каля гэтых эшалёнаў, але нічога й на пфэнінг ня ўзяў. Мы разбагацелі на пяньку. Я заняўся рабіць пяньковыя лапці й абуў у іх бальшыню нашай грамады. Мы з Будзькам увесь час займаліся віцьцём: зьвілі па добрым драцяку447, панавівалі розных таўстых і тонкіх аборак і вяровак. Нарэшце мы даведаліся, што мясцовасьць, дзе мы тады былі, застанецца пад уладай бальшавікоў. Для палякаў былі прыстаўлены машыны, і яны паехалі на захад. Сталі рыхтавацца да ад’езду й мы. Шкутка дамовіўся з адным немцам, каб у ваўторак 23 чэрвеня адвёз нас на трактары. Ён абяцаў, але адлажыў на наступны дзень, аж паўднём гэтага дня наваліла ў мястэчка бальшавікоў. Частка іх закватаравала ў гэтай самай школе, дзе й мы. Назаўтра, 24 чэрвеня, яшчэ да ўсходу сонца, пад’ехаў трактар з двума вялізнымі прычэпамі, і мы з сваімі рэчамі хутка расьселіся. Калі трактар ужо загудзеў, выскачыў адзін бальшавік бяз пояса й падскочыў да нас, але трактар ужо рушыўся ў ход. Ён крыкнуў нам наўздагон: — Памятайце, што ад савецкай разьведкі нідзе не схаваецеся. Мы толькі памахалі рукамі яму на разьвітаньне й паехалі. Праехалі больш за іоо кілямэтраў на захад у вёску Шлядэн [Schladen] паміж местамі БраўншвайГ448 і Госьляр449. Там Шкутка дамовіўся з бургамістрам, даў яму магарыча, і той нас разьмясьціў па прыватных кватэрах. Прыехаўшы туды, каля трох дзён стаялі ў маёнтку на дзядзінцы. Там было шмат палякаў, яны жылі ў хатах ужо табарам і нас заклікалі да сябе, але мы не згадзіліся пайсьці ў польскі табар. Нарэшце сюды да нас прыехаў прэзыдэнт БЦР Астроўскі й прывёз нам першыя весткі аб лёсе нашай “брыгады”. Ён казаў, што пісаў да лёнданскага польскага ўраду й радзіў нам далучыцца да польскіх арганізацыяў. У гэты час сярод нашых лідараў ужо быў паўстаў канфлікт на эканамічным грунце. Калі мы гэта расказалі Астроўскаму, дык ён моцна сьмяяўся. У пачаткутраўня, прыблізнаўчас капітуляцыі Нямеччыны, выбралі Беларускі дапамогавы камітэт (БДК). Сходам кіраваў Адварды Будзька; старшынёй камітэту стаў Шкутка, ягонымі заступнікамі Нэронскі й Галяк45°, а сакратаром Сокалаў. На першых днях пасьля заняцьця 447 Драцяк, дратаванка — добрая пуга, зьвітая з трох столак (аборачак). 448 Браўншвайг (ням. Braunschweig) — горад у паўночнай Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. 449 Госьляр (ням. Goslar) — горад у Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. 450 Леанід Галяк (1910—1980), грамадзкі дзеяч, юрыст. У часе нямецкай акупацыі працаваў юрыстам у Менскай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1944—1945 гг. быў супрацоўнікам Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў Брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне й выданьня “Летапіс беларускай эміграцыі”. Ад 1949 г. жыў у ЗША. ШлядынГу амэрыканцамі былы бургамістар места Менску451, а потым ад’ютант прэзыдэнта Астроўскага Дземідовіч-Дземідзецкі перайшоў да палякаў. Калі мы прыехалі ў Шлядэн, дык Нэронскі й Сокалаў назваліся палякамі й паехалі ў польскі табар. Пасьля гэтага намесьнікам старшыні застаўся Галяк, а сакратаром стаў Р[аіса] Евец. Калі ў ліпені месяцы таго ж году ў Браўншвайгў пры ратгаўсе452 заснаваліся прадстаўніцтвы іншых нацыянальнасьцяў Ды-Пі: латышоў, летувіскаў, украінцаў ды інш., камітэт зьвярнуўся да ангельскіх вайсковых уладаў, і яны дазволілі заснаваць Беларускае прадстаўніцтва Брытанскай акупацыйнай зоны. Яго ачольваў прэзыдыюм камітэту: Шкутка, Галяк і Евец. Яны й дзяжурылі па чарзе ў кватэры ў БраўнпівайГу. Калі ў Брытанскай зоне зарганізаваліся нацыянальныя лягеры, ангельскія вайсковыя ўлады дазволілі й беларусам зарганізаваць свой табар у Ватэнштэце — ABC453, куды Браўншвайскі БДК на кіраўнічыя пасады выслаў сваіх людзей. Табар з кожным днём павялічваўся: прыбывалі беларусы й з табараў іншых нацыянальнасьцяў. Калі ў лягеры сабралася людзей каля паўтары сотні, на агульнай зборцы жыхары табару запрапанавалі выбарамі агульнага сходу аформіць камэнданта лягеру. На гэтую прапанову камэндант Коўш454 адказаў занадта востра й досыць брутальна: — Ня вы мяне тут паставілі, і ня вы мяне будзеце перавыбіраць. Прысутныя замаўчалі, а пасьля нехта заўважыў: — Мы думалі, што гэта абавязкова патрэбна, бо і ў іншых табарах гэтакробяць. А мы асабіста нічога ня маем супроць камэнданта Каўша. На гэтым справа аб перавыбарах камэнданта табару й кончылася. Нацыянальна сьвядомыя беларусы як бы ўсьцешыліся, што камэндант Коўш апіраецца на аўтарытэт таго, хто яго паставіў камэндантам, а менавіта на Беларускі нацыянальны камітэт455, ды нават не прызнае агульнадэмакратычнага закону аб выбарах камэнданта. Браўншвайскі нацыянальны камітэт стаў уважацца зонным камітэтам на Брытанскую 451 Адам Дземідовіч-Дземідэцкі быў не бургамістрам Менску, а толькі яго намесьнікам. 452 Ратгаўс (ням. Rathaus) — ратупіа; гарадзкая рада. 453 Ватэнштэт — вёска ў Ніжняй Саксоніі ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны, дзе ў 1945 г. паўстаў беларускі DP-лягер, працавалі дзіцячы садок, пачатковая школа, гімназія, аматарскія тэатар, хор, танцавальныя гурткі. Лягер дзейнічаў да лютага 1950 г. 454 Сьвятаслаў Коўш (1917—1997), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар. Падчас нямецкай акупацыі быў начальнікам Клецкага павету. Дд лета 1944 г~ на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне быў камэндантам беларускага лягеру DP у Ватэнштэце. У1949 г. выехаў у ЗША. 455 Маецца на ўвазе Беларускі дапамаговы камітэт на Брытанскую зону. зону. У Госьляры адчынілі яго аддзел, быць яго старшынёй упаўнаважылі Падагеля, а сакратаром паслалі туды Н. Якубовіч456. Калі зімой, у пачатку 1946 году, табар ABC быў укамплектаваны й прыбыло шмат беларусаў, пачалі перавыбіраць мясцовы ватэнштэцкі камітэт (БДК) і сталі прапаноўваць Каўшову кандыдатуру ў гэты камітэт, дык ён катэгарычна адмовіўся, тлумачачы: — Яработнік УНРРА^7, я павінен аднолькава ставіцца да ўсіх нацыянальнасьцяў, я нават ня маю права на гэта. Коўш ня даў згоды ўвайсьці у склад і рэвізійнай камісіі гэтага камітэту. Ён не лічыўся з аўтарытэтам табарнага камітэту й нават Браўншвайскага зоннага камітэту, а кіраваў табарам самастойна, але час ад часу склікаў нарады беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, як у правядзеньні нацыянальных урачыстасьцяў, выстаў, сьвяткаваньняў. Бальшыня беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі стаяла ўбаку ад кіраўнічай працы; на аднэй з нарадаў інтэлігенцыі Коўш гэта заўважыў, пасьля таго нацыянальна сьвядомая інтэлігенцыя прыступіла да працы: Даніловіч458 заняў пасаду шэфа бюро, Букатка — бухгальтара, трохі перш Крыт459 заняў пасаду заступніка камэнданта табару. 456 Маецца на ўвазе Ніна Якубовіч, якая ў часе нямецкай акупацыі была сакратаркай Слонімскай акруговай управы БНС, пазьней апынулася ў Бэрліне, а пасьля вайны жыла ў Вялікабрытаніі. 457 УНРРА(анг. United Nations Relief and Rehabilitation Administration) — Адміністрацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі й аднаўленьня, міжнародная арганізацыя, створаная ў лістападзе 1943 г. для дапамогі пацярпелым у Другой сусьветнай вайне краінам. УНРРА апекавалася таксама ўцекачамі й перамешчанымі асобамі ў Нямеччыне й Аўстрыі. У1947 г. спыніла працу, замененая Міжнароднай арганізацыяй па справах уцекачоў IRO. 458 Маецца на ўвазе Антон Даніловіч (псэўд. Янка Золак, 1912—2000), паэт, грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу ‘Тазэце Случчыны”. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне друкаваў памножаныя на машынцы творы беларускіх пісьменьнікаў і гісторыкаў, заснаваўшы саматужнае выдавецтва “Ніва”: У. Дубоўку, У. Жылку, Т. Лебяду, У. Ігнатоўскага ды інш. У 1950 г. пераехаў у ЗША (Нью-Джэрзі). Жыў у Сэйрэвіле, СаўтРывэры, Мілтаўне. 459 Аляксандар Крыт (духоўн. Андрэй, 1901—1983), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, мітрапаліт БАПЦ. У1939 г., як жаўнер польскага войска, трапіў у палон, быў вызвалены і ўключыўся ў грамадзкае жыцьцё беларусаў у Нямеччыне. Увайшоў у склад управы бэрлінскага аддзелу Камітэту самапомачы ў Нямеччыне (ад 1943 г. займаў пасаду скарбніка), супрацоўнічаў з газэтай “Раніца”. У паваеннай Нямеччыне знаходзіўся ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце, а ў 1948 г. прыехаў у Вялікабрытанію на працу. У 1950 г. быў рукапакладзены ў сьвятары БАПЦ. Жыў у Брадфардзе. Стаў заснавальнікам структураў БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1961 г. выехаў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Браўншвайскі (зонны) БДК два разы перавыбіраўся. На другіх выбарах Галяк ды іншая сьвядомая інтэлігенцыя змагаліся супроць кандыдатуры Шкуткі на старшыню БДК. Шкутка нахабна дамагаўся гэтай пасады, а п’яны Ільляшэвіч упарта падтрымліваў яго. Адпаведнага кандыдата на гэтую пасаду не было, дык усё ж застаўся Шкутка. Неўзабаве пасьля гэтых выбараў, у красавіку таго ж году, Шкутка паведаміў, што ангельскія акупацыйныя ўлады зачынілі Браўншвайскі БДК. Справа выглядала гэдак. Бальшавікі запратэставалі, што аліянты460 парушаюць Ялцінскую дамову461, што яны ня толькі не прымусілі вярнуцца ў СССР савецкіх грамадзянаў, але нават дазваляюць ім зарганізоўваць свае камітэты. Ангельцы ня толькі беларусам, але і ўсім іншым нацыянальным арганізацыям загадалі зьняць шыльды з кватэр сваіх камітэтаў і нават забралі паперы зь іхных бюро, але праз тры дні прынесьлі гэтыя паперы й дазволілі працаваць надалей, а толькі не дазволілі вывешваць шыльдаў. Камітэты ўсіх іншых нацыянальнасьцяў сталі прадаўжаць працу ў сваіх канцылярыях, а з часам ім было дазволена мець сваіх прадстаўнікоў у Лемго462 пры галоўнай кватэры. Шкутка перш дамагаўся быць старшынёй БДК, бо думаў, што пасада будзе платнай, а цяпер не аднавіў працы ў Браўншвайскім БДК, бо гэта яму не давала матэрыяльнай карысьці. Ен бачыў, што Коўш сам зь сям’ёй у той цяжкі час быў матэрыяльна добра забясьпечаны ды рабіў на гэтай працы сабе кар’еру. Шкутка спыніў працу ў Браўншвайскім БДК і пачаў старацца, каб заснаваць незалежны табар ды стаць у ім камэндантам. Ён хутка гэтага дамогся й заснаваў беларускі табар у ВарбэрГу463. Гэты табар існаваў нядоўга, бо ў Шкуткі з жыхарамі табару паўстаў канфлікт, — табар хутка разьвязалі464. Па пэўных чутках, гэты канфлікт быў наступнага характару. Шкутка ў табары назапасіў шмат дарагіх прадуктаў: чакаляды, бон-кавы, мясных кансэрваў. Жыхары табару хацелі ўсё гэта падзяліць. Шкутка заявіў вайсковым уладам, што гэта збунтаваліся падазроныя