Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Тут цуду ніякага не здарылася, але я дапрацаваў да канца навучальнага году ў сваёй школе, а гэта сталася таму, што хутка настаў сталінскі “Закрут галавы ад посьпехаў”329.
329 “Закрут галавы ад посьпехаў” (“Головокруженне от успехов”) — артыкул Генэральнага сактарара ЦК УКП(б) Іосіфа Сталіна ў газэце “Правда” за 2 сакавіка 1930 г., што была прысьвечаная праблемам калектывізацыі, “перегнбам на местах” і неабходнасьці іх выпраўленьня.
Гэтай жа зімы прыяжджае ў нашу школу інспэктар Крайнік. Ён прабыў у мяне на дзьвюх апошніх лекцыях, а пасьля сам стаў праводзіць гутарку з вучнямі й запытаўся:
— Колькі з вас ёсьць піянэраў?
— Няма ў нас піянэраў, — адказаў адзін вучань.
— А чаму няма? — зноў пытае інспэктар.
Вучні маўчаць ды пазіраюць у мой бок.
— У нас у вёсцы не было камсамольца, дык не было каму зарганізаваць піянэраў, — мусіў падказаць я.
— Дык у вашай вёсцы няма камсамольцаў. А ці ёсьць у вашай вёсцы кулакі й ворагі народу? — пытае зноў інспэктар.
Дзеці зноў пазіраюць на мяне. Я зноў даю даведку, што наша вёска хоць вялікая, але бедная. Адзін быў у кулакох, але паходзіў зь беднай сям’і ды служыўу Чырвонай арміі, дык яго вастанавілі ў правох. Калі я гэта расказваў, дык адна дзяўчына, Анэта Тарлецкая, выказала як бы сама да сябе:
— Аяйня ведаю, якія гэта ворагі народу.
— Дык ня ведаеш, якія ворагі народу? А ксёндз Веляжынскі, які прыяжджае да вас зь мястэчка Хатавічы, — выказаў павышаным голасам інспэктар.
— А які ён вораг? — пытае дзяўчына.
— Бо людзей ашуквае, — дадае інспэктар.
— А як ён ашуквае? — зноў пытае Анэта.
— Абманвае людзей, а яны носяць яму сала, кілбасы, яйкі, — кажа інспэктар.
— Дык якое ж гэта ашуканства, калі людзі самі даюць? — пытае як бы зьдзіўлена Анэта.
— Ёсьць жа такія дурні, што даюць, — адказвае інспэктар з жалем.
— Ці ж гэта дурань, што сваё дае? Той дурань, што нап’ецца ды вокны б’е, — адказала ўпэўнена Анэта.
На гэтым размова й абарвалася. Я стаю й думаю: “Вось гэта дык мяне кончыць”. Інспэктар паглядзеў на гадзіньнік і кажа:
— Пара мне ехаць. Некалі другім разам прыеду пагаварыць з вамі.
Ён разьвітаўся з намі й паехаў.
Мяне зьдзівіла гэткае красамоўства Анэты. Аднаго разу я й пытаю ў яе, дзе яна чула тыя словы, што казала інспэктару.
— Ад цёткі Еўкі, — адказала яна.
Матка Анэты была простая, цёмная ды распушчаная баба. Муж ейны быў вірутны330 злодзей, які болей па вязьніцах сядзеў, як дома быў, а памёр у 1918 годзе. Ейная цётка Еўка, бацькава сястра, ад якой
330 Вгрўтнік — злачынец, злодзей, разбойнік (АВ).
Анэта навучылася рэлігію бараніць, была распушчаная баба: замуж ніколі не хадзіла, а мела, мусіць, з чацьвёра дзяцей, праўда, ейная старэйшая дачка была набожная. Сама Анэта найболей служыла нянькай у чужых людзей, як дома жыла; вучаніца яна была тупаватая (пераростак), але спакойная.
Надышла вясна. У сярэдзіне траўня Коранская цэнтральная школа пры сельсавеце запрасіла старэйшых вучняў маёй школы ў госьці — пагуляць разам. Там быў піянэрскі аддзел, і я здагадваўся, дзеля якіх гульняў заклікалі маіх дзяцей: там іх меліся апрацоўваць Рудакоўскі й Матусевіч. У хуткім часе пасьля гэтага адна вучаніца, Юзэпа Тарлецкая, прыносіць у насьценную газэту “Наша школа” допіс наступнага зьместу: “Падкулачніца Магдалена Тарлецкая зарэзала цялё, а цялят рэзаць савецкая ўлада забараняе. Вока”. Юзэпа — сястра Анэты, што з інспэктарам гутарыла, а цялё зарэзала тая Магдалена Тарлецкая, што некалі ў мяне грошы пазычала на пахаваньне дачкі.
У тыя часы ў кожнай школе мусіла быць насьценная газэта. I ў нашай школе кожны месяц выдавалася такая газэта. У яе часам пісалі старэйшыя вучні, настаўнік выпраўляў гэтыя допісы й надаваў ім такі ці гэткі сэнс. Тут пісалася аб посьпехах вучняў, аб паводзінах ды іншыя заўвагі з школьнага жыцьця. Калі я ўбачыў гэты допіс, дык аслупянеў: калі б зьмясьціць яго ў газэту, Магдалену Тарлецкую прыцягнулі б да адказнасьці, а можа, і выслалі зь сям’ёй, маглі б загінуць нявінныя людзі. А галоўнае — на настаўніку й школе засталася б на векі вечныя паскудная пляма, што быццам яны былі на шпеГаўскай службе ў НКВД. He зьмясьціць гэтага допісу — дык настаўнік можа зараз загінуць, як яўны “вораг народу”.
Я стаў шукаць выйсьця з гэтага забойчага становішча й тонам настаўніка стаў гаварыць да карэспандэнткі:
—	Я ня раз і ня два напамінаў вам, што допісы трэба падаваць загадзя, а калі ўжо газэта гатова й засталося яе толькі вывесіць, дык ты падала допіс. А гэты твой допіс мусіць застацца да наступнага нумару.
Я быў пэўны, што зараз пачнуцца экзамэны й наступнага нумару сёлета ня будзе, а допіс добра схаваў, цэлы вечар і ноч сядзеў ды сам пісаў газэту, а назаўтра вывесіў.
Экзамэны прызначылі на канец траўня; як і заўсёды, я добра рыхтаваўся да іх. Калі ж даведаўся, што да мяне на экзамэн прыедзе зьвяглівы камсамолец з раённай сямігодкі Гарохавік, дык спадзяваўся нечаканай непрыемнасьці. Прыехаў і назначаны экзамэнатар, пачаліся пісьмовыя работы па беларускай мове, а потым па арытмэтыцы. Прыбыў і Рудакоўскі з Кораню, як ён сябе іменаваў, “прадстаўнік ад камсамольскай ячэйкі”. Калі я праводзіў пісьмовыя экзамэны, яны абодва пайшлі ў мой пакой і перакапалі мае паперы й кнігі. Я доўга
турбаваўся, каб яны якіх падступкаў331 не зрабілі: каб чаго не падхапілі, каб скампрамэтаваць мяне перад савецкай уладай.
Настала вясновая канфэрэнцыя. Тут палітычны даклад сакратара райкому партыі быў трохі лагаднейшы, як папярэднія гады. Нарэшце паставілі пытаньне аб выніках працы ў школах за мінулы год. Выступалі настаўнікі зь сельсаветаў, дзяліліся вынікамі працы школаў — сваіх і суседніх. Нарэшце выступіў інспэктар Крайнік. Перабіраючы працу школаў, ён дайшоў і да маёй. Аб працы школы, аб падрыхтаванасьці вучняў ён нічога не сказаў, але моцна закрануў палітычны стан маёй школы:
—	Калі я ўзьняў пытаньне з вучнямі Міхалкавіцкай школы аб рэлігіі, аб ксяндзу, дыкмяне вучніледзь наруках ня вынесьлі з школы (гэта азначае ледзь ня выкінулі, ледзь кулакамі не пабілі). Калі б быў трохі слабейшы, калі б быў палітычна не падкаваным, дык гэта й сталася б.
Мне прыйшлося ўсё гэта перацярпець, перапацець, ператрэсьціся ўсімі нэрвамі ды з гэткім настроем пайсьці на вакацыі.
Гэтай вясны пачаўся гэдак званы сталінскі закрут галавы ад посьпехаў (головокруженйе от успехов). Сталі судзіць некаторых камуністых, актывістых і ўрадоўцаў быццам за прымусовую калектывізацыю, а гэтым пакрыўджаным сялянам сталі зварочваць Гвалтам абагулены статак і снасьць. Сяляне думалі, што гэта й сапраўды савецкая ўлада пакаялася за Гвалт і зьдзек над сялянамі, пачалі падсьмейвацца з тых нізавых камуністых і актывістых, якія цяжка працавалі на цаГельнях ці капаньні торфу. Мне гэдаксама гэта лета стала лягчэй дыхацца, бо спадзяваўся, што, можа, гэта палёгка працягнецца на 2—3 гады.
Хутка праляцела лета й насьпела восеньская канфэрэнцыя, якая была вельмі лагодная: нікому не рабілі ні закідаў, ні пагрозаў. Інспэктара Крайніка на гэтай канфэрэнцыі не было, бо ён, Матусевіч і Рудакоўскі ўночы езьдзілі па вёсках Коранскага сельсавету шукаць у сялян золата й даляраў; тады зьнікла з абыходу дробная манэта.
На гэтай канфэрэнцыі мы даведаліся, што лагойскага ксяндза арыштавалі. Калі на Першую Прачыстую332 ён прыехаў у Корань на набажэнства, у часе імшы накідалі ў скарбонку дробнай манэты, дык гэтай ночы прыйшлі на кватэру да таго селяніна, дзе начаваў ксёндз, арыштавалі яго, выслалі ў кацэт, адкуль ён не вярнуўся. Таго ж дня арыштавалі й лагойскага старога папа Вержбаловіча; ён меў 5 рублёў
331 Падстўпкі — зрабіць некаму шкоду без карысьці для сябе (АВ).
332 Першая Прачыста (Успленьне, Багародзіца) — старажытнае земляробчае свята ўраджаю і падрыхтоўкі да сяўбы. Адзначаецца 28 жніўня.
золатам і некалькі дробнай манэты ды гэта ўсё панёс здаваць у банк, дык яго там і арыштавалі ды выслалі.
Гэтай зімой у школе працавалася лепей, бо не рабілі так часта сходак для згону людзей у калгас, як гэта было мінулай зімой, калі запар па некалькі дзён зачынялі школу, каб там сходы праводзіць.
У нас кожнага году рабіліся паказальныя лекцыі кожнай школы. У гэту школу сходзіліся настаўнікі ўсіх школаў сельсавету, настаўнік — гаспадар школы — даваў узорную лекцыю, а пасьля ўсе настаўнікі між сабой абгаворвалі яе па зробленых нататках на лекцыі. Сёлета гэдаксама адбываліся паказовыя лекцыі; з чатырма клясамі разам я таго году даў запар дзьве. Mae калегі-настаўнікі ў сваім пратаколе адзначылі гэтыя лекцыі як вельмі ўдалыя.
Набліжаліся экзамэны; як і заўсёды, я добра падрыхтаваўся да іх. Я пачуў, што да мяне на экзамэны той самы Гарохавік з Лагойску прыедзе, але сёлета я меней турбаваўся гэтым: я спадзяваўся на посьпех сваіх вучняў; я даў вельмі добра паказальныя лекцыі; інспэктар сёлета зусім не прыяжджаў; у дадатак праз цэлы год адміністрацыя райвыканкому была ветлівай. На экзамэнах прысутнічаў адзін Гарохавік; я экзамэнаваў, а ён толькі сядзеў ды лыпаў вачыма. Калі экзамэн скончыўся, я стаў пісаць экзамэнацыйны акт, дзеці сядзелі, чакаючы вынікаў экзамэну. У гэты час Г арохавік пайшоў да дзяцей, стаў у іх браць торбачкі й пераглядаць іхныя паперы, сшыткі... Я сьпісаныя сшыткі сваіх вучняў трымаў у шафе, а па заканчэньні школьнага году аддаў іх вучням на рукі. Цяпер, пішучы акт, я пазіраў на Гарохавіка й бачыў, што ён у ваднаго вучня, Міхася Вашкевіча, забраў сшытак і палажыў сабе ў партфэль. Я падумаў, што ён забраў сшытак па беларускай мове, каб падкусіць мяне за нейкую нацдэмаўшчыну. Калі ён паехаў, дык я пытаю ў Міхася, які ён сшытак забраў. Ён адказаў, што па матэматыцы. Я думаў, што Гарохавік знайшоў нейкую непапраўленую памылку й мала аб гэтым турбаваўся.
На настаўніцкай канфэрэнцыі ў канцы навучальнага году па пытаньні “Аб выніках гадовай працы школ” выступалі настаўнікі зь сельсаветаў; тут адзін стары настаўнік, які быў на маёй практычнай лекцыі, выказаўся вельмі пахвальна аб маёй школе, што хоць я адначасова працую з чатырма клясамі, але добра ўкладаюся на лекцыі й вынікі на экзамэнах заўсёды добрыя. Між іншымі выступаў і Гарохавік, ён не прамінуў успомніць маю школу:
—	Настаўнік Трубач казаў, што там і тое добра пастаўлена, і другое, што быццам там усё добра, але ён галоўнага не сказаў: там няма палітычнайчоткасьці (выразнасьці).