Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
336 Шпіцаль — шпік, сексот.
ён дадаў, што, магчыма, ёсьць у ягонай працы нейкія недахопы, але прасіў прафэсара прызнаць ягоную працу здавальняючай, бо яму няма часу перарабляць, бо партыя яго накіроўвае ва ўсходнюю Сібір — у Бірабірджан. Тут прафэсар Замоцін зрабіў маленькую прамову наконт гэтай дыплёмнай працы, сказаўшы, што гэта літаральная копія працы дацэнта Дэкутовіча, калі той абараняў сваю дысэртацыю, але няўважліва перапісаная, бо ёсьць граматычныя памылкі й не дастае некалькіх косак. А пасьля дадаў, што вельмі несумленна ўводзіць у блуд і прафэсуру, і інстытут, ды заўважыў, што гэта ёсьць літаратурным зладзействам. Праца студэнта Шусьцера засталася бяз вынікаў.
Якім жа чынам мог студэнт Шусьцер сьпісаць працу дацэнта Дэкутовіча, якая пасьля абароны засталася ў Беларускай акадэміі навук? Пасьля ліквідацыі нацдэмаў там шмат было паналазіўшы камуністых, дык вось нейкі зь іх мог знайсьці гэту працу й даць свайму сябру Шусьцеру скапіяваць.
У выніку ўсяго гэтага павінен бы ўсчацца крымінальны працэс за літаратурную кражу, але тут выйшла іначай: празь нейкі час ня стала ні акадэміка Замоціна, ні дацэнта Дэкутовіча.
Прафэсар Замоцін да Першай сусьветнай вайны быў рэктарам расейскага Варшаўскага ўнівэрсытэту. Студэнты казалі, што ў часе Грамадзянскай вайны ён быў нейкі час міністрам народнай асьветы пры дзянікінскім урадзе337. Пасьля адчыненьня менскага ўнівэрсытэту працаваў загадчыкам катэдры расейскай літаратуры, выкладаў расейскую літаратуру й мэтодыку літаратуры, у Беларускай акадэміі навук яго выбралі акадэмікам. Ён добра ўладаў беларускай мовай, шмат напісаў крытычных артыкулаў па беларускай літаратуры. Меў адну дачку.
Асыстэнт Замоціна дацэнт Дэкутовіч, беларус, высокаінтэлігентны чалавек, быў добрым выкладчыкам расейскай літаратуры й мэтодыкі літаратуры. Калі разьбірацца ў аздобе мужчын, дык ён быў надзвычайнага хараства — як з твару, так і з складу цела. Студэнткі шапталіся, акадэмік Замоцін спадзяваўся, што Дэкутовіч будзе ягоным зяцем.
IIIIIV КУРСЫ ВПІ
(1933/34 11934/35 НАВУЧАЛЬНЫЯ ГАДЫ)
Калі на I курсе я меў амаль усе адзнакі пасьпяховасьці на “пасярэдна”, дык на II больш дысцыплін было здадзена на “добра”. Ha III і IV курсах гэдаксама бальшыня адзнак была “добра”. На гэтых астатніх
337 Антон Дзянікін (1872—1947), расейскі военачальнік, палітычны й грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, мэмуарыст, публіцыст і ваенны дакумэнталіст. Выконваючы абавязкі вярхоўнага кіраўніка Расеі (04.01—04.04.1920). Адзін з кіраўнікоў Белага руху.
курсах і дысцыпліны, і выкладчыкі былі амаль тыя самыя. Ha III курсе, як ужо ўспаміналася папярэдне, выкладчык Ламцёў заместа беларускай граматыкі правёў некалькі гутарак аб глаголіцы, ці, лепей сказаць, аб царкоўнаславянскай мове. Барысенка прадаўжаў свае лекцыі па беларускай літаратуры, Замоцін — па расейскай літаратуры й мэтодыцы літаратуры, малады лысы лектар даканчваў выкладаць мэтодыку беларускай мовы. На гэтым жа III курсе прафэсар Бурачэўскі выкладаў заходнеэўрапейскую літаратуру, але не закончыў. Калі мы ў пачатку 1934/35 навучальнага году прыбылі ў Менск, дык прысутнічалі на хаўтурах прафэсара Бурачэўскага (ён памёр ад раку). Ha IV курсе заходнеэўрапейскую літаратуру выкладала нейкая маладая жыдовачка. На тым курсе ў нас заняткі цягнуліся ўсяго да лютага месяца, і толькі некаторыя выкладчыкі даканчвалі выкладаць свае дысцыпліны.
ПРАЦА Ў ШКОЛАХ НЕПІСЬМЕННАСЬЦІ Й МАЛАПІСЬМЕННАСЬЦІ
Калі я працаваў у 22-й менскай школе, дык, апрача працы ў школе з вучнямі, было шмат пабочных заняткаў: трэбала два разы на тыдзень вадзіць за кілямэтар вучняў на політэхнізацыю. Мая III кляса — як хлопцы, так і дзяўчаты — шылі чаравікі; самі рыхтавалі й страчылі загатоўкі, самі нацягвалі на капылы ды ўсю работу даводзілі да канца — выходзілі досыць зГрабныя чаравічкі!
Яшчэ кожны настаўнік прызначаўся да нейкай грамадзкай (бальшавіцкай) арганізацыі: Аўтадор338, Асаавіяхім339, МОПР34° ды інш. Я быў прымацаваны да Асаавіяхіму й мусіў зьбіраць сяброўскія складкі з вучняў і настаўнікаў усёй школы ды адносіць іх у цэнтральную арганізацыю. А кожнае савецкае сьвята мусіў з вучнямі выходзіць на вуліцу на дэманстрацыю й хадзіць у калёне па вуліцы.
Калі на наступны год я перавёўся ў школу непісьменных і малапісьменных, якія былі амаль пры кожным прадпрыемстве, дык работа зусім зьмянілася — у лепшы бок: настаўнік мусіў толькі падлічыць усіх непісьменных ды малапісьменных і вучыць іх. Гэтыя работнікі, а асабліва работніцы, папрацаваўшы 8 гадзін пры варштаце, не хацелі заставацца на занятках, але за наведваньне работніцамі школы была адказная дырэкцыя школы, а настаўнік толькі мусіў давесьці да ведама
338 Аўтадор — руск. Обіцество содействйяразвйтйю автомобйлйзма й улучшенйю дорог.
339 Асаафіяхім — руск. Обіцество содействйя обороне, авйацйонному й хймйческому стройтельству СССР.
340 МОПР —руск. Международная органйзацйя помоіцй борцам революціш.
гарана, што дырэкцыя не пасылае людзей да школы. Палітычная асьвета работнікаў настаўніка ня тычылася — на гэта былі на прадпрыемстве парті прафарганізацыі. На парады й дэманстрацыі вучні фабрычных школ ішлі ў работніцкіх калёнах, а настаўнік быў вольным.
У 1933/34 навучальным годзе я працаваў у гэткай школе ў лазьне-пральным трэсьце. У маю школу мусіла хадзіць 25 дзяўчат і баб, але прыходзіла надта мала, а школа працавала на дзьве зьмены, бо пральня працавала на зьмены. Пла[ці]лася ўдвайне. Нейкі час школа знаходзілася на другім паверсе пры 1-а лазьні (Паплаўскага) — супроць кватэры Янкі Купалы.
Вучаніцы не прыходзяць, дык я сачу цэлыя дзьве гадзіны за Купалавым дваром. У яго брама была заўсёды зачынена, а на варотах намалявана морда сабакі й вялікімі літарамі: “Сьцеражыся сабак”. Там у дварэ былі, здаецца, два дамкі, і туды надта часта хадзілі людзі рознага веку, але сабакі ні на кога не брахалі. У часе пробных алярмаў341, якія тады часта практыкаваліся, заўсёды можна было бачыць старэнькую бабульку ў белым хвартусе, якая мусіла ўвесь час алярму стаяць на вуліцы, як дворніца. Гэта была матка Янкі Купалы — Бэнігна Луцэвіч342.
На наступны, 1934/35 навучальны год я перавёўся на і-ю мэханічную пякарню на Старажоўцы — у гэткую самую школу. Умовы працы ўзноў былі гэткія самыя. Тут было яшчэ болей дзяўчат, і яны неяк пільней хадзілі ў школу, але здарылася перашкода, а прычына была палітычнай важнасьці.
Маршал Варашылаў343 паехаў у Турцыю. Там яго запрасілі на баль, дзе адна дама запрасіла яго на вальса, а ён, вядома, ніколі такіх танцаў і ня пробаваў танцаваць, таму меў шмат сораму. Калі прыехаў у Маскву й пажаліўся Сталіну344, той загадаў, каб уся Расея танцавала.
На нашай пякарні кожнага дня пасьля работы ў абавязковым парадку пачалі ладзіць танцы. Заля перабіта надвое: у ваднэй палавіне — мая школа, а ў другой — танцы. Я ніяк ня мог утрымаць вучаніц у клясе,
341 Пробны алярм — вучэбная трывога.
342 Бэнігна Луцэвіч (1857—1942), маці Янкі Купалы.
343 Клімент Варашылаў (1881—1969), савецкі партыйны, дзяржаўны й вайсковы дзеяч. 3 1925 г. наркам абароны СССР. 31940 г. намесьнік старшыні СНК СССР, з 1946 г. — Савету міністраў СССР. Член Палітбюро (Прэзыдыюму) ЦК КПСС у 1926—1960 гг.
344 Іосіф Сталін (сапр. Джуташвілі, 1879—1953), адзін з кіруючых дзеячаў КПСС, Савецкай дзяржавы. 31917 г. наркам па справах нацыянальнасьцяў, наркам дзяржкантролю, Рабоча-сялянскай інспэкцыі. Член ЦК партыі з 1917 г., Палітбюро ЦК з 1919 г. 3 1922 г. Генэральны сакратар ЦК КПСС. 3 1941 г. Старшыня СНК (CM) СССР і Дзяржаўнага камітэту абароны, Вярхоўны галоўнакамандуючы.
а каб і ўтрымаў, дык не было б як займацца, калі побач іграюць і скачуць. Насілу дамовіліся мы з дырэктарам пякарні аб ліквідацыі гэтага канфлікту: я абяцаў скараціць час заняткаў, а дырэктар — на час заняткаў устрымаць танцы.
КАМЭРЦЫЙНЫ ХЛЕБ
У1935 годзе, здаецца, нарэшце зьявіўся ў Менску ў продажы хлеб. Гэта была падзея вялікай важнасьці! Прадаваўся ён у васобных крамах, каля кожнай гэткай крамы некалькі міліцыянэраў сачылі за чаргой, якая першыя дні цягнулася кварталы на два й болей. Быў у продажы хлеб простага памолу — і жытні, і пшонны. Жытні прадаваўся па тры рублі кілё, а пшонны — па пяць.
У адны рукі давалася толькі адно кілё. Купіўшы адно кілё, можна было заходзіць назад за чаргу й купляць другое. Гэдак я з сваім сябрам, студэнтам Антосем, пайшлі ў чаргу па хлеб, а праз гадзіну мелі па два кілё хлеба: па кілё жытняга й па кілё пшоннага. Мы нагрэлі гарбаты й першы раз за некалькі гадоў пад’елі хлеба.
Гэткія шчасьлівыя месты ў СССР былі толькі чатыры: Масква, Ленінград, Харкаў і Менск. Пасьля, калі даведаліся сяляне аб гэткім шчасьці, дык чарга па камэрцыйны хлеб утроілася. Той калгасьнік ці аднаасобны селянін (такіх засталося вельмі мала) мусіў пехатой ісьці да Менску 50, а то й іоо вёрст ды купляць камэрцыйны хлеб. Калі міліцыянэр заўважыў, што нехта з мяшком стаяў у чарзе, дзе мелася якіх 4—5 кіляў хлеба, дык тая асоба арыштоўвалася, адводзілася ў міліцыю, і хлеб канфіскоўваўся. Гэтыя людзі хітравалі: куплены хлеб адносілі на прыватную кватэру ды варочаліся зноўу чаргу. За доўгі летні дзень адна асоба магла купіць пуд, а то й два пуды хлеба. Хто ішоў пехатой, таму й пуд хлеба кроўю абліваўся, калі трэбала 50 ці болей кілямэтраў яго несьці. Некаторыя набіралі й да трох пудоў хлеба, выходзілі за места й чакалі вазюрнай машыны, дзе за добрую плату шофэр завозіў гэтага шчасьліўца ў ягонае бліжэйшае мястэчка, але й там чакала яго пакута: трэбала гэты мех хлеба данесьці 3—10 кілямэтраў да сваёй вёскі.
Хутка савецкая ўлада даведалася аб гэткіх вялікіх злачынствах. Міліцыянэры высылаліся за места, арыштоўвалі гэтых злачынцаў — спэкулянтаў хлебам, цягнулі іх ва ўправу міліцыі, канфіскоўвалі гэты хлеб, а самога саджалі ў вязьніцу. Калі ўдавалася даставіць хлеб дамоў, яго сушылі, цёрлі на муку, ды пасьля гэтай хлебнай мукой запраўлялі якое мяцьва345: лебяду, крапіву, шчаўе, трыпутнік, сьвірэпку ды інш.; тады гэтае мяцьва было смачнейшае й надта добра пахнула. Калгасьнік ці селянін-аднаасобнік прадаваў балыпавіцкай уладзе пуд жыта па рублю, значыць, па 6,2 капейкі за кілё. 3 гэтага кілё выходзіла блізка два