Мой допіс у насьценную газэту пакрыўдзіў йзбача Луцэвіча. Можа гэта было прычынай звальненьня яго з працы. Засталіся тут ягоныя сябры-партыйцы, якія павінны былі мне адпомсьціцца. Саўрыцкі тады меўся выбівацца ў людзі й быў падаў заяву ў камуністычную партыю. Яму трэбала мець партыйцаў-“паручыцеляў”. Вось гэтыя сябры Луцэвіча й патрабавалі ад Саўрыцкага, каб адпомсьціў мне, а ён ў імя сваёй вялікай партыйнай славы стаўся выканаўцам бруднай справы. Я быў вядомы ў раённага начальства ня толькі як шчыры настаўнік і будаўнік школы, але й як піянэр сельскай гаспадаркі: садзячы капусту на палявой зямлі, зусім непрыдатнай (ускопаны сіўцаваты й куп’істы лог), я паказаў сялянам, што пры пэўным даглядзе можна й самую благую зямлю зрабіць добрай гароднай зямлёй. У восеньскія Дні ўраджаю на выстаўцы гародніцтва й садоўніцтва я дастаў атэстат I ступені. Завёў у сваёй гаспадарцы пасеў сырадэлі — і на насеньне, і па збожжы на восеньскі скос; увёў пасеў канюшыны й давёў, што яна блізка ўтрая даражэй аплачвае зямлю, чымся жыта. А арганізацыя машыннага таварыства “Еднасьць” і мэліярацыйнага таварыства “Праца” паказалі, што я хоць ня маю аратарскай здольнасьці, але ўмею арганізаваць сялян. Вось за гэта ўсё Юзік Шкялёнак вызваўся сам да мяне ў абаронцы на судзе. Юзік Шкялёнак паходзіў зь мястэчка Лагойску. Вайсковую службу адбываў матросам. Вярнуўшыся з войска, арганізаваў у палацы графа Тышкевіча320 народны дом, а гэдаксама аматарскую трупу артыстаў. У гады нацдэмаўшчыны стварыў сельскагаспадарчую каапэрацыю й на працягу некалькіх гадоў быўяе старшынёй. Пры гэтай каапэрацыі зладзіў цагельню й завод для вырабу кругоў да студні й дахоўкі. Шкялёнак юрыдычнай адукацыі ня меў, але быў добрым прамоўцам, завочна вучыў права і ўступіў у калегію абаронцаў. Пры набліжэньні суцэльнай калектывізацыі ягоная слава стала шпарка каціцца на дол. Хоць ні растратаў, ні недахопаў у ягонай каапэрацыі не знайшлі, але як ідэоляга прышчэпаўшчыны звольнілі з працы. Перш яго накіравалі ў Менск дырэктарам заводу фруктовых він, а празь месяц — загадчыкам менскага астрогу, але разам з гэтым і самога здалі пад суд. Неўзабаве выкінулі з партыі й судзілі. Прысудзілі два гады астрогу. Адбыўшы гэта 320 Лагойскі палац Тышкевічаў — палацава-паркавы комплекс графаў Тышкевічаў у Лагойску, збудаваны ў 1819 г. Болыпая частка палаца была зруйнаваная напрыканцы Другой сусьветнай вайны. пакараньне, ён працаваў сьлесарам у Менску на “Эльводзе”321, але стаў часта выпіваць і хутка памёр. У канцы 1928 году зьнялі інспэктара райана Нарэйку. Яго перакінулі ў [...] а адтуль прыехаў інспэктар Крайнік. Ён таксама часамі да мяне заходзіў, пры кампаніі паказваўся весялейшым і дружнейшым, чымся былы Нарэйка. Прыходзіць вясна 1929 году. Мне, як і кожнаму настаўніку, клопат, каб як мага лепшы ўдаўся выпуск IV клясы. Бачу, намесьнік інспэктара, настаўнік Лютарэвіч, паехаў у Корань у цэнтральную школу нашага сельсавету на экзамэны. Кіраўніком Коранскай школы тады быў камсамолец Адам Рудакоўскі (майго брата ў 1928 годзе зьмянілі, бо гэдак райком партыі захацеў). На Коранскую школу з самага пачатку палякі зь Менску націскалі, каб перарабіць яе ў польскую, але мы гэтыя атакі адбівалі. Туды пасьля вышэйуспомненага чуваша Луцэвіча, прыслалі на кіраўніка хатычытальні паляка, агента НКВД Матусевіча. Ён прывёз польскіх брашур і кніжак ды спрабаваў весьці работу на польскай мове, але тут моладзь была нацыянальна сьвядомая, стала яго высьмейваць, дык ён у хуткім часе перайшоў на беларускую мову. У майго брата былі зь ім нацягненыя стасункі. Нарэшце, не зьвяртаючыся ні да прафсаюзу, ні да насельніцтва, майго брата райвыканком адміністрацыйным парадкам перакінуў на кіраўніка ў Швабскую цэнтральную школу, а ў Корань — Рудакоўскага (каб разам з Матусевічам маглі арганізаваць камсамол і піянэраў), а настаўніцу Ядзю Варанковіч — другой настаўніцай вучыць польскую мову ў маладзейшых клясах, бо ўжо, як відаць, з таго часу пачыналі наступ на беларусаў. Калі экзамэнатар стаў праводзіць экзамэны ў Коранскай школе, ніводзін вучань лёгкай пісьмовай задачкі не разьвязаў, бо Рудакоўскі цэлы год палітграматай ім галовы забіваў, а на навуку глядзеў абыякава. Камсамолец Рудакоўскі палаяўся з камсамольцам Лютарэвічам, але Лютарэвіч напісаў пратакол экзамэну, што ніводзін вучань ня здаў. Рудакоўскі гэтага пратаколу не падпісаў. Лютарэвіч нанач прыйшоў да мяне, на другі дзень сталі экзамэнаваць маіх вучняў. Па нейкім часе зьяўляюцца да нас Рудакоўскі й Матусевіч ды кажуць, што яны зьяўляюцца прадстаўнікамі ад камсамольскай ячэйкі. Я дазволіў прысутнічаць. У мяне экзамэны прайшлі ціха, спакойна, было дзевяць вучняў, і ўсе яны здалі экзамэны. Гэты год на вясновай канфэрэнцыі не ўспаміналі ні маёй школы, дзе добра прайшлі экзамэны, ні Рудакоўскага, дзе ніхто з вучняў экзамэнаў не здалі. Але новы інспэктар Крайнік так уладзіў справу, што вучням Коранскай 321 “Эльвод” — першая менская электрастанцыя, стаяла на ўзьбярэжжы Сьвіслачы, насупраць дзіцячага парку. Ініцыяваў будаўніцтва Кароль ГутэнЧапскі. Назву “Эльвод” займела ў 1899 г. ад скароту “электро-водопроводная станцйя”. школы выдалі пасьведчаньні аб заканчэньні школы. Гэтаму прычына была ня толькі тая, што Рудакоўскі й інспэктар Крайнік былі абодва Слуцкага павету, але й тая, што Рудакоўскі быў на добрым рахунку ў НКВД. Наступным летам аднаго разу забягае да мяне заплаканая кабеціна з нашай вёскі Магдалена Тарлецкая, у якой памерла дачка, ужо сталая дзеўка, і кажа мне: — Памерла мая Анэта. Хацела б na-людзку пахаваць, бегала да братаАнтося, каб пазычыў грошай, дык ня даў. Можа бты, Юзечка, пазычыў, а я табе аддам ды яшчэ квоты пазжынаю ці што іншае памагу рабіць. — Колькі б ты хацела? — Хаця 20 рубельчыкаў. Я даў ёй 20 рублёў і сказаў: — Як будзеш мець грошы, дык зьвернеш, а мне ніякай дапамогі тваёй ня трэба. Ейны муж паехаў у мястэчка Хатавічы322, прывёз ксяндза, які й пахаваў іхную дачку за гэтыя грошы. Мусіць, праз паўгоду Магдалена аддала грошы ды аднаго разу на вуліцы перад бабамі мяне пахваліла: — На настаўнікаў кажуць, што яны такія-гэткія, але калі я была ў бядзе, дыкродны брат не памог, а калія напомніла настаўніку, дык ён толькі папытаўся, колькі трэба ды ад першагаразу пазычыў 20 рублёў, нават не прызволіўся323, каб я яму што памагла ў рабоце. Апрача вышэйпералічаных грамадзкіх работ у нашай вёсцы я яшчэ дамагаўся ад уладаў аб хутчэйшым землеўпарадкаваньні ў нашых Міхалкавічах. Па пляне воласьці землеўпарадкаваньне нашай вёскі мелася б адбывацца ў 1925—1926 гадох, а пасьля раянаваньня мне абяцалі, што гэта землеўпарадкаваньне мае быць у 1928—1929 гадох. Для гэтай работы я быў склаў пляны-праекты: на месцы старой вёскі пакінуць 25—30 сяліб, дзе будзе школа, розныя крамы, сялібы рамесьнікаў, майстэрні, сялібы ўрадоўцаў ды інш. Стромкія ўзгоркі, сыпкія пяскі, якія амаль не паддаюцца культываваньню, выдзеліць у лясны фонд і аблясіць (ці за кошт грамадзтва, ці той гаспадар, сярод чыей зямлі пападаюцца гэтыя лапіны). Зямлю разьбіваць на прадаўгаватыя чатырохкутнікі. Адзін канец гэтых сялібаў будзе на лепшай зямлі, а другі, горшы, канцом будзе ўпірацца да лесу й балота, дзе цяпер паша, якая й надалей пакуль што застанецца пад пашай. Па лепшай зямлі гэтых чатырохкутнікаў будзе адзначана лінія, дзе маюць закладацца сялібы (сады й гароды). Такім чынам, сяліба будзе проціў сялібы, на нейкіх 200—300 мэтраў адна ад аднэй. Гэткі парадак будзе спрыяць таньней- 322 Мястэчка Хатавічы — цяпер вёска Акцябр. 323 Прызволіцца — даць згоду прыняць ласку (АВ). шай электрыфікацыі, а з часам і абвадненьня. Гэткі парадак запраектаваны на Вялікім полі, у Рымаўшчыне й на Лукашанскім полі. На Малым полі, дзе мясцовасьць узгоркавая, на Вашкевічавым раўку, будуць каля чатырох сяліб. Гэты мой праект падабаўся й сялянству нашай вёскі. Вядома, мы не дачакаліся землеўпарадкаваньня й да 1939 году. Аднаго разу раённы аграном заклікае мяне як старшыню машыннага таварыства “Еднасьць”, прапануе пабудаваць вялікую будыніну для таварыства на склад машын і абяцае даць крэдыт на гэта будаўніцтва, прапануе таварыствам залажыць грамадзкі сад на 3—5 гектарах і зноў жа абяцае крэдыт ды сваю дапамогу выбраць пляц зямлі. Я, вядома, адмовіўся ад гэтых ягоных праектаў, бо праекты былі не аграномавы, а райкому партыі. Відаць, мяне хацелі выкарыстаць як піянэразакладальніка калектывізацыі. НАСТАЎНІЦКІЯ КАНФЭРЭНЦЫІ Настаўніцкія канфэрэнцыі праводзіліся тры разы на год. У канцы жніўня перад пачаткам заняткаў, у часе зімовых вакацыяў і ў канцы чэрвеня як падагульненьне гадавой працы настаўнікаў. На гэтыя канфэрэнцыі настаўнікі зьяжджаліся з усяго раёну на тры-чатыры дні, а кватаравалі ў раённай сямігадовай школе на саломе. Актыўнымі прамоўцамі як на пасяджэньнях канфэрэнцыі, гэдак і лежачы на саломе на адпачынку — аказаліся стары настаўнік, народнік Язэп Сапрык і маладзейшы — Янка Чарняўскі, родам зь Вялейшчыны. Яны абодва былі антыбальшавікі ды надта зручна выкручваліся ў сваіх прамовах, каб падкусіць бальшавіцкі парадак і каб няможна было да іх прычапіцца. Восеньню 1929 году гэту завядзёнку парушылі: нам саломы не прывезьлі, але дажджлівым вечарам камсамольцы разьвялі нас па хатах, як няпрошаных гасьцей. Мяне з другім настаўнікам прывялі да нейкага жыда ў хату, дзе некалі была карчма. Мы там цэлы вечар сядзелі за сталом на вузенькіх цьвёрдых канапках і спаць леглі, як нейкая поскудзь, тры ночы заміналі людзям. Мы тады думалі, што бальшавікі ізалявалі настаўнікаў адзін ад аднаго, каб тыя адзін аднаму не расказвалі настроі сялян на калектывізацыю, бо тады яна пачыналася. На канфэрэнцыі інспэктар меў нечарговую прамову для настаўнікаў, дзе абвінавачваў тых у няшчырасьці да мерапрыемстваў камуністычнай партыі, а часамі й варожасьці, і тут жа ўспомніў і лістападаўшчыну324. Сапрык выступіўу вабарону настаўнікаў, сказаўшы, што 324 Маецца на ўвазе працэс Юркі Лістапада — гучная справа 1926 г. над групай навучэнцаў агульнаадукацыйных настаўніцкіх курсаў у Слуцку, якія стварылі нелегальную антысавецкую арганізацыю, якой кіраваў выкладчык гэтых курсаў Юрка Лістапад (удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 г.).