Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Блізка каля нашай вёскі мелася запасная зямля Баўтоўка, якая належала маёнтку Красны Двор. Гэту зямлю нашы сяляне спрадвякоў засявалі на трацьцяк — сабе два снапы, а ў двор трэці. Гэты двор часта пераходзіў з рук у рукі. Апошні ўласьнік гэтага двара, расеец-вайсковы, перад вайной перадаў яго па даручэньні269 авантурніку Несьцераву. Г эты авантурнік за вялікі хабар па фікцыйных дакумэнтах перадаў зямлю
269 Па даручэньні — па даверанасьці.
Баўтоўку васьмі сялянам нашай вёскі ў доўгатэрміновую арэнду ў канцы 1918 году, калі немцы адыходзілі з нашага краю. Аб акце перадачы гэтай зямлі ў арэнду нашы сяляне ня ведалі, бо гэта справа трымалася ў сакрэце. Вясной 1919 году, калі бальшавікі панавалі ў нашым краі, дык гэтыя сяляне-арандатары не прэтэндавалі на Баўтоўку, і ўсе сяляне нашай вёскі вясной гэтага году па-старому, як і папярэднія гады, засеялі дзялянкі на Баўтоўцы, а летам зжалі й забралі дамоў. Але калі зімой устанавілася польская адміністрацыйная ўлада й суд, дык гэтыя арандатары падалі на суд за самаўпраўства на тых сялян, якія засявалі гэту зямлю й забралі ўраджай. Паколькі польская адміністрацыя была з абшарнікаў, дык яна строга ставілася да парушальнікаў уласнасьці на зямлю. Судзьдзя Астроўскі таксама быў абшарнік і стаяў на баку авантурніка Несьцерава й фальшывых арандатараў. Некалькі сялян нашай вёскі спужаліся гэтага й на цяжкіх для сябе ўмовах пагадзіліся з гэтымі арандатарамі. Я ўзяў даручэньне ад сялян вёскі й выступіў на судзе абараняць сялян вёскі. Я даводзіў на судзе, што гэта зямля ў часе прыгону была ўласнасьцю нашых сялян, што пасьля прыгону яна належала да двара, але да гэтага часу ўсе сяляне карысталіся гэтай зямлёй за невялікую плату двару. Я назваў гэтыя кантракты фікцыяй і даказаў, што ў сьпісы вінаватых пастаўлены й такія асобы, якія зусім не карысталіся з гэтай зямлі, і, як прыклад, паказаў, што Магдалена Брыт зусім ня сеяла на зямлі, якую прысвойвае Мацей Калоша, а да суда яна прыцягваецца. Выступае Мікола Равіна й кажа:
— Магдалена Брыт сеяла на тэй зямлі, што я арандую, а я дазволіў Мацею Калошу падаць на яе на суд.
Я тады пытаюся ў суду, ці мае ён дакумэнт, што М. Равіна ўпаўнаважвае М. Калошу ад яго імені судзіцца з М. Брыт? Суд адказаў, што ня мае. Я яшчэ запытаўся ў суду, ці мае ён мапу гэтай зямлі, аб якой ідзе справа. Суд адказаў, што ня мае, і пастанавіў: справа астаецца бяз вынікаў, арандатары маюць права нанава падаваць скаргу з больш удакладненымі дакумэнтамі й дадаткам мапы тэй зямлі. Я на тым судзе гаварыў па-беларуску. У часе гэтага суду й пасьля адміністрацыя воласьці мяне называла бальшавіцкім агентам, але ніякіх рэпрэсіяў не было.
Зь вясны 1920 году ў нашай ваколіцы былі ваенныя дзеяньні й вялікі рух войска, дык я зь вясковай моладзьдзю з коньмі сядзеў у балоце. Калі ваенныя дзеяньні адсунуліся на ўсход і на поўнач, я пайшоў грэчку баранаваць, але паляк застаў мяне на полі й пагнаў у фурманку270. Я з 8-м палком віленскіх уланаў езьдзіў шэсьць тыдняў — пачынаючы ад мястэчка Плешчаніцы і блізка да Дзьвіны. Нагаладаўся й нагледзеўся свавольства польскіх жаўнераў над беларускімі сялянамі, а нават рабавалі й шляхоцкія засьценкі. Калі абрабавалі шляхоцкі засьценак
270 Пагнаць у фурманку — змусіць служыць за фурмана.
Юльянова ля Плешчаніц, дык і ў Докшыцах, і ў Глыбокім выносілі сукенкі й жаночыя футры на базары. Хоць гэты полк называўся Віленскі, але ніводнага жаўнера ні зь Віленшчыны, ні з Гарадзеншчыны ня здарылася спаткаць, а здараліся з Кельцаў, Любліна, Варшавы, Лодзі. Толькі адзін санітарыюс, якога я вазіў, быў зь Віцебску. Як ён мне казаў, што ў царскі час быў фэльчарам, у балыпавіцкі — камісарам роты, у гэтым палку санітарам, а разам з тым — рабаўніком.
Праяжджалі мы зь ім праз адну вёсачку на Глыбоччыне. Там была мода сьвіронкі будаваць на другім баку вуліцы насупраць двара—дзьвярыма на вуліцу. У гэты час ішло надта шмат пяхоты — познанцаў, дык гэты “камісар” схапіў канец жардзіны з парубень натоўсткі ды стаў дзьверы ў сьвіронку ламаць ды крычэць да познанцаў:
— Tu sloninajest!271.
А адзін познанец яму адказаў:
—	Каб я й тры дні ня еў, дык гэтага рабіць ня буду.
“Камісар” тады кінуў калок ды пайшоў на воз да мяне. Трэба праўду сказаць, што познанцы былі бальшынёй людзкія жаўнеры; часта яны так выказваліся:
—	Niemiec nas porzqdku uczyl, a ruski warszawskich Antkow krasc uczyl272.
Я вярнуўся з гэтага абозу незадоўга да вялікага адыходу палякаў, які адбыўся ў канцы чэрвеня. У гэту навалу й пры польскім адыходзе, і пры бальшавіцкім надыходзе зноў уся моладзь з коньмі сядзела ў балоце.
АНТЫПОЛЬСКАЯ IІАРТЫЗАНКА
Партызанка ў нашай ваколіцы мела трох асаблівасьцяў. Адна банда існавала яшчэ з пачатку рэвалюцыі і ўночы нападала на адзіноткі273, прымушала ўсю сям’ю класьціся на падлогу, забірала ўсё каштоўнае, а калі падазравала, што гаспадар мае грошы ці каштоўнасьці, дык пагражала пісталетам ды падсмальваньнем пят, каб аддаў. Пры польскай акупацыі гэта банда нападала ня толькі на шляхоцкія хутары для рабаваньня, а й на польскую адміністрацыю ды на асобных вайскоўцаў і жандараў. Там па чутках быў начальнікам нейкі Мінчонак. Яна мела
271 Tu sloninajest! (польск.) — Тут сала ёсьць!
272 Niemiec nas porzqdku uczyl, a ruski warszawskich Antkow krasc uczyl (польск) — Немец нас парадку вучыў, а рускі варшаўскіх Антэкаў красьці вучыў. Варшаўскія Антэкі — гіранічная мянушка насельнікаў Царства Польскага, тэрыторыі ўсходняй Польшчы, якая трапіла пад уладу Расейскай імпэрыі.
273 Адзінотка — хутар.
прыпынакурасейскім (стараабрадніцкім) паселішчы Гілеўшчына. Калі гэта група напала на адну адзінотку, а ў гэты час з Л агойску ксёндз прыехаў па калядзе, дык яго застрэлілі. Калі польскія ўлады стаўлялі сялян масты вартаваць, дык партызаны гэтай групы праганялі гэтых сялян.
Друтая група — гэта прадстаўнікі балыпавіцкай улады, якіх паставілі балыпавікі пасьля адыходу немца. Яны не былі ніякія бальшавікі, а хацелі рукі пагрэць каля дворнага дабра ды піць самагонку. Калі прыйшлі палякі, дык паарыштоўвалі іх ды білі. А калі яны паўцякалі ад палякаў, дык сталі дзеяць супроць іх. Гэта група па свайму характару й чынах нічым ня розьніліся ад польскіх жандараў. Калі б палякі іх ня білі, а далі месца ў сваёй паліцыі, дык бы мелі верных супрацоўнікаў. Да гэтай групы належалі Дзям’ян Жызьнеўскі й М. Маўчан зь вёскі Слабада.
У вёсцы Корань жыў адзінокі стараваты чалавек Янка Палітанскі. Ён змалада274 служыў там-сям кіраўніком маёнтку; у гэты час, вясной 1920 году, служыў у дварэ Мураванка. Аднаго дня ён пайшоў у воласьць — у мястэчка Гайна. Калі ішоў адтуль, дык быў застрэлены сярод белага дня ў гайку ля дарогі; аб ім гаварылі, што ён мае грошы й заўсёды носіць іх пры сабе. Гэта забойства засталося загадкавым: ці яго забілі за грошы, ці з палітычных паглядаў — за тое, што працаваў у дварэ кіраўніком. Падазравалі на Жызьнеўскага й Маўчана, але калі прыйшлі бальшавікі, дык Мінчонак казаў, што ён забіў сваёй рукой з палітычнай мэтай.
У Гайне быў касьцёл, які належаў да першых сямі каталіцкіх сьвятыняў на Літве, пабудаваных у 1387 годзе князем Ягайлам275. Гэты касьцёл у 1867 годзе быў перавернены на царкву. Зь першых дзён гэтай царквы быў там сьвятаром Раман Маскалевіч, аж да сваёй сьмерці ў 1901 годзе276, а пасьля — ягоны сын Уладзімер, выхаваны ў чарнасоценным духу. У Гайне каля царквы жылі каталікі, і пасьля рэвалюцыі яны часамі нават урываліся ў царкву й шкодзілі ў набажэнстве. Калі ў 1919 годзе прыйшлі палякі, дык у жніўні месяцы выкінулі з царквы ўсё праваслаўнае абсталяваньне й сьвятара выселілі з клябаніі, а царкву перарабілі на касьцёл і ў клябанію ўсялілі ксяндза. Далей палякі рабілі статыстычную перапіску жыхарства й пыталіся ў сьвятара Маскалевіча, якой ён нацыянальнасьці. Ён назвацца беларусам не хацеў, бо не прызнаваў, што
274 Змалада — з маладых гадоў (АВ).
275 Ягайла (1352—1434), вялікі князь літоўскі, кароль польскі, заснавальнік дынастыі Ягелонаў.
276 Паводле іншых зьвестак, сьвятар Раман Якаўлевіч Маскалевіч (1833—?) быў настаяцелем прыходу ў 1863—1905 гг. Гл.: http://logoisk-church.by/ index.php?option=com_k2&view=item&layout=item&id=75&Itemid=i54.
гэткая нацыянальнасьць ёсьць, а назвацца расейцам не адважваўся, каб палякі зусім ня выслалі ў Расею. На пытаньне, якой нацыянальнасьці, ён адказваў: “духоўнага званьня”, а калі яму з гэтым пытаньнем сталі надакучваць жандары, дык ён уцёк да партызанаў. I так сабралася ладная група з чарнасоценным кірункам.
Калі толькі адышлі палякі, дык прадстаўнікі гэтых трох групаў партызан сабраліся ў воласьць і арганізавалі валасны рэвалюцыйны камітэт, у скароце — волрэўком. У той час праваслаўныя беларусы чарнасоценнага кірунку бальшавікоў уважалі сваімі людзьмі — рускімі й праваслаўнымі. Празь нейкі час гэты рэўком упусьціў папа ў царкву й клябанію.
БАЛЬШАВІКІ Й ІХНАЯ ЎЛАДА
3 пачатку заснаваньня ў нас балыпавіцкай улады й аж па 1920 год сяляне нашай вёскі й ваколіц не ўяўлялі сабе як належыць ні бальшавіцкіх парадкаў, ні саміх бальшавікоў, бо на працягу гэтых гадоў яны да нас урываліся наскокамі ды зноў уцякалі. 3 канца 1917 й па люты 1918 году яны толькі там маглі добра дацца ў знакі, дзе было шмат згрупавана іхнага войска (каля местаў, каля фронту й каля вялікіх дарогаў). Наша сялянства іх уяўляла як рабаўнікоў і разбойнікаў.
Пасьля адыходу немцаўу 1918 годзе да нас зноў завіталі бальшавіківайскоўцы. Наша сялянства зьвярнула на іх увагу тым, што іхнае начальства скуплівала ўсё тое, што пападалася пад рукі, асабліва кажухі, а гэта тлумачылася тым, што за гэты час іхныя грошы зусім утрацілі вартасьць, дык яны ў новым краі мелі нагоду добра спэкуляваць.
Тады зразу й па валасьцёх бальшавікі сталі арганізоўваць савецкую ўладу, але да іх на гэтыя іхныя пасады ніхто з паважных людзей не ішоў, а п’яніцы, авантурнікі ды людзі бяз думкі аб заўтрашнім дні. Але й гэтыя людзі не былі ні бальшавікамі, ні спачуваючымі ім. Гэтыя людзі выкарыстоўвалі бальшавіцкі давер дзеля сваёй уласнай нажывы. Калі бальшавікі загадалі маладым хлопцам ісьці рэгістравацца як вайсковапавінным, дык тыя пайшлі на рэгістрацыю й гэтым далі сябе ашукаць. Гэта сталася таму, што й немцы, якія толькі адышлі, вайсковапавінных рэгістравалі, але ня бралі. А калі бальшавікі загадалі маладым хлопцам ісьці ў Чырвоную армію, дык зь іх ніхто не пайшоў.