345 Мяцьва — страва-варыва, прыгатаванае зь зялёнай гародніны (АВ). кілё хлеба. Выходзіць, селянін за свой хлеб плаціў савецкай дзяржаве ў сто разоў даражэй, чымся сам быў вымушаны прадаваць савецкай уладзе. Такой ліхвярскай цаны ніякі спэкулянт ня мог узяць: тое, што купіла за капейку, савецкая ўлада прадавала за рубля! На добры лад селянін павінен бы савецкую ўладу судзіць за гэткую ліхвярскую спэкуляцыю, але рабілася наадварот: ліхвяр (савецкая ўлада) судзіла сваю ахвяру (селяніна) за спэкуляцыю. Праўда, да жыхароў Менску савецкая ўлада была ласкавейшая: ён мог выслаць поштай у іншае места СССР да 4 кіляграмаў печанага хлеба. ПРОДАЖ ПАРЦЯНАЙ I СУКОННАЙ КРАМНАЙ ТКАНІНЫ Апрача камэрцыйнага хлеба, тады-сяды ў Менску прадавалася й крамная тканіна. Часамі можна было купіць нават і нядрэннага сукна, але для гэтага трэбала яшчэ вечарам заняць чаргу, дык а 8-й гадзіне рана можна было дастаць адрэз на касьцюм. Часта там-сям прадавалася танная парцяная тканіна346. Па гэткую тканіну сяляне, прыехаўшыя зь вёскі, па два дні стаялі ў чарзе. А летам сельскія бабы й падлеткі ў чарзе на ходніках клаліся ўночы адпачываць. Апошнія гады перад вайной міліцыя гэтыя чэргі ноччу разганяла, і не дазвалялася займаць чаргі аж да паўвосьмай гадзіны. Менск быў найвыдатнейшым местам на захадзе СССР з таго пагляду, што ў ім тады-сяды можна было купіць нейкай тканіны ці абутак. Сюды часамі прыяжджалі людзі ня толькі з Смаленшчыны, але й з Паволжа. Але калі яны пападаліся ў рукі міліцыі ці энкавэдыстым, дык дорага плаціліся. Адзін вайсковы чалавек спыніўся [у нас] і за дзень напрыносіў кавалкаў таннай таўстой тканіны ў шырокія палосы, як на матрац, мусіць, мэтраў каля сарака. Я зьдзівіўся й пытаю: — Ці табе столькі патрэбна матрацаў, каб уталкаваць гэты матэрыял? — Што ты, чалавеча, сьмяесься зь мяне?! — кажа ён. —Мы даўна сьпім на голай саломе. Гэта я купіў, каб дзецям пашыць якія кашулькі, каб голымі пузамі не сьвяцілі. А дзе там разьбірацца яшчэ ў колерах ды ў якасьцях тканіны! Жывучы ў Менску, я кожан год мог раздабыцца на новы касьцюм. Калі хваля натоўпу дапіхвала мяне да касы, я плаціў грошы й атрымліваў квітанцыю, але ня ведаў, якой якасьці й колеру будзе мой касьцюм. А калі хваля даносіла мяне да іншай каморкі, там мне падавалі скрутак тканіны. 346 Парцяная тпканіна — тканіна з ільняных ці пяньковых нітак (АВ). БАЛЫПАВІЦКАЕ ЎЗГАДАВАНЬНЕ МОЛАДЗІ У часе НЭПу неяк раз у гутарцы з балыпавіком мы закранулі пытаньне аб узгадаваньні моладзі. Ён мне сказаў: — Толькі тады будзе сапраўднае выхаваньне маладога пакаленьня, калі дзеці ня будуць знаць сваіх бацькоў, а бацькі ня будуць знаць сваіх дзяцей. Але цяпер, дзякуючы праклятай спадчыннасьці царызму, мы гэтага зрабіць ня зможам. Напэўна, бальшавікі недзе ў Маркса347 знайшлі гэткую тэорыю, каб узгадоўваць дзяцей не ў сям’і, але ў дзіцячых дамох. Паводле гэтай тэорыі, абавязак маткі — толькі нарадзіць дзіця, а ўзгадоўваць і выхоўваць дзяцей будуць савецкая ўлада й камуністычная партыя. Пачынаючы зь Першай сусьветнай вайны, а тым больш пасьля Грамадзянскай вайны ў Расеі шмат было беспрытульных, і бальшавікі ў часе ваеннага камунізму й НЭПу348 маглі практыкаваць сваю тэорыю ва ўзгадаваньні й выхаваньні дзяцей. Але ў савецкіх дзіцячых ясьлях надта малы працэнт дзяцей выжываў, а што й выжылі, дык гаварыць ня ўмелі. Гэткія ясьлі мне давялося бачыць у 1922 і 1923 гадох у Барысаве, куды прывезьлі дзяцей з Паволжа. А бальшавіцкія дзіцячыя дамы нагадвалі сабой дзіцячыя вязьніцы. Утрыманцы гэтых дамоў былі не падобныя на звычайных нармальных дзяцей, але на нейкіх малых астрожнікаў, дык яны і ўцякалі з гэтых дамоў як з агню. У часе НЭПу быў такі дзіцячы дом у Астрашыцкім Гарадку пад Менскам. Яго ўтрыманцы пабіліся з адміністрацыяй дому й пакінулі яго. Паслалі міліцыю палавіць гэтых дзяцей, але яны занялі пазыцыю на пляцы, дзе былі звалены старыя бочкі й дрэвы, ды доўгі час адбіваліся ад міліцыі каменьнем і паленьнем. Нашы сяляне ехалі да Менску й назіралі гэту вайну. У часе сталінскай суцэльнай калектывізацыі, пачынаючы з 1930 году, колькасьць беспрытульных дзяцей у Менску болей як падвоілася за лік дзяцей вёскі й места. Частка іх была ў дзіцячых дамох, але балыпыня жыла безь ніякага домуяк лета, так і зіму, сама сабой. Харчаваліся крадзяжом на базары з вазоў, пры сьціску ў крамах і трамваях кралі грошы з кішэняў, а найболей галадалі. Зімой грэліся ў калідорах, дзе дзьверы не запіраліся, пры паравых батарэях, на цаГельнях пры печах, на вуліцы пры катлах, дзе разаграваўся асфальт. 347 Карл Маркс (1818—1883), нямецкі філёзаф, сацыяліст, эканаміст, суаўтар “Маніфесту камуністычнай партыі”, аўтар “Капіталу”. 348 НЭП (Новая эканамічная палітыка) — эканамічная палітыка, улучала ўвядзеньне штогадовага харчовага падатку ў вёсцы, дазвол прыватнага гандлю, дазвол замежных канцэсіяў, ператварэньне рубля ў канвэрсаваную валюту. Аднаго разу ў кіно “Зорка” ў калідоры я задумаў пагаварыць з гэткімі дзецьмі. Выбраў двух самых меншых, якія былі шчыльна прыхінуліся да паравой батарэі й грэліся; аднаму зь іх было каля сямі, другому — каля дзевяці гадоў. Калі яны выйшлі на вуліцу, я пайшоў за імі. Яны мне сказалі, што яны браты, матка іхная памерла, а бацька ў вастрозе. У гэтых беспрытульных была свая арганізацыя, свой нутраны парадак. Парушальнікаў гэтага парадку строга каралі: білі й выкідалі з арганізацыі, а за вялікае праступства, як здрада (выкрыцьцё) арганізацыі, забівалі. Пачэснымі сябрамі гэтай арганізацыі былі тыя падлеткі, хто зрабіў большае злачынства й ня быў злоўлены, прыкладам, украў шмат грошай або пісталет у трамваі ў вайскоўца ці энкавэдыстага. Гэткія заслужаныя падлеткі станавіліся й правадырамі арганізацыяў. Вялікую заслугу мелі й тыя падлеткі, што пабывалі ў вялікіх і далёкіх местах. Для гэткага падарожжа яны прыладжваліся або пад вагонамі на восях колаў, або між дроў, дошчак ці іншага тавару на адкрытых вагонах. Гэткія падарожнікі ўважаліся за вялікіх герояў ня толькі ў дзяцей на вуліцы, а нават у тых, якія жылі з бацькамі. Аднаго дня апаўдні я заўважыў, што дзеці нашага двара сталі шыхаліцца349. Іх сабралася каля дзясятка, яны паставілі ў браме аднаго вартаўніка, а самі скупіліся ў кутку двара й давай вучыцца песьні аб “Мурке 8 кожаной тужурке”, якая “зашухарнла всю нашу малйну, вот за это фйнку получай”350. Неяк вучань V клясы, над якім я быў шэфам, перастаў наведваць школу, а ён хлопец быў нядрэнны й па вучобе, і па паводзінах. Абавязак шэфа клясы быў даведацца прычыну, чаму вучань не наведвае школу. Дык я ў нядзелю пайшоў да яго на Камароўскую вуліцу. У хаце застаў бацьку, матку й некалькі дарослых хлапчукоў; папытаюся аб гэтым вучню й бачу, што на мяне падазрона глядзяць і неахвотна адказваюць на мае пытаньні. Я пастаяў троху й кажу: — Я настаўнік з школы. Гэты хлопец вучыўся ў нашай школе й вучыўся някепска, вось я прыйшоў напомніць яму, каб ён далей наведваў заняткі. Разьвітаўся й пайшоў. Неўзабаве даганяе мяне гаспадыня гэтай хаты й кажа з плачам: — Калі вы што ведаеце аб гэтым хлапцу, дык, калі ласка, скажыце, бо ўжо блізка два тыдні, як яго ня стала. Калі я быў ужо настаўнікам ды ішоў на места, дык заўсёды насіў пры сабе найменей 200 рублёў, бо, бывала, ідучы па вуліцы, напаткаеш, што нешта прадаецца добрае. Я грошы насіў у бакавой кішэні 349 Шыхаліцца — бегаць, мітусіцца (АВ). 350 “Мурка” — адна з самых вядомых дваравых песень. нагавіцаў, каб зьвіслыя рукі дакраналіся гэтай кішэні. На прыстанку чакаю трамвая, а рукі пры кішэні. Апошнім уваходжу ў трамвай. Толькі ўзьняў рукі на поручань, стаў на прыступку ды ўвайшоў у вагон, зразу апускаю рукі зноў на кішэнь — аж ужо няма партманэта. На пляцоўцы вагона толькі тры асобы: стары трымае дзьве валізкі, адна пастаўлена на аднэй; нейкі інтэлігент замёр задуманы ды хлапчук гадоў дзесяці стаіць да дзьвярэй задам, гледзячы ў супрацьлежнае дзьвярам вакно. Я зьмерыў вачыма гэтыя тры асобы й думаю: хто першы памкнецца адыходзіць, таго прыйдзецца спыніць. Пачуўся званок — і трамвай рушыўся, а ў гэты час хлапчук каля мяне шмыг ды хацеў на хаду скакаць з трамвая ды закрычэў: — Ад мамы астаўся. А я схапіў яго за плечы й кажу: — Ня бойся, да таты завяду. — Што вы да мяне маеце? — зьвярнуся ён да мяне. — Як што?! Аддай грошы! — Якія грошы? Шукай. Я паглядзеў на ягоныя картовыя нагавіцы без кішэняў і картовую блюзку без кішэняў і кажу: — Я цябе датуль не адпушчу, пакуль не аддасі грошы. А ён мне заўважае: — Шукай, дык знойдзеш. Я стаў глядзець па кутках, аж там за валізкамі, дзе ён стаяў ля вакна, ляжыць мой партманэт і грошы — усе 200 рублёў у наяўнасьці! Ён быў хоць малы, але адукаваны: заўважыў, што я рукі трымаю на кішэнях, а пасьля спрытна выхапіў грошы, але калі заўважыў, што я агледзеўся ды пазіраю на яго, дык грошы кінуў і хацеў на хаду з трамвая выскачыць. Мусіць, быў у перапудзе. Аднаго разу мы з маім сябрам ішлі па Савецкай вуліцы ды завярнулі на Ленінскую, аж ззаду нас пачуўся прарэзьлівы жаночы крык. Мы аглянуліся, аж на другім баку Савецкай вуліцы, каля банку, стаіць маладая жанчына, у ваднэй руцэ трымае расшпіленую тэчку, а другой — за руку замазанага хлапчука 13—14 галоў, які сваёй другой рукой дзярэ яе за руку й вырываецца, а пачкі грошай валяюцца каля ходніку—у рашткуззі ў вадзе. Хлопец вырваўся й пабег, а яна сагнулася й стала мокрыя грошы цягаць з вады. Пры ліквідацыі дзясяткаў тысяч вясковых сем’яў некаторыя бацькі меркавалі, што чымся везьці дзіця на відочную сьмерць у далёкую бязьлюдную пустэльню або на зьдзек катаў-энкавэдыстых, дык лепей гэта дзіця пакінуць у родным краі, хоць і беспрытульным. У ліку гэтых новых беспрытульных былі ня толькі дзеці беларускіх сялян і работнікаў, 351 Рашток — тое самае, што й рыншток, вадасьцёк. але тут апынулася значная колькасьць дзяцей расейскіх вышэйшых урадоўцаў, а тым больш вайскоўцаў у часе ліквідацыі Тухачэўскага. Беспрытульныя прыбывалі, але бальшавікі дзіцячых дамоў не будавалі, бо й з тых, што былі, дзеці ўцякалі. Тут бальшавікі самі ўбачылі, што іхныя дзіцячыя дамы ператварыліся ў школы крымінальных злачынстваў. Стала відавочным як для пабочных асобаў, гэдак і для саміх бальшавікоў, што дзеці, якія прайшлі праз бальшавіцкія дзіцячыя дамы, рабіліся непапраўнымі злачынцамі, пазбаўленымі людзкой годнасьці на ўсё жыцьцё. Хоць балынавікі ў 1930-х гадох былі ў цяжкім матэрыяльным стане, але не аддавалі нованабраных дзяцей у свае дзіцячыя дамы — “школы бясклясавага грамадзтва” (а лепей — школы крымінальных злачынстваў), але аддавалі ў прыватныя сем’і й плацілі за кожнае дзіця па 200 рублёў на месяц, каб гаспадар карміў яго, адзяваў і ў школу пасылаў. Але ахвотнікаў на такія заработкі страшна мала знаходзілася, а прычын было некалькі: страшэнная кватэрная цесната, больш самастойныя й інтэлігентныя людзі не хацелі зьвязвацца з савецкай уладай, каб пасьля ніякага падатку не налажылі. Маглі квапіцца на гэткі заработак людзі з адмоўнымі паводзінамі, якія й сваіх дзяцей ня ўмелі й не хацелі выхоўваць.