Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Тут быў аддзел казакаў, які прапанаваў пяхоце рассыпацца па гэтым балоце ў ланцуг, але яна — а ня той дух! — ня хоча. Казакі пачынаюць пагражаць і доўгімі пікамі штурхаць, але пехацінцы ня слухаюць, а пхнуцца балотам на ўсход. Некаторыя абозьнікі сталі выпрагаць коні ды ўцякаць. 5-я батарэя нашай брыгады павыламала замкі з гармат ды, выпрагшы коні, стала ўцякаць. Нашых афіцэраў пры батарэі не было, быццам паехалі наперад, каб выбраць пазыцыю для батарэі.
Страшная паніка ачапіла ўсю гэтую калёну, тады як немцаў тут зусім не было. Патрэбна было разагнаць гэты страх. Мы ўтрох: летувіс В. Канюшэвіч, беларус з Мгліна I. Капачоў і я (а потым да нас далучыўся й Ян Дубулт, бальшавік) — сьцягнулі сваю 6-ю гармату з шашы праз канаву. Лягчэй бы было страляць проста з дарогі, але ж дарога занята людзьмі. Сьцягнуўшы грамату, мы пачалі агонь. Ня ведаючы, дзе апошнія расейскія жаўнеры, а дзе перадавыя немцы, дык мы стралялі на самы далёкі прыцэл. Калі ўбачыла пяхота, што артылерыя перад імі страляе, дык яны хоць ззаду нас сталі рассыпацца па барчавіне ў ланцуг. Артылерыстыя 5-й батарэі вярнуліся назад і забралі свае гарматы. Затор на дарозе зьнік — дарога зболыпага падчысьцілася. Мы выпусьцілі шэсьць патронаў, а сёмы засеў у рулі; у 1917 годзе гэта часта назіралася, бо, як хадзіла гутарка ў народзе, работнікі-бальшавікі, шкоднікі, не даточвалі снарадаў, каб прымусіць урад скончыць вайну. Мы ня ведалі, што рабіць: па статуту, набітай232 гарматы няможна весьці, а тым больш калі набой засеўшы, дык няможна й замка зачыняць; выбіць засеўшы набой няцяжка, але трэба ў тым месцы, дзе людзей няма, а тут наўкола людзі, ды на гэта патрэбен і час. Мы зрызыкавалі везьці гэту гармату, але замка не зачынялі. Перадок падхапіў гэту гармату й выцягнуў на дароту, якая цяпер была амаль чыстая. Калі нашы коні шалёным бегам
232 Набіты — тут: зараджаны, ад слова набой ‘зарад’.
выяжджалі на дарогу (як заўсёды, зьняўшыся з пазыцыі), дык тут ехаў латыш уцякаць. Ён саскочыў з свайго воза, каб стрымаць за аброць свайго каня, але папаўся пад нашы коні, і тут жа яго пераехала гармата. На ягоным возе засталася жонка й двое малых дзяцей.
Калі мы вольна ехалі дарогай, дык нас спатыкае паручнік Марыеўскі й робіць заўвагу, што замок не зачынены; мы яму хвалімся, што набой засеўу рулі гарматы; ён нам зноў робіць заўвагу, што мы ня маем права з набітай гарматай ды яшчэ з засеўшым набоем ехаць, а фаервэркер Канюшэвіч яму:
— Што пан паручнік загадае — гармату кінуць?
Ён нічога не адказаў.
Мы дагналі калёну й ехалі ўвесь той дзень і наступную, ужо чацьвертую, ноч бяз сну, але й цяпер болей стаялі, як ехалі. На наступны, чацьверты, дзень ехалі да паўдня, але гэты паўднёвік ехалі ўжо нармальна. Паўднём астанавіліся адпачываць, хто сабе стаў варыць гарбату, а я лёг, каб заснуць. Сон не прыходзіў; быў нейкі хваравіты стан арганізма: быццам то з таго боку, то з друтога чуюцца нейкія бяссувязныя рэплікі, але гадзіны са дзьве саснуў. Над вечар мы даведаліся, што немцаў блізка няма. Мы выбілі свой засеўшы набой і паехалі назад у бок Рыгі.
Немцы забралі Рыгу й яе ваколіцы, але далёка на ўсход не пайшлі. Наша батарэя, як і іншае расейскае войска, мусіла павярнуць назад і стаць на пазыцыі, але далёка ад фронту, а на сам фронт езьдзілі дзяжурыць па дзьве гарматы з батарэі. Афіцэры і ў гэты час не парывалі з нашай групай (6-й гарматы) і пры нагодзе стараліся пагаварыць. Аднаго дня восеньню раніцой туман разьвеяўся, засьвяціла сонца й стала прыемнае цёплае надвор’е. На другім баку раўчака й рэчкі выйшлі на палявыя заняткі ўкраінцы, якія ўжо вылучыліся з расейскай арміі ды сыіяваюць свае песьні. Да мяне падыходзіць капітан Жданаў, даваенны кадравы афіцэр; ён мне паказвае рукой у бок украінцаў і кажа:
— Вось да якой сваволі мы дажыліся, што ня толькі салдаты, але й афіцэры самавольна вылучыліся з арміі дый зьдзекуюцца з нас, надакучаючы сваімі песьнямі.
— Гэта зусім нармальная зьява, — кажу я. — Гэта адзіны выхад з анархіі ў арміі. Трэба як найхутчэй разьдзяляць войска на нацыянальныя вайсковыя адзінкі.
— Дык жа гэта пагражае распаду Расеі на асобныя незалежныя краіны! А мы ж, рускія, сотні гадоў ваявалі, кроў пралівалі, заваёўваючы гэтыя краіны, а цяпер усё гэта дарма аддаць? — запытаў ён.
А я кажу:
— Так! Гэта будзе найлепей, найсправядлівей — чужое аддаць таму, каму яно належыць. Калі вы кроў пралівалі, заваёўваючы гэ-
тыя краіны, дыкяшчэ болей пралівалі крыві тыхлюдзей, чыю краіну заваёўвалі.
Мы зь ім разышліся й болей не спатыкаліся. Калі ён спаткаўся з маім сябрам, дык і пажаліўся на мяне:
—	ЯГладкага ўважаў самым надзейным чалавекам, а ён хоча без вайны Расею дзяліць.
Незадоўга пасьля гэтага я выехаў на Беларускі зьезд ваякаў Паўночнага фронту233, а на тым зьезьдзе быў выбраны ў Беларускую раду 12-й арміі ды й выехаў з батарэі. У скорасьці пасьля майго выезду з батарэі бальшавікі распарадзіліся выбіраць начальства. Камандзірам батарэі (страёвым) быў выбраны беларус Наваградзкага павету Мазоўка, а гаспадарчым камандзірам батарэі — забайкалец Канстанцінаў, якога ў 1916 годзе розГамі білі за падроблены подпіс камандзіра, каб выдалі з аптэкі сьпірыту. Гэты Канстанцінаў былым афіцэрам даў па пары коні й біў морду, што быццам дрэнна чысьцілі, а іншых афіцэраў паслалі ў інтэнданцтва мяхі насіць.
Калі на Зьезьдзе ваякаў-беларусаў Паўночнага фронту выбралі ў выканаўчы камітэт гэтай арганізацыі М. Пашковіча234, Мамоньку235,
233 Беларускі вайсковы зьезд Паўночнага фронту праходзіў у Віцебску 15—20 лістапада 1917 г.
234 Мікола Пашковіч (1893 — пасьля 1935), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую сэмінарыю (1915), Уладзімерскае вайсковае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу (1916), пасьля чаго быў адпраўлены на фронт. У 1917 г. узначальваў Беларускі камітэт 12-й арміі Паўночнага фронту. На беларускім вайсковым зьездзе Паўночнага фронту быў дэлегаваны ў склад Часовай цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У сьнежні 1917 г. удзельнічаў у працы Першага Усебеларускага кангрэсу. У 1918 г. увайшоў у Раду БНР, быў сябрам яе фінансавай камісіі. Стаў адным з заснавальнікаў БПС-Р. Вучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце, пазьней у БДУ. Настаўнічаў. У1918—1920 гг. працаваў загадчыкам менскай 29-й пачатковай беларускай школы. Быў інструктарам Школьнай рады па арганізацыі беларускіх школаў. Увайшоў у партыю бальшавікоў. У 1924 г. удзельнічаў у працы зьезду БПС-Р, які прыняў рашэньне аб роспуску партыі. Верагодна, быў пазбаўлены магчымасьці працаваць па спэцыяльнасьці. 3 1926 г. непрацяглы час працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. У1927 г. быў высланы на з гады ва Уральск (Казахстан). Пасьля адбыцьця тэрміну пакараньня вярнуцца ў БССР ня мог. Пасяліўся ў Смаленску, працаваў у абласной плянавай камісіі. Неўзабаве быў зноў арыштаваны, цяпер па справе так званага Саюзу вызваленьня Беларусі. У1931 г. быў сасланы на 5 гадоў у Елабугу (Татарстан). У ліпені 1935 г. выйшаў на свабоду, але праз кароткі час арыштаваны зноў, асуджаны на ю гадоў лягераў і адпраўлены на Салаўкі.
235 Язэп Мамоныса (1889—1937), грамадзка-палітычны дзеяч, адзін з лідараў партыі эсэраў. У часе Першай сусьветнай вайны быў у царскім войску.
Дадона, якія былі сябрамі рады 12-й арміі, дык на іхныя месцы выбралі мяне, Грыцкевіча, Кукарэку й Мінько. Старшынёй рады быў паручнік Янка Макарэвіч, сакратаром — Браценка з Магілёўшчыны, другім сакратаром — Янка Хвяцковіч, арганісты зь Дзьвіншчыны, актыўны беларус-нашанівец. Сябрамі рады былі магілёўцы: Бялянка, Маханько, Хаткевіч, Маленька. Калі даведаліся, што гэты Маленька хадзіў да бальшавіцкага камітэту й паведамляў, што рабілася й што гаварылася ў нашай радзе, дык пастанавілі яго прагнаць з нашай рады. На гэтым паседжаньні сакратар Брацёнка сказаў да Маленка:
—	Я хоць і сам бальшавік, але буду галасаваць, каб цябе адгэтуль прагнаць, бо калі ты стаіш сябрам гэтай арганізацыі, дык ня маеш права паскудзіць ёй.
Пасьля новага году некалькі старэйшых сяброў рады — Брацёнак, Бялянка, Маханько й Хаткевіч — былі дэмабілізаваны; з фронту гэдаксама сталі масава дэмабілізавацца, і лучнасьць з вайсковымі адзінкамі стала губляцца.
Мы стаялі недалёка ля Валку236, там жа стаяў аўтатранспарт, а шофэрамі былі бальшынёй магілёўцы. Мы зь імі дамовіліся ехаць проста ў Менск237, але дзьве прычыны й нас, і іх палохалі: тую зіму былі глыбокія сьнягі й не было надзеі па дарозе дастаць бэнзіну. Мы харчаваліся пры ўкраінцах і харчаваліся добра, але нарэшце Ўкраінская рада й Украінскі кавалерыйскі полк паехалі конна каля фронту, і калі яны выехалі, дык мы абадзіночылі238. Скора пасьля гэтага прыляцеў нямецкі самалёт і стаў рассыпаць над местам Валк лістоўкі — загад ад кіраўніка нямецкай арміі гэтага фронту, каб расейскія войскі адыходзілі ў парадку й не рабілі ніякай нікому шкоды, бо будуць сурова карацца.
У траўні 1917 г. стварыў у Рызе першае беларускае вайсковае аб’яднаньне. Быў дэлегатам ад XII арміі Паўночнага фронту на III зьезд БСГ (кастрычнік 1917), адзін з арганізатараў Першага Ўсебеларускага кангрэсу. Сябра Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай вайсковай беларускай рады. У 1918— 1924 гг. — сябра БПС-Р, уваходзіў у яе кіраўніцтва. Арыштоўваўся савецкімі і польскімі ўладамі. Ад 1922 г. вучыўся ў Празе, пазней жыў у Рызе. У1928 г. прыехаў у БССР, але адразу быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў. У1937 г. прысуджаны да расстрэлу.
236 Горад Валк з 1920 г. падзелены паміж Латвіяй і Эстоніяй на два гарады — Валка (лат. Valka) і ВалГа (эст. Valga).
237 У сьнежні 1917 г. Язэп Гладкі быў дэлегатам ПершагаЎсебеларускага кангрэсу, пра што пакінуў асобныя ўспаміны, якія раней публікаваліся на старонках “Запісаў БІНіМ” (№ 3. Мюнхэн, 1964. С. 137—154)-
238 Абадзіночыць — пазбавіцца сям’і, стаць адзінокім (АВ).
ВІЦЕБСК
У палавіне лютага з Валку мы паехалі цягніком у Пскоў, а там з станцыі з сваімі рэчамі накіраваліся ў Беларускі камітэт, аж там ужо нікога няма — усе паўцякалі. Мы ўзялі рамізьнікаў ды ўзноў паехалі на станцыю, адкуль хацелі накіравацца на Менск, аж там на станцыі пачулі, што быццам немцы Менск занялі. Мы рэчы здалі на станцыі ў багаж з накіраваньнем у Віцебск, а самі насілу ўбіліся ў таварны вагон, у якім вазілі коні й гною было ў калена.