Дык вось Ян Лобач, настаўнік з Барысава, і выступіў з сваім артыкулам супроць Барысенкі. Артыкул быў напісаны ў вытрыманым стылі й вельмі добра абдуманы, у ім між іншага Лобач пісаў: “Лепшыя расейскія вучоныя змагаліся й гінулі ў 1905 годзе за тое, каб у расейскую мову ўвесьці аканьне”. У заканчэньне ён заўважыў: “Мы часта шукаем ворагаў народу, шкоднікаў і дывэрсантаў, але ці ж можна знайсьці горшага шкодніка, дывэрсанта й ворага беларукага народу, як Барысенка, які напісаў гэткі шкодны й бязглузды артыкул”. Мой сябра з Барысава апавядаў мне аб гэтым Яну Лобачу. Гэта быў стары чалавек, звыш 70 гадоў, жыў у вельмі жахлівых матэрыяльных умовах (адна старая жыдоўка дала яму кут ды сім-тым дапамагала). Відавочна, яму жыцьцё ўжо апрыкрала, і ён уважаў сьмерць сваім збаўленьнем, таму стаў публічна выказвацца супроць бальшавікоў. Настаўнікі школы, дзе ён працаваў астатні час, назвалі яго вар’ятам, ды гэта сама пацьвердзілі й дактары. У Барысаве НКВД пабудавала новы будынак для сваёй управы й вязьніцу з навачаснымі366 ўладжаньнямі. Ніхто не адважваўся й блізка сюды падыходзіць. Аднаго разу Ян Лобач пайшоў туды — аж у самы будынак. Там яго пытаюць: — Чаго ты сюды прыйшоў? — Прыйшоў паглядзець, як вы тут уладзіліся, — адказаў Лобач. Яго затрымалі. Калі папыталіся, хто ён, дык ён і адказаў: — Настаўнік барысаўскай школы Ян Лобач. Яны пазванілі да дырэктара гэтай школы. Дырэктар адказаў: — Ганіце яго, гэта вар’ят. Яго прагналі. 3 таго часу Ян Лобач стаў зусім вольным чалавекам. 366 Навачасны — сучасны. За час майго прабываньня ў гэтым інстытуце ў Менску адбываліся важныя падзеі: капаньне возера на Сьвіслачы ў ваколіцы Драздоў; увядзеньне для службоўцаў васьмігадзіннага працоўнага дня; увядзеньне пакараньня некалькімі гадамі кацэту за спазьненьне на працу. Для капаньня Менскага возера фабрыкі й прадпрыемствы Менску пасылалі сваіх людзей у парадку грамадзкай павіннасьці, найболей па сьвяточных днях, але за два гады гэтай працы амаль ніякага знаку не было. Аж калі на трэці год перадалі гэту работу органам НКВД, дык меней, чымся праз год возера было выкапана кацэтнікамі, якія трапілі ў кацэт, спазьніўшыся на некалькі мінут на працу. Увядзеньне для службоўцаў працы восем гадзінаў на настаўнікаў мала паўплывала, бо нам і так плацілася ад лекцыі, а толькі трохі было боязна, каб ранкам на лекцыі ў пару прыйсьці, але гэтыя раньнія лекцыі ў мяне здараліся рэдка. А ў інстытут я ішоў на працу зь першай гадзіны дня, дык ніколі ня мог спазьніцца. ДАМАШНЯЯ ГАСПАДАРКА Шмат было клопату старэйшаму брату на гаспадарцы, пакуль павазіў сена, салому, лён, пяньку, бульбу, збожжа й жывёлу на прыёмныя пункты. А ў дадатак да гэтага “кулакам” накладалі вялікую фурманачную павіннасьць — болей як удвая, чымся іншым грамадзянам. 3 збожжам выкуркуляваліся367 толькі дзякуючы таму, што былі запасы з папярэдніх гадоў. Вясной 1932 году ў калгасах не хапала харчоў для статку й статак дох. У некаторых калгасах рэзалі сечкі для статку з дробнага гальля — бярэзьніку, лазы, дык ад гэткіх харчоў статак адразу дох. Г эткім калгасам было дазволена езьдзіць па вёсках ды браць, дзе знойдуць, харчы для статку ў аднаасобнікаў. Дзе гаспадар-аднаасобнік быў вольным ды пачынаў крычэць, лаяцца, дык трохі пакідалі харчоў, а ў нашых, як у “кулакоў”, забралі усё. У наступны й далейшыя гады гэдаксама вялікі падатак накладалі, але трохі меншы, як у 1931 годзе. Дый тое было добра, што за яравое можна было плаціць грашыма, г. зн. можна было тут на складзе купіць збожжа (авес, ячмень) па 15 рублёў за пуд і тут жа здаваць, а лепей сказаць, за належную колькасьць збожжа можна было заплаціць грашыма, але тое было дзіўна й сьмешна, што тут жа бралася 15 % надбаўкі за кепскую якасьць збожжа. Асабліва шмат патрабавалася кожнага году здаваць валакніны — лёну й пянькі. Апрача гэтага, шмат людзей патрабавалася ў кацэты на цяжкія работы. Гэтых людзей трэбала набраць зь сялян, але перш трэбала іх за нешта засудзіць. Аднаго разу прыйшла ў сельсавет гэткая раскладка 367 Выкуркулявацца — умела выдаткавацца, каб зьвесьці канцы з канцамі (АВ). на некалькі чалавек. У ліку іх было пастаноўлена майго брата здаць пад суд за невыкананьне здачы валакніны, калі да 15 сакавіка ня здасьць. Ён у гародзе прысеяў шмат канапель і намяў шмат пянькі ды на 15 сакавіка павёз у Лагойск здаваць. Там валакніну прымалі ў касьцёле. Чарга была вялікая, і яму не было надзеі здаць. Калі ён у чарзе дайшоў да закрыстыі, дык на яго шчасьце тут дзьверы адчыніліся й зьявіліся з вагой другія прыёмнікі, ды ён здаў сваю пяньку й да вечара прыехаў дамоў. Калі вечарам прыйшлі правяраць ягоныя цэтлікі аб здачы, каб назаўтра судзіць, ён ужо меў дакумэнты, што здаў пяньку. У гаспадарцы было патрэбна шмат грошай: плаціць падатак, плаціць самаабкладаньне, плаціць падаходны падатак, падатак ад базару, хоць там ніколі й ня быў. На гэта ўсё я мусіў вымярГоўваць з сваёй пэнсіі, каб выкручвацца ад суду й высылкі. У 1932 годзе заснаваўся ў нашай вёсцы калгас. Лепшую зямлю каля блізку забралі пад калгас, а ўзамен яе далі далёка ад вёскі пустую зямлю ды дзірваны. 3 кожным годам плошча пасеву зьмяншалася, а на паперы кожнага году паўгектара дабаўлялі. Замест 4 гектараў ворнай зямлі, якой у нас было з даўніх часоў, у 1935 годзе лічылася ўжо 7, за якія мусілі здаваць збожжа, нарыхтоўкі й плаціць падаткі, а сапраўды абсявалася ня болей як два гектары. Калі вясной 1933 году мой маладзейшы брат Казюк загінуў, дык роўна праз два гады энкавэдыстыя з Лагойску праз сваіх агентаў распусьціў чуткі, што мой брат вярнуўся: прыехаў у Швабы (дзе жыў, пакуль арыштавалі), аж там жонкі й дзяцей не застаў, дык невядома, ці ён паехаў у Смаленшчыну жонкі шукаць, ці дзе ў Міхалкавічах хаваецца. IНКВД даручыў сваім агентам, каб падгледзелі, дзе ён хаваецца. Я гэтыя плёткі пачуў у часе зімовых вакацыяў 1934/35 году, дык хоць і сумляваўся ў праўдзе, але наважыў туды паехаць. Сеў на цягнік і прыехаў вечарам на станцыю Стадолішча. Да таго месца, дзе жыла братаўя368, было каля 8 кілямэтраў. Каб не марнаваць цэлай ночы на станцыі, я папытаўся дарогі й пайшоў. Мне сказалі, што трэба ісьці гасьцінцам, а далей пайсьці на першую дарогу направа, што будзе перасякаць гасьцінец. Сьвежы сьнег быў прайшоўшы, дык я не заўважыў гэтай дарогі й прайшоў каля ю кілямэтраў гасьцінцам, калі пайшла праз гасьцінец направа вялікая дарога. Я й пайшоў ёй яшчэ каля іо кілямэтраў, калі ад гэтай дарогі сталі адыходзіць меншыя дарогі, а наастатак гэта дарога ў лесе скончылася. Я стаў рабіць круті, каб напасьці на сьлед тэй вялікай дарогі, якой я ішоў, але гэткіх шмат пападалася, і я пакуль што быў прымушаны пайсьці аднэй гэткай дарогай. Мароз быў вялікі, болып -30 °. Я быў адзеты й абуты нядрэнна: на нагах суконныя шкарпэткі, а на плячах ватнае паліто, але чаравікі зьмерзьліся, і я зусім быў змарыўся й ня мог ісьці. 368 Братаўя — братавая, братава жонка. Перада мной далёка-далёка паказаліся агеньчыкі. Я пайшоў на іх, а гэта аказаліся расьселеныя сталыпінскія хутары. Якраз была калядная ноч, а ў гэтых людзей на Каляды ня гасяць агнёў. Я прыйшоў да аднэй хаты ды пачаў стукаць у дзьверы, а потым у вакно — не адчынілі. Пайшоў на другі хутар, гэдаксама доўгі час стукаў без пажаданых вынікаў, а нарэшце й на трэці. Прымушаны быўісьці далей. Ногі аслаблі й моцна хацелася хоць на мінутку прысесьці, бо сон цягнуў на зямлю, але часта здаралася чытаць, што гэткім чынам людзі мерзнуць, і я пастанавіў сабе трымацца на нагах, пакуль не абвалюся. Нарэшце пачуў далёкі сьвіст паравоза й я памаленечку пайшоў у тым кірунку. Калі прыйшоў на тое паселішча, дзе жыла братаўя, дык усходзіла сонца. Я быў ледзь жывы й ня мог прамовіць слова. I вось тая энкавэдысцкая правакацыя мяне ледзь да сьмерці не давяла. Я й цяпер задаюся гэтым пытаньнем: нашто энкавэдыстым патрэбныя гэткія правакацыйныя анэкдоты? Калі я атрымаў пашпарт, а потым закончыў інстытут і атрымаў працу настаўніка ў сярэдняй школе, дык быў зусім расьсьмеліўся, і папярэдні страх, што мяне могуць арыштаваць ды выслаць, зусім зьнік. Аж аднаго разу вясной 1935 году прыяжджае мой знаёмы зь вёскі й кажа, што мне трэба чым найхутчэй уцякаць зь Менску. А чаму? У нашай вёсцы яшчэ шмат аднаасобнікаў было. Прыяжджаў сам старшыня РВК Анодзкі праводзіць сход і выказаўся ў сваёй прамове: — Чаму вы не ўступаеце ў калгас? Вы глядзіцё на Гладкіх і берацё зь іх прыклад? Але незавідны прыклад: аднаго расстралялі, а другі хаваецца ў Менску, але нядоўга яму там хавацца, знайдзем! — Калі Гладкія жывіліся бульбай ды мякінай, калі вучыліся, дык вы тады ня бачылі, а цяпер дык і вы ўвідзелі. А яны нікому нічога благога не зрабілі, — пачуўся голас зь цёмнага калідору. А гэта сказаў Юзюк Насэвіч, які перш жыў у Міхалкавіч, а пры калектывізацыі выехаў дзесь далей, а на гэты час прыехаў адведаць матку. А цікава тое, што на гэту рэпліку не было ніякага адказу, ні заўвагі ні з боку прэзыдыюму, ні з боку прамоўцы. Гэта здарылася ў канцы траўня, калі ў школе пачаліся ўжо экзамэны. Пакінуць школу й вучняў непраэкзамэнаваных, пакінуць сяброў-настаўнікаў у вялікім падазрэньні, а там пойдуць пошукі ды допыты. Я палічыў несумленным уцякаць, але што б ні здарылася, весьці да канца працу ў школе, бо заставалася толькі 2—3 тыдні. А калі насталі вакацыі, дык неяк расьсьмеліўся, абырыў369 і, спусьціўшыся на ласку лёсу, застаўся на месцы. Гэта лета ня стала Анодзкага ў нашым раёне. Калі НКВД забрала нашых калгасьнікаў ды завезла аж у Гомель, дык там яны ў 1938 годзе бачылі арыштаваным таго самага Анодзкага. Здаецца, яго 369 Абырыць — стацца абыякавым (АВ). абвінавачвалі ў трацкізьме. Калі наша гаспадарка зусім аслабела, дык яе ня сталі лічыць “кулацкай”, і брат уступіў у калгас. МІХАЛКАВІЦКАЯ ШКОЛА ПАСЬЛЯ МАЙГО ВЫЕЗДУ Як я здаў сваю школу сакратару сельсавету ды паехаў у Менск, яна стаяла пустой аж да лістапада месяца, калі прыслалі на кароткі час студэнта зь Менскага пэдтэхнікуму Субку, які тут пабыў да Каляд. Па Kanaflax прыслалі нейкага хлапчука Мялешку, які любіў толькі маляваньне. У яго ўсе сьцены ў школе і ўсе дзьверы былі замаляваныя. Казалі, што ён зь дзецьмі займаўся амаль толькі маляваньнем. Інспэктарам у Лагойск пасьля Крайніка прыслалі з Магілёўшчыны нейкага Мікіценку (вучні й насельніцтва празвалі яго Мікітка), партыйца-п’яніцу, але малапісьменнага. Мікіценка пры рэвізіі школы пахваліў Мялешку. Пры набліжэньні вясны школа рассыпалася: вучням бадай што апрыкрала бясконца маляваць, дый сам настаўнік захапіўся яздой на трамваі — ён кінуў настаўніцтва ды пайшоў у Менск працаваць кандуктарам на трамвай. Пасьля яго прысылалі часова студэнтаў зь Менскага пэдтэхнікуму.