Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
— Калі мяне змабілізуюць, дык усерэчы й кнігі прыйдзецца кінуць, бо жыву адзін.
Ён мне парадзіў занесьці свае рэчы да ягонай маткі й павёў мяне паказваць сваю кватэру й пазнаёміць з бацькамі. Мы там даўгавата пасядзелі. Ягоная матка прасіла нас яшчэ трохі пачакаць, бо хацела нас гарбатай пачаставаць, але я наважыў ісьці дахаты.
A 8 гадзіне раніцай Рублёў ішоў на працу й забег да мяне паведаміць, што ўночы энкавэдыстыя забралі Сядуру, а калі часам мяне забяруць, дык калі будуць пытаць аб ім, аб Рублёве, казаць, што ніякага знаёмства зь ім ня мелі, а толькі былі тым знаёмыя, што ў аднэй школе працавалі настаўнікамі. Я тады падумаў: “Калі б застаўся ў Сядуравай маткі гарбату піць, напэўна меў бы нагоду спаткацца з энкавэдыстымі”.
У панядзелак а 12-й гадзіне я пайшоў на працу ў Інстытут школьнай пэдагогікі, але трэбала ісьці перабежкамі, бо то там, то сям бамбілі нямецкія самалёты. Людзі, настрашаныя бальшавіцкімі строгімі парадкамі, ішлі на работу. Тады ў Менску было распачата вялікае будаўніцтва: шмат будавалася новых дамоў, але была такая строгасьць, што ў часе бамбардаваньня не пускалі работнікаў злазіць з рыштаваньняў.
У інстытуце мы нічога не рабілі, бо былі частыя бамбардаваньні. Калі ішоў увечары дамоў, па ходніках ужо шмат ляжала п’яных да непрытомнасьці й ніхто на іх не зьвяртаў увагі — ні міліцыя, ні НКВД.
Ноч была спакойная. Раніцай да мяне прыбег Бэрка Элентух (ён быў настаўнікам у Берасьці Літоўскім) і стаў мне апавядаць, што быў прыгатаваўся ў суботу, каб у нядзелю рана ехаць у камандзіроўку. Уночы чуе, што ўсчаліся грымоты (а ён надта баяўся грому), дык галаву
схаваў пад падушку, але пацікавіўся выглянуць з-пад падушкі на вакно, аж на вуліцы сьветла — дамы гараць. Калі яны беглі (а гэткіх шмат сабралася), дык сяляне сьмяяліся, крычучы:
— Куды ж вы ўцякаеце ад сваіх таварышаў? Немцы ж вашы таварышы.
Ен у мяне просіць парады, як яму рабіць: ці заставацца на Беларусі, ці ўцякаць у Расею? Ён лепей хоча застацца тут, кажа, што бачыў нейкія карткі на расейскай мове, быццам скіненыя з самалётаў немцамі, дзе кажацца, што Гітлер ідзе ваяваць супроць камуністых і жыдоў, але Бэрка думае, што гэта правакацыя. Я сказаў, што маю намер тут застацца, а яму радзіў уцякаць. Мы зь ім добра пасьнедалі, і ён лёг адпачываць. Апаўдні я выправіўся на работу, але дайшоў толькі да Ніжняга рынку, а далей ня мог, бо скрозь бамбардавалася.
Каля 4 гадзін я паставіў варыць абед і разбудзіў госьця. У гэты час суседка Міхароўская кліча нас у свой пакой і паказвае нам валізку, зь якой яна мае ўцякаць, калі надарыцца небясьпека; мы, адзін і другі, з далікатнасьці паважылі гэту валізку ў руках. Мінулі ня болей чымся дзьве-тры мінуты, як мы з свайго пакою зайшлі ў пакой суседкі, — аж перад маім вакном упала велізарная бомба, ад якой у маім пакоі вылецела вакно з вушакамі, разьляцелася шафа й печ, тынкоўка зь сьцен і столі абсыпалася. Пад гэтымі руінамі засталіся мае ўсе запісы й кнігі, а некаторыя зь іх былі вельмі каштоўнымі. Пад гэтымі руінамі засталася тэчка, жакетка й шапка майго госьця, а ён сам пабег. Пабегла й суседка з валізкай.
Я агледзеўся, што ў мяне з носа капае кроў, а гэта быў расьсечаны самы канец носа, напэўна, шклом ад вакна. Я глянуў на двор праз тую вялізную дзірку ў сьцяне, дзе было вакно, аж двара не пазнаць: увесь завалены ламаччам. А дзе ад вуліцы стаялі абапал брамы два вялікія дамы, дык па палавіне абодвух адарвана (як выявілася пасьля, у вадным загінула каля 15 асобаў, а ў другім — каля 12). У вадным з гэтых дамоў я ўбачыў жанчыну-суседку, якая сіліцца адвярнуць бярно на руіне, дзе была яе кватэра. Я ведаў, што ўяе былі два маленькія хлопчыкі. Доўга ня думаючы, скакель праз гэта вакно на ламачча, бо думаў, што там былі завалены ейныя дзеці, каб дапамагчы ёй дастаць. Аж скочыўшы на двор, уладзіў скокнуць на дошку, зь якой угору тырчэў вялікі цьвік. Я адразу пачуў моцны боль у назе, дый нагі не адарву ад дошкі. 3 усяго імпэту ўдарыў другой нагой у гэту дошку, і мая нага вызвалілася. Я кінуўся памагаць гэтай жанчыне, аж яна выцягвае пасьцілкі з адзежай. Яна панесла гэту адзежу на вуліцу, а я пастульгіцкаў375 у сваю хату, бо чую, што ў чаравіку мокра. Узабраўся праз гэта самае вакно ў свой пакой і думаю, што трэба паглядзець гэтай скалечанай нагі ды, калі
375 Стульгіцкаць — ісьці кульгаючы (АВ).
пыл асядзе ў пакоі, трэба пачаць выбіраць кнігі з друзу, аж калі глянуў назад у бок вуліцы, дык па ламаччы, па руінах шырокім фронтам бяжыць агонь на наш панадворак. Я ўхапіў некалькі большых кніжак, якія тырчэлі з друзу, ды думаю, каб паліто ды трохі бялізны захваціць. Тут пад руку папалася валізка, дзе я на лета злажыў ношаныя касьцюмы. Я гэтыя касьцюмы выкінуў ды туды палажыў бялізну й кнігі.
Агонь ішоў шырокім фронтам ад Старажоўскай вуліцы ў кірунку Траецкай гары. Яго правы фронт ішоў па Старавіленскай вуліцы: усходні бок вуліцы гарэў, а заходні застаўся. Я гэтыя свае рэчы мусіў несьці перад фронтам агню аж на Старавіленскую вуліцу, бо толькі туды быў выхад з пажару. Я першы раз вынес валізку зь бялізнай і кнігамі, а другі раз — два паліто, зімовае й восеньскае, ды выкінуў вэлясыпэд на гарод, але вярнуцца па яго ўжо ня змог, бо агонь перасякаў маю дарогу. 3 узгорку Старавіленскай вуліцы лёгка было сачыць за гэтым шырокім морам агню, які пачынаўся фронтам ад Старажоўскай вуліцы ды трамвайнага парку. Праз гадзіну гэта плошча ад Старавіленскай вуліцы ўздоўж Старажоўскай і трамвайнага парку ды аж да Савецкай вуліцы сталася пустой, а толькі дзе-нідзе курэў абгарэлы мураваны дом ды тырчэла абгарэлае дрэва.
Школа АБВША376 некалькі разоў загаралася, але толькі палова яе згарэла, а рэшта сама пагасла. 3 групы казармаў, што былі між Старавіленскай, Старажоўскай, Камунальнай і Мопраўскай вуліцамі, адна казарма, што выходзіла на Старавіленскую да Сьцяпанаўскага саду, ацалела ад пажару, але калі пажар зусім спыніўся, яна ні з таго ні зь сяго загарэлася.
Надвечар, калі пажар ужо скончыўся, я забраў на плечы свае рэчы ды празь Менскую балотную станцыю пайшоў на новы Камароўскі пасёлак — на Ўсходнюю вуліцу. Мне балела прабітая нага, ды ад мітусьні, ад перажытага, ад голаду я быў зусім аслабеўшы, таму прымушаны быў часта адпачываць і ледзь-ледзь прыцягнуўся на Ўсходнюю да свайго знаёмага Карэнскага — аж там хата разьбіта бомбай і нікога зь сям’і няма. Вечарам прыехаў гаспадар, які быў з канём на рабоце ў Маладэчне пры пабудове аэрадрому. Ён раніцай паехаў сям’ю шукаць і ўзяў мае рэчы на воз.
Гэту ноч я сядзеў на вуліцы й пазіраў на цэнтар Менску. Было спакойна: нямецкія самалёты ня лёталі, але праз усю ноч над местам стаяў чорны дым — гэта бальшавікі палілі цэнтральныя вуліцы. Казалі, што як Савецкая, так і іншыя цэнтральныя вуліцы Менску былі заваленыя пабітымі машынамі й трупамі, а нават і раненых ніхто не падбіраў. Недалёка да таго месца, дзе я быў астаўбаваўшыся нанач, у бок Балотнай
376 АБВША — Аб’яднаная беларуская ваенная школа артылерыі.
станцыі, чуліся енкі раненых. Старая Сарока казала, што там ляжалі цяжка параненыя жанчыны й забітыя дзяўчаты.
Калі я гэтага дня ішоў дамоў, дык бачыў у Зялёным Лузе пад Менскам вайскоўцаў у шпітальнай бялізьне й халатах (відаць, савецкія афіцэры). Былі чуткі, што ў вайсковым шпіталі на Мопраўскай пагарэлі цяжкахворыя й цяжкараненыя савецкія вайскоўцы.
У панядзелак 23 чэрвеня было паведамлена па радыё: хто з жыхарства без дазволу пакіне месца свайго пражываньня, будзе карацца як вайсковы вінавайца. Мне балела прабітая нага, я быў згаладаўшы й аслабеўшы, таму мог хадзіць зь вялікімі цяжкасьцямі, але трэбала ісьці дамоў, бо не было пры чым заставацца, але яшчэ турбаваўся аб тым вайсковым загадзе, што ня можна пакідаць месца свайго пражываньня. Я спаткаў міліцыянэра й прашу парады:
— Якрабіць? Кватэра згарэла й няма дзе жыць.
Ён радзіць ісьці на вёску, а я яму напамінаю аб гэтым вайсковым загадзе, бо баюся, каб не судзіў вайсковы суд, а ён мне кажа:
— Калі ўлада ўстановіцца, дык вы тады вернецеся.
У гэтага міліцыянэра на блюзцы быў цывільны плашчык з настаўленым каўняром. Каўнер адхінуўся, і я бачу, што на ягонай блюзцы пятліцы паспораны. Тады я падумаў, што ў Менску ўжо няма савецкай улады, і наважыўся пайсьці ў сваю вёску: колькі за дзень прайду, настолькі буду бліжэй да яе.
Уся дарога аж рабелася ад людзей, якія пакідалі Менск. Я ішоў памалу, бо патрапляў, каб добра стаўляць прабітую нагу. У Карэнскага разжыўся з паўкілё хлеба, дык з гэтым хлебам да змроку прыйшоў да Лагойску — 42 кілямэтры. Падарожнікаў была поўна дарога, але тут успомню толькі адну старэнькую бабульку, якая мела два хатулькі: яна перш адзін хатулёк паднясе за двое гоняў, кладзе яго пры дарозе ды варочаецца па другі, і гэтак снавала бадай усю дарогу. Я доўга на яе азіраўся.
Змрокам я прыйшоў да Лагойску, але далей ісьці ўжо ня мог і зайшоўся ў сталоўку. Абедаў не было, але там працавала адна афіцыянтка з нашай вёскі, дык мне далі есьці. Тамсама я спаткаў шмат знаёмых, яны ў мяне распытваліся аб падзеях у Менску. Я проста апавядаў усё, што ведаў. Прашу знаёмую афіцыянтку, каб настроіла мне, куды зайсьці нанач. Яна парадзіла зайсьці ў гатэль. Калі я выйшаў з сталоўкі, дык да мяне падышлі два жыды: малады, гадоў каля 15, і сталы, які запытаў мяне, куды я іду. Я яму адказаў ды пытаю ў яго, нашто яму трэба гэта ведаць. Ён нешта замармытаў сабе пад hoc, а я пайшоў да гатэлю. Там стукаў-стукаў — не адчынілі. Тады пайшоў на Луцаўшчыну (дарогі было больш кілямэтра) да сваёй стрыечнай сястры. Ейнага мужа мабілізавалі, у яе адзежа была зьвязана ў хатулёх, а яна сядзела ў кутку на падлозе — нездарова, бо была апошнія дні цяжарнасьці. Я таксама
сеў на хатулі й прываліўся да сьцяны. Мы зь ёй іугарылі, аж сьвітаньнем пачуўся стук у дзьверы, а пасьля чуецца голас з надворку:
— Ці ёсьць у вас хто чужы?
Яна адказала:
— Няма нікога, а толькі мой брат.
Незнаёмыя людзі зайшлі. Іх было двое: адзін міліцыянэр, другі энкавэдысты. Яны праверылі мае дакумэнты й пайшлі. Вось якая была палітычная пільнасьць: як відаць, гэтыя жыдкі палічылі мяне падазроным чалавекам і сачылі за мной усю дарогу ды нарэшце данесьлі ў НКВД. Назаўтра раніцай сястра дала мне вэлясыпэд і я прыехаў у сваю вёску. Дома я пачуў, што лагойская адміністрацыя дала распараджэньне, што ніхто ня мае права казаць, што Менск гарыць і бальшавікі ўцякаюць зь яго, — гэткія рэчы ўважаліся за антысавецкую прапаганду.