сапраўды, гэты паклёп на Каўша, што ён камуністы, зрабіў вялікую паслугу Каўшу, бо абяляў яго перад грамадзкасьцю за ўсе ягоныя папярэднія злачынствы й дазволіў яму рабіць наступныя злачынствы. Хто б ні быў той правакатар, што майстраваў допіс на Каўша ў эМ-Пі545, ці з “крывіцкага”, ці з “зарубежніцкага” асяродзьдзя, але ён меў зусім убогі розум, калі, напісаўшы гэткую беспадстаўную хлусьню супроць Каўша, спадзяваўся, што Гладкі будзе гэткім безразважным ідыётам і, ня маючы ніякіх падставаў, пасьведчыць фальшыва гэтую хлусьню? Калі б Коўш сапраўды быў камуністы, і я на гэта меў пэўныя доказы ці дакумэнты, дык не пісаў бы ніякіх даносаў. I гэта я ўдаводню прыкладамі.
Пры нямецкай уладзе камуністка Малянкова нахабна, супроць маёй волі ўлезла на настаўніцу ў тую школу, дзе я быў кіраўніком. Яна шкодзіла й мне асабіста (наводзіла партызанаў на мяне), і беларускай
541 A jak on bije? (польск.) — A як ён б’е?
542 Nawet bywaly і takie wypadki, ze narzuca koc na glow? swej ofiary a bije kijami (польск.) — Бывалі нават i такія выпадкі, што накідае коўдру на галаву сваёй ахвяры ды б’е кіямі.
543 A kto bil, on sam? (польск.) — A хто біў, ён сам?
544 Mowili, ze Hadkowicz przerabial te egzekucje (польск.) — Казалі, што Гадковіч выконваў гэтыя экзэкуцыі.
545 MP—Military Police (анг.) — вайсковая паліцыя.
нацыянальнай справе. Я як кіраўнік школы мусіў пісаць характарыстыку аб яе палітычным і маральным стане, але я яе ня выдаў, хоць і моцна ненавідзеў, бо немцы яе павесілі б. Я з-за яе мусіў пакінуць сваю вёску й хату ды пайсьці ў сьвет.
Адам Рудакоўскі са Случчыны, сын кулака, камсамолец, — колькі ён на мяне даносаў — і тайных, і яўных — рабіў у часы калектывізацыі! Я ведаў, што яго бацькі раскулачаны, але маўчаў. А што я меў дапамагаць партыі ачышчаць ейныя рады ад кулакоў? Між іншага, я чуў ад прыхільнікаў Каўша й ад варожа настроеных да яго, што ў часе, калі ён быў раённым камэндантам546, дык спрычыніўся да сьмерці нявінных людзей, але я ня ведаю, ці гэта праўда. Ды гэта й ня тычыцца да тэй крыўды, якую ён зрабіў мне ды іншым жыхарам табару. А калі ў мяне пыталіся, ці добрым быў Коўш для людзей табару, дык я ўважаў сваім абавязкам сказаць, як ён ставіўся да некаторых людзей, бо гэта прараблялася на маіх вачах.
Пасьля гэтага наведваньня эМ-Пі нашага табару Коўш і ягоныя прыхільнікі не маглі сябе ўстрымаць ад радасьці. Калі Коўш хацеў шпарка пусьціць нейкую сэнсацыю ў натоўп, дык ён скажа пад сакрэтам на вуха й папярэдзіць, каб той нікому не казаў гэтай навіны, дык яна ў момант увесь табар абляціць.
Гімназія
Спачатку заснаваньня табару стары бухгальтар Адвард Будзька меркаваў адчыніць рахунковыя курсы для старэйшай моладзі, але каб прыдаць гэтым курсам болей аўтарытэту, хацеў іх назваць гімназіяй. Прайшло некалькі часу пасьля гэтага, і калі прыехаў Пануцэвіч, дык у кастрычніку месяцы распачалі вучэньне ў гэтай павышанай школе. Рахункаводзтва тут не выкладалася, а толькі агульнаадукацыйныя прадметы. Спачатку гэтая школа была малалюднай і слабенькай, але хутка стала разрастацца. Хоць настаўнікаў-фахоўцаў не было, але былі людзі з вышэйшай адукацыяй, якія ахвотна браліся за працу, дык шпарка школа ўзрасла й колькасна, і якасна. Пасьля двух гадоў працы яе ахапіў крызіс з прычыны зьмены адначасова ўсіх настаўнікаў. Але з новых настаўнікаў некаторыя выявіліся някепскімі, як Шнэк, Міровіч, Васілеўскі, дык школа праіснавала яшчэ два гады, хоць іншыя настаўнікі былі й слабымі.
Скаўты
Дырэктар гімназіі Пануцэвіч у лістападзе месяцы стаў зарганізоўваць групу скаўтаў. Перш-наперш ён сабраў хлопцаў з народнай
546 Відаць, маецца на ўвазе пэрыяд, калі Сьвятаслаў Коўш быў начальнікам Клецкага павету ў часе нямецкай акупацыі.
школы ды ўтварыў групу “ваўчанятаў”. Мы думалі, як іх назваць, і назвалі “Крывіцкія скаўты”. Ці гэта была ўдалая назва, ці не, але ніхто не папраўляў і ніякіх заяваў на гэтую назву не рабіў. Празь нейкі час ён зарганізаваў групу й старэйшай моладзі — хлапцоў і дзяўчат. Да 25 Сакавіка існавалі ўжо два сьцягі — хлапцоўскі й дзявочы, якія перад сьвятам склалі прысягу.
Сьвятар Сурвіла недалюбліваў скаўтаў і называў іх камсамольцамі. Некаторыя з старэйшых скаўтаў, што служылі ў паліцыі й хадзілі ў гімназію ці працавалі ў бюро, зарганізоўваючы скаўцкія забавы, п’янствавалі й нават ухітраліся за кошт скаўцкіх сум рабіць выпіўку. Частка старэйшай моладзі перастала наведваць гімназію й выйшла з скаўтаў, сталі п’янстваваць і разбэсьціліся. Гэта ўсё рабілася зь ведама сьцяжнога начальніка паліцыі Занковіча. Як выявілася пазьней, ён спрыяў раскладу гэтай старэйшай моладзі і, каб замаскаваць гэтую авантуру, утварыў з гэтай моладзі “спартовую дружыну”.
Пачатак разладу
Камэндант Коўш імкнуўся правіць табарам незалежна, і яму ў гэтым ніхто не перашкаджаў. Апрача Каўша, у табары былі яшчэ два прэтэндэнты на гегемонію: адзін — гэта беларуская нацыянальная інтэлігенцыя; другі, супрацьлежны першаму, — гэта прарасейскае праваслаўнае сьвятарства, якое спадзявалася ўзьдзейнічаць на цёмныя масы табару й павесьці іх да “едйной п неделймой”. Коўш быў сваім чалавекам як у ваднэй, гэдак і ў другой групе, бо ён яшчэ ня ведаў, каторая з гэтых сілаў болып будзе спрыяць у ягонай кар’еры. Кожная з гэтых групаў хацела авалодаць масамі (значыць, натоўпам) і моладзьдзю. Нацыянальная інтэлігенцыя ўзяла курс на моладзь праз школу й скаўтынг, а на натоўп не зьвярнула ўвагі. Сьвятар Сурвіла перайшоў тут у контранаступ і праз Занковіча вывеў з шэрагу скаўтынгу частку старэйшай моладзі, але гэта зусім не пашкодзіла, бо адсеяўся зусім разбэшчаны элемэнт.
Расейскія сьвятары беларускага паходжаньня беларускай нацыянальнасьці не прызнаюць, а беларускі нацыянальны рух называюць польскай агентурай. Калі расейскі япіскап Нафанаіл547 аб’яжджаў з Курскай іконай расейскія асяродкі, дык сьвятары лягеру ABC, лічачы гэты табар расейскім, заклікалі япіскапа ў табар без папярэджаньня аб гэтым кіраўніцтва табару; беларуская нацыянальная інтэлігенцыя зарэагавала на гэта. Тут Коўш прымушаны быў склікаць зборку інтэлігенцыі й сьвятароў, каб пагадзіць адных з другімі.
547 Маецца на ўвазе Нафанаіл (сьвецк. Васіль Львоў, 1906—1986), япіскап Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой, архіяпіскап Венскі й Аўсгрыйскі.
На Купальле быў прызначаны канцэрт. Коўш на гэты канцэрт запрасіўУНРРАўцаў. Пачатак канцэрту быў прызначаны на 8 гадзіну. На гэты самы дзень пасьля паўдня на з гадзіну меўся прыехаць япіскап. Паколькі Коўш быў сваім чалавекам і ў адных, і ў другіх, дык ён пагадзіў гэтую справу: япіскап прыедзе а 3-ю й празь дзьве гадзіны закончыць, а тады зь 5-й да 8-й будзе часу падрыхтавацца да канцэрту. Тут сьвятары наўмысьля надумалі скруціць канцэрт: япіскап спазьніўся на 3 гадзіны. Прыйшла 8-я гадзіна, прыехалі УНРРАўцы, а людзі з царквы не выходзяць, хоць малебен даўна закончаны. Коўш пасылаў некалькі разоў пасланцоў, але бяз вынікаў. Мінула й 9-я гадзіна, Коўш ня можа ўстаяць на месцы, папрасіў УНРРАўцаў, каб яшчэ пачакалі. Адчынілі клюб і сталі рыхтавацца да пастаноўкі, але частка дзяцей, што мелі ўдзельнічаць на сцэне, яшчэ ў царкве; іх сталі замяняць дзецьмі, якія ні разу не былі на рэпэтыцыі. Распачалі канцэрт. Клюб недалёка царквы, дык выглядае, што быццам дзьве ўзаемна варожыя сілы выйшлі на спаборніцтва: хто застанецца пераможцам — царква ці клюб? Папалам зь бядой канцэрт закончыўся. Закончылася й маленьне ў царкве.
На другі дзень раніцой зноў прыяжджае япіскап ды з працэсіяй усе куткі табару абходзіць. Гэтага ж дня ён складае ліст да начальніка ДПКСу зь сьпісам на 86 асобаў, якіх трэба разьмясьціць па 2—3 асобы па іншых табарах, бо гэта камуністыя. У сьпіс уваходзілі каталікі й нацыянальна сьвядомая інтэлігенцыя. Пад гэтым лістом падпісаліся сьвятары й некалькі жыхароў табару, у тым ліку й былыя камуністыя (Гаршкалеп). Цікава тое, што ліст падпісвалі тыя асобы, каго быў Коўш пакрыўдзіў, але самога Каўша ў сьпіс не занесьлі.
Перш начальнік ДПКСу даў згоду на гэта, але калі разабраўся ў сутнасьці справы, дык спыніў гэтую справу. Узьнікла спрэчка, на якой мове павінны гаварыцца казаньні ў царкве — на беларускай ці на расейскай. Яўнай балыпынёй выказаліся за беларускую, тады сьвятары Сурвіла й Сьмірноў зноў узьнялі новую прапанову, каб прагаласаваць нанава — на беларускай мове ці на польскай. Начальнік ДПКСу адкінуў гэтую прапанову, бо бальшыня перад гэтым выказалася за беларускую. Пасьля гэтага Коўш зрабіў сьпіс тых людзей, якія падпісалі ліст япіскапу Нафанаілу, каб нацыянальную інтэлігенцыю выслаць з табару ABC у табар расейскі. Сьвятары Сурвіла й Сьмірноў намаўлялі праваслаўных людзей, каб усе пакідалі табар ABC, але надта малая колькасьць людзей пакінула табар. Самі сьвятары абадралі царкву, маліцца цэлае лета ў царкву не ішлі, але зь лягеру не выяжджалі. Часамі прыяжджаў служыць украінскі сьвятар з Галендорфу548, часамі расейскі з Госьляру.