лістападаўшчына ўзьнікла на Случчыне, дзе зямля чорная й растуць таўстыя ігрушы, а ў нас зямля — каменьне й пясок, а ігрушы, калі дзе й ёсьць, дык дробныя, за гэта нас няможна раўняць з случчакамі. Я пасьля пачуў, што ў тыя часы на Мазыршчыне быў працэс настаўнікаў і вучняў, дык як рэакцыя на тыя падзеі й да нас стасаваліся рэпрэсіі й падазронасьць. Гэта канфэрэнцыя прайшла напружана, як і наступная, зімовая; хоць, праўда, спалі ўжо на саломе. Гэтага году пад вясну да мяне ў вёску прыяжджаў інспэктар: праводзіў сходку аб самаабкладаньні й калектывізацыі. Пасля яго дакладу пачалі выступаць сяляне, яны ўжо добра ведалі парадак сходаў, таму пачалі выказваць свае заслугі, напамінаючы, што ўсе яны бедныя, што ніводнага кулака (заможнейшага селяніна) у нашай вёсцы няма, што яны й школу пабудавалі, што, як медзьвядзі, і канавы па сваім балоце пакапалі, а за гэта савецкая ўлада добрую прэмію дала, якую яны адпусьцілі на пабудову школы. He забыліся яны ўспомніць і мае заслугі й як настаўніка, і як будаўніка школы, і як арганізатара мэліярацыі ды машыннага таварыства. Інспэктар, выслухаўшы выказваньні сялян, у сваім заключным слове сказаў вельмі трапна па майму адрасу: — Вы й школу пабудавалі, вы й балота абсушылі, але вы ня ведаеце або ня хочаце ведаць, што ў вашым грамадзкім жыцьці балота, гніль. Тут патрэбна правесьці мэліярацыю, каб выдаліць гніль з вашага асяродзьдзя. I савецкая ўлада гэта зробіць. У той час кіраўнікі савецкай улады й партыі дзялілі настаўнікаў на тры групы: актывістыя, што актыўна ўдзельнічалі ў палітычнаграмадзкай працы; пасіўныя, якія слаба працавалі і ў школе, і ў грамадзкім жыцьці ды часта мянялі месца працы. Да гэтай групы залічалі й тых, хто хоць і добра працаваў у школе, але відаць было, што яны сябе як бы вышэй ставілі за кіраўнікоў савецкай улады. Трэцяя група — гэта тыя, што добра працавалі ў школе, тэхнічна выконвалі й грамадзкую работу, калі ім загадаюць, але сваіх паглядаў не выказвалі і ў палітыку ня ўмешваліся; іх камуністыя называлі балота, гніль. Да гэтай катэгорыі залічалі й мяне. Надышла веснавая канфэрэнцыя гэтага [1929 ці 1930] году, на якой інспэктар рабіў даклад, абгаворваючы ўсе школы, усіх настаўнікаў. Аб школьнай працы з вучнямі ён мяне ня ўспомніў, але спыніўся на маёй грамадзкай дзейнасьці: — Савецкая ўлада доўгія гады змагаецца зрэлігійным дурманам і на гэта затрачвае сродкі. Настаўнікі мусяць быць у авангардзе гэтай барацьбы. Але ёсьць і такія настаўнікі, што ня толькі ня У працэс быўуцягнуты Якуб Колас, якога падазравалі ў падтрымцы групы. Як сьведкі на працэсе выступалі Максім Гарэцкі, Павел Жаўрыд і іншыя, што спрабавалі змякчыць прысуд Ю. Лістападу. ўдзельнічаюць у гэтым змаганьні, але стаяць па тым баку нашых барыкад і фінансава падтрымліваюць рэлігійны дурман... I шматчасуўдзяліўмаёй асобе. Мнетады думалася: “Няхай бы тая Магдалена лепей мне доўгу гэтага не вярнула, чымся яна мяне мела хваліць перад бабамі на вуліцы”. На абедзе зь мяне настаўнікі жартуюць, пытаючы: — Ці не капліцу ты там у сваіх Міхалкавічах будуеш? Настала лета. Я думаў, каб за гэты час падшукаць сабе месца ды ўцякаць. Але лета так хутка праляцела, што я не апомніўся, як восень насьпела. Перш я марыў, каб школу давесьці да парадку: пабудаваць пуню на дровы, абгарадзіць школу й пасадзіць сад, а шчэпы ўжо былі загатаваныя. Але “сьвіньні не да парасят, калі самую смаляць”. I мне ўжо не да саду, калі трэба ўцякаць з школы, а тут няма куды. Паклікалі на восеньскую канфэрэнцыю, дзе абышліся з настаўнікамі, як з рэкрутамі ў кашарах. Пасьля дзьвюх дзён канфэрэнцыі на трэці загадалі рана ўстаць і быць адзетымі да ўсходу сонца. Усходам сонца павялі за 5 кілямэтраў у калгас Аўгустова на суботнік, там далі пасьнедаць ды пагналі на работу — снапы вазіць ды складаць на полі ў торпы. Вядома, кожны на канфэрэнцыю надзяваў самае лепшае, а тут, уціскаючы вазы, лазячы па вазах, каля калёс і ўпражы, дык гэтыя касьцюмы ня толькі, што памяліся, але пабрудзіліся маззю ад колаў каля калёс, і поўна набралася асьця. Мой новы сіні шарсьцяны касьцюм стаўся ад асьця жоўты. Працавалі да цямна, а тады пакуль павячэралі, дык стала хмарыцца й грымець. Прыйшлося ісьці ў пуню й на канюшыне начаваць. На другі дзень трэба да 8-й гадзіны быць на канфэрэнцыі, а дождж ліе як з лубу. Пайшлі дажджом. Пакуль зайшлі 5 кілямэтраў, дык прамоклі да касьцей. У гэткім стане мусілі садзіцца на канфэрэнцыі. А хто спазьніўся на канфэрэнцыю, дык вялікую меў вымову. Восеньню ў гэты самы калгас прыганялі зь Менску студэнтаў бульбу выбіраць. Ім давялося яшчэ горай: яны мелі па адным касьцюме й па адных чаравіках. Восень была мокрая, дажджлівая; глеістая глеба развадзянела так, што цяжка было ногі выцягваць з гразі. Яны спалі на саломе ў пуні, а цэлы дзень трэбала працаваць на дажджы. Зімовая канфэрэнцыя [1930 году] адбывалася таксама ў вельмі напятым стане. Урадоўцы-партыйцы прамаўлялі да настаўніцтва з пагрозамі, як фэльдфэбэль да рэкрутаў. Вечарам на саломе настаўніцыдзяўчаты запелі “Люблю наш край, старонку гэту”325... Іх хтось спыніў. На другі дзень на канфэрэнцыі ім была блізка паўгадзінная вымова, дзе даводзілася, што гэта песьня шкодная, шавіністычная й фашыстоўская... 325 “Люблю наш край, старонку гэту” — песьня на словы Канстанцыі Буйло. У нядзелю ўвечары пасьля дзённай працы на канфэрэнцыі аб’явілі, што на дварэ чакаюць фурманкі й настаўнікі мусяць разьехацца па вёсках, па калгасах наўкола Лагойску да сямі кілямэтраў. Мы выйшлі на пляц, аж там стаіць больш дзясятка вазюроў326 зь вялікімі санямі. Райком сагнаў гэтых вазюроў на плошчу, але групы настаўнікаў мусілі дамаўляцца з гэтымі вазюрамі й плаціць ім сваімі грашыма. Я быў паехаў у калгас Аўтустова, і там змог ухіліцца, каб не выступаць. Іншыя, што паехалі ў вёскі, мусілі там выступаць з агітацыяй, каб сяляне ўступалі ў калгас, а сяляне пачыналі іх лаяць і нават дражніць. Гэткі выпадак быў зь Ядзяй Варанковіч у вёсцы Заазер’е, пасьля чаго яна кінулася ў плач. На другі дзень на гэтай самай канфэрэнцыі звольнілі з работы й выкінулі з саюзу настаўнікаў двух самых выдатных — Язэпа Сапрыка й Янку Чарняўскага. Настаўнікі разьехаліся з канфэрэнцыі ўстрывожаныя й няпэўныя ў заўтрашнім дні. Блізка праз тыдзень ці болей усіх настаўнікаў выклікаюць у раённае мястэчка на сход. Я школу на гэты дзень зачыніў і паехаў. Там нейкая партыйка-полька зь Менску, якая аб’ехала некаторыя галаўнейшыя школы раёну, на гэту тэму робіць даклад і абвінавачвае настаўніцтва ў палітычнай няпільнасьці, што ў шмат якіх школах вісяць нацдэмаўскія партрэты. Успамінае ўчарашні выпадак у Коранскай школе: — На сьцяне вісіць партрэт.Япытаюся вучня: хто гэта? —Янка Купала, — адказвае вучань. Там вісеў і другі партрэт. Я пытаюся ў вучня: а гэта хто? — Ня ведаю, — кажа вучань. А гэта быў партрэт Леніна. Тут авансам лаялі ўсіх настаўнікаў, што ня маюць палітычнай пільнасьці, а нарэшце строга папярэдзілі: калі яшчэ ў далейшым часе ў каго ў школе знойдуць нацдэмаўскія партрэты ці літаратуру, дык няхай той наракае сам на сябе. Калі гэта партыйка выявіла ў Коранскай школе гэткі вялікі праступак, дык загадала пазьнімаць партрэты Я. Купалы, Я. Коласа, У. Ігнатоўскага, Ф. Скарыны й творы Я. Купалы, Я. Коласа й “Гісторыю” У. Ігнатоўскага327. Усё гэта вынесьлі на вуліцу й публічна спал ілі. Назаўтра я пайшоў у сваю школу ды пазьнімаў гэтыя партрэты. Шкода мне было зьнішчаць, дык я перш схаваў у школе пад суфіт328, але, думаю, калі будуць шукаць ды знойдуць, яшчэ горшая віна 326 Вазюр — мястовы фурман, што цяжары перавозіць (АВ). 327 Маецца на ўвазе “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” Ўсевалада Ігнатоўскага. Кніга доўга была школьным падручнікам гісторыі, вытрымала 5 выданняў: 1-е ў 1919 г. (канфіскаванае польскімі акупацыйнымі ўладамі); 2-е ў 1921 г. у Беларусі; тады ж, але без дазволу аўтара ў Вільні, з-е выданьне, папраўленае і дапоўненае, у 1921 г.; 4-е выданьне, пераробленае, у 1926 г.; таксама ў Вільні ў 1927 г. 328 Суфіт — столь пад страхой надворнага боку дому, каб было прыгажэй (АВ). будзе. Прынёс дамоў, да сваёй хаты, і схаваў на гарэ, але ўзноў думаю, завошта ж маюць цярпець нашы хатнія, калі часамі, шукаючы, выпадкова знойдуць. Нарэшце я прымушаны быў зьнішчыць. Гэтай жа зімы [1930—1931 году] аднаго разу заходзіць да мяне зусім п’яны, што насілу слова можа прагаварыць, сакратар сельсавету, ён жа й даносчык НКВД, ды кажа, што маё імя ёсьць у сакрэтных сьпісках пры сельсавеце разам з “кулакамі”, а гэтыя сьпісы пад замком энкавэдыстага. Калі ён іншым разам прыйшоў да мяне цьвярозы, я хацеў у яго распытацца аб гэтым, дык ён стаіўся, што мне гэтага не казаў. Але я даведаўся ад аднаго камсамольца, што гэта праўда й што ў тых сьпісах былі запісаны прозьвішчы тых хлопцаў, якія былі сябрамі Коранскага культурна-асьветнага гуртка. Аднаго разу гэтай зімы пасьля нейкай сходкі ў нашай школе Матусевіч, загадчык Коранскай хаты-чытальні й агент НКВД (гэтая служба нявінна звалася Рабоча-сялянская інспэкцыя) просіць некаторых хлопцаў і мяне застацца. Калі мы засталіся, ён просіць нас як старшыня Рабоча-сялянскай інспэкцыі запісацца да яго ў памочнікі, дапамагаць яму ў працы. Я перш надта ўсхваляваўся, а потым як мог заспакоіў сябе й сказаў: — Я надта перасілены школай, працуючы адзін адначасова з чатырма клясамі, дый сельсавет часта закідае работай, дык не магу ніякай іншай новай работы браць на сябе. Матусевіч з упікам толькі зірнуў на мяне, але нічога не сказаў. У палове лютага прыйшло паведамленьне з райвыканкому на тыдзень зачыніць школы ды іншыя ўстановы ў сельсавеце, а камсамольцы, службоўцы й актывістыя мусяць зьявіцца ў распараджэньне сельсавету. Але ў пачатку назначаных дат я даведаўся, што ў гэтыя дні будуць высылаць кулакоў. Гэта паведамленьне як доўбняй ударыла мяне па галаве. Я на гэтыя дні школу зачыніў, але сам з школы нікуды ня выйшаў. Аднаго вечара гэтых страшных дзён прыйшлі да мяне блізкія сябры-сяляне й кажуць: — Ты надта сабой рызыкуеш, калі ў гэткі час не падпарадкаваўся ўладам. — Я не шкадаваў бы й прапасьці, калі б гэтым мог выратаваць хоць сваю вёску ад пагібелі. Гэта будзе нейкі цуд, калі я дажыву да канца навучальнага году ў Міхалкавіцкай школе.