Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Хоцькі-няхоцькі, а трэбала ўладжваць жыцьцё на Беларусі пад бальшавікамі. Мой брат Казюк пайшоў у воласьць да Кузьміцкага, загадчыка валаснога аддзелу народнай асьветы, які напісаў мне паперку, што я зьяўляюся настаўнікам Коранскай школы. На наступны дзень я пачаў працаваць у школе настаўнікам-практыкантам пад наглядам і кіраўніцтвам брата. Гэта наша Коранская школа была першай беларускай школай ня толькі ў Г аенскай воласьці, але ўва ўсім Барысаўскім павеце. Два гады я працаваў настаўнікам гэтай школы пад кіраўніцтвам брата, а на трэці, калі брат выехаў зноў у Менск, я застаўся кіраўніком школы.
287 Вітўха — прылада, што на яе зьвіваюць напрадзеныя ніткі, каб сохлі, матавіла (АВ).
288 Рудаўка — прорва ў гразкім балоце з рудой гразьзю (АВ).
Калі я быў вучнем гэтай самай Коранскай пачатковай школы дый далей, вучнем дзьвюхклясавай міністэрскай школы, дык я мог толькі марыць стаць настаўнікам, але паважна думаць аб гэтай працы не прыходзілася, бо я й па асьвеце й па рэлігійным стане ня мог быць дапушчаны ў старой Расеі да гэтай працы. Пасьля рэвалюцыі я выпадкова дастаўся на гэтую працу без папярэдняй падрыхтоўкі. Першыя тры гады плацілі настаўнікам на месяц толькі 22 хунты мукі млынавога збору й некалькі савецкіх рублёў, за якія немажліва было купіць і пачка махоркі. Мы з братам у гэтыя гады харчаваліся дома, а іншыя далёкія настаўнікі — або падарункамі мясцовага жыхарства, або галадалі.
Хоць уступленьне маё было на гэту пасаду дзеля таго, каб не служыць у бальшавіцкім войску, але я адразу з усёй шчырасьцю аддаўся гэтай працы. Калі далей мне служба ў балыпавіцкай арміі не пагражала, дык я ўсё роўня ня кідаў гэтай працы, і мне на сумленьні нічога не карцела, што я сеў ня ў свой вазок, бо каля 6о % у павеце было настаўнікаў з гэткай адукацыяй, як і я, але й тое настаўніцтва, што мела такую-сякую пэдагагічную асьвету, дык было наколькі карыснымі, настолькі й шкоднымі, бо русіфікавалі беларускіх дзяцей. Але калі я зрабіў першы выпуск сваёй школы ды ўбачыў сам ды ўбачылі іншыя, што мае вучні былі лепш падрыхтаваны, як вучні настаўнікаў з адмысловай пэдагагічнай асьветай і вялікім настаўніцкім стажам, дык пасьля гэтага мне зусім стала лёгка на сэрцы. Хоць тады мая настаўніцкая праца, як і праца ўсіх настаўнікаў, была зусім дармовай, але мяне цешыла тое, што я вучу беларускіх дзяцей на беларускай мове й пашыраю беларускую кулыуру сярод беларускай моладзі.
Я, як і бальшыня тагачаснага настаўніцтва, ня меў адмысловай пэдагагічнай адукацыі, дык мяне часта выклікалі на летнія кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы. Першы раз мяне выклікалі летам 1921 году. Тады па ўсёй Беларусі, апрача места Менску, панавала расейская мова. Там апрача мяне было яшчэ некалькі сьвядомых беларусаў; мы паднялі пытаньне аднаго разу на лекцыі, чаму на гэтых курсах не выкладаецца беларуская мова. Адзін малады выкладчык, які выкладаў на курсах расейскую, адказаў:
— Нам гэткая мова невядома.
Але там амаль усе выкладчыкі варожа ставіліся да беларускага нацыянальнага адраджэньня.
У той час у Барысаве ўся культурна-асьветная й школьная адміністрацыя былі абсаджаны расейцамі, якія варожа ставіліся да праяўленьня беларускай культуры. Тады зьезды саветаў адбываліся кожныя тры месяцы й на адным зь зьездаў пры дамаганьні моладзі быў арганізаваны пры Барысаўскім павятовым аддзеле народнай асьветы беларускі пададдзел; кіраўніком пададдзелу быў малады хлопец, былы гімназісты Аляхновіч. Расейскім шавіністым, чарнасоценцам і камуністым беларускі пададдзел быў бяльмом на воку. Адзін зь зьездаў
саветаў адбываўся ў часе нашых курсаў летам 1921 году, на ім быў пастаўлены даклад беларускага пададдзелу. Калі Аляхновіч выступіў, яго засыпалі пытаньнямі, адно зь якіх было: “Якую мэту ставіць перад сабою пададдзел?”. Дакладчык адказаў, што пададдзел дамагаецца распаўсюджаньня беларускай літаратуры й вядзеньня культурнай працы на беларускай мове. Пасьля гэтага дакладу выступала шмат прамоўцаў, якія дамагаліся ліквідацыі беларускага пададдзелу. Адзін прамоўца быў барысаўскі стары настаўнік-чарнасоценец, ён у сваім слове ахапіў гісторыю ўкраінскага руху ў 1917—1920 гадох, кажучы:
— Украінцы ў 1917 годзе дамагаліся толькі вядзеньня культурна-асьветнай працы на ўкраінскай мове. I гэта культурна-асьветная праца вылілася ў Цэнтральную Pady2Sg, а там — і гетман Скарападзкі290, і манархія. Калі савецкая ўлада будзе патураць беларусам арганізаваць гэтыя беларускія пададдзелы ды праводзіць культурна-асьветную працу на беларускай мове, дык да гэтага самага дакоцяцца й беларусы, як і ўкраінцы ў 1917—1920 гадох.
Аб усім гэтым данесьлі ў Менск, на разбор справы прыяжджаў Язэп Адамовіч291 і беларускі нацыянальны дзеяч Летаўт292. Адамовіч хутка вярнуўся ў Менск, а Летаўт застаўся ў Барысаве на далейшы час. Настаўнік Сечка зь Зембіна данёс балынавіком, што Летаўт шпеГ, падасланы польскімі ўладамі (Летаўт паходзіў з Заходняй Беларусі й працаваў у Менску ў Камісарыяце земляробства).
Аднаго разу прыехаў да мяне ў Барысаў мой брат Казюк і на вуліцы ў Барысаве спаткаў былога свайго знаёмага Іванова-Казелу293, які ў Менску ў “Беларускай хатцы”294 быў артыстым пад псэўданімам Сымон
289 Украінская Цэнтральная Рада — спачатку (ад сакавіка 1917 г.) орган украінскіх палітычных, грамадзкіх і прафэсійных арганізацый, ад красавіка 1917 г., пасьля Ўсеўкраінскага нацыянальнага кангрэсу, узяла на сябе функцыі найвышэйшага заканадаўчага органу Ўкраіны, абвесьціла аўтаномію Ўкраіны. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі абвесьціла Ўкраінскую Народную Рэспубліку.
290 Павел Скарападзкі (1873—1945), украінскі грамадзкі й вайсковы дзеяч, адзін з ідэолягаў манархічнага гетманскага руху.
291 Язэп Адамовіч (1897—1937), дзяржаўны дзеяч БССР. 3 1920 г. наркам ваенных справаў, адначасова з 1921 г. наркам унутраных справаў, намесьнік старшыні ЦВК і СНК БССР. У1924—1927 г. старшыня СНК БССР. Скончыў жыцьцё самагубствам.
2,2 Зьвесткі пра асобу ня выяўленыя.
293 Іван Козел (1928—1970), драматург, аўтар п’есаў “Папараць-кветка”,“Над хвалямі Серабранкі”.
294 “Беларуская хатка” — клюб беларускай мастацкай інтэлігенцыі (1916—1920), прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэньню беларускага дзяржаўнага тэатру.
Музыка. У гэты час ён служыў у Чырвонай арміі й быў у тэатральнай сэкцыі пры штабе адной дывізіі. Брат прывёў Іванова-Казелу да мяне ў інтэрнат курсаў, і той потым стаў часта наведваць наш інтэрнат і дапамог нам заснаваць пры курсах беларускі культурна-асьветны гурток. Зараз жа ён пачаў падбіраць артыстых і рыхтаваць сцэнічныя паказы. У скорым часе ён дэмабілізаваўся, застаўся настала ў Барысаве й праводзіў беларускую культурна-асьветную працу, пасьля яго прызначылі школьным інспэктарам на Барысаўскі павет. Побач з інспэктарствам Іваноў-Казела не пакідаўсваёй прафэсійнай сцэнічнай працы: арганізаваў першую трупу з барысаўскай беларускай моладзі й ставіў спэктаклі.
Другім школьным інспэктарам у Барысаўскім павеце — да Іванова-Казелы, пры ім і пасьля яго — быў Барыс Зайцаў, расеец, заядлы русіфікатар, былы выкладчык маляваньня Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі. Да зьяўленьня Іванова-Казелы ён і публічна, і скрытна вёў прапаганду супроць беларушчыны. У гады масавай беларусізацыі ён стаўся асьцярожным, а пасьля, пры ліквідацыі беларусізацыі, здаецца, быў даносчыкам.
Калі то там, то сям сталі адчыняцца беларускія школы ды стала пашырацца беларуская культура й беларускае мастацкае слова са сцэны, дык русіфікатары, як наезныя, гэдак і мясцовага паходжаньня, сталі актывізавацца. Гэткія русіфікатары былі і ў нашай Гаенскай воласьці ў асобах Лях-Нявінскай (наезнай) і Мажэйкі (тутэйшага), школьнага інструктара воласьці й загадчыка няпоўнай сямігодкі. Коранская школа, дзе я працаваў, была пры касьцёле, і па ўсіх навакольных вёсках жылі каталікі. Вясной 1922 году Мажэйка пастанавіў перавесьці мяне ў Бясяду295, дзе школа мусіць застацца на грамадзкім утрыманьні, а на маё месца ў Корань паставіць прыволскую расейку Букатую — выкладаць расейскую мову, а другога настаўніка трэба сюды даць паляка, бо тут наўкольныя людзі — каталікі. Гэта ўсё робіцца з гуманнай мэтай, бо Букатая мае старога мужа-каталіка (ён уцякач з Гарадзеншчыны), дык яму блізка будзе хадзіць да касьцёлу. А каталіцкім дзецям даць польскага настаўніка, дык гэта таксама гуманная рэч. Гэткімі сваімі пастановамі русіфікатар Мажэйка хацеў ліквідаваць першую й адзіную ў воласьці беларускую школу. Калі ён паказаў гэту пастанову майму брату, дык Казюк адказаў яму прыказкай Пранціся Пустарэвіча з “Паўлінкі”296: “Паглядзім, дзе каго пасадзім”. Гэтай жа вясной пасьля школьных заняткаў найлепшых настаўнікаў выклікалі на сельскагаспадарчыя курсы ў Старабарысаўскі тэхнікум; не зважаючы на гэткую пастанову інструктара, туды ж выклікалі й мяне. На курсах я прабыў больш двух месяцаў, для мяне яны былі карыснымі й цікавымі. Увосень гэтага году
295 Цяпер існуюць вёскі Вялікія Бясяды й Малыя Бясяды.
296 “Паўлінка” — камэдыя Янкі Купалы, напісаная ў 1912 г.
брат выбыў на вучобу ў Менск, ва ўнівэрсытэт, а я застаўся кіраўніком Коранскай школы, і калі на наступную вясну зрабіў пасыіяховы выпуск, дык нават сам адчуў, што адпавядаю свайму прызначэньню.
На наступны, 1923 год беларусізацыя набыла пэўнага значэньня й сілы. У гэтым годзе выклікалі на курсы таксама па адным настаўніку з кожнай местачковай сямігодкі й настаўнікаў шматлюдных цэнтральных школаў; выклік быў пэрсанальны. Гэтыя курсы былі ўкамплектаваныя добрымі выкладчыкамі, зь Менску прыехалі аж тры асобы: Сушчынскі297 выкладаў беларускую мову, М. Грамыка298 — геаграфію, А. Гіркант2" — беларускую гісторыю. Тут яшчэ выкладаліся: пэдагогіка, псыхалёгія, мэтодыка мовы й арытмэтыкі й сьпевы. Хто пасьпяхова закончыў курсы (у тым ліку я), уважаўся паўнапраўным настаўнікам. У гэтым годзе на курсах гегемонам быў беларускі нацыянальны рух — тут выразна заўважылі для ўсіх: хто ня будзе ведаць беларускай мовы й ня будзе выкладаць на беларускай мове, таго звольняць з працы. На курсах у вольныя часы вяліся дыспуты на тэму аб існаваньні Бога: у той час яшчэ бальшавікі не закідалі за ганьбу быць рэлігійным чалавекам.