У Віцебску накіраваліся ў жаночае вучылішча: там перш быў вайсковы шпіталь, а пасьля закватаравалі беларускія арганізацыі — Выканаўчы камітэт [Зьезду] ваякаў-беларусаў Паўночнага фронту й штаб Віленскай дружыны, якая была перайменавалася ў Віцебскі Беларускі полк. Сюды прымалі ўсіх беларусаў, і прыбывалі асабліва тыя, у якіх дом застаўся на заходнім баку фронту; тут назьбіралася шмат салдатаў і афіцэраў. Зь іншага войска ў месьце былі бальшавіцкія аддзелы й польскія легіянэры — і днём, і ноччу чулася страляніна: гэта легіянэры перастрэльваліся з бальшавікамі. Беларускі полк меў значную колькасьць людзей, але было мала ўзбраеньня й тое непрыгоднае — старыя бярданкі. У Віцебску стаяў і Сібірскі стралковы полк. Ён дэмабілізаваўся й салдаты ад’яжджалі дамоў. Тут можна было купіць добрую вінтоўку за 10 рублёў і кулямёт за 20—25. Гэты танны продаж дапамог узброіцца беларусам. Як сымбаль бальшавіцкай улады, на Катэдральным пляцы стаяў панцырны аўтамабіль, у якім сядзеў замурзаны матрос, абчэплены кулямётнымі стужкамі, але калі немцы прыйшлі да Полацку й да Барысава, дык ні гэтага панцыра й ніякага бальшавіцкага войска ў Віцебску ня стала. Аднымі паўнапраўнымі гаспадарамі места засталіся беларусы — гэты Беларускі полк абняў усю варту ў месьце. У беларускі штаб сталі зьяўляцца й старыя адстаўныя расейскія палкоўнікі, і кадэты з школы, прапануючы свае паслугі. Гэткі стан трымаўся каля двух тыдняў, а потым арганізацыя пайшла на ўбытак. А прычыны былі тыя: адно — не было чым харчаваць гэтага войска, бо запасаў у інтэнданцтве не засталося, а другое й галоўнае тое, што перамовы ў Берасьці бальшавікоў зь немцамі падыходзілі да канца й было відаць, што бальшавікі застануцца ў Віцебску гаспадарамі. Мясцовыя віцебскія афіцэры разьехаліся па раёнах, некаторыя афіцэры паехалі на Яраслаўль, а іншыя — у Сібір; рэшта афіцэраў і салдатаў-беларусаў перайшлі на працу ў Вікжэль239. Наша рада 12-й арміі таксама распалася: старшыня Янка Маркевіч, родам быў з Картуз-Бярозы, паехаў да сваёй маткі ў Самарскую губэрню; Хвяцковіч яшчэ з Валку 239 Вікжэль — Всероссййскйй йсполнйтельный комйтет железнодорожного профсоюза. накіраваўся ў сваю Дрысу; случчакі Кукарэка з Грыцкевічам паехалі ў Маскву да Цішкі Гартнага240, яны туды павезьлі й кнігу пратаколаў паседжаньняў рады 12-й арміі. А я, Міна-Мінько, Карлоўскі (паходзіў з Магілёўшчыны, з Буда-Кашалёўскай воласьці, прыбыў у Беларускую раду 12-й арміі за некалькі дзён да ад’езду з Валку й разам з намі паехаў у Віцебск) і Міхалка Мялешка241 (перш быў пісарам Дзьвінскай ваеннай акругі) перайшлі на працу ў Вікжэль, у міліцыю. Кіраўнікі Вікжэлю былі заядлымі ворагамі бальшавікоў і людзей набіралі на працу па рэкамэндацыі пэўных людзей, але беларусаў зь беларускіх арганізацыяў набіралі ахвотна, бо былі пэўныя, што не бальшавікі. 3 часу заснаваньня савецкай улады ў Расеі аж да канца траўня 1918 году чыгункі Расеі мелі аўтаномію пад назовам Вікжэль, які ніякім мясцовым савецкім уладам не падпарадкоўваўся, а толькі старшыні [Савету] народных камісараў Леніну242. Калі балыпавікі зь немцамі пагадзіліся ў Берасьці243, дык у другой палове сакавіка бальшавікі зноў ішлі займаць Віцебск: з Смаленску прыехала пяхота, а зь Петраграду — особый отдел2^. Хоць да гэтага часу Віцебскі Беларускі полк быў разышоўся, але бальшавікі яго вельмі баяліся — яны за некалькі кілямэтраў перад горадам вышлі зь цягніка ды рэдкімі ланцугамі ішлі да гораду й акружалі яго. Нарэшце позным вечарам дайшлі да жаночага вучылішча й акружылі яго здалёку, бо 240 Маецца на ўвазе Зьміцер Жылуновіч (псэўд. Цішка Гартны, 1887— 1937), празаік, паэт, грамадзкі дзеяч. Супрацоўнічаў з газэтай “Наша HiBa”. 3 лютага па сьнежань 1918 г. — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар беларускай бальшавіцкай газэты “Дзяньніца”, якая ў 1918—1919 гг. выдавалася ў Маскве. Пазней быў кіраўніком Часовага ўраду першай БССР (1919). 241 Міхась Мялешка (1892—1941), гісторык, этнограф, публіцыст. Ад 1917 г. быў сябрам БСГ. У 1918 г. працаваў у Віцебскім аддзяленьні Белнацкаму. У 1918—1921 гг. вучыўся ў Віцебскім аддзяленьні Маскоўскага археалягічнага інстытуту. Працаваў у Віцебскім археалягічным інстытуце й губэрнскім архіве. 3 1922 г. у Мінску. Працаваў у Цэнтрархіве БССР, з 1927 г. у Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. 3 1923 г. сябра Інбелкульту. У1926—1928 гг. выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі. Арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”, сасланы на 5 гадоў у Самару. Паўторна арыштаваны ў 1938 г. Вызвалены з-пад следзтва ў 1940 г. 242 Уладзімер Ленін (сапр. рас. Ульянов, 1870—1924), расейскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы. 243 Маецца на ўвазе Брэсцкі мірны дагавор, заключаны 3 сакавіка 1918 г. 244 Особый отдел — пададдзел ваеннай контрвыведкі ВЧК-ГПУ-ОГПУНКВД. думалі, што там беларусы сядзяць, а калі адважыліся зайсьці, дык там нікога не знайшлі, толькі некалькі асобаў падарожных. Мы, калі стаялі пры станцыі на варце ды спатыкалі беларусаў, якія накіроўваліся дамоў, дык накіроўвалі на адпачынак у гэты дом, бо тут былі ложкі й пасьцель. Дык вось бальшавікі й прычэпліваліся да іх і некаторых абрабавалі. Мы трое — Карлоўскі, Міна-Мінько й я — за некалькі дзён да гэтага часу перайшлі на прыватную кватэру. У гэты час нам на станцыі добра плацілі — па 300 рублёў на месяц, але грошай не выдавалі, бо чыгунка іх ня мела. Нам кожнага дня на станцыі давалі абед: талерка рэдкага супу, маленькую лыжку кашы й малюсенькі кавалачак мяса. Ад гэтай яды памерці было немагчыма, але й жыць было цяжка. Я калі быў дома, дык болылай часткай ляжаў у пасьцелі, хоць і ня спаў, бо здавалася, ляжачага меней мучыў голад. А каб што дакупіць, дык не было грошай і не было дзе купіць. Карлоўскі быў чалавек кручкаваты245 (ён пры цары служыў паліцыйным стражнікам), дык пайшоў да аднаго жыдка, зрабіў пячатку на імя “ліквідацыйнай камісіі Беларускага вайсковага камітэту” і напісаў ад Ліквідацыйнай камісіі беларускага камітэту 12-й арміі патрабаваньне на хлеб — на два пуды чорнага (жытняга) і адзін пуд белага (пшоннага). Сам Карлоўскі падпісаўся старшынёй, Міна-Мінько — сакратаром, а я мусіў ісьці па гэты хлеб. Прыйшоў на Маркаўшчыну, у вайсковую пякарню, і паказваю гэта патрабаваньне. Мне там сказалі, што хлеба дадуць, калі камэндант особого отдела паложыць пячатку, і расказалі, што той камэндант жыве на станцыі ў клясных вагонах. Я, калі нанюхаўся ў пякарні паху цёплага хлеба, дык забыўся думаць, што гэта за камэндант, і зайшоў на запасным шляху ў першы клясны вагон — аж там нікога няма, а толькі два кулямёты стаяць з зацягненымі стужкамі. Мяне апанаваў страх, перш падумаў, каб уцякаць, але ўзноў жа найшла думка, што калі ўбачаць мяне, што выйшаў з вагону ды ўцякаў, дык або арыштуюць або й застрэляць. Я пайшоў у другі вагон, і там гэдаксама нікога не было. Тады пайшоў у трэці вагон, аж мне на спатканьне з другога канца вагона ідзе малады хлопец з чубам з-пад матроскай шапкі, у матроскіх нагавіцах і ў скураной куртцы ды пытае, што мне трэба. Я адказаў сьмела й настойліва, што прыехаў у пякарню па хлеб, аж там сказалі, што без дазволу вашага камэнданта ня могуць адпусьціць таго хлеба (пры гэтым трымаў у руцэ сваю паперку). Ён выняў з кішэні пячатку, бярэ ў мяне з рук тую паперку й дадае: — У іх белага хлеба няма. — Мне гэта ў пякарні казалі, але я згодзен усе тры пуды чорным узяць. 245 Кручкаваты — пра чалавека, які знаецца на праўных кручкох, іншымі словамі, разьбіраецца ў юрыдычных пытаньнях. Ён пячатку прылажыў, я падзякаваў, пайшоў у пякарню, атрымаў тры пуды хлеба, узяў рамізьніка й прывёз гэты хлеб на кватэру. Праўда, хлеб быў несамавіты, з тухлай аўсянай нясеянай мукі й зусім патрэсканы, але ня мог развальвацца, бо пасеі246 не дапускалі гэтага. Колькі б яго ні жаваць, а глынуць без вады было немагчыма. Але праз тыдзень ці паўтара й гэтага хлеба ня стала. Побач з нашай вікжэлеўскай міліцыяй бальшавікі ў красавіку сталі арганізоўваць сваю чыгуначную ахоўную дружыну. Мы ўбачылі, што цяжка будзе канкураваць з самімі бальшавікамі, і нашы міліцыянэры сталі патрохі звальняцца. Я стаў пры кожнай нагодзе распытваў на станцыі ў людзей, якія перабягалі зь нямецкага боку, як там жывецца. Найболей яны страшылі, што там пад немцамі вельмі кепска. У галоднага чалавека была заўсёды страшная думка. Страх быў не за сёньняшні дзень, але за дзень заўтрашні. “А што будзе, калі заўтра й гэтай талеркі супу не дадуць?” — гэткая думка вісела над галавой. Калі на вайне абыякава глядзелася на жыцьцё, дык цяпер надта не хацелася ўміраць, ды яшчэ з голаду. У галаву лезьлі прыемныя ўспаміны дзяцінства: калі была гэткая самая вясна, як і цяпер, бацька вазіў гной на бульбу праз садок на намазаных дзёгцем калёсах. Як прыемна тады пахнуў і гэты дзёгаць, і гэты гной, а пупышкі вішань у садку былі поўныя й меліся расьцьвітаць. I цяпер там гэткія самыя й прыгожасьці, і прыемнасьці, а я тут з голаду пад плотам мушу ўміраць. Нарэшце ў канцы красавіка ад нашай міліцыі паехалі ў Петраград і прывезьлі некалькі мяшкоў грошай, тады нам заплацілі за тры месяцы. Я ў скорым часе звольніўся з працы і ў пачатку траўня паехаў дамоў. Хоць жылося ў Віцебску вельмі цяжка, але тады-сяды зьбіраліся для культурнай працы — часамі на кватэры Міхалкі Мялешкі, а часамі на кватэры (забыўся яе дзявочае прозьвішча) будучай жонкі247 246 Пасёі — неразмолатыя часткі зярнят і шалупіны зярнят пры іх, што засталося на рэшаце (АВ). 247 Гісторык Юры Грыбоўскі ў лісьце ад 16.10.2016 да рэдактараў гэтага выданьня напісаў: “Канстанцін Барысавіч увогуле якмужчына карыстаўся дужай папулярнасыро сярод жанчынаў. Таму, наколькімне ведама, ёнмеў ажно некалькі таварышкаў жыцьця. На ўсялякі выпадак падаю зьвесткі пра ўсіх ягоных жонкаў, якія я маю: 1-я жонка: Матыльда Лечманіс, латышка, аўтарка некалькіх кнігаў, прысьвечаных беларускай літаратуры на латыскай мове, якія былі выдадзены ў 1930-я г. Верагодна, памерла на прыканцы 1920-х г. 2-я жонка: Галіна Нікіфароўская, беларуска, пляменьніца этнографа Міколы Нікіфароўскага. Брала ўдзел у беларускай культурніцка-асьветнай дзейнасьці ў Латвіі. Настаўніца беларускіх школаў. Сябра Таварыства беларускіх настаўнікаў. Падчас вайны супрацоўнічала з савецкай кансьпірацыяй, потым апынулася ў партызанцы. Поводле некаторых зьвесткаў, па вайне жыла ў Рызе, а потым Маскве. Некалі я трапіў на ліст Езавітава да Ермачэнкі, у якім