— Хто гэта? — Настаўнік Гладкі! — пачуўся адказ з грамады. Мне закамандавалі: — Кругом, выходзь. Мяне вывелі на крыжавыя дарогі й закамандавалі стаць. Удвух стаяць нада мной з аўтаматамі, а трэці адышоўся. Празь некалькі мінут прыйшоў трэці й кажа на мяне: — Можаш ісьці спаць. — Які ў чорта сон пасьля ўсяго гэтага, — кажу я. Я прыйшоў дахаты. Там у мяне шафа насьцеж расчыненая й пустая. Адзін трымае за стырно вэлясыпэд, а другі порацца пад лаўкай і пытае: — Таварыш лейтэнант, а шчоткі да ботаў браць?А аліву для змазкі браць? — Усё забірай, — адказвае начальнік. Я стаю сярод хаты, да мяне ніхто не зварачаецца. Пасьля мяне празь некалькі мінут прыйшоў яшчэ адзін партызан, якога яны называлі “таварыш камісар”. Ён загадаў: — Усё палажыць на месца й выходзьце! — а сам пайшоў за дзьверы. Яны як бы нехаця сталі выкладаць. Партызан, якога называлі “таварыш лейтэнант”, трымае ў руках маю тэчку, якая выглядала вельмі прызваіта383, і дамагаецца, каб я яму яе аддаў. Мне не хацелася аддаваць, але я хацеў, каб яны хутчэй пакінулі маю хату, бо ў мяне на стале пад абрусам ляжалі допісы ў “Менскую і'азэту”, дык у яго тэчкі не адбіраў. Пры адыходзе партызаны мяне назвалі “таварыш”, перапрашалі, што патурбавалі, і пыталі, чаму я ад першага разу не адчыніў, а я адказваю: думаў, што бандыты лезуць, каб абрабаваць. Калі зімой гэтага самага году начальнік паліцыі вёз два вазы прымакоў, дык і гэты партызан, якога называлі “таварыш камісар”, між імі быў. А калі я сьмела агрызаўся з начальнікам паліцыі, ён падумаў, што я бальшавік. I калі пачуўся адказ ігрышнікаў384: “Гэта наш настаўнік Гладкі”, — ён і ўспомніў зімовае здарэньне ды загадаў мяне адпусьціць і аддаць зрабаваныя рэчы. (А зімой гэтых прымакоў сабралі ды зноў адпусьцілі.) Пасьля гэтага вельмі часта мяне наведвалі партызаны. Аднаго разу ўночы прыйшоў п’яны партызан і забраў у мяне касьцюм, які ляжаў пры ложку, пагражаючы мяне застрэліць, бо я настаўнік. Другі раз прыйшоў нейкі заўзяты энкавэдысты й патрабаваў кажуха. Я мусіў яму аддаць. Калі далей ён да мяне стаў гаварыць, дык я ў яго пытаю: — Які гэта праступак, калі беларускі настаўнік навучыць чытаць беларускае дзіця па тэй кніжцы, па якой вучыў пры савецкай уладзе? — Выходзіць, што твая праўда. У першым пакоі, у сенцах, спала наша сям’я — брат і сёстры, а я спаў у сьвятліцы, зь якой дзьверы адчыняліся ў пярэдні пакой. Прыйшлі тры партызаны й леглі ў пярэднім пакоі пры самых дзьвярах — так, што я ня мог адчыніць дзьвярэй, каб выйсьці зь сьвятліцы. Брату сказалі запрагаць каня. Былі выпадкі па другіх вёсках, што партызаны загадаюць гаспадару запрэгчы каня, а калі той запражэ, дык страляюць усю сям’ю, забіраюць на воз лепшыя рэчы ды вязуць у лес. Я палічыў, што гэтай ночы партызаны рыхтуюць ліквідацыю нашай сям’і. Дзьверы завалены, бо пад імі ляжаць партызаны. Я мог бы вылезьці ў вакно, але на дварэ перад вакном брат запрагае каня й партызаны пры ім стаяць. Ад вуліцы перад вакном высокі востры штыкет. На вуліцы стаяць партызанскія фурманкі й партызаны ходзяць між падводамі. Я ўважаў, што гэтыя фурманкі пад’ехалі па нашу гаспадарку. Хоць і цёмна, але ўцячы няма надзеі. Я лёг на ложку. Чуваць нават вушамі, як б’ецца сэрца. У роце высахла, хоць боб малаці. У гэткім стане я ляжаў больш дзьвюх гадзінаў, але для мяне яны абярнуліся вечнасьцю. Нарэшце яны забралі нашу фурманку й паехалі. У гэту ноч яны абрабавалі далейшага нашага суседа. На другі дзень нашу фурманку адаслалі. 383 Прызваіта — салідна, прадстаўніча. 384 Ігрышнік — удзельнік ігрышча, вечарынкі. У нашай вёсцы былі тры прымакі: два былі звычайныя хлопцы, якія хацелі выратаваць сваё жыцьцё, а трэці — нахабны дывэрсант Журба, украінскага паходжаньня, з Харкава, але абмаскалены. Ён быў ударожыўся385 да мяне хадзіць. Нават калі мяне дома не было, заходзіў у мой пакой, а пры мне лез пароцца ў мае паперы. Ён зьбіраў былых камсамольцаў вёскі, арганізоўваў ігрышчы, на якія прыходзілі партызаны зь лесу, дзе між вясковай моладзі вялася прапагандавая праца. Яны намаўлялі дзяўчат да прастытуцыі, каб пасылаць іх да паліцыі й немцаў, пры гэтым цешылі, што Сталін дазволіў рабіць аборты. Я ведаў, што на Каляды 1942 году Журба ладзіцца рабіць вечарынку ў маёй школе, і гэтым вечарам схаваўся. Ён амаль усю вёску абышоў, але мяне не знайшоў. Тады яны выламалі дзьверы ў маёй школе й зрабілі там ігрышча. He даваць ключа партызанам я меў дзьве падставы: калі б нямецкія ўлады даведаліся аб тым, што я даў ключ партызанам, каб тыя ў школе праводзілі ігрышча й мітынгі, мяне застрэлілі б ці павесілі. А другое — я як настаўнік не хацеў з школы рабіць дому распусты. Пасьля гэтага, з 25 сьнежня 1942 году, я ўхіляўся ад спатканьня з партызанамі і ўночы спаў ня дома, але на дварэ на сене, нават пры маразох -30 °. Я меў намер уцякаць з дому ў Менск, але ведаў, што партызаны па дарогах валочацца. Нарэшце 30 студзеня 1943 году, калі быў вялікі мароз, да -30 градусаў, і мяцеліца, я адзеўся лёгка, нічога з сабою ня браў, апрача аднаго хунта хлеба ў кішэнь, ды раніцою выправіўся ў дарогу. К вечару я шчасьліва дабраўся да Лагойску. Гэты дзень меў выдатнае месца ў маім жыцьці. Я хоць і запэўніваў брата й сёстраў, што шчасьліва прайду, але сам у гэта мала верыў, бо мог спаткацца з партызанам, які мог мяне забіць. У гэты дзень я пакідаў сваю родную вёску, якую так моцна любіў. Як я выходзіў з хаты, старэйшая сястра Марыля запыталася, калі я вярнуся. Я адказаў: — Толькі тады, калі ўжо балыйавікоў у нашай вёсцы ня будзе. — А калі немцы пакінуць нашу краіну, дык што ты будзеш рабіць? — пытае яна. — Калі немцы будуць адыходзіць на захад, дык і я за імі пайду, хоць, можа, нікуды й не зайду, — адказаў я. — Дык я ж цябе болей ня ўбачу? — сказала яна бязь сьлёз (у тыя гады сьлёзы былі ня ў модзе) — Усёможа быць, — адказаў я й пайшоў з хаты. Хоць я быў для сваёй сям’і — брата Янкі й сясьцёр Марылі й Юзэпы — адзінай апорай і надзеяй, але яны рады былі, калі б я ў тыя часы дома зь імі ня жыў, бо для іх было б надта вялікай пакутай, калі б мяне на іхных вачох забілі. Яны спадзяваліся, што калі я зайду ў Менск, дык застануся жывы. 385 Ударожыцца — у вадно месца часта хадзіць (АВ). Пасьля тэй ночы, калі мяне вадзілі па вуліцы й на ігрышча ды партызаны рабавалі маю маёмасьць, я валізку зь бялізнай, зімовае паліто й кажух адправіў у Лагойск. Пражыўшы два дні ў Лагойску, я з сваімі рэчамі накіраваўся ў Менск. Дома з матэрыяльнага боку жылося дрэнна. Яшчэ ў пачатку сьнежня 1942 году нейкія далёкія партызаны (крымінальнікі, скінутыя з самалётаў) забралі купленага напавер кормнага парсюка, за якога прыйшлося пасьля забору расплачвацца. Потым вясной забралі падсьвінка й авечкі. Пасьля гэтага засталася толькі кароўка ды конік-здыхляк. ІЗНОЎУМЕНСКУ Маё пражываньне ў Менску, як з матэрыяльнага боку, гэдак і з маральнага, было вельмі цяжкім. Афіцыйна на працу нідзе не станавіўся, а штосуботы адзначалі маю прысутнасьць у рэдакцыі “Менскай Газэты”. Я туды падаваў свае допісы й мне плацілі ганарар. Хоць аплата за артыкулы была нядрэнная, але гэта рэдка выходзіла, дык я зарабляў мала. Калі памёр прафэсар Тэпін, д-р Янка Станкевіч386 прапанаваў паставіць мяне рэдактарам дзіцячага часопісу, але гэтаму запрацівіўся Кіпель387 (ён быў старшынёй аддзелу навуковых работнікаў). Я хоць тады й не лічыўся на працы, але займаўся ўкладаньнем падручнікаў для III і IV клясаў пачатковай школы. 3 дапамогай Язэпа Найдзюка388 я зьвяртаўся да старшыні Самапомачы Сабалеўскага389, каб атрымаць працу; ён 386 Янка Станкевіч (1891—1976), грамадзкі дзеяч, мовазнавец, журналіст. У часе нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы (БНС), займаўся адукацыйнымі праектамі (школьніцтва, выдавецтва). У1944 г. перабраўся да сям’і ў Прагу. У паваеннай Нямеччыне настаўнічаў у беларускіх лягерах Ды-Ш, выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Стварыў Крывіцкае навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны. У1949 гвыехаўуЗША. Жыўу Нью-Ёрку, пазьней у Нью-Джэрзі. 387 Яўхім Кіпель (1898—1969), грамадзкі дзеяч. Арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі” й высланы на пяць гадоў у Вяцкую вобласьць, у 1935 г. арыштаваны паўторна й высланы на Далёкі Ўсход. У1942 г. вярнуўся ў Менск, працаваўу Галоўным школьным інспэктараце, рэдакцыі газэты “Голас вёскі”, займаўся падрыхтоўкай падручнікаў. Старшыня Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. 388 Язэп Найдзюк (1909—1984), грамадзкі дзеяч, выдавец, друкар. У часе нямецкай акупацыі ў Менску працаваў у Галоўным школьным інспэктараце й тэхнічным кіраўніком Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзіўМенску, супрацоўнічаўзь менскімі газэтамі. Пасьля вайны пераехаў у Полыпчу, дзе жыў у Інаўроцлаве пад імем Юзафа Александровіча. Аўтар папулярнага гістарычнага нарысу “Беларусь учора і сяньня”. 389 Юры Сабалеўскі (1889—1957), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі займаў пасаду бурмістра Баранавічаў. Ад лета 1943 г. да студзеня 1944 г. абяцаў, але я не дачакаўся. Нарэшце пры дапамозе Найдзюка мне ўдалося ўладзіцца на працу ў выдавецтва школьных падручнікаў. Гэтае прыймо цягнулася доўга, і аж у пачатку сакавіка 1944 году я ўладзіўся на працу навукоўцам і ўкладаў гэтыя самыя падручнікі для III і IV клясаў народнай школы. Я спадзяваўся, што ці перш, ці трохі пасьля немцы будуць прымушаны адступаць, а я ніякім чынам не хацеў заставацца пад бальшавікамі, дык апошнія месяцы стараўся ўладзіцца на працу, каб змагчы зь немцамі падацца на захад. Калі я пайшоў на працу, аддзел маладых навукоўцаў далучылі да школьнага аддзелу Цэнтральнай рады, якім кіраваў д-р Скурат390. Як я першы дзень зьявіўся на працы, д-р Скурат прапанаваў мне сесьці за стол школьнага інспэктара й выконваць інспэктарскія абавязкі. Я наглуха адмовіўся. Тады д-р Скурат выклікае Кіпеля й кажа яму, што я адмаўляюся сесьці за стол інспэктара, ды нарэшце прапануе сесьці за стол інспэктара яму. Кіпель ускіпеўся й аблаяў д-ра Скурата шляхцюком і непісьменным ды яшчэ безьліч розных эпітэтаў дадаў. Ня досыць гэтага — Кіпель падае заяву прэзыдэнту Астроўскаму391, дзе бессэнсоўна маніць, што д-р Скурат хацеў паставіць Гладкага старшынёй аддзелу навуковых работнікаў, а Кіпеля — школьным інспэктарам. На гэткую выдумку Кіпеля ўсе навукоўцы толькі рукамі сталі разводзіць, бо гэта была нахабная хлусьня.