Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
3 гэтага году ў Барысаўскім пэдтэхнікуме пачала выкладацца беларуская мова. Яе выкладаўЯнка Катовіч з Барысаўшчыны, з Глівінскай воласьці; гэта быў настаўнік-беларус, патрыёт і антыбальшавік. Я яго заўважыў на сходцы прафэсійнага саюзу настаўнікаў. Стары саюз складаўся з старых настаўнікаў, расейскіх шавіністых, і бальшавікі заснавалі новы прафсаюз на марксісцкіх асновах. Тады яны былі яшчэ слабыя,
297 Язэп Сушынскі (1885—1967), мовазнаўца. У 1921—1926 г. працаваў ва ўстановах народнай адукацыі БССР, потым у Інбелкульце. У1929—1939 г. вучоны спэцыяліст Інстытуту мовазнаўства AH СССР. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1935 г.
298 Міхайла Грамыка (1885—1969), празаік, драматург, геоляг. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналёгію. Аўтар падручнікаў па геаграфіі й мінэралёгіі. Браў удзел у пошуках нафты на Палесьсі. Ягоныя п’есы ставіліся ў тэатрах. Арыіптаваны ў 1930 г. Апошнія гады жыцьця правёў пад Масквой.
299 Апалёнія Гіркант (1880—?), пэдагог. Скончыла Пецярбурскую жаночую гімназію. 3 1900 г. працавала хатняй настаўніцай. У часе савецка-польскай вайны настаўнічала ў адной зь менскіх беларускіх школаў, сяброўка Беларускай хрысьціянскай дэмакратычнай злучнасьці. 3 1921 г. вучылася ў БДУ на факультэце грамадзкіх навук. У канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг. працавала настаўніцай у в. Бялынкавічы Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобл. Першы раз арыштаваная ў 1931 г. Абвінавачвалася ў “контррэвалюцыйнай дзейнасьці”. Асуджана не была. Па вызваленьні працавала настаўніцай у школе пры Менскай лямцавай фабрыцы. Зноў арыштаваная Ў1933 гУ Менску. Асуджаная да 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край. Вызваленая ў 1935 гДалейшы лёс невядомы.
каб накідаць сваю волю настаўніцкім масам згары, а націскалі, каб настаўнікі свой статут прынялі адчыненым галасаваньнем. Старыя настаўнікі-русіфікатары не хацелі прымаць бальшавіцкага статуту, а маладыя беларускія настаўнікі не хацелі ні старога статуту расейскіх шавіністых, ні новага — расейскіх камуністых. Тут выступае Катовіч з кампраміснай прапановай ды энергічна й настойліва заяўляе: для нас абодва статуты не падыходзяць; ён прапануе арганізаваць трэці настаўніцкі саюз — Беларускі настаўніцкі прафсаюз. Калі ўяго запыталі, ад якой арганізацыі ён уносіць гэту прапанову, дык ён адказаў, што ад настаўніка Янкі Катовіча й што ён спадзяецца, што беларускае настаўніцтва падтрымае ягоную прапанову. Тут шмат прысутнічала настаўнікаў-курсантаў з воласьцяў, і яны падтрымалі ягоную прапанову. Вядома, бальшавікі ніякім чынам не маглі прыняць гэткай пастановы, і гэты сход застаўся бяз вынікаў.
Калі нацдэмы ўзялі ў свае рукі школьніцтва на Барысаўшчыне, дык Катовіч застаўся адзінай моцнай мясцовай сілай, на плечы каго лягло так шмат адказнай работы. Ен быў і выкладчыкам беларускай мовы ў Барысаўскім пэдтэхнікуме, і інспэктарам народнай асьветы Барысаўскага павету. Вядома, барысаўскія настаўнікі-русіфікатары былі прымушаны прыняць беларусізацыю школаў, але Катовіча амаль што байкатавалі.
Аднаго разу, калі мы праз год спаткаліся зь Янкам, дык ён запрасіў мяне прайсьціся й расказаў аб сваім самотным і цяжкім жыцьці, што ён і днём перасілены працай і па-за працай ня мае, дзе прыхінуцца, бо барысаўскае настаўніцтва ў баку ад яго трымалася, ды й ён не лічыў патрэбным набівацца да іх сваім сяброўствам. Ён наважыў быў жаніцца й прасіў мяне ахарактарызаваць дзяўчат-курсантак, што належалі да беларускага культурна-асьветнага гуртка. Катовіч зьвярнуўуваіу асабліва на Назараву, зь якой часта вечарамі шпацыраваў і гутарыў. Ён прасіў выказацца аб ёй. Я тады быў хоць і немалады, але неяк зьбянтэжыўся гэтым пытаньнем і ня мог яму выказаць ні сваіх паглядаў аб ёй, ні нават таго, што ведаў аб ёй. Празь нейкі час я пачуў, што Катовіч ажаніўся з Назаравай. Але калі пры раянаваньні Беларусі наша воласьць адышла ад Барысаўшчыны да Меншчыны, дык мне ня здарылася ні чуць аб самім Катовічу, і ні аб тым, як ён жыў з жонкай, ці быў ён шчасьлівы. Мне здаецца, што ён шчасьця ня меў.
У мяне й цяпер ляжыць на сумленьні як бы грэх нейкі, што я тады ня даў яму парады, як брату, і не расказаў таго, што ведаў аб ёй. А ведаў я тое, што Назарава была расейскай стараверкай, жыла толькі з маткай, гадавалася ў Піцеры й там у часе вайны атрымала нейкую адукацыю; была хваравітая, нэрвовая, часамі аж да гістэрыкі. Калі яна запісалася ў беларускі культурна-асьветны гурток, дык не з нацыянальнага перакананьня, а з шуканьня прыгодаў. Вось гэта прыгода й надарылася. Як відаць, яна мела багатую жыцьцёвую практыку ў Піцеры ды, як
усе стараверы, мела й язык, а да таго пазнала й беларускіх патрыётаў ды магла ў гутарцы спагадаць ім і патакваць300. Я да гэтага часу нічога ня чуў аб Катовічу; думаю, ён загінуў пры ліквідацыі нацдэмаў. Пры нагодзе трэба спытацца ў старых барысаўцаў.
КАВАЛЕНЯ301
Зь ім я таксама пазнаўся тут, у Барысаве, у 1921 годзе, калі быў на курсах. Першы раз спаткаў яго выпадкова: бачу, ідзе па пустой вуліцы між пажарышчаў высокі, трохі прыгнуўшыся, чалавек у доўгім прыношаным шынялі, у будзёнаўцы, нагавіцы салдацкія караткаватыя, а на босых нагах — маскоўскія лапці. Ён, ідучы, махне нагой, дык гэты лапаць па бруку паляціць наперад, а потым ён гэдаксама пусьціць другі лапаць, тады, не спыняючыся, уступіць нагой у вадзін лапаць, а потым у другі. Ён бачыў, што я зьвярнуў увагу на ягоную гульню з лапцямі, дык пры разьмінаньні прыемна ўсьміхнуўся, а далей зноў пайшоў, гуляючы з сваімі лапцямі. А вечарам гэты самы фацэт прыходзіць начаваць у наш інтэрнат. У гэты час маладзейшыя курсанты разьбегліся, а мы зь ім толькі ўдвух засталіся. Я сьпярша паставіўся да яго як да вайскоўца, недаверліва, але калі ён стаў гаварыць па-беларуску, дык мае пагляды да яго зьмяніліся. Ён адразу да мяне зьвярнуўся з пытаньнем:
— Як тут у вас абстаіць зь беларускай справай?
Дый кажа мне, што ён з гэткімі пытаньнямі зьвярнуўся да школьнага інспэктара Зайцава, дык той стаў адмаўляць Каваленю, каб і гутаркі не ўзьнімаў аб гэтай беларускай мове, што ён як настаўнік-сэмінарысты дык мусіць імкнуцца да прагрэсу, да культуры, а не да дзічы. I дадаў, што яны з Зайцавым паспрачаліся на гэту тэму...
Аляксандар Каваленя паходзіў з Гарадзеншчыны, з Малой Бераставіцы, закончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю ды зразу быў мабілізаваны й накіраваны ў школу прапаршчыкаў. Калі балыпавікі захапілі ўладу, дык яго як афіцэра прымусілі служыць у Чырвонай арміі, дзе ён быў камандзірам. На іхную часьць напаў Махно302. Каваленя скінуў чырвоную павязку з рукава, якая абазначала камандзіра, ды сеў на двухколку, у якой конь быў забіты, каб удаваць фурмана гэтай
300 Патакваць — згаджацца з той асоба, зь якой вядзецца гутарка (АВ).
301 Аляксандар Каваленя (1895—1937), археоляг. Скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, БДУ. 3 1932 г. навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Беларускай АН. Дасьледаваў стаянкі палеаліту. У 1927 г. вёў раскопкі ў Тураве. Зьбіраў матэрыялы для археалягічнай мапы Беларусі. Рэпрэсаваны й расстраляны.
302 Нестар Махно (1888—1934), украінскі палітычны й ваенны дзеяч, анархіст, арганізатар і кіраўнік рэвалюцыйнага й вызваленчага руху на поўдні Ўкраіны. Ведамы таксама як бацька Махно.
двухколкі; яго толькі абадралі з адзежы, але пакінулі жывым. Некалькі месяцаў ён быў пры махноўцах, пасьля адстаў ад іх ды вярнуўся ў Чырвоную армію, але зрокся афіцэрскага чыну. Дзеяў пры штурме Перакопу303. У 1921 годзе быў дэмабілізаваны й прыехаў у Менск да польскага консула, каб эвакуявацца дамоў, але там была вялікая чарга. Ён зьвярнуўся ў Наркамат асьветы БССР, каб далі працу; адтуль яго накіравалі ў Барысаў, дзе я яго й спаткаў на вуліцы.
У Барысаве яго назначылі ў мястэчка Гайну, у нашу воласьць, за настаўніка, але хацелі, каб ён на кароткі час застаўся ў Барысаве выкладаць псыхалёгію на нашых курсах, дык вось яго й накіравалі на кватэру ў наш інтэрнат. Ён тут доўга не заставаўся, бо тут, як я ўжо заўважаў, былі надта дрэнныя харчы, а накіраваўся ў Гайну, але й там не было з чаго жыць. Тады настаўнікі харчаваліся пустапасам304; у каго былі бацькі блізка ці сваякі, дык тыя бяз клопату жылі, а іншыя галадалі. У Гайне Каваленя ўмовіўся з Баўтручыхай лета працаваць, каб за лета ён мог харчавацца зімой. Ён быў прымушаны дзень пры дні, як кожны селянін, ісьці на працу з плугам ці касой і харчавацца разам зь беднай сялянскай сям’ёй з аднэй міскі. Hi з адзежы, ні пасьцелі ў яго не было, апрача шыняля.
Аднэй нядзелі познай восеньню настаўнікі нашай воласьці сабралі на зборку, але чакаюць Кавалені. Уночы быў мароз, што зьверху гразь была памерзшы, але коламі гэту груду паламалі й зьмяшалі з гразьзю. Мы глядзім праз вакно — здалёку яго заўважылі: у будзёнаўцы, у доўгім шынялі й босы, шырака ступае па лядзянай калючай гразі, а ногі чырвоныя, як буракі. Уся грамада настаўнікаў пахмурнела, здалёку гледзячы на Каваленю. Пасьля дзьверы шырака адчыняюцца, і праз парог ускаквае Каваленя. Калі дзьверы зачыніў, дык скок-скок на аднэй назе ды лясь-лясь нага аб нагу:
— А, ліха матары! Мароз за ногі кусаецца, — прамовіў са сьмехам ды ўсіх разьвесяліў.
На зіму Баўтручыха спляла яму добрыя лапці лычаныя, але ён неяк высака абуваўся, а ў нашых вёсках нізка на галёнцы анучу намотвалі. I гэдак Каваленя ў Баўтручыхі жыў два гады й на працягу гэтых двух гадоў летам па сьвятах да мяне прыходзіў, хоць адлегласьць была 8 кілямэтраў. Але я ніколі ад яго не пачуў скаргі на лёс. У 1923/24 навучальным годзе, апрача настаўніцтва, яшчэ ён вёў бухгальтэрыю ў каапэрацыі, дык ужо мог купіць вялікі жоўты кажух і боты. Восеньню
303 Перакопска-Чонгарская апэрацыя — наступ войскаў Паўднёвага фронту РККА пад камандаваньнем М. Фрунзэ 7—17 лістапада 1920 г. супраць Рускай арміі ген. П. Врангеля. У выніку чырвоныя занялі Крым.
304 Пустапасам — пушчаны статак на пашу без пастуха; калі дзеці пушчаны на волю без дагляду старэйшага (АВ).
1924 году Каваленя пакінуў Гайну й падаўся ў Менск на ўнівэрсытэт, на гістарычны факультэт.
Калі я ў 1926 годзе быў у Менску на настаўніцкіх курсах, дык ён быў на III курсе й працаваў настаўнікам у 1-й менскай школе, вёў III клясу. Там мы хутка разьвіталіся, бо яму трэбала ехаць з экспэдыцыяй на ўсходнія акраіны Беларусі па дасьледаваньні курганоў. Ён быў там пільна патрэбным і як гісторык, і як рысавальнік — замалёўваць курганы ў разрэзе (меў здольнасьць да маляваньня й красьленьня). Пасьля гэтага наша спатканьне паўтарылася няскора, бо ён пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту быў накіраваны ў Аршанскую акругу на дырэктарства сярэдняй школы.