У вёсцы Пуцілава гаспадар Грабоўскі пабудаваў у сваім фальварку дамок для вясковай школы, але ў тэй вёсцы школу зьмясьцілі ў вялікім і прыгожым будынку былога фальваркоўца Плонскага, а ў школьны будынак Грабоўскага ўлез на жыцьцё былы арандатар Грабоўскага — Камейша. Будынак малы, ды яго трэба Гвалтам ці праз суд браць. Нагледзеў я й друті будынак пад школу — вялізны старасьвецкі сьвіран у Красным Бары. На адным зь вясковых сходаў я давёў да ведама сялян аб сваіх плянах наконт пабудовы школы ў вёсцы ды выказаў свае пагляды й на дамок Грабоўскага у Пуцілаве, і на краснаборскі сьвіран. Гэта сходка адбывалася ў нядзелю, і групка з чатырох п’яных сялян выступіла супроць пабудовы школы, што будова школы будзе новым прыгонам для вёскі. Яны даводзілі, што нашы дзяды й бацькі жылі бяз школы, дык і яны, і іхныя дзеці могуць абысьціся бяз школы, а калі хто хоча аддаць дзяцей да школы, дык зможа паслаць за тры кілямэтры ў Корань. Я ў сваім слове пашкадаваў, што позна аб гэтым ад іх даведаўся, і дадаў, што гэтымі сваімі плянамі шмат турботаў на сябе нацягваў, а калі ў Міхалкавічах ня будзе школы, я ўпэўніў іх, што бяз працы не застануся. Гэта зборка скончылася безь ніякіх вынікаў. Пасьля гэтага прайшло каля двух тыдняў, аж прыходзіць да мяне дэлегацыя зь некалькіх асобаў перапрашаць мяне, але ня з тых, хто казаў, што ім школа ня трэба, а з тых, што не былі на сходзе. Я зь імі пагаварыў і давёў, што мне тут шмат цяжэй працаваць, чымся ў іншай школе, але я гэта раблю толькі дзеля таго, што думаў гэтай надмернай працай зрабіць дабро для жыхароў тэй вёскі, дзе радзіўся, а калі яны гэтай маёй працы не патрабуюць, дык я пашукаю сабе іншага месца. Пасьля гэтага праз пэўны час прыйшла да мяне дэлегацыя й з тых асобаў, якія казалі, што ім школа ня трэба, перапрашалі мяне й складалі віну на тое, што яны былі п’яныя й ім праціўна было тое, што прыйшоў на нашу сходку старшыня сельсавету. Я ім сказаў, што выказаў свае па- гляды на школу, а яны свае й што ніхто ні на кога не павінен гневацца за выказваньне сваіх думак. Па нейкім часе надвосень яны склікаюць сходку й заклікаюць мяне на яе, тут яны выказваюцца: трэба забыцца, што гаварылася на тэй бурнай сходцы, — і просяць мяне паклапаціцца, каб выстарацца будыніны пад школу, а яны будуць выконваць усе тыя работы каля пабудовы школы, што змогуць. Я зьвярнуўся да інспэктара раяна Нарэйкі. Празь нейкі час нам адпусьцілі краснаборскі сьвіран даўжынёй 21 мэтар, шырыні н. У нас было сваіх грошай, у школьным фондзе, 400 рублёў, а да гэтага райвыканком адпусьціў 2000 рублёў. Зімой я намаляваў падрабязны плян школы, а вясной наняў майстру, пад кіраўніцтвам якога разрылі гэты сьвіран і перавезьлі вясной, у пару першай сяўбы, за кароткі час, і ні ад кога ня чуць было нараканьняў. За лета былі пабудованы сьцены й накрыта страха, а за другое лета — зроблена сталярка й печы ў клясных пакоях, і на пятым годзе існаваньня Міхалкавіцкая школа мела свой уласны будынак. Кіраваць будаваньнем школы, закупляць матэрыялы, умаўляцца з майстрамі было шмат цяжэй і дакучней, чымся самая праца ў школе. Калі ў Міхалкавічах адчынілася школа, дык уся праца культурнаасьветнага аддзелу перайшла на настаўніка ў школы. Калі мэліярацыйны аддзел пракапаў на балоце вышэйуспомненыя канавы, былы старшыня Гаенскай воласьці Язэп Сапрык дзесь у Менску (здаецца, на зьезьдзе саветаў) расхваліў гэту вялікую нашу работу й выклапатаў іооо пудоў скідкі з збожжавага падатку, але калі ў 1924 годзе расейская валюта была стабілізаваная, дык урад мусіў кошт гэтага збожжа вярнуць залатой валютай — 400 залатых рублёў. Агульны сход вёскі пастанавіў гэтыя грошы павярнуць на пабудову школы, бо калі мы даведаліся аб гэтай узнагародзе, было ўзьнята пытаньне пабудовы школы. Калі закончылася раянаваньне Беларусі й Лагойскі райвыканком даведаўся аб гэтай нашай вялізнай мэліярацыйнай рабоце, дык запратэставаў і ўзьняў пытаньне аб праверцы. Для гэтага была складзена камісія зь менскага акруговага агранома, ад Лагойскага райвыканкому Церабіш і ад сялянаў я. Аграном пасьведчыў, што вада добра пайшла й перасушкі няма, я, вядома, зь ім быў згодны, і Церабіш адзін супроць двух нічога ня мог супярэчыць. Але Лагойскі райвыканком забараніў сялянам далей праводзіць мэліярацыйную работу без інжынэра, без мэліяратара; прапанавалі арганізаваць мэліярацыйнае таварыства; вядома, і гэта было зроблена. Сталі прыяжджаць мэліяратары, тэхнікі, студэнты-практыканты. Іх трэба было вадзіць па балоце, утрымліваць, і так цягнулася аж да пачатку калектывізацыі. А горш за ўсіх даводзілася мне як старшыні мэліярацыйнага таварыства. Праца ляснога аддзелу гэдаксама перайшла ў школу. У вясновыя доўгія дні пасьля заняткаў у школе я з вучнямі хадзіў у лес абіраць сасновыя шышкі, а ў паўсьвяткі школьнікі й моладзь хадзілі садзіць гэта насеньне. Праца зямельнага аддзелу гэдаксама сваёй чаргой перайшла на мяне. Яшчэ я запраектаваў арганізаваць машыннае таварыства. Сабралася ахвотнікаў каля 15 гаспадароў, злажылі патрэбныя складкі, выбралі кіраўніцтва. Тут настаўнік, таксама старшыня й разам з гэтым тэхнічны сакратар і рахункавод, бо справа камэрцыйная. Купілі малатарню й арфу, драпак і два плужкі бульбу абганяць. Кожны сябра таварыства карыстаўся дарма, а пабочным асобам малацілі за плату. Калі вялася гутарка аб расьсяленьні сялян на пасёлкі, дык некаторыя сяляне ўпэўнівалі, што на полі гародніна не парасьце, дык я сказаў сваім дамашнім, каб капусту пасадзіць на полі — за пяцёра гоняў ад дому. А на другі год пасадзілі капусту ня толькі на полі, але на тэй зямлі, дзе ўскапалі лог, на якім рос сівец і калючы мох (зязюлін лён). I там парасла добрая! Кожан год я сеяў насеньне яблыкаў і груш, а пасьля прышчэпліваў у прысутнасьці школьнікаў, каб іх прывучыць да гэтага занятку. СУД На другім годзе працы ў Міхалкавіцкай школе мяне спаткала вялікая непрыемнасьць — прышлося сесьці на лаву падсудных. Як вышэй успаміналася, мы з братам пры Коранскай цэнтральнай школе былі арганізавалі Беларускі культурна-асьветны гурток, дзе ўся праца вялася толькі на беларускай мове. Гэты гурток праіснаваў два гады. Пры раянаваньні Беларусі ў Л агойскім райвыканкоме быў пастаўлены загадчыкам культурных справаў чуваш з Паволжа; ягонага прозьвішча ня ведаю, бо ён ужываў жончына прозьвішча — Луцэвіч. Праз паўгоду яго зьнялі з гэтай пасады як неадпаведнага прызначэньню ды паслалі ў наш Корань нзбачом — загадчыкам хаты-чытальні. Ён павёўусю работу на расейскай мове, сабраў усіх настаўнікаў і загадаў напісаць па артыкуле ў насьценную газэту ды прапанаваў гэтыя артыкулы пісаць як мага чыста й чытэльна, каб гэту палоску можна было наклейваць на газэту. Мой брат байкатаваў ягоную прапанову, а я напісаў маленькі артыкул, дзе напомніў, што ўвесь час (з 1920 году) у Коранскім сельсавеце паслугоўваліся беларускай мовай, а цяпер, калі па ўсёй Беларусі стала праводзіцца беларусізацыя, у нас стала праводзіцца русіфікацыя. А загаловак гэтаму артыкулу — “Беларусізацыя”, напісаў навыварат нагамі ўгору. Ён гэты мой артыкул і наклеіў на насьценную газэту. Але яго хутка звольнілі з гэтай работы. Аднаго разу быў сход па ападаткаваньні сялян сельскагаспадарчым падаткам. Сяляне абгаварылі інструкцыю, што калі мельнік мае каня, некалькі кароў і некалькі сьвіней, дык яму гэтая жывёла ня ўлічваецца, а калі селянін мае тры гектары зямлі, каня, каровы й сьвіньні, дык яму ўлічваецца ўся гэта жывёла. Ну я і ўмяшаўся ў гэтыя параўнаньні. Пасьля пісалі падатак нашай гаспадаркі: усю сям’ю і ўвесь статак нашай гаспадаркі запісваюць, а мяне едаком у сям’ю не запісваюць. Пасьля я прапанаваў так: калі не запісваеце мяне ў едакі сям’і, дык і не пішыце майго статку — каровы й бычка. Мы з старшынёй сельсавету тут паспрачаліся. На трэці дзень пасьля гэтага я падаў заяву ў сельсавет, што маю дзьве штукі жывёлы й прашу іх улічыць у падатак, калі гэта будзе адпавядаць закону аб падатку. Ускорасьці пасьля гэтага ў Корані кірмаш сьвятога Антоняга. Пасьля набажэнства ў залі хаты-чытальні камуністычная ячэйка з Слабады робіць тут адчынены сход. На парадку дня стаіць пытаньне: даклад старшыні Коранскага сельсавету таварыша Саўрыцкага аб ападаткаваньні сялян. Саўрыцкі ў сваім дакладзе й кажа, што настаўнік Гладкі на сходзе пры ўліку падаткаў крытыкаваў падатковую інструкцыю, выданую партыяй і ўрадам, скрыў ад падатку дзьве штукі статку й стараўся сарваць сход па абкладаньні падаткам. Тут партыйцы ў сваіх выступленьнях на розныя лады ганьбілі настаўніка Гладкага. Сход ком’ячэйкі пастанавіў прапанаваць Саўрыцкаму накіраваць справу Гладкага ў народны суд. Я на тым сходзе прасіў слова, дык мне адмовілі. Блізка празь месяц пасьля гэтага прыяжджае міліцыянэр пісаць пратакол. Згодна артыкулу крымінальнага кодэксу пагра... [,..]319. Восеньню — здаецца, у лістападзе — мяне выклікаюць на суд. Маім абаронцам выступіў Юзік Шкялёнак. Суд даў Саўрыцкаму некалькі пытаньняў, на якія той адказаў не на карысьць для сябе, а потым гэдаксама некалькі пытаньняў даў яму мой абаронца. Саўрыцкі напіраў, што быццам я крытыкаваў падатковую інструкцыю, выданую партыяй і ўрадам, і што я ўкрыў ад падатку статак. Шкялёнак пытае: — Ці здарылася табе чуць іншых людзей, што крытыкавалі ўрадавыя інструкцыі? Што ты робіш, калі селянін кажа, што ў яго тры штукі статку, а ты ведаеш, што той мае чатыры штукі? Саўрыцкі адказвае: — Чуў і ад іншых людзей, што наракаюць на ўрадавыя інструкцыі. А чаму ж ты ўсіх не прыцягнуў да адказнасьці, але толькі аднаго Гладкага? Саўрыцкі адказаў, што бываюць здарэньні, што селянін зьмяншае лік зямлі ці жывёлы пры ўліку падатку, але ён запісвае столькі, колькі сапраўды мае гэты селянін статку ці зямлі. — А чаму ж ты гэдак не зрабіў з Гладкім? 3 гэтага ўсяго відаць, што ты быў больш патрабавальным да Гладкага, чымся да іншых грамадзян. Суд застаўся бяз вынікаў. А старшыня раёну Саўрыцкаму сказаў: 319 Туті далейшматкроп’еўквадратныхдужках [...] абазначае пропускці абрыў у машынапісе. — Ялюблю такіхработнікаў, якія ліквідуюць іншыя канфлікты, а калі ты штучныя ўтвараеш, дыкмне гэткіхработнікаў, якты, ня трэба. Пасьля гэтага Саўрыцкі надоўга застаўся бяз працы, калі нарэшце ягоныя сябры нашлі яму работу ў Смалявіцкім раёне.