567 Young Men’s Christian Association (YMCA) — заснаваная ў 1844 г. у Лёндане хрысьціянская арганізацыя моладзі (юнакоў). 3 часам выйшла за межы аднае краіны й стала міжнароднай арганізацыяй, што аб’ядноўвае болып за 45 мільёнаў сябраў. Mae на мэце выхаваньне здаровых духам, розумам і целам юнакоў. Арганізацыя вельмі актыўна працавала зь перамешчанымі асобамі і ўцекачамі пасьля Другой сусьветнай вайны. 568 Остэргофэн (ням. Osterhofen) — горад у Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Баварыя, на чыгуначнай лініі Рэгенсбург — Пасаў. У1946 г. тут быў створаны беларускі DP-лягер, насельніцтва якога складала больш за 400 чалавек. 569 Міхась Маеўскі, скаўцкі і грамадзкі дзеяч. Жыўу Ватэнштэце. Незадоўга да гэтай скаўцкай канфэрэнцыі Коўш стаў мабілізаваць усе свае сілы, каб атрымаць канчатковую перамогу над беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй; туг ён мабілізаваў царкву, моладзь (скаўтаў і вучняў гімназіі), самагоншчыкаў, уласаўцаў ды іншыя цёмныя сілы. Каб мець перамогу над сваім праціўнікамі, Коўш не ганьбаваў ніякіх сродкаў570, а нават самых нізкіх: выдумляў рознага роду плёткі ды распаўсюджваў іх праз сваіх сексотаў. У Каўша ў Ватэнштэце скаўты й вучні гімназіі выконвалі тую ролю, якую ў саветаў камсамольцы; нават даходзіла да таго, што на публічным агульным сходзе вучань патрабаваў, каб настаўніца ўстала, калі зь ім гаварыла. Каб абурыць вучняў супроць настаўнікаў гімназіі, Ільляшэвіч выдаваў вучням сакрэты з пэдагагічнай нарады, што аб паводзінах таго ці іншага вучня гаварыў які настаўнік ці настаўніца. Пачынаецца 1947/48 навучальны год. Утварыўся канфлікт між дырэктарам і настаўніцай гімназіі (ён жа — шэф скаўтаў, яна — шэф скаўтак) з вучнямі й вучаніцамі (скаўтамі й скаўткамі). Назначана было паседжаньне настаўнікаў і адміністрацыі табару, на якое быў запрошаны прадстаўнік 5 ДПКСу. Настаўніца I. Пануцэвіч571 на гэтым паседжаньні выказвала свае прыгоды, што часамі яна прыходзіла ў гімназію раніцой, а тут няма ні старэйіпых вучняў, ні настаўніка Ільляшэвіча, дык яна тады заходзіць на кватэру гэтых вучняў, аж гэтыя вучні й настаўнік Ільляшэвіч, сьпіўшыся, ляжаць бяз памяці. Настаўніца Г. Галяк у сваёй прамове зазначыла, што ў старэйшых клясах школы робіцца амаральны развал вучняў, што настаўнік Ільляшэвіч з вучнямі сьпіваецца напавал, але галоўным вінавайцам гэтага зла ёсьць Коўш, бо Ільляшэвіч ня мае ні грошай, ні гарэлкі, а грошы на выпіўку дае Коўш. Тут прадстаўнік ДПКСу заўважыў, што калі настаўніца Галяк пісьмова падасьць гэта, дык Каўшу не мінуць вязьніцы, а калі яна не падасьць гэтых фактаў, будзе выглядаць, што яна сказала няпраўду, і ёй будзе такая ж вялікая непрыемнасьць. Яна гэтыя факты падала ў ДПКС пісьмова, але справа не была накіравана ў суд. Празь нейкі час Коўш праз начальніка ДПКСу выселіў настаўніцу Галяк з табару, ён нават быў распаўсюдзіў хлусьню, што настаўніца падала заяву на самагоншчыкаў, але ён, Коўш, ніколі ў крыўду не папусьціць таго, хто будзе яго падтрымліваць. 3 прычыны таго, што пры намове Каўша вучні гімназіі на апошнім агульным табарным сходзе зьняважылі настаўнікаў гімназіі, усе настаўнікі гімназіі мусілі падацца да дэмісіі. 3 салідарнасьці з гэтымі настаўнікамі доктар Гарбінскі, які выкладаўу гімназіі анатомію чалавека, і доктар Тумаш, які выкладаў геалёгію, адмовіліся ад выкладаньня. 570 He ганьбаваў ніякіх сродкаў — ня грэбаваў ніякімі сродкамі. 571 Відаць, маецца на ўвазе Ірэна (Клара) Пануцэвіч, жонка Вацлава Пануцэвіча. Гэтым аіульным сходам кіраваўЯ. Канановіч, а Ільляшэвіч пісаў пратакол, дык выявілася, што пратакол быў напісаны фальшыва, і Канановіч пратаколу не падпісаў. Пасьля гэтага доктар Тумаш пакінуў ня толькі табар ABC, але й 105 (5) ДПКС. Доктар Грабінскі тут жа недалёка, у Ватэнштэце, быў дырэктарам зубной клінікі й часта прыходзіў у табар ABC. Каўшу гэта не спадабалася, дык ён намаўляў скаўтаў, каб уночы падпільнавалі ды пабілі доктара, бо быццам доктар скаўтаў называў эсэсаўцамі й быццам нават казаў: “У іх жа й кашулі жоўтыя”. Праўда, у іх і былі жоўтыя кашулі, бо, калі Пануцэвіч выпісваў ім кашулі, у складзе іншых не аказалася. У хуткім часе пасьля таго шумлівага сходу у табары ABC адбывалася гэдак званая зонная канфэрэнцыя брытанскай зоны. Канфэрэнцыя ішла безь перапынку крутлыя суткі: яна пачалася ў нядзелю паўднём, а скончылася ў панядзелак перад паўднём. На ёй прысутнічала толькі інтэлігенцыя. Тут быў і прэзыдэнт Астроўскі, але ён афіцыйна трымаў сябе нэўтральна ды нават рабіў спробы, каб прывесьці да згоды. Безупынку ўсю ноч праводзіліся зацятыя спрэчкі. Сілы абодвух бакоў былі роўныя. Нарэшце выбралі выканаўчы камітэт і рэвізійную камісію. Празь нейкі час, калі Астроўскі відавочна перайшоў на бок “зарубежжа”, дык “зарубежнікі”572, пакінулі гэты камітэт і з Астроўскім на чале выбралі сабе другі. Гэткім чынам у брытанскай зоне афіцыйна сталіся дзьве ўлады: “зарубежніцкая” і “крывіцкая”. Калі настаўнікі гімназіі звольніліся, Коўш укамплектаваў яе новымі настаўнікамі. Некаторыя зь іх былі някепскія, як Шнэк, Міровіч, а пасьля й Васілеўскі, але Сенька як дырэктар гімназіі й ён жа выкладчык хіміі ды геалёгіі, згодна выказваньняў настаўнікаў і вучняў, не падыходзіў нават і на вучня гімназіі. Папярэдніх настаўнікаў Коўш праз капітана Прале выкінуў з табару, але каб яны хутчэй выяжджалі, прызначыў іх на работу на станцыю — вугаль ладаваць. Нарэшце яны — лікам каля 30 асобаў — прымушаны былі пакінуць табар ABC. Пасьля выезду беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі з табару ABC Коўш сьвяткаваў сваю перамогу: усюды ў табары адданая яму адміністрацыя, на ягоных паслугах восем асобаў паліцыі, каля гэтулькі ж асобаў тайнай палітычнай паліцыі-баёўкі. У дадатак да гэтага блізка соткі асобаў патаемных падглядчыкаў, якія павінны былі падслухоўваць і даносіць Каўшу, дзе хто што гаварыў. Гэткая сыстэмаўлады ня спала, 572 “Зарубежнікі” — мянушка прыхільнікаў БЦР на эміграцыі, атрыманая імі за тое, што пэўны час з тактычных мэтаў падтрымлівалі беларускіх праваслаўных ярархаў, якія перайшлі ў 1946 г. у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. He дабіўшыся вяртаньня япіскапаў, сябры БЦР пачалі крытыкаваць іх і падтрымалі з 1950 г. ідэю стварэньня Беларускай царквы ў падпарадкаваньні канстанцінопальскага патрыярха празь ягоных экзархаў уАмэрыцы й Эўропе, але мянушка “зарубежнікі” засталася. але дзеяла. Пошта, якую прыносіў нямецкі паштальён (лісты, газэты й пачкі573), падлягала кантролю Сенькі, Еўсы й Занковіча. Лісты падазроныя, што слаліся да няпэўных асобаў, канфіскоўваліся, беларуская газэта “Бацькаўшчына”574 — таксама. Лісты, што ішлі з ЗША, Канады, Аўстраліі, разрываліся й, калі былі ўложаны грошы, забіраліся, а лісты выкідаліся; часта й пачкі разрываліся. Непаслухмяных людзей каралі бункерам, а яшчэ горш — гэта сярэдневяковае катаваньне: ахвяры накідалі на галаву коц, зьнімалі адзеньне, клалі на дол ды білі да непрытомнасьці. Гэдак, прыкладам, прараблялі з М. К. і С. Ш. Выконвала гэткую экзэкуцыю па загадзе Каўша паліцыя або часьцей усяго патаемная паліцыя. Пры гэткай сыстэме ладу ў табары Коўш сваё становішча ўважаў непахісным, але здарылася нечаканасьць. Калі Астроўскі прагаласіў575 БЦР існай, дык на аднэй табарнай зборцы Коўш аб’явіў, што будуць выбары ў Цэнтральнае прадстаўніцтва. Ён між іншага сказаў, што спадзяецца, што ўсе жыхары табару прымуць удзел у гэтых выбарах, хіба толькі за вылучэньнем “крывічоў”, але “дзякаваць богу ў нас іх зусім мала, толькі паўтара”(Гладкі й Сіткоўскі). У вадным кутку зашумелі мужчыны ды пачуўся голас Русецкага: — Мы цяпер сталі мілы вашаму прэзыдэнту Астроўскаму, а чаму ён тады нас ня бачыў, калі мы галодныя ў драўляных ботах мерзлую бульбу па полі зьбіралі ды елі або калі бальшавікі нас хапалі ды вывозілі на “родйну”?! Якуб на гэта выгукнуў: — Жывушчыя “крывічы”. Нехта сказаў: — Мы можа й будзем галасаваць у тое ваша прадстаўніцтва, але трэба пагаварыць аб нутраных парадках табару. Коўш у прыўзьнятым настроі абяцаў склікаць адмысловы сход аб табарных парадках. [Сходы] Коўш з Ільляшэвічам праводзяць сход аб падрыхтоўцы да выбараў у Цэнтральнае прадстаўніцтва. У вадным кутку даручаюць Міляшкевічу падлічыць галасы. Там было 15 асобаў, мусіць з палавіну падняло рукі. У Мілішкевіча пытаюць: — Колькі ў цябе галасоў? — Васямнаццаць, — адказвае ён. 573 Пачка — тут: пасылка. 574 Газэта “Бацькаўшчына” — тыднёвая беларуская газэта, якая выдавалася ў 1947—1966 гг. у Нямеччыне: першапачаткова ў Остэргофэне, Розэнгайме і ад 1950 г. у Мюнхене. 575 Прагаласіць — тут: абвесьціць. — А чаму ня дваццаць восем?— збоку заўважае Белякоўскі. Прыйшоў дзень выбараў. Там было два сьпісы: у вадным адна палавіна зарубежніцкіх лідараў, а ў друтім — другая, прыкладам: у вадным сьпісе першае месца займае Коўш, у другі — Сенька. Дзень выдаўся цёплы, урны расстаўлены, але слаба людзі прыходзяць. Васілеўскі прапанаваў насіць урны па штубах576. Сіткоўскі, Радзюк і Белякоўскі, усьміхаючыся, прайшлі каля урнаў ды падаліся ў нямецкую вёску піва піць; я гэдаксама пайшоў у лес на шпацыр. Праходзіць тыдзень, а сходу аб табарных парадках Коўш не склікае. Некалькі асоб пайшло напамінаць яму аб гэтым. На права склікаць сход Коўш патрабаваў заявы з 50 подпісамі, дык на гэткую заяву сабралі 150 подпісаў і занесьлі да Каўша. Ён заяву прыняў, але надта абурыўся на пасланцоў і прагнаў з канцылярыі, назваўшы іх хуліганамі й зладзеямі. Цяпер ён падняў на ногі сваю яўную й патаемную паліцыю ды сексотаў. Пачаліся рэпрэсіі супроць тых, хто падпісаўся на заяве аб скліканьні сходу. Паліцыя склікала на будку й прымушала зракацца сваіх подпісаў, а для некаторых былі ўжыты фізычныя ўзьдзеяньні. 3 паліцыянтаў і скаўтаў была складзена баёўка, якая ўночы нападала на тых асобаў, што падпісаліся на заяве, прыкладам, Русецкаму пабілі вокны і ў хату каменьня накідалі. Грамадзяніна Жука ўночы падпільнавалі, калі ён ішоў ад суседа, ды пабілі. Ягоная жонка пайшла да Каўша й папрасіла, каб выкрасьліў мужа са сьпісу на заяву. Коўш з ахвотай споўніў просьбу кабеты й абяцаў, што болей ніхто ня будзе мужа біць уночы. Усё ж Коўш вымушаны быў склікаць агульны сход. На ім жыхары табару патрабавалі зьмяніць некаторых працаўнікоў адміністрацыі табару й работнікаў правіянцкага магазыну, якім жыхары не давяралі; выбраць патаемным галасаваньнем табарную раду й рэвізійную камісію, бо табарны дапамогавы камітэт, выбраны ў 1946 годзе на адзін год, ужо перастаў існаваць як праўна, гэдак і фізычна, бо пратэрмінаваў ужо год ды зь яго складу выбылі тры асобы: д-р Тумаш, Галяк і Шыла (памёр), а засталося толькі двое — Коўш ды Ільляшэвіч. Выбраная ў 1946 годзе рэвізійная камісія разам з дапамогавым камітэтам пры канфлікце з Каўшом у 1947-м падалася ў дэмісію, а новая рэвізійная камісія, вылучаная каўшоўскімі прыхільнікамі, не зрабіла ніводнай рэвізіі, пры гэтым старшыню гэтай камісіі, Уладзімера Сеньку, Коўш прызначыў сваім наступнікам, а сябры выехалі, таму яна не існавала ні праўна, ні практычна. Пры гэтым Коўш у прэзыдыюме абсадзіўся сваімі падхалімамі (Ільляшэвіч, Шнэк, Васілеўскі), не дапусьціў патаемнага галасаваньня, не даваў магчымасьці апазыцыі выказвацца, махляваў у падлічэньні галасоў.