Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
ГАЕНСКАЯ СЯМІГОДКА
Як я лапамі ні араў, а ўсё ж прымушаны быў перавесьціся ў Гаенскую сямігодку. Тут месца для працы было някепскае, бо кіруючае настаўніцтва былі беларусы й гэта школа сталася беларускай. Мне далі IV клясу; хоць яна была й вялікая, але ж адна. Я шчыра аддаўся працы, але матэрыяльныя ўмовы былі надта няўдалыя: у вёсцы Новая Гайна, дзе мясьцілася школа, не было дзе наняць кватэры, дык я прымушаны быў астацца ў селяніна разам зь сям’ёю. Праўда, сям’я была з траіх дарослых асобаў і хата чыстая, але гэткая кватэра мне не надавалася.
На трэцім месяцы маёй працы ў сямігодцы прыйшла вестка з райвыканкому, што раённы бюджэт ня зможа ўтрымаць дзьве поўныя сямігодкі й наша скарочваецца на дзьве класы—VI і VII, а два настаўнікі павінны быць пераведзены ў іншыя школы. Аднаго маладога настаўніка, Г арбацэвіча, якраз гэтым часам забралі ў армію, а загадчык школы хацеў, каб звольніць другога настаўніка, Міхалкевіча, але я стаў дамагацца, каб звольнілі мяне, ды пайшоў у райвыканком і гэтага дамогся.
313 Уцяжку — цяжарная (АВ).
314 Кацэт (ням. KZ) — канцэнтрацыйны лягер.
МІХАЛКАВІЦКАЯ ШКОЛА
Калі я працаваў у Коранскай школе, а потым і ў Краснаборскай, апрача школьнай працы, мы з братам вялі й пазашкольную: пры цэнтральнай Коранскай школе арганізавалі беларускі культурна-асьветны гурток з моладзі вёсак Коранскай парафіі (а пасьля Коранскага сельсавету, а пасьля Коранскай воласьці). Гэты гурток меў сэкцыі драматычную, харавую й сельскай гаспадаркі. Праца гуртка выяўлялася ў тым, што на сцэне давалі беларускія — і толькі беларускія! — паказы й беларускія песьні, а гэдаксама праводзіліся гутаркі зь сябрамі сельскагаспадарчай сэкцыі іуртка (і як мага болей заклікалі на гэткія зборкі іншых сялян) аб паляпшэньні сельскай гаспадаркі.
У сваёй вёсцы мы зрабілі шмат болей. Зь Міхалкавіч мы зрабілі нешта накшталт сярэднявечнага вольнага места: вярхоўнай уладай вёскі быў агульны сход вёскі; сход выбіраў управу вёскі, якая мела аддзелы: культурны, мэліярацыйны, лясны, зямельны, дарожны й пажарную ахову. Культурная камісія мусіла далажыць усіх стараньняў, каб у вёсцы адчыніць школу (а пад школу адвялі два гектары былой карчмавой зямлі), даваць сцэнічныя паказы (паказы рабілі летам у пустых такох). Праводзілі гутаркі зь дзецьмі й моладзьдзю, каб ня лазілі ў чужыя сады й гароды, каб на полі пры пашы не рабілі суседзям шкоды. Мэліярацыйны аддзел павінен быў на вясковым балоце, што належала да пашы статку, правесьці лінію, дзе пакапаць канавы, і распрацаваць парадак працы пры капаньні.
Лясны аддзел павінен быў клапаціцца, каб на вясковай зямлі не высякаўся малады лес, а таксама мусіў весьці прапаганду, каб зьбіралі дзеці й моладзь сасновыя шышкі, зь якіх дабываць насеньне, ды кожнага году засяваць лесам дзялянкі пясчанай сельскай зямлі, якой мелася каля дзьвюх валокаў. Зямельны аддзел павінен быў старацца, каб унесьці нашую вёску на чаргу землеўпарадкаваньня; ачышчаць насеньне на трыеры ад дробнага насеньня й пустазельля; пратручваць насеньне ад сажы. Дарожны аддзел мусіў сачыць, каб на вясковым полі былі непапсутыя дарогі, каб малыя палявыя дарожкі, дзе возяць гной і снапы, былі папраўленыя. Пажарная ахова павінна дбаць, каб былі правераны й папраўленыўсе коміны, каб набыць пажарныя крукі й каб яны ляжалі на пэўным месцы. Усе гэтыя аддзелы ўзяліся за працу, і некаторыя зь іх зрабілі досыць шмат. Мэліярацыйны аддзел правёў лінію, арганізаваў работу, і была выкапана ў 1922 годзе велізарная цэнтральная канава — кілямэтар з чвэрткай даўжыні, да трох мэтраў шырыні й мэтар з чвэрткай глыбіні; друтая канава, трохі меншая, — на другі год. Каля гародаў была праведзена дарожка, каб добра было гной і снапы вазіць; гэта работа дарожнага аддзелу. Лясны аддзел наняў грамадзкага вартаўніка ахоўваць грамадзкі лес і пачаў загатаўляць насеньне з сасны
для засеву пясчанага сельскага поля. Зямельны аддзел кожную вясну прывозіў трыер для ачысткі насеньня й дабываў купарвасу315 пратручваць нязбожжавае насеньне ад сажы. Культурны аддзел дабыў зямлі пад школу, ставіў спэктаклі кожнага лета ў такох ды праводзіў гутаркі зь дзецьмі й моладзьдзю аб культурных прызвычаеньнях і каб ухіляцца ад шкодных чынаў. Але аб адчыненьні школы ў вёсцы не было надзеі, хоць там-сям і абяцалі.
У 1924 годзе праходзіла раянаваньне Беларусі. Гэты год я працаваўу Краснаборскай школе. Гаенская воласьць мне даручыла зрабіць сьпіс школаў былой Коранскай парафіі (тады — трох сельсаветаў), дадаць, якія вёскі належаць да кожнай школы й колькі ў кожнай школе вучняў. Калі я рабіў гэтыя сьпісы, дык да існых сьпісаў школ дадаў і Міхалкавіцкую школу з 48 вучнямі, якая да гэтага часу яшчэ не існавала. Старшыня Гаенскай воласьці Язэп Сапрык, былы мой настаўнік, гэтага майго свавольства ня выправіў, але адаслаў сьпісы ў Барысаўскі павятовы аддзел народнай асьветы, які ўсё пераслаў Менскаму акруговаму аддзелу народнай асьветы. I вось гэткім неафіцыйным чынам нарадзілася на сьвет Міхалкавіцкая школа. Засталося Менскаму акруговаму аддзелу толькі прыслаць настаўніка, і акрана тады яго прышле ў Міхалкавічы, калі будзе мець.
Калі я звольніўся з Гаенскай школы, дык загадчык Лагойскага райана паслаў мяне часова ў Міхалкавічы арганізаваць гэту школу, бо там не было ня толькі настаўніка, але ні будынку, ні інвэнтара, ні падручнікаў. Я там і пачаў арганізацыю школы.
Калі я толькі звольніўся з Г аенскай школы, Менскае акрана запісала мяне на Беланскую316 школу — за 15 кілямэтраў ад маіх Міхалкавіч. Калі я працаваў у Краснаборскай школе, а гэта было каля 3—4 кілямэтраў ад Міхалкавіч, дык захапляўся грамадзкай працай сваёй вёскі й бесьперашкодна мог удзельнічаць. 3 Гайны я вырываўся ня толькі за тое, што кватэры не было, але й за тое, што яна была за 7—8 кілямэтраў ад маёй вёскі. Калі я аднаго разу пайшоў у Лагойску, каб пахваліцца, што зрабіў для арганізацыі школы, аж там спатыкаю маладога хлапца, якога Менскае акрана накіравала ў Міхалкавічы. Але ён хацеў лепей застацца ў Беланах, бо яны бліжэй было ад Лагойску й Менску. Мы зь ім памяняліся школамі, і я застаўся ў Міхалкавічах.
На гэтым жа тыдні я дастаў ад загадчыка райана ю лемантароў, 30 сшыткаў, дазвол на заказ зрабіць іо трохмесных школьных партаў, аднаго стала й аднаго табурэта. Пад клясу наняў хату, але мала адпаведную гэтаму прызначэньню (была занадта нізкая), хоць лепшай пад арэнду ніхто не здаваў. Пры гэтай школьнай маёмасьці я за два тыдні да
315 Купарваса — купарос.
316 Беланскі — ад назвы в. Беланы.
Каляд 1924 году распачаў вучыць у Міхалкавіцкай школе, дзе меў тры клясы й 36 вучняў. Працу ў новай школе я распачаў з новай энергіяй і вялікай рупнасьцю. Наступныя гады было ўжо па чатыры клясы й вучняў лікам падыходзіла да паўсотні. Першы год — праўда, ужо вясной — прыяжджаў інспэктар акрана Пісарчык, які зьвярнуў увагу на тое, што школа аднакамплектавая й працавала толькі паўгоду, але мае лепшыя вынікі, чымся іншыя пры належным абсталяваньні й двух камплектах.
Другі год прыяжджаў таксама інспэктар акрана Шыёнак. Ён у мяне праседзеў цэлы дзень на ўсіх лекцыях і запісаў у школьны журнал шмат дадатных бакоў маёй працы ў школе. Да недахопаў аднёс толькі тое, што я карыстаўся на лекцыі не літаратурнай мовай, але жывой вясковай. Далейшыя гады наведваў раённыя школы толькі інспэктар райана. Гэткім інспэктарам доўга, каля чатырох гадоў, быў настаўнік Нарэйка, які паходзіў з Заходняй Беларусі, зь вёскі Лебедзева, і хоць належаў да партыі, але быў добрым беларусам. Ён часта да мяне заяжджаў.
Аднаго разу ў размове мне Нарэйка прызнаўся, што ў 1917 годзе належаў да партыі беларускіх эсэраў і быў дэлегатам Усебеларускага кангрэсу317 ў Менску, а я яму прызнаўся, што й я быў дэлегатам на гэтым самым кангрэсе. Ён укладаў і надрукаваў краязнаўчую брашуру “Лагойскі раён”, а я яму дапамагаў у гэтай рабоце. Неяк ён зьвярнуў маю ўвагу, што ў школе чатыры клясы, у кожнай па дванаццаць вучняў, усе наведваюць школу й няма другагоднікаў, а ў бальшыні іншых назіралася такая зьява, натуральны закон, што I кляса большая, а выпускная самая меншая. Калі я тут будаваў школу коштам сялян і заканчваў гэта будаўніцтва, дык Нарэйка мне праракаваў, што я калі толькі сам захачу, дык і старасьці дажыву, працуючы ў гэтай школе.
Апрача працы днём з вучнямі, я яшчэ працаваў па вечарох з моладзьдзю. У нашай вёсцы шмат было непісьменных хлопцаў, а асабліва дзяўчат, і я адчыніў вячэрнюю школу для непісьменных і малапісьменных. Яны ахвотна прыходзілі вечарам у школу, дзе вучыліся пісьменнасьці, а пасьля заняткаўя ім чытаў лёгкія апавяданьні й вершы; асабліва ім падабаліся Коласавы318 кароткія апавяданьні. Тут жа я знаходзіў час на гутаркі аб выхаваньні й культурных паводзінах. Часамі пасьля заняткаў яны знаходзілі час пасьпяваць песьні. Я прасіў старэйшых вучняў, каб яны запісвалі ад сваіх матак беларускія народныя песьні й пераймалі ад матак мэлёдыі гэтых песень. Найлепшыя з гэтых песьняў мы ў школе пелі на лекцыі сьпеваў, іх перахоплівалі й дарослыя дзяўчаты. Калі доля выпхнула мяне зь Міхалкавіч у сьвет і часамі летам я прыяжджаў у родную вёску ды праходзіў па полі, дык
317 Першы Ўсебеларускі кангрэс праводзіўся ад 5 сьнежня 1917 г. у Менску.
318 Маецца на ўвазе Якуб Колас.
дарослыя дзеўкі, былыя мае вучаніцы, жнучы, сьпявалі тыя народныя беларускія песьні, якія мы сьпявалі некалі ў школе.
Часамі і ўвосень, а асабліва вясной, мы з вучнямі пасьля заняткаў выходзілі на поле, у гай, спыняліся на месцы, зьвязаным зь нейкай легендай, і вялі гутаркі аб гэтай ды іншых легендах, а гэдаксама выходзілі на курганы й на месцы старасьвецкіх руінаў ці магільнікаў: Царковішча, Капліца, Сукеньня ды інш.
Каб вывесьці сваю вёску на сьвятлейшы шлях жыцьця, дык я ўважаў, што дзеля гэтага патрэбна тут перш-наперш прынамсі хоць школу адчыніць. Гэтага я дасягнуў, хоць не зусім сумленным чынам. Але ж у сялянскай хаце ніколі ня можна разгарнуць школьнай працы па-сапраўднаму, а калі ў вёсцы й гэткай хаты ніхто ня дасьць у арэнду пад школу, дык і школа тут зачыніцца ды будзе перакінена ў тую вёску, дзе будзе будынак пад школу. Дык вось я задаўся, каб пабудаваць у сваіх Міхалкавічах будынак для школы.