Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
ДОМА
Пачынаючы з траўня 1918 году я стаў жыць дома й папраўляцца ад голаду, бо, папраўдзе сказаць, надта быў зайшоўшыся на целе252.
250 Вайцяць — рабіць вымову, упікаць (АВ).
251 Папасавацца — адпачываць у дарозе, калі людзі адпачываюць і коні харчуюцца (АВ).
252 Зайсьціся на целе — схуднець, паблажэць.
3 гэтага часу стаў працаваць каля зямлі, і гэта работа стала для мяне ўцешнай. Было ў нас добрыя гоні логу, што зваўся Сівец, бо там рос толькі сівец ды мох — зязюлін лён. Яго араць было немажліва, дык я яго стаўрыдлам ускопваць. Работа была цяжкая й марудная, але затое ўцешная. А ўцеха была тая, што я сам сабой жыву й што хачу, дык тое й раблю, бо блізка шэсьць гадоў жыў пад няволяй — жаўнерам.
Восень была доўгая й цёплая, дык я пачаў другі лог ускопваць — Рымаўшчыну; гэдаксама каля гоняў даўжыні. Тут гэдаксама было куп’я зязюлінага лёну й надта шмат каменьня — патайнёў253. Іх прыйшлося або ўкопваць у зямлю, або выварочваць наверх.
Часамі пехатой хадзіўу Менск, каб даведацца, што ёсьць новае ў беларускай справе, і прынесьці літаратуру, бо ў Менску выходзіў часопіс “Вольная Беларусь”254, а пошты не было. Кожнага месяца патрэбна было хадзіць у нямецкую камэндатуру й мэльдавацца255 як былому вайскоўцу.
У пачатку зімы прыйшлі да нас бальшавікі, але ў нашай вёсцы паказаліся, мабыць, чалавекі са тры. Зімой аб’явілі рэгістрацыю фэльчараў, і я мусіў зьезьдзіць аж да Барысава. Там мне далі паперкі, дзе было напісана: да асобнага выкліку адпускаюся дамоў, але мяне ня выклікалі, калі была вясной мабілізацыя, відаць, у воласьці мой блянк згубілі.
Наша хата засталася тая самая маленькая й старэнькая. Зімой закупілі бярвеньне на хату, але дазвол прышоў сеч, калі ўжо сьнег сагнала. Гэты сьсечаны лес і застаўся летаваць у лесе.
Маладзейшы мой брат, Казюк, восеньню 1918 году паступіў на Беларускія настаўніцкія курсы256. Гэтыя курсы й інтэрнат слухачоў курсаў зьмяшчаліся па Губэрнатарскай вуліцы257 ў двары, дзе апошнія гады пры бальшавікох быў паштамт. Выкладалі на гэтых курсах выдатныя беларусы: прафэсар Усевалад Ігнатоўскі258,
253 Патаень — вялікі камень, якога зь зямлі не відаць (АВ).
254 “Вольная Беларусь” — грамадзка-палітычная, эканамічная й літаратурная газэта, выдавалася ў Менску ў 1917—1918 гг., галоўным рэдактарам быў Язэп Лёсік.
255 Мэльдавацца — тут: адзначацца.
256 Менскія беларускія настаўніцкія курсы — дзейнічалі з 9 верасня 1918 г. да 15 траўня 1919 г., былі створаныя Сакратарыятам асьветы БНР. Рыхтавалі настаўнікаў для беларускіх пачатковых школ.
257 Губэрнатарская вуліца — цяпер вул. Леніна.
258 Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931), грамадзкі й палітычны дзеяч, гісторык. Старшыня Інбелкульту (з 1926). Першы прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук (1928—1931). Скончыў жыцьцё самагубствам пасьля допыту ў ДПУ БССР.
Аркадзь Смоліч259, прафэсар Вацлаў Іваноўскі260, Браніслаў Тарашкевіч261, прафэсар Жаба262, Мікола Байкоў263, а пасьля й Язэп Лёсік264.
Я часамі зімой хадзіў адведаць да брата й праведаць аб беларускіх нацыянальных справах. Калі вясной мы дома збольшага падсеяліся, дык я надумаў схадзіць у Менск праведаць, што там чуваць. Выйшаў з дому а іо-й гадзіне, ішоў шпарка, нават нідзе на дарозе не прысеў, бо па 8-й гадзіне вечара было забаронена на вуліцу выходзіць. Прыйшоў
259 Аркадзь Смоліч (1891—1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, вучоны у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Удзельнічаў у абвяшчэньні БНР, быў народным сакратаром земляробства. 3 1922 г. працаваў у Наркамземе БССР, Інбелкульце. Загадчык кафедры геаграфіі БДУ. Арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”, сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
260 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943), палітычны й грамадзкі дзеяч, доктар тэхнічных навук. Міністар асьветы ва ўрадзе БНР, які ўзначальваў Антон Луцкевіч. У1943 г. быў старшынём Беларускай рады даверу пры генэральным камісары Беларусі В. Кубэ. 6 сьнежня 1943 г. быў цяжка паранены невядомымі на вуліцы, прывезены ў шпіталь, але там пакінуты бязь лекарскай дапамогі й назаўтра памёр.
261 БраніслаўТарашкевіч (1892—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнаўца, перакладчык. Акадэмік АН Беларусі (1928). У1918—1923 гг. адзін зь лідараў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сойму. Ддзін з арганізатараў Беларускай сялянскаработніцкай грамады. Арыштаваны польскімі ўладамі. У 1933 г. у выніку абмену палітвязьнямі пераехаў у СССР. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня.
262 Відаць, маецца на ўвазе Адам Жаба (?—1918), аграном, грамадзкі дзеяч. Скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт (факультэт натуральных навук). Працаваў як хімік у лябараторыі Лібава-Роменскай чыгункі, адкуль зьехаў і паступіў у Пятроўска-Разумоўскую акадэмію. Атрымаў дыплём агранома. У часе Першай сусьветнай вайны быў у царскім войску, пасьля вайны служыў у Менску ў розных інстытуцыях. Быў фундарам Сацыялістычнай партыі Белай Русі (1904—1906). (Дзякуем за інфармацыю Анатолю Сідарэвічу.)
263 Мікола Байкоў (1889—1945?), літаратуразнаўца, мовазнаўца, пэдагог. Працаваў вучоным сакратаром слоўнікавай камісіі пры Інбелкульце. Арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”, але ў гэтым самым годзе вызвалены. У часе нямецкай акупацыі знаходзіўся ў Менску.
264 Язэп Лёсік (1883—1940), грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, мовазнаўца. Акадэмік АН Беларусі (1928). Удзельнічаў у абвяшчэньні БНР, уваходзіў у склад яе Рады. У 1918 г. адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Выкладаў у БДУ, працаваў у Інбелкульце й АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”, сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1938 г., асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лягераў. Памёр у турме.
у Менск каля 6-й гадзіны ды проста Захараўскай вуліцай цісну ў асяродзьдзе места. Калі прыйшоў да вялікага сквэру, дык бачу на трэцім паверсе ў кансысторыі вокны адчынены, там шмат людзей і прыгожа сьпяваюць, а публікі на сквэры каля вадакачкі поўна; калі артыстыя скончуць сьпяваць, дык публіка з сквэру б’е ў ладкі й крычыць “біс”. У 1918 годзе беларусы ўладалі Юбілейным домам265, які ўжо звалі Беларускі дом. I я тады падумаў, што беларусы заўладалі ўжо й духоўнай кансысторыяй. А пасьля я глянуў уніз, на першы паверх, — аж там гэдаксама вокны паадчыняны й людзі ходзяць, дый бачу з боку Захараўскай вуліцы мой брат стаіць ля вакна, тварам прыціснуўшыся да кратаў. Я ўпоперак Захараўскай вуліцы — да яго. А ён:
—	Сюды ня можна падыходзіць. Ідзі ў інтэрнат, там табе хлопцы скажуць.
Я гляджу, аж там на рагу й вартаўнічы з стрэльбай стаіць, але ён зварочвае ўвагу на публіку, што на сквэры стаіць, і на тых артыстых, што на трэцім паверсе сьпяваюць. Я ў няведаньні, што тут адбываецца, накіраваўся ў інтэрнат. Там мне хлопцы сказалі, што бальшавікі праф. Жабу застрэлілі266, а іншых выкладчыкаў курсаў паарыштоўвалі, праф. Іваноўскага маюць вазіць закладнікам у Смаленск. Б. Тарашкевіч уцёк у Вільню. Мой брат і М. Гуцько былі ў камітэце слухачоў курсаў і кожнага дня сталі хадзіць у ЧК з патрабаваньнем, каб выпусьцілі іхных прафэсараў, каб курсанты, дзеці пралетарыяту й сялянства, маглі здаць экзамэны на настаўнікаў. Старшыня ЧК Беларусі Баіуцкі267 (жыдок зь Беластоку) стаў іх угаворваць, кажучы:
—	Вашы прафэсары былі контррэвалюцыянэры, дык мы іх арыштавалі, а вы выберыце сабе другіх прафэсараў і здавайце экзамэны.
Хлопцы адказалі, што гэта вялікая бязглузьдзіца, каб вучні выбіралі прафэсараў. Багуцкі ім заўважыў: асьцярожна тут гаварыце — “здесь ЧК”268. Брат ня ведаў, што азначае слова Чэка, ён ведаў, што наша загваздка па-расейску называецца чека, і сказаў:
265 Юбілейны дом — маецца на ўвазе так званы Архірэйскі дамок, цяпер па адрасе: пр. Незалежнасьці, 26, тут месьціцца Патрыяршае прадстаўніцтва РПЦ.
266 Паводле ўспамінаў Аляксандра Уласава: “Бальшавікі вывезьлі Адама Жабу ў красавіку 1919 г. разам з другімі закладнікамі ў Бабруйск. Вывозячы закладнікаў з Бабруйску, на аднэй стаянцы цягніка балыйавікі выклікаліАдама з вагону і тут жарасстралялі... Зьніштожылі вялікую інтэлігентную сілу, адну з сотняў тысяч гэткіх сіл, загубленых бальшавікамі.(Беларусь. 5 сак. 1920).
267 Вацлаў Багуцкі (1884—1937), рэвалюцыянэр, савецкі партыйны дзеяч. Рэпрэсаваны ў 1937 г.
268 ЧК — Усерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (рус. Всероссййская чрезвычайная комйссйя no борьбе с конгрреволюцйей й саботажем), дзейнічала ў 1917—1922 гг.
—	Вы ставіце гэтыя свае чэкі, каб нам пашкодзіць, а нам напляваць на вайіу чаку, калі па году часу страцілі, а экзамэну ня можам здаць.
—	Вы арестованы. Сотруднйкй, сюда!
А Гуцька пад гэтыя словы:
—	Pad подвергнуться участй Хрйста.
Прыйшло пяць латышоў у нямецкіх мундзірах і павялі іх за краты. Хлопцы з інтэрнату занесьлі ім матрацы й кожны дзень насілі ежу. На наступны дзень, у панядзелак, я пайшоў да брата на спатканьне. Там трэ’ было на вуліцы перад вакном паказацца, дык ён браў вядро й канваір яго праводзіў на архірэйскі двор па ваду; туды, на той двор, зайшоўшы, можна было доўгі час пагаварыць. Я кожнага дня меў з братам гэткія спатканьні. Яго выпусьцілі аж у чацьвер таго тыдня. Брат тады быў ужо настаўнікам у Менску, хоць экзамэны не адбыліся. Настаўніца яго школы кожнага дня хадзіла прасіць Багуцкага, каб яго выпусьцілі. А Гуцька тыднем болей сядзеў.
Празь месяц пасьля гэтага мне давялося мець шмат клопатаў з братам і дрыжэць за ягонае жыцьцё, калі ён захварэў на тыфус. Раз ён ішоў у Менск ды запазьніўся й да 8-й гадзіны вечара ня мог прыбыць у места, таму перад Камароўкай, у Зялёным Лузе, зайшоў начаваць у карчму. Досьвіткам ён ачхнуўся ад сьвербу; калі агледзеўся ў Камароўскім лесе, аж на ім поўна вошы — яму там, у лесе, прыйшлося выкалочваць кашулю й бялізну ад вошы. Блізка праз два тыдні пасьля гэтага ён захварэў. А мне прыходзілася дзень і ноч сядзець над ім, лячыць і даглядаць. Калі ён паправіўся, дык восеньню паехаў зноў у Менск і там быў настаўнікам у беларускай школе аж да канца 1920 году.
Летам 1919 году прыйшлі да нас палякі. Гэты год я быў дома й працаваў каля гаспадаркі. Восеньню гэтага году быў скліканы сход, дзе стаяла пытаньне аб школьніцтве. Ведаючы, што я каталік, вышэйшая шляхта з фальваркаў выставіла маю кандыдатуру на шэфа школаў воласьці. Я наагул адмовіўся ад гэтай пасады, а далей, калі я стаў выказвацца за адчыненьне беларускіх школаў, дык яны між сабою сталі пераглядацца: відаць, каяліся, што памыляліся. Мне ўдалося ўгаварыць сялян, каб адчыніць дзьве беларускія школы — у Айнаравічах і Дабрэневе, але настаўнікаў не было.