Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Нарэшце сам БэнГер — бальшавіцкі вайсковы камісар Барысаўскага павету — са сваімі карнымі аддзеламі вырушыў з Барысава па павеце, каб выганяць нашых хлопцаў у Чырвоную армію. Калі гэта зграя набліжалася да якой вёскі, дык моладзь разьбягалася ў розныя бакі, як вераб’і перад ястрабам. Калі ён прыехаў у нашу вёску, дык нідзе не відаць было ніводнага маладога хлапца, за вылучэньнем аднаго, які
спакойна й вольна ішоў па вуліцы. БэнГер хоць па нацыянальнасьці быў і латыш, але расейскай лаянкай спыніў хлопца й патрабаваў дакумэнтаў. Той падаў яму дакумэнты, выданыя Менскім павятовым вайсковым камісарыятам, дзе значылася, што ён як інвалід царскай службы непрыгодны да вайсковай службы й зьяўляецца студэнтам. Камісар, аддаючы дакумэнты, зноў па-расейску вылаяўся й дадаў:
— Уцякай хутчэй адгэтуль, бо як будзе зараз ісьці маё войска, дык не паглядзіць на твае дакумэнты.
Праўда, ягонае войска на другі дзень раніцой ішло праз нашу вёску, але ніхто з моладзі не сядзеў дома, апрача двух інвалідаў: Мікола Акуліч, які па сваёй інваліднасьці не служыў і ў царскай арміі, ды Эля Крэмер, інвалід царскай вайны. БэнГерава “армія” рада была, што хоць гэткіх спаткала. Яны павязалі сваіх палоньнікаў і папрывязвалі да сядла коньніка, які, падсьцёбваючы іх нагайкай, пагнаў да штабу БэнГера, а там іх пасадзілі. Праўда, на другі дзень яны прыйшлі дамоў, але доўга помнілі, што азначае пралетарская ўлада. Гэтымі днямі ў нашай вёсцы пабіліся, дзелячыся, два браты — Пранук і Адам Равіны. Дачка першага пайшла на скаріу ў воласьць, але там напаткала большае начальства — БэнГера; ён загадаў прывесьці да яго Адама Равіну, на якога была скарга. Хоць гэты Адам быў і хворы (меў сухоты апошняй стадыі й быў спухшы), але БэнГер загадаў усыпаць яму 25 нагаек. Ягоныя чырвонагвардзейцы настолькі шчыра выканалі загад камісара, што пасьля гэткага пачастунку Адам хутка памёр.
Гэта БэнГерава войска прыехала ў нашу вёску другі раз зь сьпісамі тых хлопцаў, якім трэба было ісьці ў войска. Хлопцы паўцякалі на поле ў жыта, дык войска стала канфіскаваць гаспадаркі бацькоў ці братоў, і гэтыя хлопцы прымушаны былі пайсьці. Сямёх зь іх, самых маладзейшых, безь ніякай вайсковай падрыхтоўкі пагналі на Польскі фронт, дзе іх забралі ў палон на захад ад Вялейкі ў цягніку й некалькі кілямэтраў гналі бягом, падганяючы бізунамі, а пасьля ў палоне блізка год марылі голадам — у поўным сэнсе гэтага слова. Сямёх трохі старэйшых пагналі на Фінскі фронт у паўночныя балоты, адкуль ніводны не вярнуўся.
Апрача вайсковай улады, БэнГера, аб’яжджала воласьці й бальшавіцкая цывільная павятовая ўлада, якая хацела заснаваць бальшавіцкую ўладу сярод нашых сялянаў. Гэтыя прапагандыстыя патрабавалі, каб па вёсках было хаця па два чалавекі бальшавіцкай партыі. Ці гэта было пажаданьне, ці патрабаваньне, але тыя сяляне нашай вёскі, што былі на сходзе ў воласьці, палічылі, што гэта патрабаваньне. Яны на вясковым сходзе паставілі гэта пытаньне, дзе й пастанавілі аддаць у бальшавіцкую партыю самых горшых неслухаў — Янку Навойчыка й Антося Вашкевіча. Паколькі нялюбыя былі для іх бальшавікі, патолькі й нялюбых людзей пасылалі, але й гэтыя неслухі спужаліся такой пастановы ды ў лес паўцякалі.
Калі ў пачатку ліпеня 1920 году адыходзілі палякі, дык за імі ўсьлед ішлі бальшавікі. Нашы сяляне дзівіліся, калі ў ліпнёвую сьпякоту тыя ішлі ў зімовых касматых шапках і ў ватовых нагавіцах.
Два бальшавікі зайшліся да нас начаваць. Запасу харчоў не было, бо цэлы дзень войска ішло, дык усё паелі. Матка ім прынесла бульбы, мукі й кавалак сала, а яны ўзахвоціліся самі сабе варыць вячэру: начысьцілі бульбы, з мукі зрабілі цеста ды ўсё гэта ўкінулі ў гаршчок большы, як у вядро, дадалі трохі вады й затаўкі. Зварыўся вялізны гаршчок кашы з бульбай. Яны калі сталі есьці — дык мала засталося! Мама баялася, каб ім не зашкодзіла, каб яны не паўміралі, але ім нічагутанькі! Тое, што засталося, паклалі ў торбы; самі паляжалі трохі й пайшлі.
На другі дзень таксама ішло войска, а пад вечар стаў ісьці абоз і паходныя кухні. Гэты абоз на нейкі час спыніўся ў нашай вёсцы. Калі кухары паадчынялі гэтыя кухні, дык нарабілі смуроду на цэлую вёску. Польскія ўлады былі загатавалі ў Барысаве вялікі запас насеннага лубіну, але чамусьці яго шмат залетавала. Калі ішло галоднае бальшавіцкае войска, дык бальшавікі забралі гэты лубін і ім харчавалі сваіх жаўнераў.
Празь нейкі тыдзень ехаў праз нашу вёску вялікі абоз сялянскіх фурманак, але з пустымі калёсамі. Гэтыя людзі былі з Магілёўшчыны й Смаленшчыны. Нашы сяляне дзівіліся: куды бальшавікі гоняць гэтыя фурманкі й чаго яны там хочуць набраць ды везьці дамоў? 3 гэткага аднаго абозу зайшлася да нас начаваць адна дзяўчына гадоў 16—17, яна была акалеўшы, змокшы, бо цэлы дзень дождж ішоў. Ёй далі павячэраць і пасьцялілі за сталом на лаве, і яна спала да раньня. Раніцай усходам сонца ўскаквае ў хату бальшавіцкі жаўнер. Гэта дзяўчына, калі ўбачыла яго на парозе, дык падняла галаву й трохі ўсьміхнулася, а гэты бал ьшавік проста да яе — сьцягнуў коўдру ды стаў лупцаваць нагайкай. Дзяўчына ў крык, у плач. Старая матка там круціцца, хоча бараніць, але баіцца ды сама пачынае плакаць. На гэты енк паўсхватвалася з пасьцеляў уся наша сям’я. А маскаль пагнаў нагайкай перад сабой дзяўчыну й хаты не зачыніў. Я, лежачы ў пасьцелі, аж затросься, гледзячы на свавольства маскаля, і падумаў: “Вось дык пралетарская ўлада, вось дык сацыялізм!..” А пры размове зь імі, дыкяны пачынаюць хваліцца, што іх і ў Польшчы чакаюць, і ў Нямеччыне, і ў Францыі. Мая маці аднаму гэткаму хвальку парадзіла:
— Дзе ж вы ўсюды справіцеся, лепей ідзіце туды, дзе вас любяць.
Але невядома, ці была тады ці ёсьць цяпер гэткая краіна, дзе любяць бальшавікоў.
СУПРАЦЬБАЛЬШАВІЦКАЯ ПАРТЫЗАНКА
Як было вышэй сказана, калі ў нашай вёсцы бальшавіцкія карныя аддзелы сталі канфіскаваць гаспадаркі і ў Ганулі Карэнскай забралі ўсё збожжа за тое, што два сыны не пайшлі ў Чырвоную армію, дык маладзейшыя хлопцы векам да 25 гадоў пайшлі, а старэйшых (мабілізоўвалі векам да 30 гадоў) тады не пасьпелі ўзяць. Зь іншых вёсак нашай ваколіцы — зь Церахоў, Казыроў, Прудкоў, Лішчыц, Ганяў ды іншых — сышліся ў лесе Ставок. Яны мелі некалькі стрэльбаў для самаабароны, але сядзелі ціха. Нарэшце да іх падышоў польскі шпеГ ды стаў намаўляць скласьці баявы аддзел і дапамог ім выбраць начальнікаў. Гэты паляк паставіў ім начальнікам паджылага селяніна Міколу Паўловіча, які быў непісьменны і ў войску ніколі не служыў, дый розуму недалёкага, ды гаспадарчым камэндантам — Тадэвуша Салаўя, таксама непісьменнага. Там усіх хлопцаў было каля пяцідзесяці, амаль усе ўзброены, мелі добрага кулямётчыка Ў. Ліса й добрых снайпэраў: Даражынскага, які падкіненую манэту прабіваў з карабіна, і ЖакЖукоўскага, паляка зь Менску, які ў той час быў настаўнікам у вёсцы Лішчыцы; ён мог засядаць адзін у кусьціку ці за каменьнем ды абстрэльваць бальшавікоў. Але гэты аддзел нічога паважнага не зрабіў, а толькі шмат чаго ганебнага, а гэтаму прычынай было тое, што яны даліся над сабой шэфстваваць чужынцу, бадай што выскачку або злачынцу, які паставіў паўдуркаватых цёмных і карысьлівых людзей у начальства над імі. Яны гэтыя злачынствы ўтварылі, калі ўжо падыходзілі палякі. Галоўныя іхныя злачынствы былі тыя, што па-зьверску закатавалі пана Валіцкага, зрабілі налёт на мястэчка Плешчаніцы й абрабавалі жыдоў, а ў часе польскай акупацыі езьдзілі па глухіх засьценках і рабавалі жыхарства.
Валіцкія лічыліся арыстакратамі й мелі ў Сукневічах фальварак. Адзін брат быў палкоўнікам у расейскай арміі ды пайшоў у 1863 годзе ў паўстаньне й быў павешаны, а фальварак канфіскаваны. Ягоны брат Алькары пайшоў у прымы да шляхцянкі ва Ўкропавічы; быў чалавекам сумленным і добрым, але жыў беднавата. Старэйшы сын гуляка й прапашчы злодзей — яго выслалі ў Сібір. Дачка застрэлілася. Апошні сын, закончыўшы навуку, быў дома. У яго было жаданьне, каб быць кіраўніком, каб стаяць уверсе — над грамадзтвам; калі немцы адышлі, дык ён стаў начальнікам паліцыі ў нашай воласьці. Што яго піхнула на гэты чын? Адно, што, мажліва, у ім зьяўляўся шляхоцкі гонар — каб езьдзіць на кані з шабляй і нікога не баяцца, а другое і, напэўна, галоўнае, што ён уважаў гэту бальшавіцкую ўладу часовай, дык думаў гэтай сваёй службай абараніць свой фальварак ад руйнаваньня. Калі бальшавікі пакінулі нашу ваколіцу, дык Валіцкі быў дома. Гэтыя партызаны ўночы прыехалі, забралі яго, прывезьлі ў свой штаб, дзе нялюдзка катавалі, а нарэшце той польскі inner дастрэліў яго.
Калі бальшавікі пакінулі мястэчка Плешчаніцы, а палякі яшчэ не прыйшлі, дык гэтыя “партызаны” паехалі ў мястэчка, сьсеклі на вуліцы некалькі тэлеграфных слупоў, распачалі страляніну з кулямёта й пайшлі жыдоўскія крамы рабаваць. А калі прыйшлі палякі, дык яны за дазволам жандараў Гаенскай воласьці езьдзілі рабаваць жыхарства пад прычынай “szukac or^za”277.
Калі ў 1920 годзе палякі адышлі, дык хлопцы гэдаксама пайшлі ў лес і баранілі свае вёскі ад нападу бальшавікоў. Калі аднаго разу летам 1920 году БэнГеравы карны аддзел забралі статак вёскі Казыры, дык яны дагналі карнікаў аж пад Лагойскам і адбілі свой статак. Калі ўцякалі бальшавікі з-пад Віслы, дык яны дзе з кулямётам, а дзе адзіночныя снайпэры задавалі пуду балынавіком. Гэты аддзел насіў назву “Зялёныя”.
БАЙКОТ ЧЫРВОНАЙ АРМП
Прайшлі бальшавікі на захад, і ў нас у вёсках стала ціха й спакойна. Празь нейкі час бальшавікі аб’явілі новую мабілізацыю. Мне загадалі зьявіцца ў Барысаў зарэгістравацца. Я ў Барысаў зьезьдзіў, але не зарэгістраваўся. А дома сказаў, што чакаю выкліку. Калі аб’явілі мабілізацыю ўсім іншым хлопцам, дык яны пачапілі вялікія мяхі з хлебам на плечы ды публічна накіраваліся назад, зайшлі ў сваё балота ў густую лазу, зрабілі сабе будкі ды й сядзелі там, а толькі начамі прыходзілі дамоў па харчы, але стараліся й сваім не паказвацца на вочы. Гэта былі старэйшыя хлопцы ад 25 да 30 гадоў веку, бо маладзейшыя пайшлі ў 1919 годзе. Нарэшце зьявіліся чуткі, што бальшавікі адыходзяць з-пад Варшавы. I сапраўды там-сям праходзілі групы 5—10 асобаў з стрэльбамі, а нават часамі й з кулямётам — лясамі-палямі на ўсход. Гэта яны праходзілі з зброяй дамоў, каб там дома зброяй бараніцца ад бальшавікоў.